Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці
Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 536с.
Мінск 2018
ГІСТОРЫЯ PACK
ад Сярэднявечча
да сучаснасці Нарысы
ГІСТОРЫЯ РАСІІ
ад Сярэднявечча да сучаснасці
Нарысы
Мінск
Выдавец Зміцер Колас 2018
УДК 94(47+57)
ББК 63.3(2)
Г51
Укладальнік Лявон Баршчэўскі
Рэдакцыйна-аўтарскі калектыў: кандыдат гістарычных навук, дацэнт Алег Трусаў, кандыдат філалагічных навук Лявон Баршчэўскі, кандыдат мастацтвазнаўства Аляксей Хадыка.
Рэцэнзенты доктар гістарычных навук, прафесар Аляксандр Краўцэвіч, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Павел Церашковіч.
Крыніцы ілюстрацый:
Карамзмн, Н. М. Жнвоплсный Карамзлн, нлн Русская лсторпя в картмнах, мздаваемая Андреем Прево: ч. 1-3. С.-Петерб.: тлп. X. Глнце; тлп. Эдуарда Праца, 1836-1844; Сарабьянов, В. Д., Смлрнова, Э. С. Ясторля древнерусской жлвоплсл. Москва: ПСТГУ, 2007; Wikimedia Commons; фота аўтараў і інш.
ISBN 978-985-23-0012-4 ©Трусаў A. А„ Баршчэўскі Л. П., Хадыка А. Ю., 2018.
© Афармленне. Выдавец Зміцер Колас, 2018.
1. ПАЧАТКІ РАСІНСКАН ГІСТОРЫІ
1.1. Уводзіны. Пісаць гісторыю любой імперыі досыць цяжка, бо аўтар сутыкаецца з рознымі міфамі, якія стагоддзямі трывала ляжалі ў падмурку светапогляду большасці насельніцтва імперыі. Расія не з’яўляецца выняткам, пагатоў цяпер назіраецца чарговы ўздым хвалі імперскай ідэалогіі.
Таму ўпершыню ў беларускай гістарыяграфіі мы зрабілі спробу выкласці гісторыю Расіі па-беларуску і з беларускага гледзішча на працэсы гістарычнага развіцця нашага ўсходняга суседа.
У нашай кнізе шмат імён і прозвішчаў. Чытачу няма неабходнасці запамінаць іх усе. Але мы цудоўна разумеем, што любую гісторыю робяць асобы. I гэта не толькі кіраўнікі дзяржавы ды палкаводцы, але і выбітныя грамадскія дзеячы, навукоўцы, пісьменнікі, мастакі, архітэктары, скульптары, кампазітары, акторы, а таксама і тыя звычайныя людзі, якія, напрыклад, пакінулі нашчадкам свае неацэнныя ўспаміны пра ўласныя трыумфы і пакуты.
Асноўныя паняцці і тэрміны з расійскай гісторыі, спісы рэкамендаванай літаратуры, якія падаюцца намі ў канцы кожнага раздзела, павінны разглядацца як дадатак да асноўнага тэксту кнігі.
1.2. Пачаткі гісторыі велікарускага народа. Фактычна гісторыя Расіі і сучаснага велікарускага народа пачынаецца з XII ст., калі ён пачаў складацца на тэрыторыі Уладзіміра-Суздальскага княства. Менавіта тут, на землях, якія насялялі фіна-угры, балты і славяне-вяцічы, у 1147 г., паводле версіі Іпацьеўскага летапісу (іншыя найбольш старадаўнія летапісы пра гэта не згадваюць), адзін з князёў вышэйзгаданай усходнеславянскай дзяржавы Юрый Далгарукі і заснаваў горад Маскву, будучую сталіцу Расійскай дзяржавы.
Гісторыю славянскага элемента будучага велікарускага народа можна пачаць са з’яўлення згадак пра славян у розных аўтараў. Шэраг
Рассяленне славян і іх суседзяў у I тыс. да н. э. (паводле В. Хэнсаля)
Умоўныя пазнакі на карце: 1 праславянскія плямёны; 2 протагерманскія плямёны; 3 пратакельцкія плямёны; 4 венета-ілірыйскія плямёны; 5 протафракійскія плямёны; 6 пратабалцкія плямёны; 7 пратаўгра-фінскія плямёны; зоны ўзаемапранікнення плямён: 8 праславянскіх і протагерманскіх; 9 праславянскіх і пратакельцкіх; 10 праславянскіх і венета-ілірыйскіх; 11 праславянскіх і протафракійскіх; 12 праславянскіх і пратабалтыйскіх; 13 праславянскіх і пратаутра-фінскіх; 14 мяжа гіпатэтычнага ядра балтаславянскай племянной супольнасці каля 2000 г. да н. э.
даследчыкаў лічыць, што праславянскія плямёны яшчэ ў I тыс. да н. э. засялялі некаторыя тэрыторыі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Польскі археолаг Вітальд Хэнсаль у 1984 г. апублікаваў карту, якая адлюстроўвае рассяленне праславян і іх суседзяў у той далёкі ад нас час (гл. вышэй).
У пісьмовых крыніцах славяне пачынаюць згадвацца ўжо з VI ст. н. э., хутчэй за ўсё, як склавіны, або склавы. Аўтары VI ст. лічылі іх сваякамі антаў і пісалі, што славяне жылі на левым беразе Ніжняга Дуная і далей на поўнач да вярхоўя Віслы.
У часы Юстыніяна I славяне пачалі свае набегі на балканскія правінцыі Візантыі. Некаторыя з іх служылі ў візантыйскім войску. У другой палове VI ст. частка славян была заваявана аварамі.
3 VII ст. славяне вядомыя на паўднёвым беразе Балтыйскага мора, на Эльбе, каля Альпаў і на Балканах. Пэўную частку славян у 688 г. імператар Візантыі Юстыніян II перасяліў у Малую Азію. У VII ст. фарміруюцца першыя дзяржаўныя ўтварэнні: сярод іх, напрыклад, група славянскіх плямён на чале з франконскім купцом Сама ўтварыла дзяржаву Сама, якая паспяхова ваявала з аварамі.
Пасля 670 г. частка славян з Ніжняга Дуная ўвайшла ў склад Балгарскага царства. Некаторыя славянскія плямёны ад 730-х гадоў плацілі даніну хазарам. Пры канцы VIII на пачатку IX ст. славяне стварылі магутную дзяржаву Вялікую Маравію, з якой звязана дзейнасць прапаведнікаў і першых перакладчыкаў Бібліі на славянскую (старамакедонскую) мову Кірыла і Мяфодзія.
Паступова славянскія плямёны занялі значныя тэрыторыі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і падзяліліся на паўднёвых, заходніх і ўсходніх славян.
1.3. Усходнія славянеў VII-VIII стст. У VII ст. пачалося вялікае рассяленне славян на землях балтаў і фіна-уграў. Славяне рухаліся па берагах вялікіх рэк, сяліліся там і як вынік асімілявалі мясцовае насельніцтва. Перайшоўшы цераз Прыпяць, славянскія плямёны накіраваліся ўверх па Дняпры і па цячэнні Дзвіны ў напрамку да Балтыйскага мора. Самым вялікім і моцным племенем, нават племянным саюзам, былі крывічы. Першая хваля крывічоў заняла цэнтральную і паўночную Беларусь і разам з мясцовымі балтамі стварыла археалагічную культуру доўгіх курганоў. Доўгія курганы гэта месца пахавання вялікай патрыярхальнай сям’і. Кожны курган мае некалькі пахаванняў. Пры раскопках такіх курганоў акрамя славянскіх рэчаў знаходзяць і балцкія, што сведчыць аб змяшаным насельніцтве адпаведных тэрыторый. Другая хваля крывічоў у VIII-IX стст. заняла ўсё Верхняе Падняпроўе, басейн Заходняй Дзвіны і нават дасягнула Верхняй Волгі (раён Цвяры) і Чудскага возера. Паўднёвую частку Беларусі засялілі дрыгавчы. У VIII ст. на тэрыторыю Беларусі з Захаду (сучасная Польшча) прыйшлі радзімічы. Яны рассялілісяўбасейнеракі
Сож. Іх пахавальны абрад вельмі адрозніваўся ад суседзяў, бо яны не мелі курганоў, а попел нябожчыкаў з рэчамі клалі ў гліняныя гаршкі (урны) і ставілі іх, як сведчыць летапісец, на прыдарожных слупах. Побач з радзімічамі жылі севяране (басейн ракі Дзісны). На поўдні Беларусі недалёка ад паселішчаў дрыгавічоў жылі вапыняне і драўляне.
На тэрыторыі Цэнтральнай Украіны жылі паляне, якія мелі беспасярэднія кантакты з качэўнікамі, а на фіна-ўгорскіх землях з’явіліся ільменскія славяне, якія прыйшлі разам з радзімічамі з тэрыторыі Польшчы.
Менавіта вяцічы (назва племені, хутчэй за ўсё, паходзіць ад імя родапачынальніка Вяткі) сталі продкамі значнай часткі сённяшніх велікаросаў і занялі тэрыторыю сучаснай Маскоўскай, Калужскай, Тульскай, Арлоўскай і іншых суседніх абласцей сучаснай Цэнтральнай Расіі. Паводле археалагічных звестак, яны прыйшлі з тэрыторыі левага берага Дняпра і, магчыма, з вярхоўя Днястра (а яшчэ раней з басейна Віслы). У VIII ст. вяцічы занялі басейн ракі Акі і плацілі даніну Хазарыі.
Варта адзначыць, што вяцічы спачатку не ўваходзілі ў склад Кіеўскай Русі і, наогул, варожа ставіліся да кіеўскіх князёў. Першы раз яны мусілі плаціць даніну князю Святаславу, аднак неўзабаве ад гэтага адмовіліся. У 981 г. князь Уладзімір перамог вяцічаў і зноў прымусіў іх выплачваць даніну, але праз год вяцічы яшчэ раз паўсталі і да канца XI ст. захоўвалі пэўную палітычную незалежнасць. Паселішча вяцічаў археолагі знайшлі і на тэрыторыі сучаснага Маскоўскага Крамля.
Першапачаткова іх жытлом былі зямлянкі (4x4 м), абкладзеныя знутры дрэвам. Над зямлёю былі драўляныя сцены з двухсхільным дахам. Пазней з’явіліся зрубавыя хаты, часам двухпавярховыя, аздобленыя драўлянай разьбой.
Займаліся вяцічы паляваннем, земляробствам, жывёлагадоўляй і бортніцтвам. Доўгі час яны былі язычнікамі і не прымалі хрысціянства. Так, на пачатку XII ст. яны забілі хрысціянскага місіянера Кукшу Пячорскага. Этнічнай рысай культуры вяцічаў лічацца сямілопасцевыя жаночыя скроневыя колцы, а таксама шыйныя грыўні. У басейне Масквы-ракі ёсць шмат курганных могільнікаў вяцічаў з абрадам крэмацыі.
У VIII ст. усе ўсходнеславянскія плямёны мелі шчыльныя кантакты з варагамі і разам з імі рабілі ваенныя набегі на Візантыю. У сярэдзіне IX ст. варажскія конунгі (князі) рознымі шляхамі прыйшлі да ўлады ў першых усходнеславянскіх гарадах: Ладазе, Ноўгарадзе, Полацку, Тураве, Белавозеры, Растове, а крыху пазней у Кіеве.
Славяне прынеслі з сабою навыкі ляднага і ворнага земляробства і жывёлагадоўлі. Яны таксама актыўна займаліся паляваннем, рыбалоўствам, бортніцтвам, кавальскай справай і здабычай жалеза. Будучы язычнікамі, яны сваіх памерлых спальвалі на вогнішчы, а іх парэшткі хавалі ў курганах. Кожны саюз плямён меў свае этнічныя прыкметы, якія выразна выяўлялі сябе ў элементах жаночага адзення і ўпрыгожанняў. Дзеля пакланення шматлікім багам славяне мелі адпаведныя месцы свяцілішчы, ці капішчы: там гарэў свяшчэнны агонь і прыносіліся ахвяры. Кіравалі рытуальнымі абрадамі спецыяльныя людзі вешчуны.
1.4. Крыніцы сярэднявечнай гісторыі. Для вывучэння гісторыі Расіі вельмі каштоўнымі з’яўляюцца археалагічныя крыніцы. Найбольш значную працу па выяўленні каштоўных помнікаў матэрыяльнай культуры народаў, якія насяляюць сучасную Расію, правялі археолагі Іван Забелін, Васілій Радлаў, Аляксандр Берцье-Дэлагард, Аляксей Увараў, Аляксандр Андрыянаў, Міхаіл Артамонаў, Мікалай Аўэрбах, Уладзімір Аборын, Марыя Абрамава, Данііл Аўдусін, Леанід Аляксееў, Георгій Аўраменка, Ота Бадэр, Дзмітрый Беразавец, Аляксандр Брусаў, Канстанцін Грыневіч, Васіль Даўжанок, Павел Дзмітрыеў, Лідзія Еўцюхова, Барыс Жукаў, Барыс Латынін, Іван Ляпушкін, Ніяз Мажытаў, Аляксандр Мілер, Мікалай Мерперт, IlaBen Рапапорт, Барыс Рыбакоў, Алена Рыдзеўская, Мікалай Рэпнікаў, Аляксандр Спіцын, Валянцін Сядоў, Міхаіл Таліцкі, Пётр Траццякоў, Валерый Чарняцоў, Якаў Шэр, Гарун Юсупаў, Валянцін Янін ды інш. Трэба мець на ўвазе, што сярод названых даследчыкаў ёсць і тыя, хто зрабіў адкрыцці ў галіне палеаграфіі.
Пісьмовыя крыніцы маюць велізарнае значэнне ў гістарычных даследаваннях асабліва даследаваннях палітычнай і ваеннай гісторыі, гісторыі культуры розных краін і народаў. Для тых, хто займаецца гісторыяй усходніх славян, асабліва важнае вывучэнне летапісаў.