Гісторыя беларускай этнаграфіі
Васіль Бандарчык
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 287с.
Мінск 1964
86
Беларусы Гродзенскай губерні былі прадстаўлены ў 5 манекенах (апісанняў няма), з Ваўкавыскага павета асобна адзін мужчынскі касцюм і адна фатаграфія сялян Слонімскага павета. 3 Віцебскай губерні экспанаваліся чатыры касцюмы панцырных баяр (Себежскі павет) і 37 фотаздымкаў сялян з розных паветаў, а таксама рэчы з раскопак (у археалагічным аддзеле);зМінскай губерні—толькі некалькі фотаздымкаў сялян, альбом з 25 малюнкаў і значная калекцыя з археалагічных раскопак. На выстаўцы былі таксама рукапісы беларускага фальклору — калекцыя П. Бяссопава.
Беларускія матэрыялы змяшчаў і агульнаэтнаграфічны аддзел. Tvt экспанаваліся тры мужчынскія і адзін жаночы касцюмы (30 прадметаў), калекцыя прылад працы і хатняга начыння (31 прадмет) — рыбалоўныя прылады, мяліца для пянькі, прасліцы, рыдлёўкі, дзяжа для выпечкі хлеба і інш. У асобную групу былі выдзелены мадэлі будынкаў (хата з комінам і курныя, сені, клець, свіран, хлявы, гумно і інш.), прылад працы і іншых прадметаў (воз, бароны, дзіцячая люлька, услон і інш.), а таксама фотакарткі беларускіх сялян Магілёўскай губерні '.
Такім чынам, на выстаўцы можна было атрымаць агульнае ўяўленне аб быце беларускага народа і асаблі'ва аб важнейшых галінах матэрыяльнай культуры беларусаў.
Усерасійская этнаграфічная выстаўка адыграла вялікую ролю ў разгортванні вывучэння быту і культуры народаў Расіі, у тым ліку і беларусаў. Дзякуючы выстаўцы была звернута ўвага на вывучэнне матэрыяльнай культуры народа. Аднак, на жаль, вывучэнне матэрыяльнага быту зводзілася Таварыствам толькі да збірання экспанатаў і падрыхтоўкі выстаўкі. Пасля закрыцця выстаўкі Таварыства прыступіла да вывучэння іншых праблем этнаграфіі. Для кіраўніцтва гэтымі даследаваннямі ў снежні 1867 г быў створан Этнаграфічны аддзел на чале з вядомым вучоным М. А. Паповым. На першым пасяджэнні была абмеркавана праграма па вывучэнню культуры і быту народаў Расіі ў бліжэйшы час. 3 гэтай праграмы і далейшай дзейнасці Этнаграфічнага аддзела
1 Указатель Русекой этнографпческой выставкп..., стар. 94, 118, 119,127,132,141.
87
відаць, што вучоныя Маскоўскага універсітэта ў значнай ступені знаходзіліся пад уплывам міфалагічнай школы— на першы план ставіліся даследаванні абрадаў, звычаяў, вераванняў, міфалогіі.
Пазней галоўная ўвага была звернута на складанне «Народнага этнаграфічнага календара». Змест яго вызначаўся наступным чынам: «Пад такой назвай аддзел разумее па магчымасці поўны і сістэматычны каляндар народных павер’яў, абрадаў і звычаяў, аб’яднаных з сельскагаспадарчымі і прамысловымі заняткамі, як у рускіх і іншых славян, так і іншародных плямён, якія насяляюць Расію» '.
Акцэнтаванне ўвагі на вывучэнні толькі аднаго боку народнага быту (абрадавага) прывяло да таго, што Этнаграфічны аддзел амаль спыніў даследаванне матэрыяльнай культуры.
Некаторыя этнаграфічныя матэрыялы былі сабраны Антрапалагічным аддзелам Таварыства. Так, на Маскоўскай антрапалагічнай выстаўцы 1879 г., якая з’явілася своеасаблівым працягам Усерасійскай этнаграфічнай выстаўкі 1867 г., побач з антрапалагічнымі экспанаваліся і прадметы этнаграфіі. 3 Мінскай губерні, напрыклад, экспанаваліся разнастайныя прадметы і фотаздымкі адзення, галаўныя ўборы, паясы, узорытканін, карункавыя вырабы, вырабы з дрэва, кары і лубу, мадэль сахі, плуга і бараны, некалькі музычных інструментаў, кавальскіх вырабаў і вырабаў са скуры. Акрамя таго, на выстаўцы было прадстаўлена 107 прадметаў з археалагічных раскопак у Беларусі. Рэдакцыя «Мннскнх губернскнх ведомостей» даслала на выстаўку рукапіс, у якім змяшчалася 100 песень з нотамі і некалькі артыкулаў2.
У 60—70х гадах на старонках выданняў Таварыства былі змешчаны параўнальна невялікія матэрыялы, галоўным чынам аб вераваннях, абрадах і звычаях. Так, у трэцяй кнізе «Прац Этнаграфічнага аддзела» былі надрукаваны артыкулы селяніна С. А. Дударава «Вясковыя звычаі ў некаторых мясцовасцях Суражскага павета Чарнігаўскай губерні», члена Таварыства М. А. Пакроў
1 Мзвестня Обшества любнтелей естествознання, антропологня іі этнографпн, т. XIII, вып. 1. Труды Этнографнческого отдела, кн. 3, вып. 1. М., 1874, стар. 41.
2 Гл.: «Мннскне губернскне ведомостн», 1879, № 18—25,
88
скага «3 гісторыі народнага двухвер’я» і Я. В. Барсава «Юр’еў дзень»
Найбольш цікавы артыкул С. А. Дударава. У ім даюцца канкрэтныя апісанні абрадаў вяселля, вераванняў, забабонаў, свят і сродкаў народнай медыцыны беларусаў і ўкраінцаў Суражскага павета Чарнігаўскай губерні. У асобным раздзеле, які прысвечан апісанню заняткаў насельніцтва, аўтар яскрава характарызуе метады капіталістычнай эксплуатацыі сялян: «Капіталісты, з нашых жа жыхароў, часта займаюць грамадскія пасады. За некалькі тыдняў да кірмашу, напрыклад, пакроўскага, дзе бывае даволі вялікі збыт канапель, яны так націскаюць на селяніна, што бедны мужык, не дачакаўшыся кірмашу, воляйняволяй ідзе да капіталіста, бярэ грошы і аддае свае каноплі за цану, якую яму дадуць» 2.
У чацвёртай кнізе «Прац» змешчан артыкул мясцовых жыхароў Васіля і Аляксея Зяньковічаў «Вераванні і абрады жыхароў Магілёўскай губерні — беларусаў» 3 (напісан у 1865 г.). Ен прысвечан апісанню касмаганічных уяўленпяў, некаторых з’яў грамадскага быту, вераванняў і абрадаў сялян Мсціслаўскага павета Магілёўскай губерні. Асабліва цікавымі з’яўляюцца апісанні касмаганічных уяўленняў народа. Вось адно з іх: «Зямлю ўяўляюць плоскім кругам, акружаным хмарамі, ляжыць яна на вадзе, змены пор года адбываюцца таму, што неба верціцца вакол зямлі раз у год, а сонца кожны дзень» 4. У артыкуле змешчаны фальклорныя творы (казкі, песні, загадкі, прыкметы).
3 агляду дзейнасці рускіх навуковых устаноў і таварыстваў па этнаграфічнаму вывучэнню Беларусі ў 60— 70х гадах відаць, што ім належыць вялікая роля ў збіранні разнастайных матэрыялаў па быту і культуры беларусаў. Навуковыя цэнтры Пецярбурга і Масквы задавалі тон мясцовым сілам, кіравалі іх дзейнасцю і па сутнасці групавалі вакол сябе пераважную большасць беларускіх этнографаў. Гэтым самым яны садзейнічалі развіццю беларускай этнаграфіі.
1 йзвестня Обіцества любнтелей естествознання, антрополопш н этнографйй, т. XIII, вып. 1. Труды Этнографйческого отдела, кн. 3.
2 Там жа, стар. 74.
3 Там жа, т. XXVIII, кн. 4, 1877, стар. 26—33.
1 Там жа, т. XIII, вып. 1, стар. 26.
89
БЕЛАРУСКАЯ ЭТНАГРАФІЯ
HA СТАРОНКАХ ПЕРЫЯДЫЧНАГА ДРУКУ
3 агульным уздымам грамадскапалітычнай думкі ў Расіі ў другой палавіне XIX ст. ажывіў сваю дзейнасць перыядычны друк. Старэйшай на беларускалітоўскіх землях была газета «Впленскнй вестннк». 3 канца 30х гадоў у пяці беларускіх губернях пачалі выходзіць «Губернскне ведомостн» і «Памятные кннжкн». Усе яны з’яўляліся афіцыйнымі органамі мясцовых царскіх улад і выконвалі ролю «чыноўнікаў рускай службы». Праз мясцовы перыядычны друк у беларускіх губернях царызм праводзіў вялікадзяржаўную палітыку русіфікацыі, змагаўся з рэвалюцыйнымі настроямі народных мас. На старонках газет і часопісаў вялася актыўная антыпольская прапаганда.
«Губернскне ведомостн» складаліся з дзвюх частак — афіцыйнай і неафіцыйнай. У неафіцыйнай частцы, згодна з урадавай праграмай, вызначанай пры стварэнні газет, маглі змяшчацца паведамленні аб кірмашах, рыначных цэнах, здарэннях, аб курсе золата і серабра, аб стане сельскай гаспадаркі, фабрык і заводаў, аб некаторых падзеях у міжнародным жыцці, аб з’явах прыроды. Нярэдка асноўнае месца ў неафіцыйнай частцы займалі розныя аб’явы аб купліпродажу, найме, пошуках і г. д. Катэгарычна забаранялася змяшчаць тут крытычныя меркаванні аб фактах грамадскага жыцця, палемічныя, сатырычныя артыкулы, крытычныя заўвагі аб дзейнасці мясцовых улад і г. д. Зразумела, што пры такой праграме цяжка было разлічваць на тое, каб «Губернскне ведомостн» аб’ектыўна адлюстроўвалі грамадскае жыццё, уносілі ў яго якоенебудзь ажыўленне.
Такім чынам, мясцовы перыядычны друк зза абмежаванасці сваёй праграмы не мог даследаваць падзеі паўсядзённага грамадскага жыцця. Затое можна было публікаваць звесткі, якія не мелі вострага палітычнага характару, у прыватнасці звесткі па гісторыі, этнаграфіі і фальклору. Але і тут ініцыятыва пераважна ішла ад навуковых таварыстваў Пецярбурга і Масквы. Рускае геаграфічнае таварыства, Вольнае эканамічнае таварыства, Таварыства аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі і іншыя змяшчалі на старонках губернскага друку свае праграмы па збіранню матэрыялаў. Для мяс90
цовага друку і «начальства» гэтыя праграмы з’яўляліся своеасаблівымі візамі і компасам у тым, што магло трапіць на старонкі газет. У тых рэдакцыях, дзе былі аматары вывучэння роднага краю, пункты праграмы таварыстваў выкарыстоўваліся для змяшчэння вялікіх матэрыялаў па этнаграфіі, археалогіі, гісторыі і статыстыцы, якія давалі карціну не толькі мінулага, але і сучаснага жыцця народа.
У 60—70х гадах рэдакцыі мясцовых перыядычных выданняў («Гродненскне губернскпе ведомостн», «Внленскнй вестннк» і інш.) звяртаюцца да інтэлігенцыі з заклікам вывучаць свой край. Зразумела, усё гэта рабілася галоўным чынам для ажыццяўлення палітычных мэт царызму ў Беларусі.
У газеце «Гродненскне губернскпе ведомостн» са зваротам да мясцовых сіл выступаў інспектар Гродзенскай дырэкцыі народных вучылішчаў Кульжынскі (адзін з чыноўнікаў, якія пасылаліся ў Беларусь з мэтай хутчэйшай русіфікацыі). Ен пісаў: «Шкадуючы аб беднасці этнаграфічных звестак адносна мястэчак, сёл і вёсак заходняй Расіі, на гэты раз да вас, адукаваныя заходнерускія жыхары гэтых месц, звяртаю я свае словы, просячы пазнаёміць нас, велікарусаў і маларусаў, з тымі месцамі, дзе вы жывеце; з норавамі і звычаямі, павер’ямі і паданнямі, гістарычнымі ўспамінамі, спосабам жыцця вашых землякоў, з пабудовай іх жылля, з іх касцюмамі, з ежай, з межамі заселенага месца, з гісторыяй яго назвы і лёсу, з гісторыяй яго храмаў, старадаўніх абразрў і царкоўных рэчаў, з гісторыяй могілак і ўрочышчаў і г. д.» 1 I далей аўтар змяшчае кароткую праграму для этнаграфічных апісанняў.
Кульжынскі заклікае запісваць вуснапаэтычныя творы і ў артыкулах «Аб зборніку заходнерускіх прыказак»2 і «Заметка аб гісторыі народнай паэзіі»3. У апошнім артыкуле ён рашуча выступае супраць абмежаванасці пануючай у той час міфалагічнай школы, якая наносіла вялікую шкоду вывучэнню сучаснага ёй быту і вуснапаэтычнай народнай творчасці. Заклікаючы вучоных і мясцо