• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці  Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка

    Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці

    Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 536с.
    Мінск 2018
    151.83 МБ
    4.5.	Залапіая Арда ў XIV-XV спіст. У першай палове XIV ст. назіраецца росквіт Залатой Арды, асабліва падчас уладарання хана Узбека (1313-1341) і яго сына Джанібека (1342-1357). На пачатку 1320-х гадоў Узбек абвясціў іслам адзінай дзяржаўнай рэлігіяй у краіне. Прыхільнікаў язычніцтва ён жорстка караў і наогул быў вельмі брутальным уладаром. Маскоўскія і цвярскія князі, якія мусілі прасіць права на кіраванне сваімі княствамі, вельмі яго баяліся і перад паездкамі ў сталіцу Арды пакідалі духоўныя тастаменты і наказы сваім дзецям на выпадак сваёй смерці (што і здаралася час ад часу). Хан Узбек пабудаваў новы горад Сарай-аль-Джэдзін («Новы палац») і шмат увагі прысвячаў караваннаму гандлю. Арда актыўна гандлявала з краінамі Заходняй Еўропы, Малой Азіі, з Егіптам, Індыяй і Кітаем.
    На пачатку XIV ст. Узбек зрабіў у сваёй краіне адміністрацыйнатэрытарыяльную рэформу. Былі створаны чатыры вялікія ўлусы: Сарай, Харэзм, Крым і Дэшт-і-Кыпчак. На чале іххан паставіўэміраў (улусбекаў). Галоўнага ўлусбека, намесніка хана, называлі беклербекам. Наступным паводле пасады быў візір. Гэтыя чатыры ўлусы дзяліліся на 70 дробных уладанняў (туменаў) на чале з цемнікамі (туменбашы). Пасля цемніка, які камандаваў дзесяццю тысячамі мангольскіх ваяроў, ішлі пасады тысячніка, сотніка і дзясятніка. У Залатой Ардзе было шмат гарадоў: іхагульная колькасць даходзіла да 150. Самымі вялікімі былі Сарай-Бату, Сарай-Берке, Булгар, Казань, Азык (Азоў), Ургенч ды іншыя.
    Для вядзення міжнароднага гандлю Арда выкарыстоўвала гандлёвыя калоніі генуэзцаў у Крыме і вусці Дона. Ардынскія купцы гандлявалі сукном, рознымі тканінамі, зброяй, ювелірнымі ўпрыгожаннямі, каштоўнымі камянямі, футрам, скурай, мёдам, воскам, соллю, збожжам, лесам, рыбай, аліўкавым алеем і нявольнікамі. Галоўнай гандлёвай ракой была Волга. Залатая Арда выпускала свае манеты, срэбныя дырхемы і медныя пулы ды сумы.
    Арда мела вялікае войска, у асноўным гэта былі коннікі. Ардынцы вельмі добра валодалі шабляй і трапна стралялі з лукаў. 3 XIV ст. яны насілі кальчугі і кольчата-пласцінчатыя даспехі. Пры канцы XIV ст. у войску з’явіліся арбалеты і гарматы.
    Значную частку насельніцтва Арды складалі шматлікія цюркскія народы, збольшага качэўнікі. Таксама тут жылі славяне, фіна-ўгорскія і паўночна-каўказскія народы. Пасля таго як пры канцы XIV на пачатку XV ст. качэўнікі Залатой Арды атрымалі агульную назву (этнонім) «татары», менавіта з іх вылучыліся волжскія і сібірскія татары. 3 усходняй часткі Залатой Арды паходзяць сучасныя казахі, каракалпакі і нагайцы.
    Асаблівыя дачыненні склаліся ў ханаў Залатой Арды з заваяванымі імі ў XIII ст. усходнеславянскімі княствамі. Самыя вялікія з іх Уладзіміра-Суздальская, Мурамская, Разанская землі прызналі ўладу вялікага хана Залатой Арды і сталі яго васаламі. Яны мусілі прасіць у яго дазвол на кіраванне сваімі землямі.
    Заваёўнікі перапісалі ўсё насельніцтва ў гэтых княствах і абклалі яго данінай-еыхядям. Гэта быў грашовы падатак у памеры паловы грыўні з кожнай сахі. Спачатку ў сахі было двое мужчын-аратых, а пазней сахой пачалі называць пэўную колькасць ворнай зямлі, з якой і плацілі падатак пасошны падатак. Акрамя выхаду, або царскай даніны, было шмат іншых пабораў. Напрыклад, ям і падводы удзел у перавозках і паштовай службе, мыт і тамга гандлёвыя зборы; корм для прыезджых ардынцаў і г. д.
    Паколькі ўсю залатую і срэбную манету ардынцы забіралі, на заваяваныхімі славянскіх землях настаў безманетны перыяд. У якасці дробных плацежных адзінак выкарыстоўвалі шкуркі звяроў, шыферныя праселкі, шкляныя пацеркі і старыя манеты. Гаспадарка была ў цяжкім заняпадзе. Аднак у дачыненні да праваслаўнай царквы
    дзейнічала «Яса Чынгісхана» закон, паводле якога манастыры і святары не плацілі даніны і падаткаў, у выпадку калі яны маліліся за хана і яго сям’ю.
    Пасля Узбека Ардой кіраваў яго сын, Джанібек, якога славянскія летапісы называлі «добрым». За Джанібекам на сталец прыйшоўягоны сын, Бердыбек, якога неўзабаве ў 1359 г. забілі, і на тым дынастыя Батуідаўзакончылася. У Залатой Ардзе пачаліся міжусобіцы з 1359 па 1380 гг. на ханскім троне змянілася больш за 25 ханаў, а некаторыя ўлусы імкнуліся стаць незалежнымі. Гэты перыяд маскоўскія летапісцы назвалі «Вялікая замятня». Тым часам на палітычнай арэне Залатой Арды з’явіўся цемнік Мамай, які стварыўуласны ўлус у заходняй частцы Арды. Ён не быў нашчадкам Чынгісхана, таму не мог стаць вялікім ханам Залатой Арды і меў толькі пасаду беклербека пры тых ханах, якія часта змяняліся на пасадзе кіраўніка. Арда ж тым часам працягвала развальвацца на асобныя ўлусы, якія часта варагавалі паміж сабою.
    Мамай пачаў персанальную вайну з раней згаданым маскоўскім князем Дзмітрыем і ў 1378 г. прайграў бітву нарацэ Вожы, а потым у 1380 г. на Кулікоўскім полі. Пакуль ішоўузброеныканфліктнаЗахадзе, у Ардзе да ўлады прыйшоў хан Тахтамыш (1380-1395). Ён спыніў сепаратныя выступы кіраўнікоў розных улусаў у Ардзе і ў бітве на рацэ Калцы разграміў рэшткі войскаў Мамая, сабраных апошнім пасля Кулікоўскай бітвы. У 1382 г. Тахтамыш захапіў ды спаліў Маскву і прымусіў князя Дзмітрыя зноў плаціць даніну Ардзе.
    Аднаку 1391 г. на Арду напалі войскі Тамерлана, які прыйшоў з Сярэдняй Азіі. У выніку вайны
    Б. Чорыкаў. Вялікі князь Дзмітрый 1391-1396 гадоў сілы Тахтамыша Данскі зацвярджае новы парадак быді разбітыЯ) а паволжскія Гаперадачы трона ў спадчыну. 1389 г.	.	. А
    г г	’	рады, утым ліку сталіца Арды, -
    разбураныя. Пазней Тамерлан абрабаваў і гарады Крыма. Залатая Арда прыйшла ў заняпад і ў першай палове XV ст. пачала распадацца на асобныя незалежныя дзяржавы. На пачатку 1420-х гг. узнікла Сібірскае ханства, у 1428 г. Узбекскае ханства, потым Казанскае (1438), Крымскае (1441) ханствы, Нагайская Арда (1440-я гг.) і Казахскае ханства (1465).
    Галоўнай дзяржавай сярод новых дзяржаўных утварэнняў лічылася Вялікая Арда. У 1480 г. яе хан Ахмат ажыццявіў паход супраць маскоўскага князя Івана III, але мусіў адступіць без бою, пасля чаго Іван III адмовіўся плаціць яму даніну і, як вынік, з 1480 г. пачаў кіраваць незалежнай дзяржавай Вялікім княствам Маскоўскім. На пачатку 1481 г. Ахмата забілі ваяры Сібірскага ханства і Нагайскай Арды. У першыя гады XVI ст. пры дзецях хана Ахмата Залатая Арда спыніла сваё існаванне, але некаторыя яе традыцыі і завядзёнкі трывала ўвайшлі ў палітычную культуру Маскоўскай дзяржавы.
    4.6.	Узмацненне Масквы. Палітыка маскоўскага князя Івана I (Каліты). Як ужо згадвалася, першы ярлык на вялікае княжанне ад ханаў Залатой Арды атрымаў пераяслаўскі князь Аляксандр Неўскі. Пры ім ардынцы накіравалі ў заваяваныя гарады сваіх
    дружыннікаў на чале з баскакамі дзеля збору даніны. Пазней збіраць і прывозіць у Арду даніну даручалі таму князю, які меў ханскі ярлык. Вядома, гэты князь, збіраючы даніну, не забываў і пра сябе. Таму за права атрымаць ярлык паміж князямі ішлі вялікія спрэчкі, і нават здараліся бойкі.
    У выніку гэтых спрэчак паступова на першае месца выйшлі маскоўскія і цвярскія князі, што не раз прыводзіла да міжусобных войнаў. Але Масква паступова ў іх перамагала.
    Б. Чорыкаў. Звадка рускіх князёў у Залатой Ардзе за ярлык на вялікае княжанне
    Асобнае Маскоўскае княства ўзнікла ў другой палове XIII ст. Першым удзельным маскоўскім князем стаў малодшы сын Аляксандра Неўскага Даніла. Масква мела вельмі выгаднае геаграфічнае становішча, бо стаяла на перакрыжаванні гандлёвых шляхоў з поўдня на поўнач і з Ноўгарада ў Разань. Перасяленцы з поўдня, якія мусілі ратавацца ад ардынцаў, сяліліся вакол Масквы, бо тут, у лясах, ворагі значна менш іх турбавалі.
    Даволі вялікая Масква-рака злучала вярхоўі Волгі і сярэднюю Аку. Па гэтым водным шляху наўгародцы везлі з Разанскай зямлі хлеб, воск і мёд, а маскоўскія князі бралі з іх за гэта немалое мыта. Першыя маскоўскія князі Даніла і яго сын Юрый здолелі прыўлашчыць усё цячэнне Масквы-ракі і забраць у разанскага князя горад Каломну, а ў смаленскага Мажайск. Таксама князь Даніла атрымаў у спадчыну горад Пераяслаў-Залескі.
    Адчуўшы сваю моц, маскоўскі князь Юрый захацеў атрымаць ярлык на вялікае княжанне ўладзімірскае і пачаў змаганне за яго са сваім сваяком, цвярскім князем Міхаілам. Скончылася гэта тым, што ў Ардзе абодвух князёў забілі, а ярлык атрымаў сын Міхаіла Аляксандр Цвярскі. Маскоўскім жа князем стаў яго брат Іван, які атрымаў мянушкуКаліта (кашэль). Апошні кіраваўкняствамз 1328 па 1340 г.
    Іван Каліта праводзіў праардынскую палітыку, чым вельмі спадабаўся вялікаму хану, якому князь заўсёды прывозіў у дадатак да даніны яшчэ і хабар. У 1328 г. ён здолеў адабраць у Цвяры ярлык на
    Б. Чорыкаў. Іван Каліта
    вялікае княжанне і практычна стаў адзіным прадстаўніком хана на паняволеных ардынцамі землях. Дзякуючы яму хан скасаваў сістэму баскакаў і вывеў у Арду свае карныя атрады. Усю даніну збіраў і адвозіў у Арду толькі князь Іван. Калі ж мясцовыя ўдзельныя князі не маглі заплаціць сваю частку даніны, Каліта за гэта забіраў сабе іх землі.
    Сабраўшы немалыя грошы, Іван разгарнуў у Маскве вялікае будаўніцтва. Менавіта ён загадаў пабудаваць з дубовага бярвення першы Маскоўскі крэмль, а на яго тэрыторыі ўзвесці пяць белакаменных мураваныххрамаў.утымлікуславуты Успенскі сабор. Тут быўпахаваны першаіерарх праваслаўнай Русі мітрапаліт Пётр, які з Уладзіміра пераехаў жыць у Маскву (пазней далучаны да ліку святых). Так Масква стала галоўным рэлігійным цэнтрам паўночна-ўсходніх славянскіх земляў. Паколькі татары не бралі даніны з праваслаўнай царквы, яе матэрыяльнае становішча палепшала. Якраз тады былі заснаваныя Тройца-СергіеўскііКірыла-Белазёрскі манастыры. Другі крамлёўскі сабор Архангела Міхаіла стаў храмам-спачывальніцай маскоўскіх князёў: у ім і пахавалі Івана Каліту.
    4.7.	Вялікае княства Маскоўскае ў другой палове XIV першай паловеХУ cm. Сыны Івана Каліты Сямён Ганарлівы (1340-1353) і Іван Красны (1353-1359) умацавалі і памножылі бацькаву спадчыну. Вакол іх сфарміравалася маскоўская кіраўнічая эліта удзельныя князі і баяры, а таксама мясцовыя святары. Так, фактычным кіраўніком Масквы ў гады кіравання князя Івана Краснага і яго малалетняга сына Дзмітрыя быў маскоўскі мітрапаліт Аляксій, які паходзіў з багатай баярскай сям’і. Ён меў вялікую падтрымку і ў Залатой Ардзе, бо здолеў вылечыць ад цяжкай хваробы вачэй жонку вялікага хана Тайдулу. Пазней яго таксама далучылі да ліку святых. Другім вядомым маскоўскім святаром быў манах Сергій, які заснаваў згаданы Тройца-Сергіеўскі манастыр непадалёк ад Масквы. У першай палове XIV ст. у Маскоўскае княства ўвайшлі новыя ўдзелы: Дзмітрыеўскі, Галіцкі, Угліцкі, землі Уладзімірскага і часткова Разанскага княстваў.