Гісторыя беларускай этнаграфіі
Васіль Бандарчык
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 287с.
Мінск 1964
Камісія па падрыхтоўцы экспедыцыі вырашыла размеркаваць работу яе членаў па тэматычнаму прызнаку. Было прапанавана выпрацаваць тры асобныя праграмы. Праграму па статыстыцы складаў А. Б. Бушан, па этнаграфіі А. Ф. Гільфердзінг, па веравызнанню М. О. Кая ловіч. Кожны з іх павінен быў кіраваць збіраннем матэрыялаў у час экспедыцыі па сваёй тэматыцы. Праграмы былі падрыхтаваны к канцу 1862 г. і ў студзені 1863 г. ужо абмяркоўваліся на пасяджэнні камісіі. Аднак у ходзе абмеркавання камісія вырашыла змяніць ранейшы план экспедыцыі, а з трох праграм выпрацаваць адну агульную 2.
Бурныя падзеі 1863 г. перашкодзілі падрыхтоўцы экспедыцыі. I толькі празтры гады пасля падаўлення паўстання 1863 г. РГТ зноў вярнулася да арганізацыі задуманай экспедыцыі. Пытанні падрыхтоўкі этнаграфічнай часткі экспедыцыі абмяркоўваліся ў Аддзяленні этнагра
1 Запнскн Русского географнческого обіцества, кн. I. СПб., 1863, стар. 26.
2 Архіў Геаграфічнага таварыства Саюза ССР, ф. 1—1862, воп. 2, № 26, лл. 122—131.
72
фіі ў 1866 г. Высветлілася, што планы правядзення экспедыцыі, выпрацаваныя ў 1862 г., аказаліся непрымальнымі. Было вырашана весці даследаванні кожнай народнасці асобна (украінскай, беларускай, літоўскай і латышскай) і іх адносін да палякаў, немцаў і яўрэяў. У сувязі з гэтым мяняўся характар экспедыцыі. Яна набывала пераважна этнаграфічны характар.
Цяжкасці ўзніклі пры падборы членаў. Гільфердзінг, Бушан і Каяловіч адмовіліся ад экспедыцыі. Было вырашана паслаць С. В. Максімава для этнаграфічных даследаванняў Беларусі і М. Я. Дубенскага для збірання статыстычных звестак па ўсім Заходнім краі.
Сяргей Васільевіч Максімаў (1831 —1901) к таму часу быў ужо добра вядомым этнографамбелетрыстам. Ен нарадзіўся ў сям’і павятовага паштмайстра ў Парфенцьеўскім пасадзе Кастрамской губерні. Вучыўся ў Маскоўскім універсітэце і С.Пецярбургскай медыкахірургічнай акадэміі.
Нарысы Максімава па народнаму быту сталі паяўляцца ў 1853 г. Кіруючыся парадай I. С. Тургенева, ён у 1855 г. пачаў першае вандраванне па Уладзімірскай, Ніжагародскай, Вяцкай і Кастрамской губернях. У выніку гэтых паездак паяўляецца рад этнаграфічнапубліцыстычных нарысаў. Максімаў прымае ўдзел у экспедыцыях на Поўнач, Урал, у Сібір, на Далёкі Усход, на берагі Каспійскага мора і, нарэшце, у Беларусь.
Літаратурная дзейнасць даследчыка была надзвычай плённай. Яго працы сабраны і выдадзены ў 19 тамах. Найбольш каштоўнымі з’яўляюцца: «Год на поўначы», «Сібір і катарга», «Лясная глуш», «Брадзячая Русь Хрыста радзі», «Куль хлеба і яго прыгоды», «Крылатыя словы» і інш. ^~
Максімаў выпрацаваў праграму этнаграфічнага даследавання Беларусі, у якой прапанаваў: «1. Даследаваць і вызначыць рысы, што абумоўліваюць граніцы паміж трыма плямёнамі рускага народа — велікарускім, маларускім і беларускім.
2. Даследаваць мясцовыя разнавіднасці беларускага племені і той часткі маларускага племені, якая жыве на правым баку Дняпра, прычым вызначыць межы гэтых разнавіднасцей.
3. Вызначыць галоўныя рысы, якія складаюць асаблівасці гаворак гэтых плямёнаў. ___^
73
4. Даследаваць быт гэтых плямёнаў у рэлігійных, гаспадарчых і іншых адносінах як у яго самастойным выглядзе, так і ў сутыкненні з уплывам польскім, літоўскім і яўрэйскім і блізкім велікарускім племем» ’.
Максімаў знаходзіўся ў экспедыцыі з сярэдзіны 1867 да іканца 1868 г. На працягу 1867 г. ён зрабіў дзве паездкі ў Беларусь. Экспедыцыю ён пачаў з Магілёўскай губерні, матывуючы гэта тым, што па суседству з ёй ён вандраваў раней, пры вывучэнні рускага насельніцтва, што, на яго думку, «гэты край належыць да ліку тых, дзе беларускае племя прадстаўляецца ў бяспрымеснай чысціні свайго тыпа» 2.
Другая паездка 1867 г. адбылася па Віленскай і Гродзенскай губернях, «спачатку па тых месцах, якія сумежны з літоўцамі, а потым па тых, што прылягаюць да паселішчаў мазураў»3. У будучым ён збіраўся ад Мінска праз Барысаў, Ігумен, Мазыр, Пінск і Кобрын зноў наведаць Гродзенскую губерню (паўднёвую яе частку), «каб канчаткова вытлумачыць сабе ступень і сродкі ўплыву Польшчы на тую частку беларускага племені, якая называецца чарнарусамі» 4.
У студзені 1868 г. на агульным сходзе РГТ, прысвечаным вынікам экспедыцыі 1867 г., зачытваліся «вельмі цікавыя вытрымкі з пісьмаў... Дубенскага і Максімава»5. Першую шырокую справаздачу аб этнаграфічных даследаваннях у Беларусі Максімаў зрабіў 22 сакавіка 1868 г. на пасяджэнні Аддзялення этнаграфіі РГТ. Гэта, мабыць, адзіная за ўвесь час яго экспедыцыі справаздача дае магчымасць меркаваць аб метадах, умовах і некаторых выніках яго работы. Максімаў паведамляў, што карыстаўся двума метадамі даследаванняў — асабістымі назіраннямі і апытаннямі. Але ён не змог 'глыбока пранікнуць «ва ўнутраны змест мясцовага народнага быту». Мясцовыя жыхары, асабліва старэйшага пакалення, сустракалі яго стрымана і насцярожана. I гэта зусім зра
1 Нзвестня Русского географнческого обшества, т. III, кн. 5. СПб., 1867, стар. 129.
2 Там жа, т. IV, кн. 6. СПб., 1868, стар. 136.
3 Архіў Геаграфічнага таварыства Саюза ССР, ф. 1—1862, воп. 1, № 26, лл. 188, 189.
4 Там жа.
5 Нзвестня Русского географпческого обіцества, т. IV, кн. 6, стар. 136.
74
зумела. Крывавыя расправы над удзельнікамі сялянскага рэвалюцыйнага руху, рэпрэсіі, што працягваліся яшчэ доўгі час пасля падаўлення паўстання, шырокая сетка даносчыкаў і інш. — усё гэта прымушала селяніна з падазронасцю глядзець на царскага чыноўніка, які імкнуўся даведацца пра яго жыццё.
Згубіўшы надзею пранікнуць такім чынам у душу народа, Максімаў стаў распытваць аб народным быце мясцовых чыноўнікаў, духавенства і настаўнікаў. Прадстаўнікі духавенства, за рэдкімі выключэннямі, «адказалі няведаннем і выявілі адмежаванне ці адчужанасць ад народнага быту» а з ліку чыноўнікаў карыснымі былі толькі міравыя пасрэднікі, з дапамогай якіх Максімаў сабраў значныя матэрыялы па народных юрыдычных звычаях. Гэтыя звесткі пераважна браліся з кніг валасных судоў. Між іншым, Максімаў паведаміў, што сярод чыноўнікаў, прысланых у Беларусь з цэнтральных губерняў Расіі, ён сустракаў такіх, якія, «кіруючыся няясным разуменнем задачы абрусення Заходняга краю, дазваляюць сабе празмернасці і імкнуцца вынішчыць некаторыя мясцовыя звычаі чыста народнага характару» 2. Зусім іншыя адносіны Максімаў сустрэў з боку большай часткі настаўнікаў народных школ. Яны перадалі яму некалькі апісанняў народных звычаяў і зборнікі песень. Максімаў не прадставіў у РГТ вынікі гэтых паездак. Аб іх ёсць толькі кароткае паведамленне ў журнале пасяджэнняў РГТ ад 2 кастрычніка 1868 г.
У 1868 г. даследчык зрабіў дзве паездкі па ўскраінах Беларусі. Пачаўшы паездку ад Пскова, Максімаў праехаў праз Апочку, Наваржэў, Усвят, Веліж, далей — па паўночназаходняй мяжы Беларусі і заходняй частцы Смаленскай губерні. Затым Максімаў накіраваўся ў паўднёвую частку Гродзенскай губерні для вызначэння граніц паміж беларусамі і ўкраінцамі3.
У лістападзе 1868 г. на пасяджэнні камісіі разглядалася заява Максімава аб тым, што ён закончыў вывучэнне «беларускага племені». Камісія прапанавала яму давесці да канца апрацоўку сабраных матэрыялаў.
1 Нзвестня Русского географпческого обіцества, т. IV, кн. 6, стар. 136.
2 Там жа, стар. 137.
3 Там жа, стар. 158.
75
14 лютага 1871 г. Максімаў паведаміў Таварыству, што ім вядзецца работа па падрыхтоўцы этнаграфічнай карты Беларусі і тлумачальнай запіскі да яе, a 24 красавіка 1874 г. ён пісаў, што к пачатку зімы гэтага года ён выпусціць у свет кнігу «Беларусь і беларусы» аб’ёмам у 30 друкаваных аркушаў’. Аднак кніга так і не ўбачыла свет. Пазней частка матэрыялаў аб Беларусі, сабраных у час экспедыцыі 1867—1868 гг., была апублікавана Максімавым у выглядзе асобных папулярных публіцыстычнаэтнаграфічных нарысаў, прысвечаных Беларусі, або раскідана па іншых яго працах.
Беларусам Максімаў прысвяціў нарысы «Абіцель і жыхар (з нарысаў Беларусі)»2, «Беларуская Смаленшчына з суседзямі»3, «Кубракі і лабары (з быту беларусаў)» 4.
Нарыс «Абіцель і жыхар» складаецца з дзвюх частак. У першай частцы аўтар намагаецца прасачыць гісторыю засялення славянамі сучаснай яму Беларусі, дае характарыстыку прыроднагеаграфічных умоў і заняткаў насельніцтва і ў сувязі з гэтым выказвае свае думкі аб узнікненні і бытаванні дахрысціянскіх вераванняў і забабонаў. Канстатуючы, што ў народзе бытуюць яшчэ пакланенні вадзе, агню, дрэвам, прошчам і інш., Максімаў тлумачыць узнікненне іх панаваннем стыхійных сіл прыроды над чалавекам. «У першабытных людзей, — пісаў ён, — схільных да адухаўлення прыроды, нараджалася рэлігійнае пакланенне» 5. Асабліва многа ў той час у Беларусі было так званых прошчаў («святых месц»), якім пакланяліся веруючыя. Апісваючы некаторыя з іх, Максімаў паказаў, як з увядзеннем хрысціянства асіміляваліся старыя рэлігійныя ўяўленні. «Хрысціянства вымушана было прыняць іх пад сваю ахову і апеку, асвяціць іх, пабудаваўшы над імі капліцы, робячы сюды царкоўныя хрэсныя хады і пакідаючы за імі непарушанай іх старую назву прошчаў» 6.
Галеча большай часткі насельніцтва Беларусі зрабіла
1 Архіў Геаграфічнага таварыства Саюза ССР, ф, 1—1870, воп. 1, лл. 95, 196.
2 Древняя н Новая Россня. СПб., 1876, т. II, № 6—8.
3 Жнвопнсная Россня, т. III.
4 С. В. Макснмов. Собр. соч., т. V. СПб.
5 Древняя п Новая Россня, т. II, № 6, стар. 135.
6 Там жа, стар. 134.
76
на Максімава цяжкае ўражанне. Замкнутасць і варожасць беларускіх сялян да царскіх чыноўнікаў пасля жорсткага падаўлення царызмам паўстання 1863 г. выклікалі ў даследчыка антыпатыі да насельніцтва Беларусі. Варожасць працоўных Беларусі да сваіх прыгнятальнікаў ён. штучна пераносіў на адносіны паміж рускім і беларускім народамі. Адсюль і памылковы вывад Максімава: «Для Вялікай Русі Белая Русь зрабілася краінай чужой, далёкай і невядомай. У сваю чаргу Беларусь... выхавала супрацьлеглыя пачуцці» *.
Пры характарыстыцы матэрыяльнага быту Максімаў, забываючы аб класавай дыферэнцыяцыі як рускіх, так і беларусаў, супрацьстаўляе беларусу спрытнага і кемлівага рускага, які нібыта жыве ў дастатку. Такім чынам, класавая абмежаванасць аўтара не дала яму магчымасці правільна ўбачыць стан і лёс вывучаемага ім народа.