• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці  Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка

    Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці

    Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 536с.
    Мінск 2018
    151.83 МБ
    У 1237 г. Растоў не аказаў супраціву войскам хана Батыя і таму не быў разбураны. Пасля 1328 г. княства ўжо залежала ад Масквы і канчаткова далучылася да яе ў 1473-1474 гг. Растоў у XVIXVII стст. стаў буйным рэлігійным цэнтрам Маскоўскай дзяржавы, з 1589 г. цэнтрам мітраполіі. У другой палове XVII ст. тут будуюць крэмль, шматлікія гарадскія і прыгарадныя манастыры. На плошчы паблізу Успенскага сабора пабудавалі ўнікальную званіцу з вялікімі тысячапудовымі званамі. Першы суздальскі князь, згаданы раней Юрый Далгарукі заснаваў гарады Пераяслаў-Залескі, Юр’еў-Польскі а таксама, магчыма, Кастраму і Маскву. Масква паўстала ў 1147 г. на землях, дзе жылі вяцічы, а яшчэ раней фіна-ўгорскае племя мяшчэра і балцкае голядзь. Спачатку гэта было невялікае ўмацаванае паселішча на Маскве-рацэ, але ўжо на мяжы XII—XIII стст. Масква даволі вялікі горад Уладзіміра-Суздальскага княства.
    Значную ролю ў стварэнні вялікай дзяржавы на гэтых землях адыграў князь Андрэй Багалюбскі, сын Юрыя Далгарукага. Ён заснаваў новыя гарады Цвер і Галіч-Мерскі. Колькасць славян на
    гэтых землях істотна павялічылася, бо гэта былі ўцекачы з поўдня, якія моцна цярпелі ад набегаў полаўцаў.
    Ішла актыўная асіміляцыя і хрысціянізацыя мясцовых фіна-ўгорскіх плямён, на іх аснове пачаў складацца велікарускі народ, які цяпер называецца проста рускім. Ворных угоддзяў тут было мала, большасць земляў займаў густы лес. Мясцовыя жыхары актыўна займаліся бортніцтвам, паляваннем, шылі вопратку, выраблялі лыка і мачала. Гарадоў было мала, але існавала шмат невялікіх пасёлкаў.
    Асноўныя шляхі праходзілі парэках. У адрозненне ад іншыхземляў у Суздальскім княстве, а потым і ва Уладзіміра-Суздальскім уся зямля належала князю, а гарадскога веча фактычна не было. Князь Юрый дзеля будаўніцтва мураваных храмаў запрасіў майстроў з Галіча: яны з мясцовага белага каменю пабудавалі сабор у Пераяславе-Залескім і царкву Барыса і Глебаў Кідэкшы (пад Суздалем). ЦаркваўКідэкшы -
    Б. Чорыкаў. Вялікі князь Андрэй (Багалюбскі). Вайна з полаўцамі
    гэта першы белакаменны храм на тэрыторыі княства, які датуецца 1152 г.
    Сын Юрыя ад палавецкай князёўны Андрэй быў моцным і вядомым палітыкам і дыпламатам. Ён апіраўся на простых гарадскіх пасадскіх людзей і з іх дапамогай нарэшце разабраўся з растоўскімі і суздальскімі баярамі. Яго войскі нават захапілі і разрабавалі Кіеў, але Андрэй
    © Ded Egor
    Царква Барыса і Глеба ў Кідэкшы пад Суздалем
    © Фота Д. Камшыліна
    Залатыя вароты ва Уладзіміры
    там не застаўся, а вярнуўся на радзіму і сталіцай сваёй вотчыны зрабіў горад Уладзімір на рацэ Клязьме, заснаваны, на думку большасці гісторыкаў, пры канцы X ст. У VIII-X стст. на месцы будучага горада існавала паселішча племені меры. Князь Юрый Далгарукі, які жыў у Суздалі, паставіў ва Уладзіміры сваю загарадную сядзібу. Ад 1157 г.,
    дзякуючы князю Андрэю Багалюбскаму, горад стаў не толькі цэн-
    трам княства, але і пачаў называць сябе сталіцай былой Кіеўскай
    Русі. У 1299 г. сюды пераехаў на сталае жыхарства кіеўскі мітрапаліт
    Максім.
    Горад быў умацаваны валамі і драўлянымі сценамі, галоўны ўваход у яго быў зроблены цераз мураваную вежу-браму, пабудаваную ў 1164 г. Вежа атрымала назву Залатыя вароты Уладзіміра.
    На супрацьлеглым канцы горада стаялі такія ж магутныя і белакаменныя Срэбныя вароты. У цэнтры горада быў узведзены ўласны Успенскі сабор (1158-1161). Наяго будоўлю князь Андрэй выдаткаваў дзясятую частку ўсіх сваіх прыбыткаў. У саборы знаходзілася славутая ікона Уладзімірскай Маці Божай, вывезеная з Візантыі.
    Успенскі сабор ва Уладзіміры
    На запрашэнне Андрэя Багалюбскага прыехалі нямецкія майстры з імперыі Фрыдрыха Барбаросы, якія дасканала валодалі майстэрствам разьбы па камені. У сваёй загараднай рэзідэнцыі, сяле Багалюбаве, князь Андрэй пабудаваўхрам Раства Багародзіцы і мураваны палац. У 1166 г. за 1 км ад Багалюбава была ўзведзена царква Пакрова-на-Нярлі.
    Царква пастаўлена на мураваным цокалі вышынёй 4 м і выдатна глядзіцца ў пойме лугавіны.
    У часы ўладарання наступнага князя, Усевалада, брата Андрэя, які атрымаў мянушку «Вялікае Гняздо», Уладзіміра-Суздальская зямля дасягае свайго найбольшага росквіту. Пры ім ва Уладзіміры пабудаваны Дзмітрыеўскі сабор (1194-1197). Храмы Уладзіміра ды іншых гарадоў княства вылучаюцца сваёй унікальнай белакаменнай разьбою. У 1230-1234 гг. паўстаў апошні храм Уладзіміра-Суздальскай архітэктурнай школы Георгіеўскі сабор у Юр’еве-Польскім. Улада апіралася тут на сярэдніх і малых землеўласнікаў, якія за сваю службу атрымлівалі зямлю разам з сёламі і сялянамі. Буйныя землеўласнікі валодалі вотчынамі.
    Аднак узімку 1238 г. войскі хана Батыя захапілі Уладзімір. Дзясяткі іншых гарадоў, у тым ліку Масква, былі абрабаваныя і спаленыя. Тысячы людзей трапілі ў палон, загінулі ўнікальныя помнікі культуры і мастацтва.
    Характэрным для літаратуры паўночна-ўсходнеславянскіх княстваў выглядае створанае прыкладна ў пачатку XIII ст. у Суздальскай зямлі «Маленне Данііла Заточніка». Для яго аўтара адзінае светлае месца на зямлі княжацкі двор (канкрэтна маецца на ўвазе суздальска-пераяслаўскі князь Яраслаў Усеваладавіч). Толькі на міласць князя, якая нават захінае сабою міласць Боскую, ускладае свае надзеі раб божы Данііл. Без княскай увагі чалавек адно маленькая травінка пад плотам, над якім і сонца не заззяе, і дождж не пройдзе...
    Так у Масковіі фарміраваўся культ адзінага, набліжанага да Бога, уладара культ, наступствы якога, на наш погляд, не пераадоленыя і дагэтуль.
    АСНОЎНЫЯ ТЭРМІНЫ I ПАНЯЦШ
    Барабан архітэктурны тэрмін, які азначае верхнюю частку сакральнага будынка, якая абапіраецца на муры і слупы і трымае купал.
    Баяры знаць, найвышэйшы слой сярэднявечнага землеўласніцкага грамадства, у тым ліку ва ўсходнеславянскіх княствах.
    Вотчына зямельны надзел, атрыманы ў спадчынную ўласнасць. Пры пэўных умовах князь мог яго забраць назад.
    Даніна рэгулярны пабор з падпарадкаванага племені або народа.
    Закупы людзі, якія ўзялі ў землеўласніка пазыку («купу») грашыма або таварамі і абавязаны адпрацоўваць у апошняга, пакуль не вернуць купы.
    Ізгой чалавек, пазбаўлены сацыяльнага статусу (халоп, адпушчаны на волю без зямлі).
    Князь правадыр племя, саюза плямён; пазней кіраўнік дзяржавы ва ўсходніх славян.
    Крыжова-купальны храм архітэктурны тэрмін, азначае тып культавай пабудовы (у разрэзе ў форме роўнаканцовага крыжа), якая канструкцыйна складаецца з чатырох вертыкальных апораў, на якія абапіраюцца купал і барабан.
    Пагосты вызначаныя князем месцы збору даніны.
    Палюддзе штогадовы аб’езд князя з дружынай падуладных ім земляў з мэтай збору даніны і кармлення.
    Пасад частка горада за ўмацаванымі сценамі (мурамі).
    Пасадскія людзі гараджане.
    Племя від этнічнай супольнасці і сацыяльнай арганізацыі людзей; у эпоху сталага Сярэднявечча мела сваю структуру самакіравання (агульны сход, нарады родавых старэйшын, вайсковыя і грамадскія правадыры).
    Удзелы тэрыторыі, якімі валодалі прадстаўнікі княскага роду.
    «Урокі» фіксаваны памер даніны або праца, якую трэба было выканаць да пэўнага тэрміну.
    Халопы катэгорыя залежнага насельніцтва, якая знаходзілася ў поўнай залежнасці ад свайго гаспадара.
    ЛІТАРАТУРА ДА РАЗДЗЕЛА
    Археологня Украннской ССР: в 3 т. Т. 3: Раннеславянскнй м древнерусскмй перноды / под ред. Н. Н. Артеменко. Кмев: Наукова думка, 1986. 757 с.
    Галушко, К. Укра'інськнй націоналізм. Кн'ів: внд. АБА-ГА-ЛА-МА-ГА, 2017. 129 с.
    Грушевсклй, Млх. Нллюстрлрованная лсторля Укралны. С прлложенлямл л дополненлямл. Донецк: «ПКФ» «БАО», 2011. С. 21-118.
    Нсторля Клева: в 3 т., 4 кн. Т. 1: Древнлй л средневековый Клев. Клев: Наукова думка, 1982. 407 с.
    Крлп’якевлч, I. П. Історія Украінл. Львів: Світ, 1990. С. 33-71.
    Орглш, В. П. Древняя Русь: образованле Клевского государства н введенле хрлстланства / под ред. Е. М. Бабосова. Млнск: Наука л технмка, 1988. 150 с.
    Петрухлн, В. Я. Начало этнокультурной лсторлл Русл ІХ-ХІ веков. Смоленск: Руслч; Москва: Гнозлс, 1995. 320 с.
    Седов, В. В. Славяне в раннем Средневековье. Москва: Наука, 1995. 416 с.
    Темушев, С. Н. Начало Русл: генезлс государственностл в лсточнлках л лсторлческой традлцлл. Млнск: БГУ, 2008. 158 с.
    Темушев, С. Н. Образованле Древнерусского государства. 3-е лзд., перераб. Москва: Квадрлга, 2017. 352 с.
    Трусаў, А. Гісторыя сярэднявечнай Еўропы (V-XV стагоддзі). Выд. 2-е, папр. Мінск: Выд. Зміцер Колас, 2017. С. 26-30, 66-67.
    Шахматов, A. А. Очерк древнейшего перлода лсторлл русского языка. Энцлкл. славянской фллологпл / под ред. орд. Акад. Н. В. Яглча (Вып. 11.1). Петроград: Тлпогр. Нмперат. Академлл наук, 1915. 421 с.
    Васіс, J. Slav: The Origin and the Meaning of the Ethnonym 11 Slovene Studies. 1987. # 9/1-2. P. 33-41.
    Franklin, S. Greek in Kievan Rus II Dumbarton Oaks Papers. Vol. 46. Homo Byzantinus: Papers in Honor of Alexander Kazhdan, 1992. P. 69-81.
    Martin, J. Medieval Russia, 980-1584. 2nd ed. Cambridge University Press, 2012. P. 1-148.
    3.	НАУГАРОДСКАЯ РУСЬ
    3.1.	Узнікненне Наўгародскай рэспублікі. Старажытны Ноўгарад стаяў на абодвух берагах ракі Волхава за 4 км ад упадзення яе ў возера Ільмень. У летапісах горад упершыню згадваецца пад 859 г. у сувязі з паданнем аб пакліканні ў горад князя Рурыка. Археолагі лічаць, што магчымай яго рэзідэнцыяй было гарадзішча, якое знаходзіцца на правым беразе Волхава, за 3 км на поўдзень ад сучаснага Ноўгарада. Самыя старажытныя пласты ў горадзе, добра вывучаныя археолагамі, датуюцца пачаткам X ст. Першая драўляная грэбля-маставая і сталая забудова гарадскіх вуліц адносяцца да 40-х гг. X ст. Ужо ўХ ст. горад складаўся з трох кварталаў (канцоў), якія мелі назвы Славенскі, Людзін і Нярэўскі. У творы візантыйскага імператара Канстанціна «Аб кіраванні дзяржавай», напісаным у 948-952 гг., ёсць звесткі пра Ноўгарад. Згадваюць пра яго і скандынаўскія сагі (пад назвай Хольмгард). Сучасныя даследчыкі лічаць, што першыя славянскія пасяленцы з’явіліся на гэтай зямлі з захаду, і не пазней за IX ст. тут пачаў складвацца асаблівы наўгародскі дыялект, які спалучаў у сабе рысы заходнеі ўсходнеславянскіх гаворак.
    Ужо ў X ст. горад займаў даволі вялікую тэрыторыю і быў значным рамесна-гандлёвым цэнтрам. Археолагі знайшлі тут шмат манет усходняга паходжання, што сведчыць пра тагачасныя актыўныя гандлёвыя сувязі месцічаў. Каля горада, там, дзе Волхаў выцякае з возера Ільмень, знаходзіцца пагорак Пярынь, дзе было капішча бога Перуна. У 1951-1952 гг. яно было раскапана археолагамі пад кіраўніцтвам Валянціна Сядова.