Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці  Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка

Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці

Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 536с.
Мінск 2018
151.83 МБ
У цэнтры капішча была круглая пляцоўка дыяметрам 21 м, абмежаваная ровам шырынёй да 7 м і глыбінёй больш за 1 м. У цэнтры пляцоўкі знайшлі яму ад драўлянага слупа дыяметрам 0,6 м. Тут стаяў стод Перуна, які ў 988 г. ссеклі ды скінулі ў Волхаў. Перад ідалам быў ахвярнік кола, выкладзенае з камянёў. Роў, выкапаны вакол
Сафійскі сабор у Вялікім Ноўгарадзе
капішча, меў звонку восем акруглых выступаў, таму зверху капішча нагадвала вялікую кветку з васьмю пялёсткамі. У кожным з іх гарэў ахвярны агонь яго запальвалі падчас святаў.
У ХІІ-ХІІІ стст., па сутнасці, склаўся вядомы цяпер гістарычны цэнтр Ноўгарада. На пагорку, на левым беразе Волхава, знаходзіўся ўмацаваны дзядзінец (крэмль), на якім у 1045-1050 гг. пабудавалі згаданы ўжо намі Сафійскі сабор, распісаны ўнікальнымі фрэскамі. Зразумела, чаму гэтая частка горада называлася Сафійскай стараною.
3	Ноўгарадам звязана творчасць адметнага іканапісца Алісея
Фрэска з Сафійскага	Вежа
сабора ў Ноўгарадзе	Наўгародскага крамля
Алісей Грэчын (?).
Спас Нерукатворны, XII cm.
Грэчына (яго мянушка сведчыць, хутчэй за ўсё, пра яго візантыйскае паходжанне), які працаваў там на мяжы XII і XIII стст.
На правым беразе ракі знаходзілася Гандлёвая старана з Торгам і Яраслававым дварышчам, дзе збіралася гарадское веча. На пачатку XI ст. абедзве часткі горада злучылі драўляным мостам. Горад быў забудаваны двухпавярховымі драўлянымі дамамі. Людзі жылі на высокім другім паверсе, які абапіраўся на слупы. На першым паверсе былі склады, тут трымалі птушак і дробную рагатую жывёлу. Дамы былі аздоблены разьбою, а вокны мелі шыбы, зробленыя са слюды. Горад меў драўляны водаправод і драўляныя грэблі-маставыя. Археолагі вызначылі, што з X па XVI ст. маставыя налічвалі 30 драўляных ярусаў, напластаваных адзін на адным.
3.2.	Абвяшчэнне незалежнасці Ноўгарада. Да другой чвэрці XII ст. Наўгародская зямля належала кіеўскаму князю, які пасылаў туды княжыць або сына, або бліжэйшага сваяка. 3 1126 г. наўгародцы пачалі выбіраць пасадніка прадстаўніка горада перад князем, а потым і тысяцкага кіраўніка мясцовага апалчэння. У 1136 г. наўгародцы адмовіліся падпарадкоўвацца вялікаму кіеўскаму князю і абвясцілі незалежнасць сваёй дзяржавы, якую да канца XV ст. яны з гонарам называлі «Гаспадар Вялікі Ноўгарад». Межы дзяржавы даходзілі аж да Белага мора і астравоў у Ледавітым акіяне. Ад 1156 г.
наўгародцы на вечы з ліку мясцовага духавенства выбіралі свайго епіскапа. Дзеля кіравання войскам (дружынай) яны запрашалі спужылага князя, якому за службу добра плацілі, але ў любы момант маглі звольніць з гэтай пасады. Ад часоў Яраслава Мудрага князі жылі ў цэнтры горада, на ўжо згаданым Яраслававым дварышчы. Пасля 1136 г. князям было забаронена жыць у горадзе, а на месцы, дзе стаяў іхні палац, зрабілі плошчу для гарадскога веча. Археолагі вызначылі, што вечавая плошча ўяўляла сабою суцэльны драўляны мост; ён рэгулярна падмятаўся і быў чысты. На гэтай плошчы збіраліся тысячы чалавек.
Гарадскім судом кіравалі служылы князь і пасаднік так з часам пачаў называцца выбраны кіраўнік дзяржавы. Горад дзяліўся на сотні. Кожная сотня мела сваё мясцовае веча і выбарнага кіраўніка соцкага. У сваю чаргу сотня дзялілася на вуліцы, якімі кіравалі вуліцкія старасты. Вялікія кварталы горада канцы, якія складаліся з сотняўі вуліц, мелі канчанскага старасту, канчанскае веча і канчанскую ўправу.
Агульнае веча збіраў князь, тысяцкі або пасаднік. Пра гэта званілі ў вечавы звон. На веча запрашаліся прадстаўнікі з Пскова і Ладагі гарадоў, якія ўваходзілі ў Наў-
гародскую дзяржаву.
Ноўгарад быў багатым горадам дзякуючы развітым тут гандлю і рамёствам. Мёд, воск, футра наўгародскія купцы вывозілі на продаж у Скандынавію, Нямеччыну, Францыю. Адтуль прывозілі каштоўныя металы, віны, сукно, зброю. Фактычна Вялікі Ноўгарад уваходзіў у Ганзейскі саюз, меў свой гандлёвы цэнтр на востраве Готландзе. Вельмі моцным тут быў ліхвярскі капітал.
Першым наўгародскім загарадным манастыром лічаць
» Фота Алсга Трусава
Георгіеўскі сабор Юр’евага манастыра (Ноўгарад)
Юр еў. Там у 1119 г. пабудавалі Георгіеўскі сабор, які захаваўся да нашых дзён.
3 сярэдзіны XII ст. складваецца самастойная наўгародская будаўнічая школа. Наўгародскія дойліды будавалі невялікія чатырохслупавыя храмы. Іх замоўцамі былі багатыя баяры або жыхары асобных канцоў ці вуліц. Храмы будавалі з мясцовага вапняку, а інтэр’еры
Царква Раства Багародзіцы ў Пярынскім скіце (Ноўгарад)
распісвалі фрэскамі. Сярод іх вылучаецца ўнікальны храм Спаса-наНярэдзіцы (1198-1199).
Адметнымі помнікамі наўгародскай архітэктуры сталі пабудаваная, як мяркуецца, пры канцы XII або на пачатку XIII ст. царква Раства Багародзіцы ў Пярынскім скіце і царква Параскевы-Пятніцы (першапачатковая пабудова ў 1207 г.).
Яшчэ ў другой палове XII ст. дзве мураваныя царквы былі пабудаваны ў Ладазе, якая належала Ноўгараду. Унікальныя фрэскавыя роспісы царквы Спаса-на-Нярэдзіцы, некаторых іншых наўгародскіх храмаў, а таксама царква св. Георгія ў Ладазе сведчаць аб існаванні самастойнай наўтародскай мастацкай школы ма-
Царква Параскевы-Пятніцы ў Ноўгарадзе, XIII-XVI стст.
Храм Міколы-на-Ліпне ў Ноўгарадзе
нументальнага жывапісу. Аднак пасля 1240 г. мураванае будаўніцтва ў Ноўгарадзе спыняецца і аднаўляецца толькі пры канцы XIII ст. Першай пасля 1292 г. пабудавалі царкву Міколы-на-Ліпне, потым царкву Фёдара Страцілата на Шчыркове (1292-1295).
У 1951 г. археолагі знайшлі ў Ноўгарадзе першую берасцяную грамату на грэблі-маставой XIV ст. Агулам такіх грамат знойдзена ўжо болей за тысячу і не толькі ў Ноўгарадзе, але і ў іншых гарадах.
Берасцяныя граматы ёсць і ў Беларусі. Гэта сведчыць пра тое, што жыхары ўсходнеславянскіх гарадоў, простыя рамеснікі ці купцы,
Берасцяная грамата з Ноўгарада, XII ст.
умелі чытаць і пісаць і, пачынаючы з XII ст., выкарыстоўвалі для пісьма бяросту.
Ноўгарад быў таксама значным цэнтрам сярэднявечнай музычнай культуры. Яшчэ ў XII ст. сярод вядомых майстроў царкоўных спеваў згадвалася імя манаха Кірыка, які выявіў сябе не толькі знаўцам пеўчага майстэрства, але і адным з самых адукаваных людзей свайго часу.
3.3.	Пскоў. Другім паводле велічыні і значэння горадам, які да XIV ст. уваходзіў у Наўгародскую зямлю, быў Пскоў, заснаваны крывічамі. На тэрыторыі сённяшняй Пскоўскай вобласці крывічы з’явіліся ў VII-VIII стст. і дайшлі ажно да паўднёвых берагоў Чудскага возера. Яны ўвесь час кантактавалі з мясцовымі фіна-ўгорскімі плямёнамі і таму склалі асобную групу пскоўскіх крывічоў. Упершыню пскоўскія крывічы згадваюцца ў «Аповесці мінулых летаў» пад 859 г. у сувязі з іх сумесным паходам на Візантыю ў складзе войска кіеўскіх князёў Алега і Ігара. Пад 862 г. у летапісе згадваюцца горад Ізборск і вараг Трувар, які пасяліўся сярод пскоўскіх крывічоў на
Трувараў крыж у Ізборску
гарадзішчы, названым у яго гонар Труваравым.
Пазней, у 1329 г., у Ізборску будуецца мураваная цвярдыня, што дайшла да нашых дзён. Пры канцы XIV на пачатку XV ст. Ізборск меў пасады і гарадскі могільнік.
У VIII ст. на высокай скале ў сутоцы рэк Вялікай ды Пскавы якраз і ўзнікла гарадское паселішча пад назвай Пскоў. Археолагі знайшлі ў гістарычнай частцы горада шматлікія рэшткі дахрысціянскіх ахвярнікаў. Яны мелі авальную форму, былі складзеныя з чыстага рачнога пяску і абкладзеныя
Крэпасць у Ізборску, XIV-XV стст.
па перыметры каменнымі плітамі. Побач ляжалі шкілеты коней, прынесеных у ахвяру. Гэта сведчыць пра тое, што горад быў буйным рэлігійным цэнтрам на крывіцкіх землях.
Першы раз у летапісе Пскоў згадваецца пад 903 г. Ад X ст. ён знаходзіўся ў складзе Кіеўскай Русі, а з XII ст. належаў Наўтародскай дзяржаве. У 1240 г. горад захапілі лівонскія (інфлянцкія) рыцары, але двума гадамі пазней яго вызвалілі войскі наўгародскага князя Аляксандра Неўскага.
Самая старажытная частка горада дзядзінец. Спачатку ён меў драўляныя, а потым (з XIII ст.) мураваныя ўмацаванні і атрымаў назву Пскоўскі крэмль, або Кром. У плане гэта няправільны шматграннік, абнесены мурамі з вежамі, якія складзены з вапняковых пліт шэрага
Плоская вежа Пскоўскага крамля
колеру. У сярэдзіне XIII ст. пскоўцы зрабілі мураваную паўднёвую частку сцяны Крома. Мур выходзіць на раку Вялікую, адкуль пачынаюцца ўмацаванні іншых гарадскіх кварталаў.
Раскапаныя археолагамі рэшткі першых дамоў гараджан уяўлялі сабою паўзямлянкі чатырохвугольнай формы памерам 3x3,5 м, заглыбленыя ў зямлю на 30-40 см. Сцены пабудоў абмазаныя глінай, жытло ацяплялася вогнішчам, абкладзеным камянямі.
Пры канцы XII ст. за рэчкай Вялікай, на адлегласці 1,5 км ад дзядзінца, быў пабудаваны першы мураваны Спаса-Мірожскі сабор. Храм выкананы ў тэхніцы мяшанай муроўкі, дзе чаргаваліся рады тонкай цэты-плінфы і каменных пліт. Сабор быў распісаны ўнікальнымі фрэскамі. Яшчэ адзін прыгожы сабор Раства Багародзіцы быў пабудаваны ў 1310 г. у Снетагорскім манастыры. Храм быў складзены з каменных пліт і меў прыгожы фрэскавы роспіс.
3.4.	Культура Ноўгарада і Пскова ў XIV-XV стст. Адносна земляў суседніх «рускіх» княстваў наўгародская і пскоўская культура ажно да паглынання абедзвюх земляў Масквою перажывала ўздым. Гэта, зрэшты, дазволіла Маскоўскай дзяржаве пераняць пэўныя дасягненні дэмакратычных баярскіх рэспублік. 3 прычыны свайго грамадскага ўладкавання ў гэты час наўгародцы і пскоўцы не будуюць вялікіх (як Наўгародская Сафія) храмаў, хоць па-ранейшаму ўжываюць распрацаваныя архітэктурныя тыпы. Меншыя памеры будынкаў дыктуюць воля і магчымасці замоўцы не князя, а купецкай грамады, адпаведных «канцоў» у гарадах. У Ноўгарадзе захоўваецца структура 4-слупавога аднагаловага храма, колькасць апсід скарачаецца з трох да адной. Асаблівасцю афармлення фасадаў робіцца трохлопасцевае завяршэнне з павышанай цэнтральнай часткай замест пазакамарнага (якое клалася непасрэдна па ўзроўні скляпенняў кожнага аб’ёму інтэр’ера). Барабан і завяршэнне муроў дэкараваныя сціплымі паяскамі дэкаратыўных выгбачак (арачак). Самі муры набываюць выразную суровую моц: да муроўкі з цэглы, чаргаванай з каменем, дадаюцца груба абчасаныя вапняковыя пліты.
У XIV-XV стст. склаўся класічны тып багата аздобленага наўгародскага храма. У якасці аздобы рабілі выступы на фасадах (лапаткі),