• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці  Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка

    Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці

    Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 536с.
    Мінск 2018
    151.83 МБ
    Сыны Івана Каліты доўга не жылі. Сямён Ганарлівы памёр ад чумы, дзяцей не меў. Яго брат Іван пакінуў двух сыноў і памёр, маючы 31 год. 3 гэтай прычыны Маскоўскую зямлю не разабралі на ўдзелы сваякі і дзеці вялікіх князёў, што ў выніку паспрыяла яе
    ўмацаванню. Аднак пасля раптоўнай смерці Івана ярлык на вялікае княжанне атрымалі суздальскія князі.
    Мітрапаліт Аляксій і маскоўскія баяры, якія фактычна кіравалі краінай (князю Дзмітрыю было толькі 10 гадоў), неўзабаве здолелі вярнуць ярлык сабе, і больш Масква яго ўжо ніколі не страчвала. Стаўшы дарослым, князь Дзмітрый стварыў вялікае войска і ў міжусобных войнах перамог разанскага і цвярскога князёў, а потым упершыню наважыўся пачаць вайну з ардынцамі. У Ардзе тады якраз ішло змаганне за ўладу, і тыя сілы, якія ваявалі паміж сабою, каб умацавацца, пачалі рабіць без дазволу вялікіх ханаў набегі на славянскія землі. У 1377 г. вялікі ардынскі атрад разбіў атрады мясцовых князёў нарацэ П’яне і разрабаваў Разань ды Ніжні Ноўгарад. Потым прыйшлі войскі ўжо згаданага цемніка Мамая. Апошні спаліў Ніжні Ноўгарад, ад яго таксама пацярпела Разань. Пазней ён рушыў на маскоўскія землі, але, як ужо казалася раней, на рацэ Вожы быў разбіты князем Дзмітрыем. Каб заваяваць Маскву, Мамай сабраў вялікую армію і дамовіўся аб дапамозе з князем ВКЛ Ягайлам і разанскім князем Алегам.
    Добра падрыхтаваўся да вайны і маскоўскі князь. 8 верасня 1380 г. каля вусця рэчкі Няпрадвы, дзе яна ўпадае ў Дон, на Кулікоўскім полі адбылася бітва. Мамай быў разбіты і ўцёк з поля бою. Ягайла і разанскі князь на дапамогу Мамаю не прыйшлі, а князю Дзмітрыю дапамаглі беларускія войскі з Полацка і ўкраінскія з Валыні. У гонар гэтай перамогі князь Дзмітрый атрымаў найменне Данскі. Аднак замацаваць гэтую перамогу Масква не змагла, бо двума гадамі пазней войска хана Тахтамыша захапіла і спаліла Маскву ды іншыя гарады, а Дзмітрый Данскі мусіў зноў плаціць даніну Ардзе і аддаў Тахтамышуўзакладнікі свайго сына Васілія. Варта адзначыць, што пасля вялікага пажару 1365 г. князь Дзмітрый пабудаваў замест драўлянага мураваны крэмль, пры гэтым павялічыўшы яго памеры. Паколькі будавалі муры з белага каменю, Маскву пачалі называць белакаменнай.
    Пасля смерці Дзмітрыя вялікім князем стаў згаданы вышэй Васілій (1389-1425). Ён здолеў забраць у суздальскіх князёў важны гандлёвы цэнтр на Волзе Ніжні Ноўгарад. У 1408 г. на Маскоўскую дзяржаву раптоўна напаў ардынскі мурза (князь) Едыгей, які моцна разрабаваўкраінуіўзяўМасквуўаблогу. Васілій мусіў заплаціць яму
    Б. Чорыкаў. Князі, баяры і саюзнікіардынцы збіраюцца вярнуць Васілію Цёмнаму вялікакняскі трон. 1446 г.
    вялікую даніну, і Едыгей з трыумфам вярнуўся ў Арду. Значныя тэрыторыі далучыла да сябе і ВКЛ. Васілій маскоўскі ажаніўся з дачкою князя Вітаўта Соф’яй і быў вымушаны прызнаць за мяжу з ВКЛ раку Угру, левы прыток Акі. Пасля яго смерці вялікім князем маскоўскім стаў яго дзесяцігадовы сын, таксама Васілій, з мянушкай Цёмны (1425-1462). Аднак яго дзядзька Юрый, удзельны князь Галіча, гэтага не прызнаў і пачаў змагацца за ўладу ў Маскве. Была развязана доўгая міжусобная вайна, якая з пераменным по-
    спехам доўжылася каля 20 гадоў (1430-1450). Падчас вайны князь Васілій II на нейкі час трапіў у палон, і ворагі пазбавілі яго зроку. 3 гэтай прычыны ён і атрымаў мянушку Цёмны (гэта азначала: сляпы).
    Тым часам ішла міжусобіца і ў Ардзе, якая распадалася на асобныя часткі. Так, хан Улу-Махмет стварыў на Волзе сваю дзяржаву, Казанскае ханства, і пачаў рабіць набегі на Маскву. Войскі князя Васілія выйшлі супраць казанскага хана, але ў 1445 г. пад Суздалем былі разбітыя, а князь Васілій трапіў у палон. За яго прыйшлося заплаціць вялікі выкуп. Васілій прывёў у Маскву з Арды шмат татараў, узяў іх сабе на службу, але гэта выклікала незадаволенасць мясцовага насельніцтва.
    У часы ўладарання Васілія Цёмнага маскоўскі мітрапаліт грэк Ісідар наведаў Італію і далучыўся да Фларэнтыйскай уніі, заключанай у 1439 г. паміж Папам Рымскім і Візантыяй. У 1441 г. ён вярнуўся ў Маскву і пачаў прасоўваць ідэю уніі. За гэта яго арыштавалі, але ён уцёк спачаткуўВКЛ, а пасля ўіталію. Маскоўскім мітрапалітам стаў разанскі епіскап Іона, і ў Маскве вырашылі адасобіцца ад Канстанцінопальскага патрыярха ды выбіраць мітрапаліта на сваім саборы з ліку мясцовых святароў.
    4.8.	Княства Маскоўскае і іншыя ўсходнеславянскія княствы. У XIV ст. сітуацыя ва Усходняй Еўропе стала адносна стабільнай. На поўначы ўзмацнілася Наўгародская рэспубліка, але ад яе канчаткова аддзяліўся Пскоў. Вялікае Княства Літоўскае значна тэрытарыяльна павялічылася падчас княжання Гедымінавічаў. Колькасць усходнеславянскага насельніцтва стала значна большай за мясцовых балтаў таму поўная назва краіны пачала фігураваць як Вялікае Княства Літоўскае і Рускае. Усё праваслаўнае насельніцтва ВКЛ пачало пазначацца як «рускае», старабеларуская мова, дзяржаўная ў ВКЛ, называлася «рускай», а кірылічны алфавіт «рускімі літарамі». Дакументы сведчаць, што нашчадкі Гедыміна, якія пасля Крэўскай уніі засталіся праваслаўнымі, пачалі менавацца «рускімі» князямі і пазней, пры канцы XV і ўХУІ ст., называлі сябе «рускімі князямі літоўскага роду». He выпадкова, што значная частка ўсходнеславянскіх княстваў, каб не плаціць даніну Залатой Ардзе, рабілася саюзнікам або і аўтаномнай часткай ВКЛ. Такая сітуацыя існавала да другой паловы XV ст.
    4.9.	Вялікае княства Разанскае. Разанскае княства ўзнікла ў 1129 г. і займала тэрыторыю Сярэдняй Акі і вярхоўе Дона. Да прыходу манголаў тут жыло славянскае племя вяцічаў і шмат мясцовых фіна-ўгорскіх народаў, у значнай ступені асіміляваных славянамі. Другім пасля Разані лічылі горад Пронск, які яшчэ ў 1180 г. стаў удзельным княствам. Яно ўваходзіла ў склад Разанскай зямлі да 1483 г. У 1237 г. войскі хана Батыя разрабавалі сталіцу дзяржавы ў такой ступені, што горад не здолеў адрадзіцца, і людзі яго пакінулі. Цяпер гэтая тэрыторыя называецца Старая Разань і ўяўляе сабою вялікае гарадзішча; побач знаходзяцца сляды былога пасада. Археолагі вывучаюць Старую Разань, пачынаючы з XIX ст., і зрабілі шмат унікальных адкрыццяў.
    Разанская зямля была васалам Залатой Арды і мусіла плаціць ардынцам даніцу, а князі прасіць у ханаў ярлык на сваё княжанне. Новай сталіцай дзяржавы стаў горад Пераяслаў-Разанскі (з 1778 г. менавіта яго пачалі называць Разанню). Такім чынам, сённяшняя Разань знаходзіцца на адлегласці 50 км ад першаснай, Старой Разані. Доўгі час разанскія князі мелі канфлікты з суседзямі, Масквой і ВКЛ.
    Яшчэ ў 1300 г. маскоўскія князі забралі ў Разані горад Каломну. У 1381 г. мяжа з Масквою пачала праходзіць па Ацэ.
    Росквіт Разані адбыўся падчас кіравання князя Алега Іванавіча (1356-1402). У 1395 г. яго войскі напалі на блізкія да іх землі ВКЛ. У адказ князь Вітаўт разбіў разанскіх князёў: гэта адбылося ў 1395-1396 гг. Тым не менш дружына Алега ў 1401 г. хадзіла на Смаленск, а ў 1402 г. на Бранск. Аднак пасля 1427 г. Разанская зямля на нейкі час стала васалам ВКЛ: у 1430 г. разанскі князь Іван Фёдаравіч прысягнуў Вітаўту і быў у яго на з’ездзе ў Луцку, дзе чакалі каралеўскую карону.
    Пра эканамічную моц княства сведчыць той факт, што з часоў кіравання князя Алега Іванавіча Разань біла сваю манету. Аднак пачынаючы з сярэдзіны XV ст. яна стала васалам Масквы, у Разані з’явіўся маскоўскі намеснік. Потым маскоўцы пасадзілі апошняга разанскага князя Івана Іванавіча ў турму, з якой крыху пазней той здолеўуцячы ў ВКЛ. Канчаткова Разанскае княства было ліквідаванае ў 1521 г.
    4.10.	Бранскае і Старадубскае княствы. Горад Бранск як славянскае паселішча ўзнік у 985 г. на беразе ракі Дзясны. Спачатку ён называўся Брынь, потым Дзябранск. Пад 1146 г. ён згадваецца ў летапісе як горад Чарнігаўскага княства.
    Пасля таго як мангола-татары ў 1239 г. разбурылі і знішчылі Чарнігаў, ацалелы чарнігаўскі князь Раман у 1246 г. перанёс сваю сталіцу ў Бранск. Неўзабаве бранскія князі займелі і тытул князёў чарнігаўскіх. У Бранску тады таксама знаходзілася рэзідэнцыя чарнігаўскіх епіскапаў. Менавіта ў Бранск напачатку пераехаў з Кіева згаданы раней мітрапаліт Максім, і толькі пасля захопу Бранска смаленскімі князямі Максім перабраўся далей, у горад Уладзімір. У 1285-1297 гг. бранскія князі перайшлі пад уладу смаленскіх князёў.
    Першы раз вярхоўную ўладу ВКЛ бранскія князі прызналі ў 1339 г. Аднак у 1352 г. яны робяцца васаламі Масквы. Ды неўзабаве, каля 1360 г., у Бранску адбылося паўстанне, у якім перамаглі прыхільнікі ВКЛ, у выніку чаго князь Альгерд пасадзіў на бранскі пасад князя Рамана Міхайлавіча Чарнігаўскага. Бранская епархія была падначаленая Літоўскай метраполіі, незалежнай ад Масквы.
    У выдадзеным у 2007 г. у Бранску школьным вучэбным дапаможніку па гісторыі краю пра гэтыя падзеі напісана так: «Не варта лічыць, што ўваходжанне Бранскага краю ў склад Вялікага княства Літоўскага было «акупацыяй», захопам ці яшчэ якім-небудзь гвалтоўным дзеяннем. Масква ў 1356 г. яшчэ не была агульнадзяржаўным цэнтрам аб’яднання рускіх земляў, апроч таго, гістарычная Руская зямля, у тым ліку Кіеў, ужо належала літоўцам. Гедымін прыняў тытул вялікага князя літоўскага і рускага. Рускія адыгрывалі ў Літве вялікую ролю яны служылі ў войску, кіравалі ад імя літоўскіх князёў тэрыторыямі, вялі дыпламатычныя перамовы. У радаслоўных літоўскія князі абвяшчалі сябе нашчадкамі Рурыкавічаў, якія кіравалі ў Віцебску і Полацку. Гедымін і яго спадкаемцы выкарыстоўвалі ў якасці фамільнага герба знак, які нагадвае родавы знак Рурыкавічаў трызубец, ці двухзубец.
    Тут мы бачым выкладзенае ў папулярнай форме сучаснае пацверджанне таго факту, што Літву продкі сучасных рускіх у XIV ст. разглядалі як адзін з цэнтраў свайго нацыянальнага яднання (разам з Масквою і Цвер’ю). Менавіта таму2/з літоўскіх земляў былі землямі ўсходнеславянскіх княстваў, і жылі тут людзі даволі мірна, паводле сваіх законаў і звычаяў. Бранскае веча не лічыла сябе горшым за наўгародскае ці пскоўскае і запрасіла, як і яны, літоўскага князя ў горад. 3 прызнаннем літоўскай улады Бранск атрымаў падтрымку моцнай дзяржавы, пазбавіўся ад мангольскага ярма і цяжкасцяў штогадовага ардынскага «выхаду».
    Тым часам у Старадубе вялікім князем Альгердам быў пасаджаны на княжанне Аляксандр Нарымунтавіч, пры якім там, у прыватнасці, пачалі біць уласную манету старадубскую «дзяньгу».