• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці  Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка

    Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці

    Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 536с.
    Мінск 2018
    151.83 МБ
    даследчыкі лічаць, што татары зусім не былі хаўруснікамі манголаў, а наадварот, з імі ваявалі.
    У XIII-XV стст. усходнеі заходнееўрапейскія крыніцы называюць татарамі жыхароў Залатой Арды, прытым што самі заснавальнікі гэтай дзяржавы лічылі сябе манголамі.
    Расійскія гісторыкі, сучаснікі згаданага Васілія Тацішчава і Мікалая Карамзіна, лічылі, што значная частка мангольскага войска складалася з татараў, а манголы толькі імі кіравалі таму слова «татары» для іх адпавядала значэнню слова «заваёўнікі». Шэраг пісьмовых крыніц сведчыць, аднак, што ў войсках Чынгісхана, а тым больш Батыя, татараў амаль не было. (Дарэчы, сённяшнія татары, якія жывуць у Расіі, хутчэй за ўсё, не маюць ніякага дачынення да тых татараў, якія некалі жылі каля паўночнай кітайскай мяжы.)
    Хан Бату (Батый). Кітайская мініяцюра XIII cm.
    Перадгісторыю Залатой Арды гісторыкі адлічваюць ад 1224 г.,
    калі Чынгісхан падзяліў сваю імперыю паміж сынамі. У гонар сына
    Чынгісхана Джучы яго краіну пачалі называць Улус Джучы. Пасля заходняга паходу (1236-1242) вышэйпамянёнага Батыя (больш правільна: Бату), сына Джучы, Улус Джучы пашырыўся на захад, і цэнтрам яго стала Ніжняя Волга.
    Батыева войска налічвала ад 37,5 да 75 тыс. чалавек і мела даска-
    налую аблогавую тэхніку для штурму гарадоў. Спачатку яно напала на Волжскую Булгарыю суседа Разанскага і Уладзіміра-Суздальскага княстваў.
    4.3.	Волжская Булгарыя. Яшчэ ў 965 г., пасля знішчэння Хазарскага каганата, падначаленая яму Булгарыя стала незалежнай краінай. У 922 г. булгары прынялі іслам, а іх правадыр атрымаў тытул
    эміра. Першай сталіцай Булгарыі быў горад Булгар, сучасны Болгар, а ў XII ст. сталіцай стаў Біляр.
    У 1006 г. Кіеў заключыў з Волжскай Булгарыяй гандлёвую дамову, у адпаведнасці з якой булгарскія купцы маглі вольна гандляваць на Ацэ і Волзе, а кіеўскія у Булгарыі. У XI пачатку XIII ст. булгары ваююць з пераменным поспехам з суздальскімі і ўладзімірскімі князямі. У 1223 г., калі войскі манголаўпасля перамогі над Кіевам і полаўцамі ішлі праз землі булгараў, то былі там разбітыя булгарскім войскам. Аднак ужо ў 1229 г. булгары і полаўцы, у сваю чаргу, пацярпелі паражэнне ад манголаў на рацэ Урале.
    У 1236 г. войска манголаў на чале са згаданым Субэдэем, самым здольным вайскаводам хана Батыя, разграміла краіну, спаліла булгарскія гарады і забіла вялікую колькасць людзей. У выніку чарговых паходаў манголаў у 1239 і 1240 гг. уся тэрыторыя Волжскай Булгарыі ўвайшла ў склад Мангольскай дзяржавы. Аднак у XV ст. булгары аднавілі сваю дзяржаўнасць у выглядзе Казанскага ханства са сталіцай у горадзе Казані.
    Паводле падлікаў навукоўцаў насельніцтва краіны складала 1,52 млн чалавек. Волжскія булгары цяпер лічацца продкамі сучасных казанскіх татараў, чувашоў і часткова башкіраў.
    4.4.	Новыя паходы Залатой Арды. У 1236 г. хан Батый арганізаваў новы паход у заходнім напрамку. Пры канцы 1237 г. яго войскі знішчылі гарады Разань, Каломну, Маскву, Уладзімір, Суздаль, Яраслаўль, Казельск і іншыя вялікія паселішчы. У сакавіку 1238 г. войскі князя Юрыя Уладзіміравіча былі разбіты нарацэ Сіці. Атрады заваёўнікаў з’явіліся і на тэрыторыі Смаленскага княства, аднак Смаленск захапіць не здолелі. Пра змаганне смалян з манголамі распавядае «Аповесць пра Меркурыя Смаленскага». Смаляне выстаялі, прытым што пачынаючы з 60-х гадоў XIII ст. і яны мусілі плаціць даніну Залатой Ардзе.
    У 1239-1240 гг. манголы разграмілі паўднёвыя, а таксама паўднёва-заходнія ўсходнеславянскія княствы: Пераяслаўскае, Кіеўскае і Чарнігаўскае. Разбураны Кіеў не мог аднавіцца цягам больш як 200 гадоў.
    Вялікія княствы Уладзіміра-Суздальскае, Разанскае ды некаторыя
    іншыя меншыя княствы ўвайшлі ў склад Залатой Арды. Ноўгарад і Пскоў, хоць і не былі захоплены манголамі, мусілі таксама прызнаць вярхоўную ўладу вялікага хана Залатой Арды. Толькі жыхары сучаснай Беларусі, якія разам з рознымі балцкімі плямёнамі стварылі ў XIII ст. новую моцную дзяржаву Вялікае Княства Літоўскае, не прызналі ўладу мангольскіх ханаў і вялі з імі доўгае і паспяховае змаганне.
    Пасля смерці Батыя правадыром імперыі стаў яго брат Берке (1257-1266). Яшчэ ў маладосці ён прыняў іслам, і гэта дапамагло яму атрымаць падтрымку ўплывовых мусульманскіх колаў Волжскай Булгарыі і Сярэдняй Азіі. Шмат адукаваных мусульман сталі дзяржаўнымі чыноўнікамі, што ўмацавала новую дзяржаву. У ардынскіх гарадах будавалі мячэцг і мінарэты, медрэсэ і караван-сараі. Сталіцай дзяржавы стаў горад Сарай-Бату пазней ён называўся Сарай-Берке непадалёк ад сучаснай Астрахані. Берке запрасіў з Персіі і Егіпта навукоўцаў, багасловаў і паэтаў, а з Харэзма ра-
    меснікаў і купцоў.
    У часы ўладарання чарговага хана, Менгу-Цімура (1266-1282), Улус Джучы канчаткова стаў незалежным ад цэнтральнага ўрада ў Манголіі. Адбылося гэта ў 1269 г. Пасля смерці Менгу-Цімура і міжусобнай барацьбы паміж рознымі кланамі да ўлады ў 1299 г. прыйшоў хан Тахта.
    Яшчэ да 1240 г. манголы ўключылі ў склад Залатой
    Сцяг Залатой Арды. 1339 г. (паводле некаторых крыніц фон быў жоўтьі)
    Арды паўночна-ўсходнія і паўднёвыя землі былой Кіеўскай Русі. Найбольш пацярпелі землі будучай Расійскай дзяржавы, дзе з 1240 па 1480 г. усталявалася панаванне, ці ярмо («йго»), мангольскіх вялікіх ханаў Залатой Арды. 3 мэтай забеспячэння больш зручнага
    кіравання апошнія падзялілі захопленыя землі на невялікія ўдзельныя княствы. Каб кіраваць сваім удзелам, адпаведны князь, з’яўляю-
    чыся золатаардынскім васалам, мусіў прасіць у вялікага хана дазвол
    у выглядзе спецыяльнай граматы, што называлася ярлыком. Галоўны ярлык хан даваў уладзімірскаму князю, які, у сваю чаргу, меў уладу над іншымі ўдзельнымі князямі.
    Непасрэднымі прадстаўнікамі хана Залатой Арды былі яго намеснікі -баскакі, якія мелі карныя вайсковыя атрады для кантролю за зборам даніны. Татары перапісалі ўсё насельніцтва і вызначылі памер даніны для кожнага чалавека. Першым ярлык на вялікае княжанне атрымаў Аляксандр Неўскі, які быў пераяслаўскім князем.
    Постаць Аляксандра Неўскага адна з самых знакавых у расійскай гісторыі. Ён паходзіў з роду вялікіх уладзіміра-суздальскіх князёў: нарадзіўся ў 1219 г. у Пераяславе-Залескім, якім валодаў яго бацька брат вялікага князя Юрыя Усеваладавіча. Пасля таго як князь Юрый і ўся яго сям’я загінулі, вялікім князем уладзімірскім стаў яго бацька Яраслаў. Менавіта Яраслаў той першы князь-калабарант, які прызнаўуладухана Батыя, двойчы быўу Ардзе, атаксамаўМанголіі.
    Малады Аляксандр быў служылым наўгародскім князем і камандаваў наўгародскай дружынай. У 1240 г. узнік ваенны канфлікт са шведамі. Марскі флот шведаў з войскам увайшоў у раку Няву і спыніўся ў вусці ракі Іжоры. Камандаваў шведамі ярл (князь) Біргер. Ён і паслаў выклік на бітву дваццацігадоваму князю Аляксандру. Пісьмовыя крыніцы паведамляюць, што войскі Біргера, дзе акрамя шведаў былі нарвежцы і фіны, налічвалі 5 тысяч чалавек, а дружына наўгародцаў толькі 300 ваяроў і 500 апалчэнцаў. Атрад князя Аляксандра нечакана для шведаў падышоў да іх і раптоўна напаў. У бойцы наўгародцы патапілі тры варожыя караблі і знішчылі шведскі лагер на беразе. Шведы адступілі і адплылі на ацалелых караблях з месца бітвы. Тады пераможца і атрымаў мянушку Аляксандр Неўскі. Але неўзабаве князь пасварыўся з наўгародскімі баярамі, у выніку яго прагналі, і ён паехаў да бацькі ў горад Пераяслаў-Залескі.
    Тым часам войскі Лівонскага ордэна захапілі крэпасць Ізборск і горад Пскоў, і ў 1241 г. наўгародскае веча зноў запрасіла Аляксандра Неўскага камандаваць сваім войскам. Апошні пагадзіўся, узяў у бацькі дружыну і вярнуўся ў Ноўгарад. Разам з наўгародцамі Аляксандравы ваяры захапілі лівонскую крэпасць Капор’е, а потым і цалкам выгналі лівонцаў са Пскова. 5 красавіка 1242 г. на Чудскім возеры адбылася галоўная бітва з лівонскімі рыцарамі, якая атры-
    мала назву Лядовага пабоішча. У выніку бітвы загінула больш за 20 прышлыхрыцараў. Лівонцы прапанавалі мір і вярнулі Ноўгараду захопленыя тэрыторыі.
    У 1246 г. памёр бацька Аляксандра. Сын мусіў вярнуцца ва Уладзімір, дзе стаў вялікім князем. Перад гэтым Папа Рымскі Інакенцій IV даслаў да Аляксандра Неўскага сваіх кардыналаў Гальта і Гемонта з прапановай выступіць разам супраць манголаў, але перад гэтым, безумоўна, прыняць каталіцтва. Ідэю аб’яднання хрысціянскіх сіл супраць манголаў падтрымлівалі князі паўднёвых княстваў, аднак Аляксандр катэгарычна адмовіўся і прыняў прапанову хана Батыя прыехаць да яго на паклон. Хан зацвердзіў яго на пасадзе вялікага князя ўладзімірскага, аддаўшы яму Кіеў і ўсю Паўднёвую Русь. Паводле некаторых сведчанняў, Батый нават назваў Аляксандра Неўскага сваім прыёмным сынам і братам роднага сына Сартака (які быў праваслаўным). За службу хану прыйшлося дорага заплаціць, і заплаціць крывёй сваіх супляменнікаў. Аляксандр Неўскі задушыў паўстанне наўгародцаў і суздальцаў супраць хана і мусіў ездзіць на паклон да хана Берке, які кіраваў Ардою пасля смерці Батыя.
    У сваёй дзейнасці Аляксандр абапіраўся на праваслаўную царкву, якая таксама прызнала ўладу хана і малілася за яго здароўе.
    Вось жа, духавенства абвясціла Аляксандра Неўскага сваім абаронцам. Увосень 1263 г. па дарозе зАрдыён моцназахварэўі 14 лістапада памёр. Хадзілі чуткі, што ў Ардзе яго папросту атруцілі.
    У часы Расійскай імперыі Аляксандр Неўскі зрабіўся яе сімвалам. Пётр I пабудаваў на беразе Нявы манастыр, назваў яго Аляксандра-Неўскай лаўрай і загадаў перанесці туды з горада Уладзіміра парэшткі Аляксан-
    дра Неўскага. Паводле загаду Ч°РЬІкаЎАляксандр Неўскі Пятра I Аляксандра Неўскага пРымае СХІМУ пеРад сконам
    пачалі ўшаноўваць як пераможцу ў самай першай бітве са шведамі. 30 жніўня 1725 г., у дзень чацвёртай гадавіны заключэння Ніштацкага міру са Швецыяй, імператрыца Кацярына I заснавала ордэн святога Аляксандра Неўскага.
    Чарговы раз Аляксандра Неўскага ўспомніў Іосіф Сталін. Быў зняты мастацкі фільм у яго гонар, і з’явіўся адпаведны савецкі ордэн, які давалі камандзірам за баявыя заслугі. He забывала Неўскага і белая эміграцыя. Яна назвала яго заснавальнікам ідэі Еўразіі асобнага светуі асобнай цывілізацыі. Гэтую ідэю прапаведавалі, сярод іншага, расійскі эмігрант Георгій Вярнадскі і савецкі гісторык Леў Гумілёў. Цяпер Аляксандр Неўскі з’яўляецца адным з галоўных герояў сучаснай афіцыйнай Расіі і Рускай праваслаўнай царквы.