• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці  Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка

    Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці

    Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 536с.
    Мінск 2018
    151.83 МБ
    Новае светаўспрыманне прынесла гістарычнае ўсведамленне часу. Вядома, гэта адбілася і на развіцці архітэктуры. Чатыры фаса-
    Дзесяцінная царква ў Кіеве.
    Украінская манета 1996 г.
    ды храма мелі свой пачатак, сярэдзіну і канец. Адпаведна літургіі іх напрамак развіваўся з захаду на ўсход. Заходняя частка (нартэкс) сімвалізавала зямлю, цэнтральная (карабель, або неф) бачнае неба, усходняя (алтар) трон бога. Складаная сімволіка абумовіла такі ж складаны архітэктурны вобраз Дзесяціннай царквы: разгалінаваная трохнефавая частка, кругавыя галерэі, шматлікія галовы з купаламі.
    У першай палове XI ст. пры сыне
    Уладзіміра Яраславе Мудрым быў узведзены галоўны храм Кіеўскай Русі Сафійскі сабор, які павінен быўувасабляць моц і веліч дзяржавы, стаць не толькі культавым, але і культурна-палітычным цэнтрам Кіева. Але пасля смерці Яраслава адзінства і магутнасць дзяржавы пахіснулася.
    Разам з уздымам эканамічнага і культурнага жыцця ў асобных княствах, далёкіх ад Кіева, пачалося мураванае будаўніцтва.
    Першыя мураваныя храмы, падобныя да Кіеўскай Сафіі, якія таксама атрымалі назву «Сафія», былі пабудаваны ў Ноўгарадзе і Полацку ў сярэдзіне XI ст. Гэтак наўгародцы і палачане параўноўвалі сябе з Канстанцінопалем і хацелі падкрэсліць сваю незалежнасць ад Кіева, давесці, што іх гарады нічым не горшыя.
    Аднак хрысціянства сярод усходніх славян і суседскіх балцкіх і фіна-ўгорскіх народаў, асабліва на вёсцы, распаўсюджвалася вельмі павольна. Пра гэта сведчаць і змены ў пахавальным абрадзе. Славяне-язычнікі сваіх нябожчыкаў спальвалі на вогнішчы, а потым клалі парэшткі ў гліняныя гаршкі-урны і закопвалі ў курганах. Пад уплывам хрысціянства абрад крэмацыі выйшаў з ужытку, але курганы, куды клалі цела памерлага з наборам розных рэчаў, існавалі да пачатку XIII ст. У аддаленых ад гарадоў мясцінах людзі яшчэ ў XIV-XV стст., і нават пазней, прыносілі ахвяры мясцовым багам і іх ідалам, святым камяням, крыніцам і дрэвам.
    Сацыяльны склад насельніцтва Кіеўскай Русі быў досыць разнастайны. Вышэйшы слой, баяры, паступова сфарміраваўся, з аднаго боку, з нашчадкаў племянных уладароў, а з другога з найбольш уплывовых княскіх дружыннікаў, сярод якіх ад пачатку значнае месца займалі тыя самыя варагі. Князі са сваімі дружынамі жылі ва ўласна горадзе, заўмацаванымі сценамі якогазнаходзіўся пасад. Княская дружына не толькі ўдзельнічала ў войнах, але і выпраўлялася на палюддзе, збор даніны з насельніцтва, які ад часу княжання Вольгі праводзіўся ў адмысловых цэнтрах сельскіх абшчын, званых пагостамі.
    Да сярэдняга слою можна аднесці асноўную масу (шараговых) княжацкіх дружыннікаў і сярэдняе гарадское купецтва.
    Ніжэйшы слой насельніцтва Кіеўскай Русі складаўся ў асноўным з сялян-смердаў, становішча якіх увесь час пагаршалася, у выніку чаго з іх выдзяляліся катэгорыі ў той ці іншай меры залежных сялян -
    закупы, блізкія да іх радовічы, урэшце самыя бяспраўныя, чэлядзь і халопы. Сяляне-вольнаадпушчанікі, тыя, што выйшлі з абшчыны, а таксама халопы, якія выкупіліся, называліся ізгоямі.
    Важна падкрэсліць, што і баяры, і княскія дружыннікі, і купецтва, і смерды былі свабоднымі людзьмі і фармальна мелі аднолькавыя правы.
    Паралельна са свецкім грамадствам існавала таксама значная супольнасць царкоўныхлюдзей, якія падпарадкоўваліся царкоўным уладыкам-іерархам.
    У 1014 г. Ноўгарад перастаў плаціць даніну Кіеву, і Уладзімір у 1015 г. пачаў рыхтаваць войска дзеля паходу на Ноўгарад, але неўзабаве раптоўна памёр. Уладу пераняў яго старэйшы сын Святаполк. Каб умацаваць свае пазіцыі, ён забіў трох сваіх братоў і выступіў супраць наўгародскага князя Яраслава. Але ў бітве пры Любечы ў 1016 г. яго войска было разбіта наўгародцамі пры ўдзеле варажскіх наймітаў, сам Святаполк уцёк у Полыпчу, а Яраслаў (Мудры) заняў кіеўскі пасад. Святаполк разам з польскім каралём Баляславам Харобрым выступіў супраць войскаў Яраслава і ў 1018 г. разбіў іх на Заходнім Бугу. Яраслаў вярнуўся ў Ноўгарад, а Святаполк з Баляславам у Кіеў. Аднак Яраслаў з новым наўгародскім войскам у бітве на рацэ Альце каля Пераяслава ў 1019 г. разбіў Святаполка і яго хаўруснікаў-печанегаў. Полацкі князь Брачыслаў, які аднавіў незалежнасць ад Кіева, у 1021 г. напаў на Ноўгарад і разрабаваў яго. Аднак на сёмы дзень яго дружыну нагналі кіяўляне і прымусілі вярнуць нарабаванае. У 1023 г. супраць Яраслава выступіўяго брат Мсціслаў Тмутараканскі. У 1024 г. пад Чарнігавам Мсціслаў разбіў дружыну Яраслава, і апошні прызнаў уладу Мсціслава ў Чарнігаве. Але пасля смерці Мсціслава ў 1036 г. Яраслаў Мудры зноў стаў адзіным кіраўніком Кіеўскай Русі. У 1051 г. упершыню мітрапалітам у Кіеве стаў не грэк, а мясцовы святар Іларыён.
    Гісторыкі лічаць, што менавіта Іларыён адзін з першыхуХІ ст. пачаў ужываць тэрмін «рускі народ». Яшчэ раней ужо ўжываўся палітонім «руская зямля». Аднак гэты тэрмін тады не меў ніякага дачынення да сённяшняй Расіі. Гэта была тэрыторыя Сярэдняга Падняпроўя, дзе ўжо распаўсюдзілася хрысціянства і існавалі цэнтры епархій: Чарнігаў, Белгарад, Юр’еў-на-Росі. Цікава, што першая рэзідэнцыя мітрапалітаў
    была не ў Кіеве, а ў горадзе Пераяслаўлі-Рускім (з 991 па 1037 г.), і толькі потым яна была перанесеная ў Кіеў, дзе заставалася да канца XIII ст. Вёска сталахрысціянскай не раней за XIII ст., калі канчаткова змяніўся пахавальны абрад і зніклі курганныя могільнікі. Асабліва моцна трымаліся некаторыя дахрысціянскія звычкі якраз на тэрыторыі сённяшняй Расіі.
    Б. Чорыкаў. Яраслаў Мудры вучыць дзяцей
    Яраслаў Мудры падчас свайго княжання ў Кіеве вызначыўся тым, што зацвердзіў першы звод права Кіеўскай Русі пад назвай «Руская праўда» (1016 г.?), а таксама тым, штозасноўваўшколы, уякіх дзяцей вучылі чытаць і пісаць.
    У 1054 г. князь Яраслаў памёр, і дзяржаву падзялілі паміж яго сынамі і пляменнікамі.
    Вялікім кіеўскім князем стаў старэйшы сын Яраслава і Інгігерды Шведскай Ізяслаў, але ён не змог адзін кіраваць вялікай краінай. Уладу ён мусіў падзяліць з двума братамі Святаславам (чарнігаўскі князь) і Усеваладам (пераяслаўскі князь). Гэты трыумвірат супольна кіраваў 15 гадоў. У 1068 г. на дзяржаву напалі цюркі-полаўцы, якія на той самай рацэ Альце разбілі аб’яднанае войска братоў, пасля чаго трыумвірат распаўся. У дзяржаве пачаліся міжусобныя войны, у якіх удзельнічалі
    Б. Чорыкаў. Вялікі князь Ізяслаў
    і польскія войскі разам з полаўцамі. У выніку кіеўскі сталец пасля Ізяслава заняў Святаслаў, потым Усевалад, а пазней зноў Ізяслаў, які загінуўу 1078 г.
    Пры канцы XI ст. на кіеўскі трон узышоў сын князя Усевалада Уладзімір Манамах. Ён пачаў праводзіць сумесныя з’езды князёў (снемы), на якіх абмяркоўвалі пытанні як знешняй, так і ўнутранай палітыкі. Самым важным стаў снем у Любечы, які
    Б. Чорыкаў. Запавет Уладзіміра адбыўся ў 1097 г. Там фактычна Манамаха дзецям. 1125 г. быў зафіксаваны падзел Кіеўскай Русі на асобныя самастойныя княствы, якімі паводле спадчыннага права кіравалі мясцовыя князі. Князі дамовіліся не нападаць адзін на аднаго і разам ваяваць з полаўцамі. Аднак гэтае рашэнне не было рэалізаванае, і канфлікты паміж князямі працягваліся. У 1100 і 1103 гг. адбыліся яшчэ два з’езды-снемы, дзе вырашаліся тыя ж пытанні, што і ў Любечы. Апошні ўздым Кіеўскай дзяржавы адбыўся пры ўладзе вышэйпамянёнага Уладзіміра Манамаха (1113-1125) і яго сына Мсціслава Вялікага (1125-1132). Яны паспяхова трымалі ўладу і ўдала ваявалі з самастойнай Полацкай дзяржавай. Так, у 1119 г. у Глеба Мінскага адабралі яго ўдзельнае княства, а потым князь Мсціслаў адолеў і полацкіх князёў ды выслаў іх у Візантыю.
    Пасля смерці князя Мсціслава ў 1132 г. Кіеўская дзяржава канчаткова распалася на асобныя самастойныя княствы-землі. Аднак мясцовыя князі, з выняткам полацкіх, увесь час змагаліся паміж сабою за ўладу ў Кіеве, дзеля таго каб хоць бы фармальна называцца вялікімі кіеўскімі князямі.
    2.3.	Пачаткі ўласна расійскай дзяржаўнасці. УладзіміраСуздальская зямля. Доўгі час міжрэчча Волгі і Акі было заселенае рознымі фіна-ўгорскімі плямёнамі. Так, на Волзе жыло згаданае намі раней племя мера, а на Ацэ мурама, з якога паходзіць былінны
    Званіца ў Суздальскім крамлі
    рускі асілак Ілля Мурамец. Славянскае насельніцтва там было спачатку нешматлікім і жыло ў гарадскіх паселішчах. Выхадцы з Ноўгарада ў Х-ХІ стст. заснавалі тут гарады Белавозера, Растоў і Суздаль. Пазней узніклі гарады Мурам, Уладзімір і Яраслаўль. Да канца XI ст. гэтыя землі былі глухой правінцыяй Кіеўскай Русі.
    Першае княства на тэрыторыі сучаснай Расіі ўзнікла з цэнтрам у Суздалі. Гэты горад упершыню згадваеццаўлетапісе пад 1024 г. у сувязі з паўстаннем там язычнікаў (валхвоў). А неўзабаве пасля Любецкага з’езда першым тут пачаў княжыць сын Манамаха Юрый Далгарукі, што дало пачатак
    фактычнаму ўладаранню ў Суздальскай зямлі кіеўскіх намеснікаў з дынастыі Рурыкавічаў.
    На пачатку XII ст. (да 1157 г.) Суздаль быў сталіцай Растова-Суздальскага княства. 3 сярэдзіны XIII ст. самастойнасць Суздальскага княства была адноўлена. Ад пачатку XIV ст. Суздаль сталіца Суздальска-Ніжагародскага княства. Толькі ў 1392 г. горад быў далучаны да Вялікага княства Маскоўскага. У XVI ст. Суздаль -адзін з рэлігійных цэнтраў Масковіі, дзе існавала 11 манастыроў. Захаваліся Суздальскі крэмль з трыма храмамі XVI-XVIII стст., пяць манастырскіх архітэктурных ансамбляў, гандлёвыя рады XIX ст. і шматлікія цэрквы ў розных месцах горада.
    3 862 г. існуе горад Растоў, які знаходзіцца на беразе возера Нера. Гэта адзін з цэнтраў Растова-Суздальскай зямлі, які пазней належаў уладзіміра-суздальскім князям. Іпацьеўскі летапіс пад 1151 г. называе яго цэнтрам асобнага Растоўскага княства. Першымі насельнікамі
    Успенскі сабор і царква ў Растове Вялікім
    горада ў IX ст., паводле летапісу, былі зноў-такі прадстаўнікі племені меры. Гэтую інфармацыю пацвердзілі археолагі. Апірышчам славян горад стаўу 920-930-х гг. Да XII ст. Растоў меў два кварталы (канцы) Чудскі (мяранскі) з язычніцкім капішчам
    і Рускі (славянскі) з хрысціянскай царквой.
    Першы мураваны храм у горадзе пабудаваны ў 1160 г. (існаваў да пажару 1204 г.). У 1207 г. зноўбылоўтворана самастойнае Растоўскае княства на чале з сынам князя Усевалада Канстанцінам, які ў 1214— 1231 гг. нанова адбудаваў былы Успенскі сабор. На той час горад меў плошчу болып за 1000 га, княскі і епіскапскі двары, больш за 15 храмаў і некалькі манастыроў.