Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці
Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 536с.
Мінск 2018
Найбольшы росквіт эканомікі і культуры Цвярской дзяржавы прыпадае на першыя дзве траціны XV ст., калі ўМасковіі ішлі доўгія грамадзянскія войны і набегі на Цвер спыніліся.
На пачатку XV ст. цвярскі князь Іван Міхайлавіч ужо б’е свае манеты. Шырокая слава ідзе пра цвярскіх гарматнікаў, самых лепшых на ўсходнеславянскіх землях: у пісьмовых крыніцах згадваецца імя знакамітага майстра-гарматніка сярэдзіны XV ст. Мікулы Крачэтнікава.
Апошні росквіт дзяржавы адбываецца пры згаданым вышэй князю Барысе Аляксандравічу. Вядомая яго асабістая зброя рагаціна (разнавіднасць дзіды) з надпісам, што гэта «рагаціна вялікага князя Барыса Аляксандравіча». Яе рукаяць абкладзена срэбрам і мае шмат гравіровак. Сярод іх сцэны барацьбы, палявання, гутаркі, мыцця ў лазні, пачастунку і г. д.
Аднак пры Іване III Масковія зноў узмацнілася, вызвалілася ад ардынскай залежнасці і захапіла землі Ноўгарада. Надышла чарга і Цвяры. Спачатку тут, як у Ноўгарадзе, Пскове або Разані, сярод баяраў была створана свая «пятая калона», якую Масква падкупіла грашыма. Вялікі князь літоўскі Казімір, зрабіўшыся адначасова і польскім каралём, не захацеў падтрымаць ні Ноўгарад, ні Цвер. У верасні 1485 г. войскі Івана III узялі Цвер у аблогу. Праз некалькі дзён падкупленыя баяры перайшлі на бок Масквы, і цвярскі князь Міхаіл Барысавіч з невялікай дружынай здолеў дабрацца да межаў ВКЛ, а яго маці, князёўну Анастасію, узялі ў палон і вывезлі ў Маскву. «I так скончылася Вялікае княства Цвярское», сумна канстатуе летапісец у Валынскім кароткім летапісе.
АСНОЎНЫЯ ТЭРМІНЫ I ПАНЯЦЦІ
Абшчына (грамада) форма аб’яднання людзей; характарызуецца агульным валоданнем сродкамі вытворчасці, поўным або частковым самакіраваннем.
Апсіда тэрмін з архітэктуры; азначае выступ будынка паўкруглай або шматвугольнай формы, накрыты купалам або самкнёным скляпеннем. У галоўнай апсідзе змяшчаўся алтар.
Веча народны сход у княствах Заходняй, Паўднёва-Заходняй і Паўночна-Заходняй Русі. Складаўся з мужчын. Веча прымала рашэнні па пытаннях вайны і міру, зацвярджала законы, заключала дамовы з іншымі землямі, пазывала і праганяла князёў (галоўная функцыя якіх палягала ў камандаванні рэгулярным войскам-дружынай). У Ноўгарадзе, Пскове і Вяцкай зямлі дзейнічала да XVI ст.
«Жыцці людзі» грамадскі стан у Ноўгарадзе; займаў прамежкавае становішча паміж баярамі і сярэднім купецтвам.
Земцы слой сялян-уласнікаў, характэрны для Наўгародскай і Пскоўскай земляў.
Народнае рушанне (апалчэнне) вайсковыя атрады, якія ствараліся падчас вайны з дваран, гараджан і свабодных сялян.
Наўгародска-маскоўская ерась («жйдовствуютйе») руху Ноўгарадзе і Маскве, які склаўся пры канцы XV ст. і адмаўляў аўтарытэт ды абрады афіцыйнай праваслаўнай царквы.
Палоўнікі залежныя сяляне, якія працавалі на землеўласніка, аддаю чы яму звычайна палову ўраджаю.
Пасаднік галава выканаўчай улады ў Ноўгарадзе і Пскове.
Пяціны адміністрацыйныя вобласці ў Ноўгарадзе.
Рада паноў вышэйшая судовая палата ў Ноўгарадзе і Пскове.
Радовіч часоваабавязаны, паўсвабодны смерд, які трапіў у часовую залежнасць у выніку «раду» дамовы, на падставе якой ён працаваў у гаспадара.
Смерды усё вясковае насельніцтва, вольныя сяляне, якія плацілі даніну; напалову свабодныя княскія даннікі, якія карысталіся княскай зямлёй і адпрацоўвалі павіннасць.
Тысяцкі камандзір вайсковага народнага рушання.
Уладыка найвышэйшы царкоўны іерарх у Ноўгарадзе.
ЛІТАРАТУРА ДА РАЗДЗЕЛА
Андреев, В. Ф. Северный страж Русл: очеркл лсторлл средневекового Новгорода. Ленлнград: Ленлздат, 1989. 175 с.
Мартышлн, О. В. Вольный Новгород. Обіцественно-поллтлческлй строй л право феодальной республлкл. Москва: Росслйское право, 1992. 384 с.
Монлн, М. А. Планета Тверь. Культура Тверского княжества перлода незавлслмостл (1247-1485). Москва: Спутнлк+, 2016. 333 с.
Муслн, A. Е. Церковь л горожане средневекового Пскова: Нсторлкоархеологлческое лсследованле. С.-Петербург: Факультет фллологлл л лскусств СПбГУ, 2010. 364 с.
Подвлглна, Н. Л. Очеркл соцлально-экономлческой л поллтлческой лсторлл Новгорода Веллкого в XII—XIII вв. Москва: Высшая школа, 1976. 154 с.
Трусаў, A. А. Невядомая нам краіна: Беларусь у яе этнаграфічных межах. Выд. 2-е, папр. і дапоўн. Мінск: Кнігазбор, 2013. 124 с.
Штыков, Н. В. Соцмально-полмтмческое развлтле Тверской землл в XIV первой четвертн XV в.: длс. ... канд. лст. наук. СанктПетербург, 2004. 234 с.
Янлн, В. Л. Средневековый Новгород. Москва: Наука, 2004. 416 с.
Leuschner, J. Novgorod: Untersuchungen zu einigen Fragen seiner Verfassungsund Bevolkerungsstruktur. Berlin: Duncker&Humblot, 1980. 288 S.
4. МАСКОЎСКАЕ КНЯСТВА I ЗАЛАТАЯ АРДА
4.1. Перадгісторыя Залатой Арды. На пачатку XIII ст. сітуацыя ва Усходняй Еўропе пачала кардынальна мяняцца. У Прыбалтыцы, дзе жылі розныя балтыйскія і фіна-ўгорскія народы, з’явіліся спачатку нямецкія, а потым і дацкія заваёўнікі. Ужо ў 1200-1201 гг. немцы захапілі вусце ракі Дзвіны і пабудавалі там горад-крэпасць Рыгу, узяўшы, такім чынам, пад кантроль гандаль на рацэ Дзвіне. На тэрыторыі Прыбалтыкі ўзнікла нямецкая дзяржава спачатку ордэн мечаносцаў, а потым Лівонскі (Інфлянцкі') ордэн (васал яшчэ больш магутнай крыжацкай дзяржавы Тэўтонскага, або Нямецкага, ордэна).
Адначасова ў Цэнтральнай Азіі мангольскія качавыя плямёны стварылі новуто дзяржаву на чале з Тэмуджынам, які пазней атрымаў імяЧынгісхан (1155-1227). Ён ранастраціўбацьку, меўвельмі складаны лёс, але ў 1206 г. прыйшоў да ўлады і стаў Чынгісханам (Вялікім
Менавіта Чынгісхан у значнай ступені заклаў падмурак адзінага мангольскага народа, увёў пісьмовасць на аснове ўйгурскай традыцыі, арганізаваў вядзенне справаводства і судовай справы.
Манголы атрымалі своеасаблівы закон «Ясу»; у іх была свая язычніцкая рэлігія. Спачатку войска . тт Чынгісхана налічвала
Фрагмент помніка Чынпсхану
„ ,,, . ч толькі 13 тыс. ваяроу, але
ў аэрапорце Улан-Батара (Манголія) г 7
ханам) манголаў.
яно ўвесь час павялічвалася за кошт іншых качэўнікаў. Манголы здолелі разбіць войска Мухамеда, шаха Харэзма, колькасцю да 400 тыс. чалавек, прычым 160 тысяч з іх загінулі. Значная колькасць гарадоў Сярэдняй Азіі была разрабаваная, а іх насельніцтва знішчана.
Манголы былі намадамі (качэўнікамі) і разглядалі аселыя (земляробчыя) народы як крыніцу ўзбагачэння і здабыцця нявольнікаў. Таму яны знішчалі гарады і гарадское насельніцтва, разбуралі помнікі гісторыі і культуры. Загінулі сотні тысяч чалавек у розных краінах. Ацалелае мясцовае насельніцтва абкладалася рознымі падаткамі і павіннасцямі. Улада належала намеснікам Чынгісхана, якія кіравалі мясцовымі калабарантамі з ліку землеўласнікаў, купцоў і святароў.
Чынгісхан стварыў магутную вайскова-адміністрацыйную сістэму. Насельніцтва яго дзяржавы было падзелена на сотні, тысячы і дзясяткі тысяч (цьмы), якія выстаўлялі адпаведную колькасць ваяроў. Кіраўнікі вайсковых адзінак адначасова кіравалі пэўнай тэрыторыяй з мірным насельніцтвам. Кіраўніком дзяржавы быў хан (каган), які нібыта атрымаўуладу са згоды Неба. Пры ім была рада, якая складалася з ягоных сваякоў і буйных землеўласнікаў, а таксама гвардыя. Існавалі чыноўнікі, якія кіравалі ханскім дваром (ардой), казной, размяркоўвалі зямлю пад выпас свойскай жывёлы, збіралі падаткі і даніну, выконвалі паліцэйскія функцыі. Каб вырашыць самыя галоўныя пытанні, ханы праводзілі агульныя з’езды (курултаі), дзе збіралася мясцовая эліта.
У войску была жалезная дысцыпліна. Манголы мелі захопленую ў кітайцаў аблогавую тэхніку (сценабітныя машыны, балісты і катапульты) для штурму гарадоў. Колькасць войска ад 150 да 250 тыс. чалавек. Кожны мангол быў цяжкаўзброеным вершнікам, меў лук, шаблю, шалом і панцыр з тоўстай скуры. Рухалася войска вельмі хутка, бо кожны вершнік меў адразу некалькі коняў. Манголы мелі вельмі добрую выведку і таму хутка бралі штурмам гарады ды пераадольвалі рэкі.
У 1207-1215 гг. яны заваявалі Сібір і Паўночна-Заходні Кітай. Таксама былі захоплены Карэя, Паўночная Індыя і Блізкі Усход. Потым мангольскія войскі дабраліся да Еўропы. 31 траўня 1223 г. на
рацэ Калцы пад камандай Субэдэя і Джэбэ яны разбілі аб’яднаныя атрады полаўцаў і паўднёва-славянскіх князёў на чале з Мсціславам Удатным, князем галіцкім, і Мсціславам Старым, вялікім князем кіеўскім. Манголы дайшлі да Дняпра, але неўзабаве вярнуліся ў Азію.
Такім чынам, Чынгісхан стварыў самую вялікую ў свеце імперыю. Пасля смерці Чынгісхана ў 1227 г. яго пераемнікам стаў Угэдэй (1229-1241). Ён стварыў сістэму паштовай (ямской) службы. Паштовыя станцыі (ямы) мясцовае насельніцтва забяспечвала коньмі, харчаваннем і ўсім неабходным. У 1235 г. Угэдэй пабудаваў горад Каракарум сталіцу Мангольскай імперыі. Сталіца знаходзілася за 320 км на паўднёвы захад ад сённяшняй сталіцы Манголіі горада Улан-Батара.
4.2. Утварэнне Залатой Арды. Назва краіны «Залатая Арда» ўпершыню згадваецца ў 1566 г. у напісаным па-маскоўску творы «Казанская гісторыя». У персідскіх і ў золатаардынскіх крыніцах краіна называецца Улус. Слова «арда» тут разумеецца як стаўка ці парадны лагер кіраўніка краіны. У славян напачатку «ардой» называлі войска, але на мяжы XIII-XIV стст. гэта слова адносіцца ўжо да краіны. Заходнееўрапейскія крыніцы гэтую дзяржаву ведалі пад назвай «краіна татараў», «зямля татараў» або проста «Татарыя». У гістарычнай літаратуры, асабліва велікарускай, азіяцкіх заваёўнікаў называлі мангола-татарамі. Так потым называлі і насельнікаў Залатой Арды. У сапраўднасці, манголы не мелі ніякага дачынення да татараў і сваю дзяржаву называлі мангольскай.
Вызначэнне «татары» мае кітайскае паходжанне і ўзнікла ў XII ст. Татарамі кітайцы звычайна называлі качэўнікаў, якія жылі каля паўночнай мяжы Кітая і ахоўвалі падыходы да Вялікага Кітайскага муру ад нападаў іншых качэўнікаў. За гэта кітайскія імператары плацілі ім гроіпы і давалі розныя тавары. У шырокім сэнсе гэтага слова татарамі кітайцы называлі адсталых суседзяў, і паняцце «татары» адпавядала значэнню слова «варвары». Таму розныя плямёны паўночных качэўнікаў мелі ў кітайцаў агульную назву «татары». Прычым кітайцы называлі тых татараў, якія ім служылі, «белымі», а іншых, у тым ліку манголаў, «чорнымі», што вызначала іх больш адсталымі за «белых татараў». Некаторыя