Гісторыя беларускай этнаграфіі
Васіль Бандарчык
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 287с.
Мінск 1964
191
значнае і нязначнае, вялікае і малое, абстрактнае і матэрыяльнае, тонка адшукваючы падабенства паміж самымі рознымі рэчамі..., загадка ў сваіх адлюстраваннях дасягнула вялікай рэльефнасці і падкрэслівае, так сказаць, характэрныя і выдатныя якасці рэчаў» ’.
У другім артыкуле, звяртаючыся да разгляду ўзаемасувязі старажытных абрадаў з песеннай творчасцю, Дабравольскі падкрэслівае, што абрадавыя песні ходзяць у народзе да таго часу, пакуль існуе абрад і старажытны звычай 2. Аднак у радзе сваіх артыкулаў ён як паслядоўнік міфолагаў перабольшвае значэнне рознага роду абрадаў у быце народа. Так, напрыклад, пры апісанні абрадаў «свячы», якія правамерна ім адносяцца да культу хатняга ачага і культу продкаў, ён намагаецца запэўніць, што абрады гэтыя нібыта будуць жыць многія гады 3.
Нарэшце, трэба адзначыць працу Дабравольскага, у якой прыводзіцца надзвычай багаты бытавымі матэрыяламі расказ аб жыцці сялянкі Уліты Епіфанаўны Ізотавай з Жыздрынскага павета 4. Перад вачыма чытача праходзіць сіроцкае жыццё дзяўчыны, якую потым аддаюць замуж за дурнога мужа і ёй прыходзіцца ўвесь свой век пакутаваць.
Дабравольскі працаваў таксама над складаннем слоўніка мясцовых гаворак — «Смаленскім абласным слоўнікам», які быў выдадзены ў 1916 г.
Працы Дабравольскага былі значнай з’явай у этнаграфіі і фалькларыстыцы дарэвалюцыйнага часу. Яны ўпершыню ў такім гюўным выглядзе прадставілі духоўную культуру рускіх і беларусаў Смаленскай губерні. Бытавыя матэрыялы і вуснапаэтычныя творы рускага і беларускага насельніцтва Смаленшчыны, сабраныя і выдадзеныя Дабравольскім, падобна працам Раманава
1 В. Н. Добровольскн й. Пословнца н загадка. Жнвая старнна, кн. III—IV, 1898, стар. 496.
2 В. Н. Добровольскнй. О некоторых арханческнх обычаях в Смоленской губерннн. Нзвестня Обшества любнтелей естествознанпя, антропологнн н этнографнн, т. XCVII. Труды этнографнческого отдела, т. XIV, 1900, стар. 280.
3 В. Добровольскнй. Значенне народного праздннка «свечм». Этнографнческое обозренне, кн. IV, 1900, стар. 41.
4 В. Н. Добровольскнй. Рассказы нз жнзнн полех Жнздрннского Полесья. Жнвая старнна, кн. I, 1899, стар. 3—22; кн. 2, стар. 151—166.
192
па Магілёўшчыне, Нікіфароўскага і Шэйна па Віцебшчыне, прадстаўляюць сабою фундаментальныя фальклорнаэтнаграфічныя зборнікі, якія склалі цэлую эпоху ў гісторыі беларускай этнаграфічнай навукі. Асаблівая каштоўнасць навуковых прац і зборнікаў Дабравольскага заключаецца ў тым, што яны далі багатыя матэрыялы для параўнальнага вывучэння быту і культуры рускіх і беларусаў.
М. А. Янчук
Мікалай Андрэевіч Янчук (1859—1921) нарадзіўся ў в. Корніца Канстанцінаўскага павета Сядлецкай губерні ў сям’і селяніна, пазней старасты уніяцкай царквы '. Між іншым, трэба адзначыць, што Канстанцінаўскі павет займаў тэрыторыю на стыку Беларусі, Украіны і Польшчы і быў населен прадстаўнікамі розных нацыянальнасцей. Сам Янчук лічыў вёску, у якой нарадзіўся, украінскай.
Дзіцячыя гады Янчука прайшлі ў вёсцы. Ён быў пастушком, вартаваў сад. Першапачатковую адукацыю атрымаў у мясцовай Корніцкай школе, якую наведваў дзве зімы, а ў 11гадовым узросце бацька аддаў яго ў Бельскую гімназію. Пасля смерці бацькі апеку над Янчуком узяла сям’я Гарднера, якая была звязана сваяцкімі адносінамі з крытыкам Д. I. Пісаравым. Янчук пераехаў у Маскву, дзе і закончыў курс навучання ў пятай Маскоўскай гімназіі.
Пасля заканчэння гімназіі Янчук паступіў у Маскоўскі універсітэт на філалагічны факультэт. Навуковыя погляды яго як этнографа складаліся пад уплывам такіх вядомых вучоных, як Ф. Буслаеў, М. Ціханраваў, У. Ключэўскі і інш. Пасля паспяховага заканчэння вучобы (1885) Янчук быў пакінут прьі універсітэце для падрыхтоўкі да прафесарскага звання.
Працоўная і навуковая дзейнасць Янчука ў асноў
1 Біяграфічныя звесткі ўзяты з архіва М. А. Янчука (уласнасць дачкі М. А. Япчука, Наталлі Мікалаеўны Янчук, г. Масква), а таксама з наступных прац: С у м ц о в. Мнкола Андреевпч Янчук. «HayKa на Укранне», 1922, № 3, Харьков, стар. 282—285; Н. В. Ш а р о в. Н. А. Янчук. Труды Белорусского государственного уннверснтета в Мннске, 1922, № 2, 3, стар. 276—291; Словарь членов Обшества любнтелей Росснйской словесностн. М., 1911, стар. 337—339.
13. В. К. Бандарчык
193
ным праходзіла ў маскоўскіх гімназіях і ў Таварыстве аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі пры Маскоўскім універсітэце, дзе ён з 1889 г. быў адказным сакратаром часопіса «Этнографнческое обозренне». Пэўны час Янчук працаваў у Румянцаўскім і Дашкоўскім музеях. Ён быў заснавальнікам і хавальнікам Маскоўскага этнаграфічнага музея. У 1901 г. Янчук узначаліў музычнаэтнаграфічную камісію Этнаграфічнага аддзела Таварыства аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі.
Пасля рэвалюцыі Янчук працаваў выкладчыкам гісторыі беларускай літаратуры і этнаграфіі ў Беларускім народным універсітэце ў Маскве (1918). Пазней прымаў актыўны ўдзел у стварэнні Беларускага дзяржаўнага універсітэта, у якім быў зацверджан прафесарам на кафедры беларускай літаратуры і этнаграфіі. У лістападзе 1921 г. Янчук пераехаў у Мінск і пачаў чытаць свой курс лекцый. Аднак заўчасная смерць перапыніла яго бурную грамадскую і навуковую дзейнасць.
Вывучэннем быту і культуры народа Янчук пачаў займацца яшчэ будучы студэнтам Маскоўскага універсітэта. Прадметам вывучэння ён выбраў сваю радзіму. У 1886 г. выходзіць з друку яго першая буйная этнаграфічная праца «Маларускае вяселле ў Корніцкім прыходзе Канстанцінаўскага павета Сядлецкай губерні» ’. Ужо ў гэтай працы Янчук выступае як сталы этнограф з пэўнымі навуковымі поглядамі і вялікай эрудыцыяй. Каментарыі да вясельных песень сведчаць аб тым, што Янчук добра ведаў важнейшыя фальклорнаэтнаграфічныя зборнікі і навуковыя працы па быту і культуры рускіх, беларусаў і ўкраінцаў.
Матэрыялы для сваёй працы Янчук збіраў на працягу трох год, наведваючы родную вёску пры ўсякім зручным выпадку. Радзіма Янчука прадстаўляла сабою кангламерат бытавых асаблівасцей украінцаў, беларусаў і палякаў з перавагай украінскіх, што вельмі добра відаць з апублікаваных матэрыялаў. Адсюль вынікае і значная каштоўнасць гэтай працы Янчука — яна дае багатыя звесткі для параўнальнага вывучэння быту беларусаў і
1 Н. Я н ч у к. Малорусская свадьба в Корннцком прнходе Константнновского уезда Седлецкой губерннн. Труды этнографнческого отдела Обшества любнтелей естествознанпя, антропологнн н этнографнн, кн. VII. СПб., 1886. стар. 64—178.
194
Н. А. Янчук
ўкраінцаў. Янчук падрабязна апісвае вясельны абрад в. Корніца. Апісанні вясельных абрадаў нярэдка суправаджаюцца тлумачэннямі іх. Так, напрыклад, Янчукпрасочвае гісторыю выкупу жаніхом касы нявесты: «Гэты торг прадстаўляе змяшэнне трох рыс, якія належаць розным перыядам бытавой гісторыі; пачынаецца ён пакупкай дзяўчыны, далей ідзе продаж касы (замест дзяўчыны), і нарэшце каса застаецца некранутай, так што жаніх, уласна кажучы, выкупляе сабе месца побач з нявестай» '. He менш цікавым з’яўляецца і апісанне
1 Н, Я н ч у к. Малорусская свадьба в Корннцком прнходе Копстантнновского уезда Седлецкой губерннн. Труды этнографнческого отдела Обтества любнтелей естествознання, антропологнн н этнографпн, кн. VII, стар. 85.
195
абрада «на каравай муку малоці». У апошні чацвер перад вяселлем да жаніха і нявесты збіралася амаль уся моладзь вёскі малоць муку на каравай. Аднак мука, змолатая дакім чынам, рэдка бралася для выпечкі караваю, а гэты звычай, піша Янчук, «носіць чыста абрадавы, а не практычны характар» '.
Большую частку працы займаюць тлумачэнні песень з адсылкамі да іншых варыянтаў у зборніках (рускіх, беларускіх, польскіх і інш.). Каментарыі да песень прадстаўляюць сабою свайго роду навуковыя даследаванні. Аднак на гэтых каментарыях ляжыць прыкметны адбітак уплыву тэорыі міфолагаў, праўда, са значнай доляй крытычнага падыходу аўтара да іх. Так, у тлумачэнні да адной з песень Янчук крытыкуе Бяссонава за тое, што той усе вясельныя песні па іх паходжанню адносіць да купальскіх. У каментарыях да песень Янчук прыводзіць некаторыя звесткі, хоць і абмежаваныя, па матэрыяльнай культуры жыхароў Корніцы 2.
Да сваёй працы Янчук дадае 35 запісаў мелодый народных песень, з іх 9 вясельных, астатнія — лірычныя, жартаўлівыя і г. д., якія выконваюцца як у час вяселля, так і ў іншых выпадках.
У 1886 г. на сродкі Таварыства аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі Янчук праводзіць экспедыцыю ў Мінскую губерню. У задачу экспедыцыі ўваходзілі этнаграфічныя і антрапалагічныя даследаванні. Нататкі аб сваіх назіраннях Янчук друкаваў у мясцовай газеце «Мннскнй лнсток»3 і ў выданнях Таварыства 4.
У працы «Па Мінскай губерні», якая была напісана на матэрыялах экспедыцыі, Янчук заклікае да актыўна
1 Н. Я н ч у к. Малоруеская свадьба в Корннцком прнходе КонсТаіДшювского уезда Седлецкой губернян. Труды этнографнческого ©?дела Обшества любнтелей естествознання, антропологнн н этнографйй, кн. VII, 1886, стар. 76.
2 Там жа, стар. 120, 148, 149 і інш.
3 Н. Я н ч у к. Ііз научной поездкн в Белоруссню. «Мннскнй пйсток», 1886, № 71, 73; 1887, № 2, 3, 6, 7, 9, 10, 11, 14, 16, 19, 21, 70, 89.
4 Н. А. Я н ч у к. Доклад о поездке в Белоруссню. Мзвестня Обшества любнтелей естествознанйя, антропологйй й этнографйй, т. II, вып. I. М., 1887, стар. 20—24. Этнографнческая поездка в Белоруссню (реферат). Труды этнографнческого отдела, кн. VIII. М., 1888, стар. 27 (протоколы); По Мннской губернйй (заметкй нз поездкіі в 1866 г), там жа, кн. IX, вып. 1. М., 1889, стар. 57—112.
196
га вывучэння Беларусі. Ен абураецца тым, што Беларусь вельмі дрэнна вывучана, а тыя нешматлікія этнаграфічныя звесткі, якія раскіданы па розных выданнях, у значнай ступені тэндэнцыйна адлюстроўваюць быт і культуру беларусаў. Янчук рэзка крытыкуе тых аўтараў, што лічаць беларуса «нейкай вартай жалю адзінкай, якую кожны можа папіхаць, зусім на ведаючы яе». Гэтыя прадузятыя погляды на беларуса Янчук лічыць памылковымі і запэўнівае, што змяніць іх можа «толькі ўважлівае вывучэнне Беларусі»
Янчук дае этнографам метадычныя парады па вывучэнню быту народа. Найбольш мэтазгоднымі ён лічыць працяглыя экспедыцыі стацыянарнага тыпу. Этнограф, на яго думку, павінен сам умець падмячаць асаблівасці быту, а не па расказах апісваць бытавыя з’явы.