• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці  Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка

    Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці

    Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 536с.
    Мінск 2018
    151.83 МБ
    Расійскія, беларускія і ўкраінскія навукоўцы на працягу больш як 160 гадоў падрыхтавалі і выдалі Поўны зборрускіхлетапісаў, з якога выйшлі 43 тамы (некаторыя перавыдаваліся па некалькі разоў).
    «Аповесць мінулых летаў» (царкоўна-сл. «noBtcTb вр'Ьмянных'ь ntTb», далей: ПВЛ) самая важная крыніца па гісторыі Старажытнай Русі і, бадай, самая супярэчлівая. Некаторыя даследчыкі прапануюць ставіцца да яе як да зборніка легендаў і паданняў, іншыя працягваюць вывучаць, знаходзячы новыя факты з гісторыі Русі, трэція (збольшага археолагі) спрабуюць звязаць тапаграфічную і этнанімічную інфармацыю з «Аповесці» з вынікамі археалагічных пошукаў, але гэта далёка не заўсёды атрымліваецца зрабіць. Актуальным пытаннем застаецца праблема суаднясення ПВЛ з шэрагам іншых гістарычных крыніц.
    «Аповесць мінулых летаў» мае свае сляды практычна ва ўсіх вядомых сёння навуцы летапісных зводах. Яна стваралася на мяжы ХІ-ХІІ стст. і мае кампілятыўны характар. ПВЛ складаецца з дзвюх частак. Першая касмаганічная апісвае станаўленне «рускага народа» і «рускай» дзяржавы, выводзячы іх генеалогію ад Ноя і яго сыноў. Складаючы першую частку ПВЛ, летапісец апіраўся галоўным чынам на добра вядомую візантыйскую «Хроніку» Георгія Амартола, складзеную ў IX ст. і дапісаную ў сярэдзіне X ст. нейкім Сімяонам Лагафетам. У першай частцы няма ані дат, ані фактаў: яна больш легендарная, былінна-міфічная, і служыць пэўнай мэце тлумачэнню і замацаванню незалежнасці незадоўга перад гэтым заснаванай рускай праваслаўнай царквы. Гэта досыць лагічна, бо аўтар аповесці манах Кіева-Пячэрскага манастыра Нестар. Адпаведным чынам, ён тлумачыць гісторыю Русі зыходзячы з хрысціянскай парадыгмы.
    Аб фарміраванні славян як этнасу мы даведваемся не з гэтай крыніцы, якая ў першых радках паведамляе нам, што будзе распавядаць пра тое, «адкуль ёсць пайшла руская зямля», а, хутчэй, з хронікі гота Ярдана, які жыўу VI ст. н. э. Дзіўным выглядае тое, што Нестару пра гэтага Ярдана нічога невядома. Прынамсі, ніякіх запазычанняў або суаднясенняў з гэтай хронікай у тэксце ПВЛ няма. Некаторыя даследчыкі таксама адзначаюць пэўныя відавочныя «цёмныя месцы» Нестаравага летапісу. Напрыклад, пад 1037 годам у ім раптам гаворыцца пра тое, што князь Яраслаў Мудры... заснаваў горад Кіеў.
    Пры канцы тэксту выяўляецца, дарэчы, што ПВЛ напісаны зусім не манахам Нестарам, а ігуменам Міхайлаўскага манастыра ў Кіеве нейкім Сільвестрам. Гісторыкі высветлілі, што гэты самы Сільвестр жыўужо за часамі князя Уладзіміра Манамаха г. зн. больш як праз 200 гадоў пасля таго, як Нестар памёр.
    Сучасныя гісторыкі найчасцей прапануюць разглядаць «Аповесць мінулых летаў» менавіта як аповесць г. зн. літаратурны жанр, а як да гістарычнай крыніцы ставіцца да яе крытычна, з пэўнай дыстанцыяй.
    Іншымі аўтарытэтнымі крыніцамі па сярэднявечнай гісторыі Русі лічацца, у прыватнасці, Іпацьеўскі летапіс, Лаўрэнцьеўскі летапіс, Першы Наўгародскі летапіс, Радзівілаўскі летапіс, Цвярскі летапіс. Трэба адзначыць, што згаданая намі ПВЛ дайшла да нас у складзе Лаўрэнцьеўскага, Іпацьеўскага і Радзівілаўскага летапісаў.
    Лаўрэнцьеўскі летапісны звод быў створаны ўжо ў XIV ст. пэўным манахам Лаўрэнціем на замову вялікага князя суздальсканіжагародскага Дзмітрыя Канстанцінавіча, але першапачатковы тэкст мог быць складзены пры ўладзімірска-цвярскім князю Міхаіле Яраслававічу ў першыя гады існавання Залатой Арды. Тэкст летапісу даведзены да 1305 г. і мае ў сабе шэраг супярэчнасцяў у аповедах пра тыя самыя падзеі.
    У Іпацьеўскі летапіс, з якога сёння вядомыя сем розных спісаў, увайшлі таксама Кіеўскі летапіс, у якім апавядаецца пра падзеі ад 1119 да 1200 г.; Галіцка-Валынскі летапіс (1201-1292). Даследчыкі бачаць у тэксце Іпацьеўскага летапісу шэраг пазнейшых дадаткаў, якія істотна змянілі тэкст дакумента.
    Першы Наўгародскі летапіс найстаражытнейшы летапіс Наўгародскай зямлі. У двух зводах дакумента гаворка ідзе не толькі пра мясцовыя падзеі, пачынаючы з X ст., але і пра падзеі, што адбываліся на іншых усходнеславянскіх і суседніх з імі землях.
    Радзівілаўскі летапіс, які вылучаецца не толькі падрабязным тэкстам, але і шматлікімі (больш за 600) каляровымі малюнкаміілюстрацыямі, да XVII ст. належаў літоўска-беларускім магнатам Радзівілам, потым патрапіў у прускі Кёнігсберг, адкуль у якасці ваеннага трафея быў вывезены ў Санкт-Пецярбург.
    У названых ды іншых летапісах утрымліваюцца сапраўды каштоўныя звесткі пра гісторыю земляў сучаснай Расіі, а таксама
    суседніх краін, але, на жаль, не ўсе гэтыя летапісы дайшлі да нас у поўным, нескажоным выглядзе. «Рэдагаванне» версій расійскай гісторыі адбылося падчас уладарання імператрыцы Кацярыны II пры канцы XVIII ст. і прадоўжылася пры пазнейшых імператарах. Імператрыца асабіста займалася складзенай для яе «Гісторыяй Расіі», сама пільна вывучала пры гэтым гістарычныя дакументы, аддаючы распараджэнні, магчыма, і на знішчэнне пэўных крыніц ды напісанне фальшывак. Неабходнасць глабальнай фальсіфікацыі гісторыі менавіта ў гэты час вызначалася захопам Вялікага Княства Літоўскага і Заходняй Русі (Украіны) у выніку падзелаў Рэчы Паспалітай. Сярод палітычных задач такіх дзеянняў імператрыцы бачацца наступныя:
    1)	любым спосабам абгрунтаваць набыццё гэтых, чужых для Расіі, тэрыторый;
    2)	дзеля задушэння нацыянальна-вызваленчай барацьбы беларусаў і ўкраінцаў прыдумаць міф пра тое, што яны нібыта заўсёды марылі апынуцца пад уладай Расіі.
    Трэба зазначыць, што яшчэ да прыходу да ўлады Кацярыны II у Расіі былі створаны фундаментальныя гістарычныя працы, сярод якіх найбольш значнае месца займала «Гісторыя Расіі з найстаражытнейшых часоў», напісаная расійскім гісторыкам, географам і дзяржаўным дзеячам Васіліем Тацішчавым. Сучасныя гісторыкі адзначаюць, што Тацішчаў мог мець доступ да летапісных крыніц (у тым ліку да загадкава страчанага Полацкага летапісу), якія яшчэ не трапілі на царскія вочы.
    Цікавай крыніцай вывучэння штодзённага жыцця і побыту жыхароў сярэднявечных усходнеславянскіх, у тым ліку цяперашніх расійскіх, земляўз’яўляюцца берасцяныя граматы. Найбольш такіх грамат на сённяшні дзень знойдзена ў Вялікім Ноўгарадзе, значна меншая колькасць у Старой Русе, Таржку, Смаленску, Пскове, адзінкі у іншых гарадах.
    Да іншых пісьмовых крыніц расійскай сярэднявечнай гісторыі належаць помнікі дзелавой пісьмовасці, якіх захавалася не так шмат: так, з усяго XII ст. нам вядомыя сёння толькі восем такіх актаў. Для рэканструкцыі мінулага могуць быць выкарыстаны таксама рознага кшталту ілюстрацыйны матэрыял, помнікі фальклору і мастацкай літаратуры.
    2.	КІЕУСКАЯ РУСЬ
    I СУЧАСНАЯ РАСІЯ
    2.1.	Узнікненне Кіеўскай Русі. У VIII і асабліва ў IX ст. у жыцці ўсходніх славян адбываюцца істотныя змены: гісторыкі вядуць гаворку пра гэтак званы варажскі ўплыў. Варагі, на думку шэрагу аўтараў, паспрыялі завяршэнню працэсу фарміравання першых дзяржаўныхутварэнняўусходніх славян княстваў, дапамаглі стварыць з дапамогай сваіх лідараў-конунгаў і іх баявых дружын апарат княжацкай улады, які адпавядаў тагачасным умовам.
    На пачатку IX ст. землі ўсходніх славян і іх суседзяў балтаў і фіна-уграў залежалі ад трох моцных палітычных і эканамічных уплываў. Паўднёвыя і ўсходнія тэрыторыі (у тым ліку і беларускае Пасожжа) былі даннікамі Хазарскага каганата, а таксама знаходзіліся ў залежнасці ад Візантыі, якая валодала паўднёвым Крымам. Паўночныя і заходнія землі ўсходніх славян трапілі ў зону палітычных інтарэсаў варагаў (нарманаў). Баявыя атрады славян на чале з нарманскімі дружынамі пачалі называцца «русамі» або «руссю» і рабіць набегі на Візантыю.
    Пачаткам утварэння будучай дзяржавы Кіеўскай Русі лічаць 862 год, калі два славянскія племені, ільменскія славяне і паўночныя крывічы, а таксама два фінскія племені, чудзь і весь, запрасілі варага ў якасці свайго кіраўніка. На гэтае запрашэнне з-за мора ў горад Старую Ладагу з дружынай прыбыў паўлегендарны конунг (князь) Рурык, які пазней перабраўся ў Ноўгарад. Ён зрабіўся правадыром ільменскіх славян, часткі крывічоў, весі і чудзі, а пазней далучыў да Ноўгарада фінскія плямёны меру і мураму. Ён жа заснаваў дынастыю Рурыкавічаў, якая, паводле сцвярджэння расійскіх гісторыкаў, «кіравала Расіяй» з 862 па 1598 г. Рурык стаяў на чале Наўгародскага княства з 862 па 879 г. Пахаваны на беразе Ладажскага возера (ваколіцы горада Прыазёрска цяперашняй Ленінградскай вобласці).
    Б. Чорыкаў. Рурык, Трувар і Сінеус прымаюць славянскіх паслоў, якія запрасілі іх на княжанне
    Б. Чорыкаў. Ахвярапрынашэнне Рурыка. 862 г.
    У цяперашні час Ладага (Старая Ладага) лічыцца самым старажытным гарадскім паселішчам Расіі, заснаваным, паводле археалагічных звестак, да 753 г. Раскопкі паказалі, што Ладага была заснавана скандынавамі магчыма, жыхарамі вострава Готланда. У 760-х гг. паселішча было разбурана славянамі, якія прыйшлі сюды пазней за варагаў і пасяліліся на гэтым месцы. У 830-х гг. Ладагу захапілі варагі пад кіраўніцтвам конунга свеяў Эйрыка. Ладага стала буйным цэнтрам гандлю і рамёстваў. Тут вырабляліся шкляныя пацеркі, якія выконвалі функцыю грошай. Да 786 г. адносіцца першы скарб арабскіх дырхемаў. У 780-х гг. Ладага атрымала першыя ўмацаванні і стала горадам, куды ў 862 г. і прыехаў Рурык. Цяпер існуе версія, што Ладага першая сталіца Русі, дзе княжыў Рурык з 862 па 864 г.
    У 2003 г. сучасная Расія афіцыйна святкавала 1250-годдзе Старой Ладагі як «старажытнай сталіцы Паўночнай Русі».
    Большасць сучасных расійскіх гісторыкаў лічыць 862 год пунктам адліку расійскай дзяр-
    жаўнасці, хоць да гэтага сцвярджэння можна ставіцца вельмі крытычна. Цікава, што горад Полацк вядомы таксама з 862 г., але ў дзяржаву Рурыка ён не ўваходзіў і меўуласнага князя. Такім чынам,
    і мы, як і нашы суседзі, можам лічыць 862 год пунктам адліку нашай беларускай дзяржаўнасці, бо Полацкае княства часоваўвайшло ў Кіеўскую дзяржаву толькі пры канцы X ст.
    Трэба адзначыць, што ў IX ст. племянны саюз крывічоў ужо быў падзелены на тры вялікія групы: полацкія крывічы (палачане), смаленскія крывічы і пскоўскія крывічы. Як мяркуецца, Рурыка запрашалі на княжанне да сябе толькі пскоўскія крывічы, сябры і саюзнікі ільменскіх славян (Ноўгарада). Полацкія і смаленскія крывічы ў дзяржаву Рурыка ніколі не ўваходзілі.