• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці  Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка

    Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці

    Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 536с.
    Мінск 2018
    151.83 МБ
    Б. Чорыкаў. Іван III, Гасудар усяе Русі
    выконваць функцыі дыпламатаў. У Маскве італьянцаў называлі фразінамі (ад слова «фраг», ці «франк», і таму майстроў з Італіі іменавалі: Іван Фразін, Марк Фразін, Антоні Фразін і г. д.). Пры двары Івана III былі таксама немцы, асабліва лекары.
    У 1497 г. быў прыняты вялікі юрыдычны дакумент Судзебнік, які меў агульнадзяржаўнае значэнне як юрыдычная аснова новага Маскоўскага царства. У гэтым дакуменце зафіксавана пачатковая стадыя прыгоннага становішча сялян. У Судзебніку ўпершыню выкарыстаны тэрмін «памесце» (зямельны надзел, які давалі за выкананне дзяржаўнай службы). Сяляне маглі пераходзіць ад аднаго памешчыка (які валодаў памесцем) да другога толькі за тыдзень да 26 лістапада (Юр’еў дзень) або праз тыдзень пасля таго. Пры гэтым селянін мусіў заплаціць памешчыку грошы за карыстанне яго зямлёй «пажылое».
    Вельмі цяжкімі былі тагачасныя пакаранні. Акрамя смяротнага пакарання была «гандлёвая кара», калі людзей білі пугай на гандлёвай плошчы; адразанне вушэй ды языка і клеймаванне гарачым жалезам. Усе сяляне падзяляліся на дзяржаўных (чарнасошных), якія працавалі на «чорных» дзяржаўных землях, і прыватнаўласніцкіх, якія працавалі на землях баяраў і памешчыкаў. Таксама былі манастырскія сяляне і сяляне-каланісты («сваяземцы»), якія жылі на межах краіны і засялялі новыя землі, якія яны лічылі сваёй уласнасцю.
    Росквіт праваслаўных манастыроў прыпадае на XV ст. Яны мелі шмат добрай зямлі і сялян, якія працавалі на гэтых землях. Праводзілася манастырская каланізацыя, калі частка манахаў са старога манастыра засноўвала новы на незаселенай мясцовасці. Так, знакаміты Тройца-Сергіеў манастыр заснаваў не менш за 5 новых манастыроў-калоній. Сярод манахаў з’явіліся асобы, якія добра жылі за кошт гэтых багаццяў. Іншыя манахі лічылі, што манастырскую казну трэба ахвяраваць на грамадскія справы. Былі і такія, хто патрабаваў адмовіцца ад гэтых набыткаў і жыць сціпла, толькі за кошт уласнай працы.
    Да канца ўладарання Івана III манастыры сталі настолькі вялікімі і багатымі, што сярод манахаў з’явіліся дзве варожыя плыні. Адну ўзначаліў Іосіф Волацкі, а другую Ніл Сорскі. Іосіф
    Волацкі і яго прыхільнікі выступалі за захаванне і пашырэнне манастырскіх багаццяў, а Ніл Сорскі прапаноўваў ад іх адмовіцца ды жыць сціпла і бедна. Гэтыя спрэчкі вынеслі на царкоўны сабор, які адбыўся ў 1503 г. На саборы перамаглі прыхільнікі Іосіфа, і іх падтрымалі свецкія ўлады. Гэтыя манахі атрымалі назву «іасіфляне», а прыхільнікі Ніла Сорскага «няхціўцы» («нестяжателп»). Лідарамі няхціўцаў сталі былы князь-манах Васіян Касой і грэцкі манах, які прыехаў у Маскву з Афона, Максім Грэк. У тым змаганні перамаглі іасіфляне, а лідары няхціўцаў сталі вязнямі манастыроў, дзе і памерлі.
    Іасіфляне цалкам падтрымалі свецкую ўладу, якая стала самадзяржаўнай. Пасля шлюбу з прадстаўніцай візантыйскага імператарскага дома Соф’яй Іван III пачаў лічыць сябе спадчыннікам візантыйскіх імператараў і прыўлашчыў сабе герб Візантыі двугаловага арла.
    Іван III меў шмат сыноў ад розных жонак. Сына ад першай жонкі клікалі Іванам Маладым, але ён памёр у 1490 г„ пакінуўшы бацьку ўнука Дзмітрыя. Ад Соф’і ў Івана III быў сын Васілій. Спачатку ён вырашыў перадаць сваю ўладу Дзмітрыю і «вянчаў» яго на «царства» менавіта на царства, а не на вялікае княжанне. Так, у Маскоўскай дзяржаве з’явіўся тытул «цар». Аднак праз год Іван III перадумаў і зрабіў стаўку на Васілія. Васілій атрымаў тытул вялікага князя і пачаў кіраваць дзяржавай разам з бацькам.
    Паколькі Іван III абвясціў сябе Гасударом усяе Русі, то ён вырашыў захапіць беларускія землі, пачынаючы са Смаленшчыны.
    Спачатку былі невялікія набегі на памежнае Вяземскае княства. Вялікая вайна пачалася ў 1492 г. Узімку 1493 г. маскоўскія войскі захапілі Вязьму, а ў чэрвені 1500 г. Дарагабуж. 25 ліпеня 1500 г. на рацэ Ведрашы пад Дарагабужам войска ВКЛ на чале з гетманам Канстанцінам Астрожскім было разбіта вялікім маскоўскім войскам, а Астрожскі трапіўу маскоўскі палон. У 1501 г. маскоўцы ўзялі ў аблогу Смаленск, але захапіць яго так і не здолелі і адступілі. Новая вайна пачалася толькі ў 1512 г.
    Іван III усталяваў дыпламатычныя зносіны з Даніяй, імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі, Венгрыяй, Венецыяй і Турцыяй. Перад смерцю Іван III пакінуў тастамент, у якім прызначаў Васілія гасударом і даў яму 66 болыпых гарадоў, а чатыром малодшым
    сынам толькі 30 дробных гарадоў і паселішчаў. Такім чынам, працэс цэнтралізацыі Маскоўскай дзяржавы вёў да неабмежаванага самаўладства царскай асобы.
    4.13.	Кулыпура Маскоўскага і іншых усходнеславянскіх княстваў у XIV-XVстст. Культура разгляданага перыяду адметная найперш захаваным поліцэнтрызмам развіцця, які грунтуецца на рознасці традыцый, закладзеных у папярэдні час, рознаэтнічнасці і нават поліканфесійнасці на асобных тэрыторыях будучай Расійскай дзяржавы. Нараджэнне супольнага дзяржаўнага ўтварэння пад рукою маскоўскіх князёў вымалёўваецца толькі пад канец XV і ў самым пачатку XVI ст. (з падпарадкаваннем Маскве Ноўгарада, Цвяры, Пскова, а таксама драбнейшых княстваў). Пакуль жа паўночназаходнія канкурэнты Масквы дамінавалі ў культурнай прасторы: іх землі сур’ёзна не пацярпелі ад ардынскіх набегаў, захоўвалася пераемнасць мастацкай традыцыі, да таго ж узбагачанай сувязямі з еўрапейскімі краінамі (праз актыўныя гандлёвыя і эканамічныя стасункі). Ноўгарад і Пскоў выглядалі больш дынамічнымі ў палітычным, філасофскім, літаратурным жыцці. Акрамя таго, заселеныя пераважна славянскімі плямёнамі паўночных крывічоў, яны ўяўлялі сабою ў большай ступені монаэтнічныя і монарэлігійныя грамадствы. У той самы час Уладзіміра-Суздальскія землі вельмі моцна пацярпелі ад мангольскага нашэсця і адпаведных разбурэнняў, асабліва ў XIII-XIV стст., пры гэтым яны яшчэ былі населеныя пераважна фіна-ўгорскімі карэннымі жыхарамі. На фоне дамінавання язычніцтва пашыралася не толькі хрысціянства. Імігранты з метраполіі (Масковія была ўлусам Залатой Арды) прынеслі з сабою нестарыянскую версію хрысціянства, а таксама іслам. Значную частку паноўнай эліты складалі якраз цюркі і манголы, якія мелі свае густы. Само Маскоўскае княства яшчэ толькі ўздымалася (паводле адной з версій, Масква была ў сапраўднасці заснаваная толькі ў 1272 г.). Аднак становішча Масковіі ўзмацняў факт абрання яе князёў праз ардынскіх ханаў адказнымі за збор даніны (ясаку) на памежных тэрыторыях; у выніку завышаныя паборы забяспечвалі маскоўскім князям фінансавы падмурак развіцця і тэрытарыяльнай экспансіі. Прычыну такога выбару можна бачыць у тым, што згаданы намі маскоўскі князь
    Шапка Манамаха
    Юрый Данілавіч, ажаніўшыся ў 1317 г. з сястрой ханаУзбека Канчакай, стаў зяцем аднаго з Чынгісідаў. Яшчэ раней, у час гадавання ў Ардзе, адбылося братанне Аляксандра Неўскага з Сартакам, сынам хана Батыя. Як вынік маскоўскія князі не толькі атрымліваюць у далейшым перавагу ў прэтэнзіях на ханскі ярлык дзеля панавання ў рэгіёне,
    але і ардынскую вайсковую дапамогу ў змаганні з суседзямі. Нават дзяржаўны сімвал Масквы шапка Манамаха, хутчэй за ўсё, першапачаткова была жаночай цюбецейкай Канчакі або падарункам маскоўскаму князю (магчыма, ужо Івану Каліце) ад хана Узбека.
    Манеты, якія чаканяць у Маскве ў XIV-XVI стст., часам маюць арабскія надпісы з ухваленнем Алаха. Пасля надання Узбекам у 1320 і 1321 гг. ісламу статусу дзяржаўнай рэлігіі ў Ардзе, у Масковію прыбывае значная колькасць ардынцаў. Уплывы ўсходняй культуры, улічваючы вымушаную рэлігійную талерантнасць маскоўскіх князёў і царквы, значна павялічыліся, найперш у побытавай культуры (мода, убранні) і дэкаратыўным мастацтве.
    Уладзіміра-Суздальская зямля падчас мангольскага нашэсця перажыла сапраўдную катастрофу. Серапіён Уладзімірскі, пісьменнік XIII ст., са скрухаю пісаў: «Множайша же братня м чада наша в плен ведены быша, села нашн ляднною поростоша, м велнчество наше смернся, красота наша погыбе...» Таму развіццё культуры рэгіёна прынамсі, з сярэдзіны XIV ст., з названых вышэй прычын пачынае вызначаць Масква. Спачатку ў 1330-х гг. на тэрыторыі будучага крамля ўзнікаюць не захаваныя да сёння 4 цэрквы ва ўладзіміра-суздальскім стылі (узор ужо згаданы намі Георгіеўскі сабор у Юр’еве-Польскім, XIII ст.) і часткова цвярскім. Першыя мураваныя будынкі паўсталі ў Маскве з прычыны пераносу кафедры мітрапаліта з Уладзіміра ў Маскву (1326). Потым узнік першы маскоўскі мураваны крэмль (1367-1368). Актывізавалася мураванае
    Успенскі сабор на Гарадку ў Звянігарадзе, канец XIV пачатак XV ст. Фота пачатку XX cm.
    Царква Спаса маскоўскага Андронікавага манастыра
    будаўніцтва і па-за межамі сталіцы, з’явіліся такія адметныя працы дойлідаў, як Раждзественскі сабор у Звянігарадзе, царква Тройцы ў Тройца-Сергіеўскай лаўры, царква Спасаўмаскоўскім Андронікавым манастыры.
    У першых з іх можна заўважыць успрыманне ўладзімірскай будаўнічай традыцыі як афіцыйнай стылёвай устаноўкі маскоўскага дойлідства. У царкве Спаса наверша ўзбагачаецца да пышнага; падкупальны барабан абступаюць тры ярусы кілепадобных какошнікаў. Яны памяншаюцца з кожным крокам наверх, утвараючы пірамідальную кампазіцыю: наследаванне полацкай і смаленскай традыцыі акцэнтавання рытму вертыкалі, якое ў XVI ст. зменіцца на шатровыя пакрыцці цэркваў.
    Рашучы крок наперад у развіцці новага архітэктурнага стылю Масква зрабіла ў апошняй чвэрці XV ст. Пры канцы XV ст. тут паспяхова працаваў цэлы шэраг італьянскіх дойлідаў (якіх менавалі Фразінамі): бацька і сыны Марка, Антоніа, Алевіз (Алаізіа)-старэйшы, Алевізмалодшы, а таксама Алевіз Новы. Самым вядомым італьянскім дойлідам быў Арыстотэль Ф’яраванці, які і пабудаваўу Маскве новы цагляны крэмль з элементамі позняй італьянскай готыкі.
    В. Верашчагін. Маскоўскі крэмль з Вялікага каменнага моста. Карціна 1879 г.
    Дарэчы, італьянцы навучылі маскоўскіх рамеснікаў вырабляць тоўстую чырвоную цэглу, бо раней у Маскоўскай дзяржаве будынкі рабілі толькі з дрэва ці абчасанага каменю. Будаўніцтва новага крамля пачалі ў 1485 г. Адначасова Ф’яраванці пабудаваў на тэрыторыі крамля новы Успенскі сабор на месцы старога будынка. Пасля
    яго смерці будаўніцтва крамля працягвалі Антоніа і Марка Фразіны, а з 1490 г. П’етра Антоніа Салары. Менавіта апошні пабудаваў славутую Спаскую вежу крамля. У 1499 г. будаўніцтва крамля было скончана, у выніку чаго перыметр крамлёўскіх муроў склаў больш за 2 км.