Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці
Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 536с.
Мінск 2018
розныя нішы, броўкі, паўвалікі і дэкаратыўныя крыжы. Для будаўніцтва выкарыстоўвалі і тоўстую брусковую цэглу. Да самых выдатных храмаў гэтай эпохі належалі: цэрквы Успення на Волатавым полі (1352), Фёдара Страцілата на Ручаі (1360-1361), Пятра і Паўла на Слаўне (1367), Спаса-на-Ільіне (1374), Раства на могілках (1381-1382), Пятра іПаўлаўКажэўніках (1406), Уласа на Воласавай вуліцы (1407), Івана-на-Апоках (1453), Дванаццаці Апосталаў на Пропасцях (1454), Дзмітрыя Салунскага на Слаўкаве (1462), Увярэння Фамы на Мячыне (1463), СімяонаўЗверынПакроўскім манастыры (1467).
Археолагі раскапалі рэшткі гарадскіх умацаванняў, пабудаваных у 1335 г. Таўшчыня муроў складае каля 3 м. У тым жа годзе быў пабудаваны Наўгародскі крэмль, які захаваўся да нашых дзён. Вышыня яго муроў, абкладзеных цэглай, у межах 8-10 м; таўшчыня ўнізе да 4 м. У XV ст. паблізу Наўгародскай Сафіі пабудавалі ансамбль двара ўладыкі (епіскапа) Ноўгарада з Гранавітай палатай: яна мае вялікую залу, перакрытую дэкаратыўнымі скляпеннямі. У палаце збіралася рада паноў, ладзіліся прыёмы для замежных паслоў і знакамітых гасцей. Побач стаіць дазорная вежа Часазвоня, пабудаваная ў 1443 г.
© Pedro J.
Наўгародскі крэмль. Часазвоня.
Царква Спаса-на-Ільіне ў Ноўгарадзе
Феафан Грэк. Тройца
(з роспісу царквы Спаса-на-Ільіне)
У 20-30-х гг. XV ст. наўгародцы заснавалі славуты Салавецкі манастыр на астравах у Белым моры.
Пачынаючы ад XIII ст. у Ноўгарадзе існаваў культ Міколы Цудатворца, а ў XV ст. склалася наўгародская школа іканапісу. Для яе характэрныя выявы св. Георгія-пераможцы. У 70-хгг. XIV ст. Феафан Грэк, які прыехаў сюды з Візантыі, распісаў фрэскамі згаданую вышэй царкву Спаса-на-Ільіне.
Паводле знакамітага расійскага даследчыка Ігара Грабара, «ідэал наўгародца сіла, і яго прыгажосць прыгажосць сілы». Паступова да дэкарацыі
сцен храмаў вяртаюцца лапаткі, што па ўсёй вышыні разбіваюць кожны фасад на 3 паасобныя сегменты і паўкалонкі на апсідах (згаданыя цэрквы Спаса-на-Ільіне, царква Пятра і Паўлаў Кажэўніках). На падкупальных барабанах узнікаюць дадатковыя ярусы арачак, убранства паступова робіцца болып святочным. Асаблівую цікавасць выклікаюць ужо згаданыя пабудовы: узведзеная наўгародцамі разам з нямецкімі майстрамі Гранавітая палата (1433), узор сувязяў з Еўропай і прататып маскоўскай Гранавітай палаты з нервюрнымі скляпеннямі і іншымі элементамі паўночнай готыкі, а таксама Часазвоня (1443) ці не першы выпадак выкарыстання на Русі шатровага завяршэння. Якраз у Гранавітай палаце ў 1478 г. была абвешчана грамата Івана III аб пазбаўленні горада незалежнасці.
Нямала жыхароў Ноўгарада на той час былі пісьменнымі, адукаванымі людзьмі, пра што сведчаць тыя ж берасцяныя граматы, якія пераважна датуюцца XIV ст. Літары на бяросту наносілі касцяным вастрыём. Граматы напісаны простай размоўнай мовай і распавядаюць пра штодзённае жыццё наўгародцаў.
Гранавітая палата Ноўгарада
Росквіт Пскова пачаўся ў XIII ст. Пра гэта сведчаць яго абарончыя
збудаванні. У XIII ст. да Крома быў прыбудаваны яшчэ адзін умацаваны гарадскі квартал, які атрымаў назвуДаўмонтаў горад. На працягу
XIV-XV стст. тут узвялі шэсць мураваных храмаў і мураваныя палаты. Археолагі знайшлі рэшткі гэтых будынкаў, а таксама сляды старажытных вуліц, вымашчаных драўлянымі плахамі на лагах. Шырыня
іх вагалася ад 3 да 3,15 м; абапал стаялі платы з абчасаных бярвёнаў дыяметрам ад 8 да 12 см. Быў знойдзены і драўляны водаправод у выглядзе труб, што складаліся з двух жолабаў, абгорнутых бяростай. Месцічы жылі ў драўляных хатах плошчай на 20-25 кв. м.
У 1309 г. будуюць трэцяе кола гарадскіх муроў, і з’яўляецца ўмацаваны Сярэдні горад. Пры канцы XIV на пачатку XV ст. гарадскія муры дабудавалі і павялічылі іх таўшчыню да 4 м, а таксама зрабілі 6 вежаў з байніцамі.
л Фота Ллсга Трусава
Пскоў, абарончая вежа
У другой палове XIV ст. узводзіцца новы мураваны сабор Святой Тройцы, 20 мураваных храмаў у розных частках горада (напрыклад, сабор Раства Багародзіцы Снетагорскага манастыра, 1311) і чацвёртае кола гарадскіх муроў, абнесенае глыбокім ровам. Асобны раён горада называўся Запскоўскім і знаходзіўся на другім беразе ракі Пскавы.
3 XIV ст. склалася самастойная пскоўская будаўнічая школа, якая адрознівалася ад наўгародскай. Пскоўскія дойліды стварылі аднакупальную, трохапсідную кубічную кампазіцыю храма, а таксама асобны тып бесслупавога храма з сістэмай прыступкавых скляпенняў. Роўныя пабеленыя сцены падзялялі плоскімі лапаткамі на тры часткі з паўкруглымі аркамі-выгбамі (закамарамі) у завяршэнні храма. У якасці прыкладу найлепшых дасягненняў тагачаснага пскоўскага дойлідства можна назваць цэрквы Васілія з Горкі (1413), Успення з Паромення (1444), Казьмы і Дзям’яна з Прымосця і Міхаіла Архангела на Гарадзішчы (абодва 1462), Успення ў Мялётаве (1461-1462), Мікіты Гусятніка (1470), Георгія з Узвозу (1494). Адной з адметных рысаў шэрагу храмаў пскоўскай школы былі высокія шматпралётныя званіцы.
У XIV-XV стст. расквітнела і пскоўская школа жывапісу. Творы пскоўскіх майстроў вылучаюцца павышанай экспрэсіяй вобразаў, падкрэсленасцю блікаў і выразнасцю мазка пэндзля. Гэта фрэскі вышэйзгаданых сабора Раства Багародзіцы і царквы Успення. Да
Царква
Успення ў Мялётаве
Параскева Пятніца, Варвара і Ульяна. Пскоўскі абраз
другой паловы XIV ст. належаць унікальныя абразы Сабор Маці Божай і Параскева Пятніца, Варвара і Ульяна.
У XV ст. будуецца славуты Пскоўска-Пячорскі манастыр у мясцовасці Пячоры, які выконваў абарончую функцыю. У1473 г. пабудавалі першую падземную пячорную Успенскую царкву. У XVI ст. вакол манастыра ўзнікае пасад; яго разам з манастыром абнеслі мурам з дзевяццю вежамі. Уваход вёў цераз Святыя вароты з вежай. Падземныя пячоры мелі даўжыню блізу 200 м. У XVI ст. у манастыры зрабілі шматпралётную двух’ярусную вежу-званіцу з гадзіннікам.
У XVI-XVII стст. тут узвялі 4 царквы, якія дайшлі да нашых дзён.
У 1465 г. паўстае пятае кола гарадскіх муроў Пскова. Горад дзяліўся на сем канцоў, з іх два у Запскоўі. Канцы падзяляліся на сотні. За межамі горада з’явіліся рамесныя слабоды. У цэнтрах канцоў, або слабод, пачалі будаваць храмы, якія адначасова былі складамі зброі.
У XVI ст. гарадскія муры мелі даўжыню 9 км і 37 вежаў (самы вялікі на той час мураваны крэмль); асабліва вылучалася вежа Грымячая, пабудаваная ў 1524 г. Пскоўскае культавае дойлідства мела свае асаблівасці. Таксама невялікія і ўзведзеныя з выкарыстаннем вапняковых пліт (як у Ноўгарадзе, ад якога Пскоў адасобіўся ў 1348 г.) храмы маюць больш прыземістыя прапорцыі. Асаблівасцю з’яўлялася завяршэнне асноўнага аб’ёму шматлопасцевымі аркамі і васьмісхільным дахавым пакрыццём. Разам з дадатковымі прыбудовамі вакол муроўу ніжнім ярусе гэта ўтварала прыціснутую да зямлі і блізкую да пірамідальнай агульную кампазіцыю. Барабаны аднагаловых цэркваў дэкаравалі паяскі трохі чатырохкутных паглыбленняў {царква Васілія-на-Горцы, 1413).
Царква
Васіля-на-Го] ў Пскове
Пскоўскай адметнасцю было ўзвядзенне пры храмах асобных званіц з некалькімі арачнымі пралётамі (царква Богаяўлення на Запскоўі, 1496 г.), а таксама ўнікальная на Русі дэкарацыя сцен мураўлёнымі цёмна-зялёнымі кафлямі.
3.5. Далейшы лёс Наўгародскай Русі. XIV ст. было эпохай чарговага росквіту Наўгародскай дзяржавы. Уся тэрыторыя краіны дзялілася на пяціны і воласці. Паблізу Фінскага заліва была Водзьская пяціна, бо там жыло фінскае племя водзь. Паміж рэкамі Мста і Лаваць знаходзілася Дзярэўская пяціна, а на рацэ Шалоні Шалонская. Паблізу Цвяры была Бежацкая пяціна. На поўначы была воласць Завалочча, або Дзвінская зямля; побач Пермская зямля, Югра (Урал) і Пячора. Да сярэдзіны XIV ст. у Наўгародскую дзяржаву на правах аўтаноміі ўваходзіў Пскоў, але потым ён набыў самастойнасць. Іншымі гарадамі Наўгародскай зямлі былі Ладага, Волак-Ламскі, Вялікія Лукі, Таржок, Ржэў і Вятка.
Да 1354 г. у Ноўгарадзе быў адзін пасаднік, аднак потым з’явілася калегія пасаднікаў з шасці чалавек. Кіравалі краінай па чарзе і кожны толькі адзін год. У 1417 г. калегія ўжо мела да 12 чалавек, а з 1423 г. да 24. 3 іх кола прызначаўся пасаднік толькі на паўгода кіравання, і таму паступова пачаў выспяваць крызіс дзяржаўнай улады. Ад 1420 г. Ноўгарад меў свае манеты з выявай святой Сафіі. Гербам горада ў XV ст. стала выява вечавой ступені (прыступка-
вае збудаванне, трыбуна веча), а таксама, уздоўж яе, выява жазла пасадніка.
Насельніцтва краіны складалася з эліты баяраў, «жытніх людзей» буйных землеўласнікаў, дробных баяраў і купцоў. Асноўная маса месцічаў гэта дробныя рамеснікі (чорныя людзі). У вёсках жылі сяляне палоўнікі на прыватных баярскіх землях і смерды на дзяржаўных. Былі яшчэ і сяляне-земцы; яны мелі ўласную зямлю, але апрацоўвалі яе разам з суседзямі, грамадою. Некаторыя гараджане мелі сваю зямлю за горадам, і таму іх звалі «лутшымі» людзьмі. Самых знатных баяраў у Ноўгарадзе было блізу 50 чалавек. Фактычна яны разам з епіскапамі (большасць з якіх мела, хутчэй за ўсё, грэцкае паходжанне) і кіравалі краінай.
У 1471 г. у Ноўгарадзе ўзнікла хрысціянская плынь («ерась») «жндовствуюіцмх», якая пазней пашыралася і ў Маскве. Гэтыя вернікі не прызнавалі Святой Тройцы, не лічылі богам Ісуса Хрыста, не прызнавалі святога крыжа, не верылі ў Багародзіцу і святых і чакалі прыходу Месіі. Доўгі час яны дзейнічалі патаемна, але потым, праз 15 гадоў, гэта стала вядомым. Супраць ерэтыкоў выступіў Іосіф Волацкі і напісаў на гэты конт адмысловую кнігу «Просветнтель». На царкоўным саборы 1503 г. згаданую плынь забаранілі, а яе лідараў спалілі жыўцом.
Паступова палітычнае жыццё і сістэма кіравання ў Наўгародскай рэспубліцы пачалі сутыкацца з усё большымі праблемамі.
Заняпад Наўгародскай рэспублікі стаў вынікам найперш неспрыяльнай знешнепалітычнай кан’юнктуры. Мангола-татарская навала і пазнейшая экспансія маскоўскіх князёў якая рабілася, натуральна, з ведама ўладароў Залатой Арды, моцна падарвалі дэмакра-
тычны лад Ноўгарада і суседніх ^орыкаў. Замірэнне
з ім паўночных княстваў Русі. наўгародцаў. 1335 г.
Пасля таго як маскоўскі князь Іван III пачаў называць Ноўгарад сваёй вотчынай, наўгародцы вырашылі прасіць дапамогі ў ВКЛ. Склалася антымаскоўская партыя на чале з удавой наўгародскага пасадніка Марфай Барэцкай і яе сынамі. У 1470 г. наўгародцы запрасілі на пасаду служылага князя Міхайлу Алелькавіча, праўнука Альгерда. У 1471 г. урад краіны накіраваў да вялікага літоўскага князя Казіміра паслоў з просьбаю далучыць Наўгародскую зямлю да ВКЛ на правах аўтаноміі. Гэта вельмі не спадабалася Маскве яна пачала вайну і на рацэ Шалоні разбіла вялікае, але слабое з вайсковага гледзішча войска наўтародцаў на чале з сынам Марфы Дзмітрыем Барэцкім. Маскоўцы забілі некалькі дзясяткаў тысяч чалавек, некаторых забралі ў палон.