Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці
Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 536с.
Мінск 2018
У расійскай гісторыі існуюць некалькі версій стварэння Рускай дзяржавы, звязанай з прыходам на княжанне Рурыка. У XVIII ст. з дапамогай нямецкіх навукоўцаў, якія працавалі ў Расіі, створана нарманская тэорыя. Паводле яе, Руская (старажытнаруская) дзяржава была заснавана варагамі, або нарманамі. Словам ruotsi фінскія плямёны называлі воінаў-весляроў на скандынаўскіх ладдзях. Менавіта такія адмыслоўцы стваралі баявыя дружыны вікінгаў (варагаў). Гэтая версія паходжання назвы «русь» на сёння лічыцца найбольш верагоднай.
3 XVIII ст. існавалі і вучоныя-антынарманісты на чале з Міхайлам Ламаносавым, якія сцвярджалі, што славяне самі стварылі сваю дзяржаву, а варагі вялікай ролі тут не адыгрывалі. У СССР, у часы Сталіна, у сярэдзіне XX ст., была распрацаваная канцэпцыя існавання асобнай «старажытнарускай» народнасці, якая жыла ў дзяржаве з назвай «Старажытная, або «Кіеўская», Русь». Галоўным прыхільнікам антынарманскай тэорыі ў СССР быў згаданы намі савецкі археолаг, акадэмік Барыс Рыбакоў, які, дарэчы, сваю навуковую кар’еру пачынаў уБеларусі. Сучасны расійскі гісторык Віктар Паранін вылучыў новую, «карэльскую» тэорыю паходжання Кіеўскай Русі. Ён лічыць, што першая дзяржава ўсходніх славян у VI—VIII стст. існавала на тэрыторыі Карэльскага перашыйка (на поўнач ад Санкт-Пецярбурга). На яго думку, гэтае месца і ёсць востраў Рус, які згадваецца ў візантыйскіх, арабскіх і іншых пісьмовых крыніцах. Сталіцай гэтага дзяржаўнага ўтварэння была Старая Ладага, дзе і жыў яго правадыр (хакан). Менавіта сюды і прыйшоў легендарны Рурык. Адначасова з дзяржавай Рурыка і Полацкай дзяржавай у 30-40-х гг. IX ст. існавала таксама дзяржава палян на Сярэднім Дняпры са сталіцай у Кіеве. Паводле
адной з гістарычных версій, Кіеў быў на той час цэнтрам Хазарскага каганата і меў назву Самватас. Вядомыя два князі-варагі, якія ў 864 г. захапілі Кіеў. Іх звалі Аскольд і Дзір. Паміж Ноўгарадам і Кіевам узнік канфлікт за магчымасць кантра ляваць гандлёвы шлях з варагаў у грэкі. На гэтым шляху было яшчэ адно княства крывічоў Смаленскае. УIX ст. тут узнікаюць першыя гарадскія паселішчы. Гэта Гнездава на Дняпры, а пазней і Смаленск (12 км наўсход ад Гнездава). Некаторыя даследчыкі лічаць, што насельнікі Гнездава якраз і перасяліліся пазней на месца Смаленска. Вакол Гнездава знаходзіцца вялізны курганны могільнік. Раскопкі выявілі ўнікальныя ўпрыгожанні, што належалі славянам, варагам і фіна-уграм. Аднак на пачатку IX ст. значная частка жыхароў пакідае Гнездава, і на першае месца выходзіць Смаленск, які ўпершыню згадваецца ў летапісе пад 863 г. У тым самым годзе князі Аскольд і Дзір спрабавалі захапіць Смаленск, але не здолелі гэта зрабіць.
Пасля смерці Рурыка ў 879 г. кіраваць Ноўгарадам пачаў яго сваяк Алег, які быў апекуном малога сына Рурыка Ігара. У 882 г. ён захапіў Смаленск, потым падманам авалодаў Кіевам, а кіеўскіх князёў пазабіваў. Такім чынам, у яго рукахзнаходзіўся ўвесь шлях з варагаў у грэкі, а дакладней яго дняпроўская частка. Потым Алег прымусіў драўлян і севяран плаціць яму даніну і вызваліў беларускае племя радзімічаў ад хазарскай даніны. Так пад яго кіраўніцтвам у Еўропе ўзнікла новая вялікая дзяржава, якая пазней у гістарычнай навуцы атрымала назву Кіеўская Русь. Напачатку ў яе ўваходзілі кіеўскія, смаленскія і наўгародскія тэрыторыі, якія насялялі саюзы плямёнаў.
Сучасныя ўкраінскія гісторыкі, між іншым, лічаць Кіеўскую Русь сваёй, а не Рускай (Расійскай) дзяржавай, а яе заснавальніка Рурыка не абавязкова варагам, а, магчыма, і заходнім славянінам (венедам). Родавы знак (татэм) Рурыка, выява сокала, які падае на сваю здабычу, сёння дзяржаўны сімвал Украіны і выглядае як трызубец. Ёсць падставы разглядаць Кіеў у якасці месца канчатковага ўмацавання дынастыі Рурыкавічаў, якая пазней падпарадкуе сабе ўласна расійскія землі.
Так ці інакш, гісторыя Кіеўскай Русі мае толькі апасродкаванае дачыненне да гісторыі сучаснай Расіі, а Уладзіміра-Суздальская і Маскоўская Русь шматучым належаць даіншай дзяржаватворчай традыцыі.
2.2. Кіеўская Русь у Х-ХІ стст. У 907 г. Алег, сабраўшы вялікае войска (каля 80 тыс. з розных славянскіх і фінскіх плямён), пайшоў на Канстанцінопаль, які славяне называлі Царградам. Візантыя, каб заключыць мір, мусіла заплаціць вялікую кантрыбуцыю: 12 грыўняў на кожнага ваяра і даніну князям-васалам Алега. Наступная дамова была заключана ў 911 г.: згодна з ёй кіеўскія купцы атрымалі права гандляваць у Візантыі.
Другі паход Алега быў накіраваны на Усход. У 909-910 гг. кіеўскае войска на 500 караблях паднялося ўверх па Доне, потым праз волак трапіла спачатку ў Волгу, а пасля і ў Каспійскае мора. 3 нарабаваным майном захопнікі вярталіся ў Кіеў, але па дарозе на іх напалі хазары і разбілі войскі Алега. Пасля яго смерці вялікім князем стаў Ігар (912-945). Тым часам супраць улады Кіева паўсталі драўляне, і Ігар, перамогшы, абклаў іх утрая большай данінай. Потым тры гады Trap ваяваў з племенем упічаў, разбіў іх і захапіў іх сталіцу, горад Перасечань. У 941 г. войска Ігара напала на Візантыю, але візантыйскі флот дзякуючы «грэцкаму агню» спаліў болыпасць караблёў нападнікаў. У 944 г. паход на Візантыю паўтарыўся, і была заключана новая дамова.
Кіеў пагадзіўся не пускаць балгараўу Крым, дзе былі візантыйскія калоніі, і не нападаць на іх. У 943 г. кіеўскія войскі зноў напалі на берагі Каспійскага мора. Яны захапілі горад Дэрбент і некалькі іншых гарадоў.
Паколькі Ігар абклаў вялікай данінай драўлян, яны ў 945 г. узнялі паўстанне і забілі яго. Кіраваць дзяржавай пачала Ігарава жонка Вольга, якая жорстка задушыла паўстанне, прычым уся драўлянская знаць была забітая.
Пазней Вольга наведала Канстанцінопаль і мела асабістую сустрэчу з імператарам Канстанцінам Парфірародным.
У 959 г. пасольства Вольгі наБ. Чорыкаў. Мір з грэкамі. 944 г.
Б. Чорыкаў. Хрышчэнне Вольгі
кіравалася да германскага імператара Атона I. У 961 г. у Кіеў у адказ прыехала нямецкая дэлегацыя на чале з біскупам Адальбертам, якая хацела ахрысціць жыхароў Кіеўскай Русі паводле заходняга абраду. Але Вольга прыняла хрысціянства ў яго ўсходняй версіі, бо саюз з Візантыяй для яе быў важнейшы.
У 965 г. кіеўскім князем стаў сын Ігара і Вольгі Святаслаў, першы ўсходнеславянскі князь са славянскім імем, які ў 964 г. прымусіў племя вяцічаў плаціць яму даніну. Паколькі раней вя-
цічы плацілі даніну хазарам, у 965 г. войскі кіеўскага князя напалі на Хазарскую дзяржаву. Спачатку яны захапілі горад Саркел і на гэтым месцы паставілі крэпасць Белую Вежу, потым узялі горад Тмутаракань на Тамані. У 968 г. на Кіеў напалі качэўнікі-печанегі, але захапіць яго не здолелі. У 969 г. войскі Святаслава знішчылі галоўныя на той час хазарскія гарады Семендэр і Ітыль. Хазарская дзяржава, якая стрымлівала орды качэўнікаў, была знішчана. Пад мурамі Кіева апынуліся печанегі, якія перарэзалі гандлёвыя шляхі на арабскі Усход. Яны не раз рабілі засады і на дняпроўскім шляху ў Візантыю. У 967 г. імператар Візантыі прапанаваў Ігару напасці на Балгарыю моцнага ворага імперыі.
У 968 г. вялікае войска Кіева ўварвалася ў Балгарыю, разбіла войскі балгараў і захапіла шмат гарадоў. Святаслаў зрабіў сваёй базай горад Пераяславец-на-Дунаі і нават хацеў перанесці туды сталіцу з Кіева. У гэты час вялікае войска печанегаў узяло ў аблогу Кіеў, дзе была княгіня Вольга з малой дружынай, але захапіць яго не здолела. У 969 г. Святаслаў уступіў у саюз з балгарамі супраць Візантыі. Аб’яднанае войска разбіла атрады візантыйцаў, захапіла Македонію і часткова Фракію. У 971 г. новае войска Візантыі разам з балгарскім царом Барысам II пайшло на войска Святаслава, і апошні мусіў пад-
пісаць з Візантыяй дамову аб міры. Святаслаў вяртаўся з войскам на радзіму, але па дарозе яго ўвесну 972 г. забілі печанегі. Кіеўскі пасад заняў старэйшы сын Святаслава князь Яраполк (973-980). Меншыя сыны Святаслава з гэтым не пагадзіліся і пачалі вайну з Яраполкам.
У гэтай барацьбе перамог наўгародскі князь Уладзімір, які з найманай варажскай дружынай захапіў Полацкую дзяржаву, што не ўваходзіла ў Кіеўскую Русь, гвалтам узяў за жонку полацкую князёўну Рагнеду, а потым захапіў Кіеў і забіў Яра-
Б. Чорыкаў. Яраполк дакарае Свенельда за забойства брата
полка. Яго ўлада доўжылася з 980 па 1015 г. Спачатку новы князь у 981 г. абклаўданінай вяцічаў, у 983 яцвягаў, а ў 984 г. радзімічаў. Такім чынам, пры канцы X ст. беларускія землі часова трапілі ў склад
Кіеўскай дзяржавы.
У 988 г. Уладзімір правёў адміністрацыйную рэформу. Былі ліквідаваныя мясцовыя «пляменныя» княжанні, дзяржаву падзялілі на вобласці вакол вялікіх гарадоў. Замест мясцовых князёў у самыя буйныя гарады кіеўскі князь прызначыў сваіх сыноў, а ў меншыя сваіх пасаднікаў. На межах краіны Уладзімір пабудаваў новыя гарады і цвярдыні. Такім чынам уся ўлада ў краіне апынулася ў руках аднаго княжага роду. Уладзімір пачаў праводзіць рэформы
Б. Чорыкаў. Замах Рагнеды на Уладзіміра
і ў галіне ідэалогіі. Афіцыйнай рэлігіяй Кіеўскай Русі раней было язычніцтва. Кожнае племя мела сваіх мясцовых багоў, а агульнага пантэону для ўсёй краіны не было. Уладзімір вырашыў з гэтым разабрацца.
У Кіеве на пагорку паблізу свайго палаца князь аздобіў капішча ідаламі-выявамі на чале з Перуном, богам маланкі і грому. Аднак неўзабаве ў 988 г. Уладзімір прыняў хрысціянства ўсходняга абраду, запазычыўшы яго ў Візантыі. Паўсюль ідалы былі зрынутыя, на іх месцы пачалі будаваць спачатку драўляныя, а потым і мураваныя цэрквы. У 989-996 гг. у Кіеве была пастаўлена першая мураваная царква Дзесяцінная. Яе пабудавалі візантыйскія (магчыма, і балгарскія) дойліды.
Грэцкія дойліды былі знакамітыя ва ўсім хрысціянскім свеце. Яны прынеслі на Русь ужо распрацаваную сістэму крыжова-купальнага храма. У аснове яе квадрат, падзелены чатырма слупамі, прычым прамавугольныя секцыі, што дапасоўваюцца да падкупальнай прасторы, утвараюць архітэктурны крыж.
Храм змяніў уяўленне пра сусвет, які раней успрымаўся ў даволі абстрактных структурах: кола, сіметрыя, дрэва жыцця і г. д., стаўшы яго сімвалічным цэнтрам, што ўвасабляўся ў алтары. Адпаведна з гэтым размяркоўваліся ўсе часткі храма. Ніжняя суадносілася з Зямлёю, верхняя прастора з Небам, Неба падзялялася на «ніжняе» і «верхняе».