Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці
Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 536с.
Мінск 2018
Наўгародская эліта была часткова знішчана фізічна, часткова адпраўленая ў маскоўскія турмы. Усю іх маёмасць забраў маскоўскі князь. Такім чынам, у 1478-1479 гг. Наўгародская рэспубліка канчаткова спыніла сваё існаванне.
3.6. Пскоўская рэспубліка. Пскоўская дзяржава была невялікай і займала тэрыторыю ўздоўж рэк Вялікая і Нарова. 3 поўдня на поўнач яна мела даўжыню каля 300 км і шырыню блізу 100 км. Акрамя рэк Пскоўская зямля мела і два буйныя возеры Чудскае і Пскоўскае.
Найвышэйшым органам улады было народнае веча, якое выбірала спачатку аднаго, а ад 1420 г. двух пасаднікаў, а таксама канчанскіх старастаў і соцкіх. Існавала ўрадавая рада на чале з запрошаным (найманым) князем, які кіраваў баявой дружынай і служыў за грошы (кормў Была таксама судовая калегія гаспода, у якую ўваходзілі выбарныя чальцы з ліку баяраў.
Пскоўскае грамадства складалася з баяраў (якія не былі там вельмі багатымі), купцоў, рамеснікаў і вольных сялян, якіх звалі земцамі або сябрамі. Бедныя сяляне бралі зямлю ў арэнду і называліся ізорнікамі. Халопаў тут не было.
Вялікі ўнёсак у атрыманне Псковам незалежнасці ад Ноўгарада зрабіў князь Даўмонт. Гэты нальшчанскі князь у 1263 г. забіў Міндоўга, заснавальніка ВКЛ, і ў 1265 г. з дружынай колькасцю 300 чалавек уцёк у Пскоў, ратуючыся ад войска сына Міндоўга Вой-
шалка. У 1266 г. ён прыняў хрысціянства, імя Цімафей і быў абраны пскоўскім князем. Доўгі час Даўмонт ваяваў з крыжакамі, а таксама з Полацкам, забіўшы нават полацкага князя Гердзеня. Пасля смерці князя кананізавалі як святога Цімафея абаронцу Пскова, а яго меч пачаў лічыцца сімвалам незалежнасці.
У часы Гедыміна Пскоўхацеў канчаткова вызваліцца з-пад залежнасці ад Ноўгарада, таму яго адносіны з ВКЛ значна палепшыліся. Актыўна дапамагаў пскоўцам зяць Гедыміна Давыд Гарадзенскі. Калі крыжакі ў 1323 г. узялі ў аблогу Пскоў, ён адагнаў іх ад горада і знішчыў сценабітныя машыны крыжакоў.
У 1341 г. пскоўцы звярнуліся па падтрымку да Альгерда, і ён прыйшоў ім на дапамогу разам з Кейстутам. Сын Альгерда Андрэй быўахрышчаны і стаў пскоўскім князем (1342-1345). Яго намеснікам быў таксама выхадзец з ВКЛ Юрый Вітаўтавіч. У 1342 г. падчас абароны Пскова ад рук крыжакоў загінуў сын полацкага князя Воіна Любка.
У 1348 г„ пасля падпісання з Ноўгарадам Бопатаўскай дамовы, Пскоўская дзяржава канчаткова стала незалежнай. Аднак духоўная ўлада засталася ў руках наўгародскага ўладыкі, які раз у тры гады прыязджаў у Пскоў і здзяйсняў царкоўны суд.
У XV ст. эканоміка Пскова знаходзілася на ўздыме. Сяляне вырошчвалі жыта, пшаніцу, авёс, ячмень. На гародах збіралі добрыя ўраджаі рэпы, цыбулі і капусты. Пскоўскі лён актыўна вывозіўся ў краіны Прыбалтыкі. Плённа развівалася рыбалоўства, вырабляліся вялікія лодкі учаны. Славіліся і мясцовыя рамеснікі: яны шылі адзенне, апрацоўвалі металы і скуры, выраблялі солад і малолі зерне на муку. Пскоўскіх муляроў запрашалі на працу ў Масковію ды іншыя краіны Усходняй Еўропы. У Пскове квітнеў выраб званоў. Актыўна развіваўся гандаль з суседзямі Цвярской дзяржавай, Ноўгарадам, Разанню, ВКЛ і з нямецкімі краінамі. Ад 1424 г. Пскоў наладзіў чаканку ўласнай сярэбранай манеты з выявай рысі герба горада.
У XV ст. Пскоў паступова пачаў праводзіць прамаскоўскую палітыку, спадзеючыся такім чынам захаваць сваю незалежнасць. Ён падтрымліваўМасковію ўвойнахз Ноўгарадам і ВКЛ, асабліва падчас вайны 1500-1503 гг. Але гэта не дапамагло пскоўцам, бо Масковія не хацела мець сярод сваіх сяброў незалежную рэспубліку.
13 студзеня 1510 г. маскоўскае войска ўвайшло ў Пскоў, быў спушчаны са званіцы вечавы звон сімвал волі і незалежнасці. 300 самых багатых сем’яў пскоўскіх баяраў і купцоў маскоўскія ўладары адправілі ў высылку прычым дазвалялі ўзяць з сабою толькі тое, што ў іх было на целе. Таму на дзяцей надзявалі па 2-3 футры, хавалі залатыя манеты ў жаночую бялізну.
Захаваліся пскоўскія летапісы XIV-XVII стст. колькасцю 25 спісаў. Найбольш цікавы летапісны збор 1450-1460-х гг., які складаўся пры Траецкім манастыры.
3 катастрофай Ноўгарада і Пскова на мяжы XV-XVI стст., як мяркуе вядомы амерыканскі даследчык Рычард Пайпс, са стратай альтэрнатыўных магчымасцяў кодэксу індывідуальнага чалавека, павагі да прыватнай уласнасці і закона шляхі развіцця будучай расійскай цывілізацыі (культуры) аж да XXI ст. разыходзяцца з Еўропай.
3.7. Вялікае княства Цвярское. Гэта была ўнікальная дзяржава, на тэрыторыі якой бярэ пачатак найбуйнейшая рака Еўропы Волга і велізарным сапфірам блішчыць возера Селігер. Узнікла гэтая краіна на землях, заселеных смаленскімі крывічамі, у XIII ст. і праіснавала амаль да канца XV ст.
Горад Цвер узнік у XII ст. і спачатку належаў Ноўгараду, а з 1209 г. перайшоў пад уладу Уладзіміра-Суздальскага княства. Яго росквіт прыпадае на XIII-XV стст., калі ён стаў буйным культурным і рамесным цэнтрам. Цвярскія купцы гандлявалі з гарадамі Прыбалтыкі і Каўказа, Блізкага Усходу і Сярэдняй Азіі. Найбольш вядомы сярод іх Афанасій Нікіцін, які ў 1466-1472 гг. стаў першым вядомым нам еўрапейцам, што здзейсніў вандроўку ў Індыю. Гэта быў адукаваны чалавек: ён валодаў арабскай, татарскай і персідскай мовамі. Спачатку па Волзе ён дабраўся да горада Дэрбента, адтуль пераехаў у Баку і Персію. 3 Персіі Нікіцін трапіў у арабскі порт Армуз, а потым морам дабраўся да Індыі. Назад вяртаўся праз Персію і горад Трапезунд порт на Чорным моры. Пераплыўшы цераз Чорнае мора, ён высадзіўся ў Крыме ў горадзе Кафе (цяпер Феадосія). Пераадолеўшы доўгі шлях з Крыма, ён крыху не даехаў дадому увосень 1472 г. памёр непадалёк ад Смаленска. Шмат разоў выдаваліся
яго ўспаміны «Хаджэнне за тры моры». У 1955 г. у Цвяры землякі паставілі Афанасію Нікіціну помнік, зроблены з бронзы і граніту.
На пачатку XIII ст. Цвер цэнтр Пераяслаў-Залескага княства. Але пасля разгрому Уладзіміра-Суздальскай зямлі мангола-татарамі Цвер атрымлівае ў 1247 г. незалежнасць пры князю Яраславе Яраславічу, родным браце Аляксандра Неўскага. 3 1264 г. ён становіцца вялікім князем уладзімірскім. Неўзабаве ў Цвяры засноўваецца епіскапская кафедра, якую ўзначаліў былы полацкі епіскап Сімяон. Другім цвярскім епіскапам у 1289-1316 гг. быў Андрэй, сын полацкага князя Гердзеня.
Сталіцы новай дзяржавы, як некалі і Полацку, патрэбны быў мураваны сабор. I ён быў закладзены ў 1285 г. князем Міхаілам Яраславічам, яго маці княгіняй Аксінняй і епіскапам Сімяонам. Паколькі будаўніцтва храма ішло доўга, усярэдзіне зрабілі часовую драўляную капліцу.
Яшчэ адну мураваную царкву цверцы пачалі будаваць у 1323 г. на тэрыторыі Фёдараўскага манастыра. Пабудаваў храм у імя святога Фёдара ігумен манастыра Іван Цараградзец. Гэта быў белакаменны храм, які знішчылі ў 1773 г. На месцы гэтага храма археолагі знайшлі шмат кавалкаў белакаменных блокаў (у тым ліку адзін разны) і вялікапамернай цэглы.
У 1369 г. князь Міхаіл Аляксандравіч умацаваў Цвер драўляным крамлём, аў 1372-м насыпаўвакол горадаземлянывал. Цяперкультурны слой Цвярскога крамля мае таўшчыню ад 4 да 5,6 м.
Вельмі плённа развівалася ў Цвяры выяўленчае мастацтва. Мясцовыя мастакі ў XIII-XV стст. стварылі ўласную жывапісную школу. Самыя вядомыя тут абразы і мініяцюры да рукапісаў. Яны вылучаюцца экспрэсіяй вобразаў і лінейнасцю пісьма. У Цвяры пісалі ўласныя летапісы, прычым некаторыя рукапісныя шэдэўры дайшлі да нашых дзён.
Найбуйнейшыя гарады Цвярской дзяржавы Кашын, Ксняцін, Зубцоў, Старыца, Холм, Мікулін і Дарагабуж. На мяжы ВКЛ, Вялікага Ноўгарада, Маскоўскай дзяржавы і Цвяры стаяў горад Ржэў, дзе беларуская прысутнасць зафіксавана яшчэ на этнаграфічных картах XIX пачатку XX ст. Пэўны час Ржэвам адначасова валодалі і ВКЛ, і Ноўгарад, а жыхары горада сваю даніну дзялілі напалам паміж двума вышэйзгаданымі ўладальнікамі.
У XIV ст. змаганне паміж цвярскімі і маскоўскімі князямі за ярлык на вялікае ўладзімірскае княжанне ўзмацнілася. Адзін сучасны расійскі гісторык напісаў: на баку цвярскіх князёў былі правы старшынства, асабістае геройства, юрыдычныя і маральныя сродкі, а на баку маскоўскіх грошы і майстэрства прыстасоўвацца да абставінаў. Тым часам Цвер наладзіла сяброўскія адносіны з ВКЛ. У 1320 г. дачка Гедыміна Марыя выйшла замуж за цвярскога князя Міхаіла, а неўзабаве дачка Кейстута стала жонкаю князя Івана Міхайлавіча. Нярэдка палкі Цвяры ваявалі разам з войскамі ВКЛ супраць крыжакоў. У змаганні з цвярскімі князямі маскоўскія ўладары ўвесь час апіраліся на Арду і татарскія войскі. Так, маскоўскі князь Юрый Міхайлавіч знішчыўу Ардзе свайго сваяка Міхаіла Цвярскога, але неўзабаве быў сам забіты ягоным сынам.
У 1327 г. Цвер узначаліла паўстанне супраць Арды. У горадзе быў забіты татарскі пасланнік і перабіты ягоны атрад. Тады залатаардынскі хан даручыў маскоўскаму князю Івану Каліце пакараць цверцаў. Каліта ўзначаліў татарскае войска, знішчыў паўстанцаў і дашчэнту разрабаваў Цвярскую дзяржаву. За гэта ў 1328 г. ён атрымаў тытул вялікага князя.
Аднак Цвер паступова адрадзілася, і з дапамогай вялікага князя літоўскага Альгерда, які ў 1347 г. узяў свой другі шлюб з цвярской князёўнай Юльянай, працягвала змагацца з Масквою. У лістападзе 1368 г. Альгерд падтрымаў цверцаў, пайшоў на Маскву, узяў яе ў аблогу і тры дні стаяў пад мурамі горада, пакуль не атрымаў выкуп.
У 1370 г. маскоўскі князь Дзмітрый зноў напаў на Цвер. Альгерд робіць другі паход на Маскву і 6 снежня 1370 г. бярэ яе ў аблогу. Тым часам цвярскі князь атрымаў у Ардзе ярлык на валоданне Уладзімірскім княствам. У 1372 г. войскі ВКЛ на чале з Вітаўтам і Кейстутам зноўуварваліся ў Масковію, каб падтрымаць свайго саюзніка. У 1375 г. маскоўскі князь Дзмітрый арганізаваў своеасаблівы крыжовы паход на Цвер, мабілізаваўшы вайсковыя дружыны 19 удзельных князёў. Цвярскі князь Міхаіл мужна абараняўся, аблога Цвяры доўжылася 5 тыдняў, але горад не здаваўся. Тады захопнікі разбурылі і знішчылі іншыя паселішчы вакол горада. Князь Міхаіл прапанаваў замірыцца, што і было зроблена.
У 1385 г. цвярскі князь Васілій Міхайлавіч ажаніўся з дачкой
кіеўскага князя Уладзіміра Альгердавіча, і сувязі з дынастыяй Гедымінавічаў зноў узмацніліся. Гэтаму спрыяла і тое, што сын вялікага князя Альгерда і цвярской князёўны Ягайла ў 1386 г. стаў польскім каралём. У 1430 г. вялікі князь Вітаўт разам з маскоўскім князем Васіліем Васільевічам запрасіўна сваю каранацыю і цвярскога князя Барыса Аляксандравіча. Шэсць тыдняў балявалі госці ў князя Вітаўта, але каранацыя не адбылася, бо на дарозе праз Польшчу карону скралі, а сам Вітаўт неўзабаве памёр. Аднак сувязі цвярскіх князёў і Гедымінавічаў заставаліся моцнымі, бо ад Альгерда цвярская княгіня нарадзіла, акрамя знакамітага Ягайлы, яшчэ сем сыноў.