• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці  Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка

    Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці

    Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 536с.
    Мінск 2018
    151.83 МБ
    пабоішча» і «Аповесць пра нашэсце Едыгея», сярэдзіна XV ст.). Раней намі ўжо згадваўся ўзор свецкай прозы «Хаджэнне за тры моры» Афанасія Нікіціна.
    З’явіліся і новыя фальклорныяжанры як, прыкладам, гістарычная песня, узорам якой можна лічыць прысвечаную антытатарскаму паўстанню жыхароў Цвяры «Песню пра Шчалкана Дудзенцьевіча», запісаную ў сярэдзіне XIV ст.
    АСНОЎНЫЯ ТЭРМІНЫ I ПАНЯЦЦІ
    Аркатурны пояс тэрмін з архітэктуры; азначае шэраг дэкаратыўных, несапраўдных выгбачак, якія абапіраюцца на калоны, і да т. п.
    Бабыль адзінокі селянін, які не меў зямельнага надзелу.
    Баскак прадстаўнік ардынскага хана ва Усходняй Русі.
    Басма пласцінка, якая выдавалася ардынскімі ўладарамі ў якасці даверчага ліста.
    Баярская дума найвышэйшы савет Маскоўскай дзяржавы; складаўся з прадстаўнікоў найбуйнейшай знаці, але ніякіх рэальных паўнамоцтваў не меў.
    Выхад рэгулярная даніна, якую збіралі ва Усходняй Русі для хана Залатой Арды.
    Даткавыя сяляне асобы са складу цяглавага насельніцтва, аддадзеныя на пажыццёвую вайсковую службу.
    Дваравыя сяляне чэлядзь і халопы; жылі пры двары землеўласніка і абслугоўвалі яго і яго сям’ю.
    Закамара тэрмін з архітэктуры; азначае паўкруглае ці кілепадобнае завяршэнне знешняга боку сцяны будынка, якое сваёй формай адпавядае скляпенню.
    Іасіфляне паслядоўнікі Іосіфа Волацкага, прадстаўнікі скрайне кансерватыўнай плыні ў маскоўскай праваслаўнай царкве, вострыя крытыкі «няхціўцаў» на чале з Нілам Сорскім.
    Іканастас драўляная перагародка, якой раздзяляюцца алтар і асноўная частка храма; складаецца з некалькіх шэрагаў абразоў, устаноўленых у пэўным парадку на гарызантальных бэльках.
    Какошнік тэрмін з архітэктуры; азначае штучную закамару, якая мае выключна дэкаратыўнае прызначэнне.
    Капітэль тэрмін з архітэктуры; азначае па-мастацку аформленую верхнюю частку калоны або пілястры, якая размяшчаецца паміж ствалом апоры і яе гарызантальным перакрыццем.
    Караван-сарай у мусульманскіх краінах: заезны двор, месца часовага прытулку.
    Кармленне прывілей, які вялікія і ўдзельныя князі давалі сваім васалам; паводле яго мясцовая адміністрацыя пажыццёва ўтрымлівалася за кошт насельніцтва.
    Манахромія тэрмін выяўленчага мастацтва; азначае якасць мастацкага твора, што палягае ў выкарыстанні адной фарбы пры вялікай колькасці градацый яе танальнасцяў.
    Месніцпіва сістэма землеўласніцкай іерархіі ў Маскоўскай дзяржаве, паводле якой месца землеўласніка найперш вызначалася яго паходжаннем, знатнасцю роду, заслугамі продкаў.
    Медрэсэ мусульманская сярэдняя навучальная ўстанова.
    Мінарэт вежа пры мусульманскім храме, з якой святар заклікае вернікаў на малітву.
    Мячэць мусульманскі храм.
    Намеснік афіцыйная асоба ў Маскоўскай дзяржаве, якая займалася ў воласці судом, зборам мыта, іншымі адміністрацыйнымі справамі. Пасада была скасаваная ў 1556 г. Замест намеснікаў былі ўведзены «галовы ўзлюбленыя».
    Няхціўцы (нестяжателй) прадстаўнікі рэлігійна-палітычнага руху (Ніл Сорскі, Васіян Касой), якія выступалі супраць манастырскага землеўладання і раскошы ў праваслаўных храмах і манастырах. Рух афіцыйна асуджаны праваслаўнай царквой на Саборы ў 1503 г.
    Отракі дваровыя слугі князя, малодшыя ўдзельнікі княскай дружыны.
    Пажылое плата, якая бралася з селяніна за пераход ад аднаго землеўласніка да другога.
    Памесце зямельны надзел, які ўладары Маскоўскай дзяржавы давалі служылай асобе за выкананне вайсковай службы.
    Пілястра тэрмін з архітэктуры; азначае прамавугольны ў плане вертыкальны выступ на паверхні сцяны.
    Путныя баяры баяры, якія атрымлівалі пад сваё кіраванне і ў кармленне ў дарозе асобныя падраздзяленні: лоўчага, канюшага, чашніка і інш.
    Руст тэрмін з архітэктуры; азначае спосаб апрацоўкі фасадаў квадрамі з іншых матэрыялаў.
    Сваяземцы (каланісты) сяляне, якія жылі на межах краіны, засялялі новыя землі і лічылі потым іх сваёй уласнасцю.
    Стральцы служылыя людзі, якія знаходзіліся на пастаяннай службе ў маскоўскім войску.
    Судзебнікі зборнікі законаў Маскоўскай дзяржавы.
    Сялянскі вываз вывад сялян землеўласнікам ад папярэдняга землеўласніка гвалтам або па дамоўленасці з сялянамі.
    Цемнік камандзір дзесяці тысяч ваяроў Залатой Арды.
    Цягла грашовыя і натуральныя дзяржаўныя павіннасці сялян і пасадскіх людзей.
    Юр’еў дзень назва рэлігійнага свята, прысвечанага хрысціянскаму святому Юрыю (Георгію); адзначалася 23 красавіка і 26 лістапада паводле юліянскага календара. Паводле Судзебніка вызначалася, што селянін меў права перайсці да іншага землеўласніка толькі за тыдзень перад Юр’евым днём і не пазней як праз тыдзень пасля яго.
    Ярлык пацверджанне мангольскімі (ардынскімі) ханамі права ўсходнеславянскага князя на княжанне; выдаваўся напачатку ў вуснай, а пазней і ў нісьмовай форме.
    ЛІТАРАТУРА ДА РАЗДЗЕЛА
    Греков, й. Б„ Шахмагонов, Ф. Ф. Мнр нсторлм: Русскне землм в XIIIXV веках. Москва: Молодая гвардня, 1986. 334 с.
    РІсторня русского нскусства: в 13 тт. / под ред. Н. Э. Грабаря, В. Н. Лазарева, В. С. Кеменова. Т. 2. Москва: Нзд-во AH СССР, 1954. 426 с.
    Каменская, Е. Ф. Шедевры древнерусской жлвопнсл. Москва: Советскнй художнлк, 1971. 60 с.
    Кульпнн, Э. С. Золотая Орда. Москва: Московскпй лмцей, 1998. 243 с.
    Кучклн, В. А. Формлрованле государственной террлторлл СевероВосточной Русл в X-XIV вв. Москва: Наука, 1984. 353 с.
    Лазука, Б. А. Гісторыя сусветнага мастацтва. Ад старажытных часоў па XVI стагоддзе. Мінск: Беларусь, 2010. С. 128-138.
    Летапісы і хронікі Беларусі: Сярэднявечча і раньнемадэрны час. / прадм. і ўкл. В. Вароніна. Тэматычны дадатак да часопіса ARCHE. 2009. № 9. 902 с.
    Любммов, Л. Д. Нскусство Древней Русм: кн. для чтення. Москва: Просвеіценпе, 1974. С. 127-294.
    Мыськов, Е. П. Полнтпческая мсторпя Золотой Орды (1236-1313).
    Волгоград: І4зд-во Волгогр. гос. ун-та, 2003. 178 с.
    Почекаев, Р. Ю. Царн ордынскпе. Бпографпп ханов м правптелей Золотой Орды. 2-е нзд. С.-Петербург: Евразпя, 2012. 464 с.
    Святая Земля в русском нскусстве. Каталог. Москва: ГТГ, 2001. 368 с.
    Творогов, О. В. Лптература Древней Русн. Москва: Просвеіценпе, 1981.
    С. 56-93.
    Темушев, В. Н. Террнторпя м гранпцы Московского княжества в конце XIII первой половпне XIV в.: дмс. ... канд. нст. наук. Мпнск, 2002.
    Трусаў, А. Гісторыя сярэднявечнай Еўропы (V-XV стагоддзі). Выд. 2-е, папр. Мінск: Выд. Зміцер Колас, 2017. С. 135-169, 268-298.
    Шабульдо, Ф. М. Землп Юго-Западной Русм в составе Велнкого княжества Лптовского. Кнев: Наукова думка, 1987. 183 с.
    Fennel, John L. I. The Crisis of Medieval Russia 1200-1304. [Harlow:] Longman, 1983. 206 p.
    Kirchen und Kloster im alten Russland. Stilgeschichte der altrussischen Baukunst von der Kiewer Rus bis zum Verfall der Tatarenherrschaft. Von Hubert Faensen. Leipzig: Koehler & Amelang, 1982. 267 S.
    Martin, J. Medieval Russia, 980-1584. 2nd ed. Cambridge University Press, 2012. P. 149-362.
    5.	ЭТНІЧНАЯ ГІСТОРЫЯ
    I ТРАДЫЦЫЙНАЯ КУЛЬТУРА НЕСЛАВЯНСКІХ НАРОДАЎ НАЎГАРОДСКАЙ, МАСКОЎСКАЙ I ПАЎДНЁВАЙ РУСІ
    Было б няслушным разважаць пра гісторыю Наўгародскай, Пскоўскай, Уладзіміра-Суздальскай, Маскоўскай земляў або вялікага рэгіёна на поўдзень ад іх, не закранаючы пытання традыцыйнай культуры карэннага насельніцтва гэтай тэрыторыі, якое мела неславянскія карані.
    5.1.	Фіна-угры. Пачынаючы з XIX ст. большасць даследчыкаў змяшчае прарадзіму фіна-уграў у раён Урала і самай заходняй часткі Сібіры (археалагічная культура грабеньчатай керамлкі). Папулярным з’яўляецца меркаванне, што ў глыбокай старажытнасці існавала этнічная супольнасць, якая фарміравалася і развівалася па-за індаеўрапейскай і была асновай для наступнага адасаблення і развіцця як алтайскай, так і ўральскай сем’яў. Час яе існавання ўвязваецца з эпохай верхняга палеаліту. Разам з тым, некаторыя сучасныя навукоўцы сцвярджаюць, што фіна-угры былі наўпроставымі нашчадкамі плямён кундскай, бутоўскай археалагічных культур і культуры Верацце, якія яшчэ ад часоў мезаліту засялялі значную тэрыторыю сённяшняй Паўночна-Усходняй Еўропы. Продкаў фінамоўнага насельніцтва перыяду неаліту прынята атаясамліваць з плямёнаміямачна-грабеньчатай або воласаўскай археалагічныхкультур. Ужо ў жалезным веку развіліся гарадзецкая культура (продкі часткі сучаснай мардвы), дзякаўская кулыпура (продкі меры і часткова весі), ананьінская культура (продкі часткі сучасныхмарыйцаў і комі-пермякоу). Продкі водзі, іжорцаў, часткова той жа весі ў больш позні перыяд належалі да плямён культуры каменных могільнікаў. Вепсы
    ў яшчэ болын позні час належалі да культуры курганных могільнікаў. Племя мяшчэры (мішароў, продкаў часткі мардвы) належала да своеасаблівай культуры пахаванняў з пласцінчатымі грыўнямі.
    Паводле летапісаў, непасрэдны ўдзел у фарміраванні насельніцтва і пачаткаў дзяржаўнасці ў наўгародскіх, пскоўскіх і цвярскіх землях узялі такія фіна-ўгорскія плямёны, як весь, іжора, водзь; наконт фінаўгорскага паходжання чудзі частка сучасных даследчыкаў выказвае сумневы. У Прыкам’і здаўна жыло племя зыран аднаго з продкаў сучаснага народа комі. Для Маскоўскай Русі значэнне мелі такія плямёны фіна-уграў, як згаданыя ўжо намі мера, мурама, мяшчэра.
    Сярод вепсаў досыць рана (ХІ-ХП стст.) распаўсюдзілася хрысціянская рэлігія ў праваслаўнай версіі, але язычніцкія традыцыі доўга заставаліся трывалымі. Вера ў «гаспадара лесу», у «дамавікоў» знайшла сваё адлюстраванне ў чудскім (вепскім) фальклоры. Пазней узніклі паданні пра «паноў-продкаў», што сведчыць, відаць, пра ўплывы прышлых крывічоў.
    Для паселішчаў чудзі былі характэрны драўляныя жыллёвыя пабудовы: Т-падобная планіроўка жылой часткі з накрытым двухпавярховым дваром; размяшчэнне стала каля фасаднай сцяны хаты.
    Адным з самых блізкіх да чудзі плямёнаў было племя карэла. Менавіта прадстаўнікі гэтага племя стварылі адзін з самых унікальных у свеце помнікаў фальклору цыкл гераічна-міфалагічных песняў, які сёння, у літаратурнай апрацоўцы, вядомыя пад назвай «Калевала».
    Тыповы двор-дом прадстаўнікоў гэтага народа традыцыйна меў выгляд зрубавай «брусавай» будовы, у якой жылыя і гаспадарчыя памяшканні былі размешчаны пад агульнай двухсхільнай страхой.
    Племя іжоры таксама ўнесла свой уклад у складанне рун калевальскага цыклу. Іжорцы жылі ўхатах на высокіх падмурках, а стрэхі выкладалі на накладных кроквах. Іх вопратка вылучалася арыгінальным арнаментам.