Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці
Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 536с.
Мінск 2018
8 верасня 1941 г. 27студзеня 1944 г. блакада горада Ленінграда сіламі германскага вермахта і арміі Фінляндыі.
30 верасня 1941 г. 20 красавіка 1942 г. бітва за Маскву, у выніку якой ліквідуецца непасрэдная пагроза захопу нямецкімі войскамі расійскай сталіцы.
13 кастрычніка 1941 г. падпісана савецка-японская дамова абнейтралі тэце.
17 ліпеня 1942 г. 2лютага 1943 г. Сталінградская бітва, якаязавяршаецца перамогай Чырвонай арміі; карэнны пералом у вайне на савецка-германскім фронце.
Кастрычнік 1943 г. ліпень 1944 г. масавая дэпартацыя народаў Паўночнага Каўказа і Крыма (калмыкі, карачаеўцы, чачэнцы, інгушы,
балкарцы, крымскія татары, туркі-месхецінцы) наўсходнія тэрыторыі СССР.
5 ліпеня 23 жніўня 1943 г. бітва пад Курскам.
4-11 лютага 1945 г. -у Ялце (Крым) праходзіць канферэнцыя кіраўнікоў Вялікабрытаніі, ЗША і СССР аб пасляв аенным уладкаванні свету; яе вынікі з амацаваныя ў рашэннях Патсдамскай канферэнцыі (17 ліпеня 2 жніўня 1945 г.).
8 (9 паводле маскоўскага часу) траўня 1945 г. падпісанне акта аб безумоўнай капітуляцыі Германіі.
2 верасня 1945 г. падпісаны акт аб безумоўнай капітуляцыі Японіі; канец Другой сусветнай вайны.
1 кастрычніка 1945 г. 20 лістапада 1946 г. Нюрнбергскі працэс над галоўнымі германскімі ваеннымі злачынцамі.
1946-1950 гг. чацвёртая пяцігодка ў СССР; аднаўленне разбуранай народнай гаспадаркі.
1946 г. пачатак халоднай вайны Савецкага Саюза і заходніх краін.
Жнівень 1948 г. пачатак кампаніі па барацьбе з марганізмам і касмапалітызмам.
1946-1947 гг. масавы голад у Расіі (часткова таксама ваУкраіне іМалдове), ахвярамі якога сталі больш за 1 млн чалавек.
5-8 студзеня 1949 г. стварэнне ў Маскве Савета Эканамічнай Узаемадапамогі (СЭУ).
29 жніўня 1949 г. першае выпрабаванне атамнай бомбы ў СССР.
1952 г. бальшавіцкая партыя агрымлівае новую назву Камуністычная партыя Савецкага Саюза (КПСС).
Сакавік 1953 г. смерць Сталіна; прыход да ўлады новага кіраўніцтва КПСС на чале з Мікітам Хрушчовым.
1954 г. пачатак засваення цалінных земляў наПаўднёвым Урале, у Паволжы, Крыме, на Далёкім Усходзе і ў Казахскай ССР.
27 чэрвеня 1954 г. пуск першай у свеце атамнай электрастанцыі ў Обнінску.
14 траўня 1955 г. стварэнне ваеннай Арганізацыі Варшаўскай дамовы.
14-25 лютага 1956 г. XX з’езд КПСС, падчас якога ўпершыню ў СССР абнародуюцца факты пра сталінскі тэрор.
30 чэрвеня 1956 г. прынята антысталінская пастанова Цэнтральнага камітэта КПСС «Аб пераадоленні культу асобы і яго наступстваў».
Пачатак лістапада 1956 г. задушэнне савецкімі войскамі пад камандай маршала Георгія Жукава антыкамуністычнага паўстання ў Венгрыі.
4 кастрычніка 1957 г. у СССР здзейснены запуск першага ў свеце штучнага спадарожніка Зямлі.
Лістапад 1959 г. стварэнне падкантрольнага ўладам Саюза журналістаў СССР.
12 красавіка 1961 г. першы палёт чалавека ў космас, здзейснены Юрыем Гагарыным на касмічным караблі «Восток».
Верасень-лістапад 1962 г. Карыбскі крызіс ва ўзаемаадносінах СССР іЗША.
5 жніўня 1963 г. у Маскве падпісана Дамова аб забароне ядзерных выпрабаванняў у атмасферы, касмічнай прасторы і пад вадой.
14 кастрычніка 1964 г. Мікіта Хрушчоў адхілены ад пасад кіраўніка КПСС і савецкага ўрада. Новымі кіраўнікамі сталі адпаведна Леанід Брэжнеў і Аляксей Касыгін.
18 сакавіка 1965 г. першы выхад чалавека ў адкрыты космас, здзейснены Аляксеем Лявонавым падчас палёту на касмічным кар аблі «Восход-2».
1965 г. рэформа гаспадарчага механізму кіравання эканомікай у СССР (рэформа Яўсея Лібермана, касыгінская рэформа).
Восень 1965 г. пачатак у Маскве судовага працэсу супраць літаратараў Андрэя Сіняўскага і Юлія Даніэля.
Лістапад 1965 г. стварэнне падкантрольнага ўладам Саюза кінематаграфістаў СССР.
21 жніўня 1968 г. інтэрвенцыя краін Варшаўскай дамовы ў Чэхаславакію.
1968 г. акадэмік Андрэй Сахараў піша брашуру «Роздум аб прагрэсе, мірным суіснаванні і інтэлектуальнай свабодзе» з крытыкай палітыкі савецкага кіраўніцтва.
Сакавік жнівень 1969 г. узброеныя сутыкненні сіл Савецкай арміі і Кітайскай народна-рэвалюцыйнай арміі на межах СССР і Кітая.
24 лістапада 1969 г. СССР далучыўся да міжнар однай Дамовы аб непашырэнні ядзернай зброі.
26 траўня 1972 г. падпісанне ў Маскве «Асноў узаемаадносінаў паміж СССР і ЗША», а таксама пагадненняў аб аб межаванні супрацьракетнай абароны і стратэгічных узбраенняў; абвешчаны пачатак палі ты іфазрадкі.
Люты 1974 г. высылка з СССР Аляксандра Салжаніцына, аўтара антысталінскіх літаратурных твораў.
15-21 ліпеня 1975 г. сумесны савецка-амерыканскі касмічны палёт па праграме «Саюз-Апалон».
30 ліпеня 1 жніўня 1975 г. Нарада па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (Хельсінкі); падпісанне Заключнага акта 33 краінамі Еўропы, ЗША і Канадай (ад імя СССР свой подпіс паставіў Леанід Брэжнеў).
12 траўня 1976 г. абвешчана абстварэнні Маскоўскай Хельсінкскай групы, у якую ўвайшлі праваабаронцы Юрый Арлоў, Алена Бонэр, Людміла Аляксеева, Аляксандр Гінзбург, Пётр Грыгарэнка ды іншыя.
7 кастрычніка 1977 г. прыняцце канстытуцыі «развітога сацыялізму» ў СССР.
18 чэрвеня 1979 г. падпісанне ў Вене кіраўнікамі СССР і ЗША другога пагаднення аб абмежаванні стратэгічных узбраенняў (выконвалася дэ-факта).
24 снежня 1979 г. пачатак інтэрвенцыі савецкіх войскаўу Афганістане. Студзень 1980 г. высылка акадэміка Сахарава ў Горкі (Ніжні Ноўгарад).
19 ліпеня 3 жніўня 1980 г. XXII летнія Алімпійскія гульні ў Маскве, Таліне, Ленінградзе, Кіеве і Мінску.
24 траўня 1982 г. прыняцце ў СССР Харчовай праграмы, якая так і не была выканана.
Лістапад 1982 г. сакавік 1985 г. на чале савецкай кампартыі стаяць цяжкахворыя генсекі Юрый Андропаў (далютага 1984 г.) і Канстанцін Чарненка.
11 сакавіка 1985 г. кіраўніком КПСС абіраецца Міхаіл Гарбачоў; пачатак палітыкі галоснасці, эканамічнага паскарэння.
19-21 лістапада 1985 г. сустрэча Міхаіла Гарбачова і прэзідэнта ЗША Роналда Рэйгана ў Жэневе; аднаўленне савецка-амерыканскага палітычнага дыялогу.
26 красавіка 1986 г. катастрофа на Чарнобыльскай АЭС (Паўночная Украіна); замоўчванне яе наступстваў савецкім партыйным кіраўніцтвам.
Чэрвень-ліпень 1987 г. пачатак палітыкі перабудовы ў СССР.
9 красавіка 1989 г. брутальны разгон савецкімі вайсковымі часткамі мірнай дэманстрацыі ў Тбілісі.
25 траўня9 чэрвеня 1989 г.-уМаскве адбываецца першыз’езднарод-
ных дэпутатаў СССР, абраных на аснове змяненняў у Канстытуцыі СССР.
11 сакавіка 1990 г. прыняцце новаабраным Вярхоўным Саветам Літвы акта аднаўлення незалежнасці Літоўскай рэспублікі.
1 траўня-12 чэрвеня 1990 г. адбываецца першы з’езд усенароднаабраных дэпутатаў РСФСР; прынята Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Расіі.
Студзень 1991 г. увядзенне савецкіх войскаў у Вільню; спроба дзяржаўнага перавароту ў Літве.
17 сакавіка 1991 г. з парушэннем законаў у частцы рэспублік Савецкага Саюза праводзіцца рэферэндум аб захаванні савецкай імперыі.
12 чэрвеня 1991 габранне Барыса Ельцына першым прэзідэнтам Расіі.
1 ліпеня 1991 г. роспуск у Празе Арганізацыі Варшаўскай дамовы.
19-21 жніўня 1991 г.няўдалая спроба дзяржаўнага перавароту ў СССР (путч ГКЧП); пачатак заключнага этапу распаду савецкай імперыі.
8-21 снежня 1991 г. падпісанне ў Віскулях (Беларусь) і ў Алматы (Казахстан) кіраўнікамі Расіі, Украіны, Беларусі ды в асьмі іншых рэспублік былога СССР дакументаў аб роспуску Савецкага Саюза і дамовы аб фарміраванні Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
25 снежня 1991 г. Міхаіл Гарбачоў складае з сябе абавязкі прэзідэнта СССР.
2 студзеня 1992 г. абвешчана лібералізацыя цэн у Расіі.
1 лютага 1992 г прымаецца дэкларацыя Расіі і ЗША аб спыненні халоднай вайны.
13 сакавіка 1992 г. парафіраванне ў Маскве Федэральнай дамовы рэспублік у складзе Расійскай Федэрацыі.
25 красавіка 1993 г. адбываецца ўсерасійскі рэферэндум аб даверы палітыцы прэзідэнта Расіі, на якім Бар ыс Ельцын атрымоўвае вотум даверу.
Чэрвень 1993 г. працуе канстытуцыйная нарада па па дрыхтоўцы праекта новай Канстытуцыі Расіі.
21 верасня 1993 г. падпісаныўказ Барыса Ельцына «Аб паэтапнай канстытуцыйнай рэформе», у якім абвешчана аб роспуску Вярхоўнага Савета Расійскай Федэрацыі.
3-4 кастрычніка 1993 г. -дэманстрацыі і ўзброеныя выступленні пракамуністычнай апазіцыі ў Маскве; штурм будынка Вярхоўнага Са-
вета рэгулярнымі войскамі і АМАПам, пасля якога арыштоўваюць некаторых кіраўнікоў Вярхоўнага Савета.
12 снежня 1993 г. першыя выбары ў Дзяржаўную Думу і Савет Федэрацыі; рэферэндум па зацвярджэнні новай Канстытуцыі Расіі.
11 снежня 1994 г. пачатак узброенага канфлікту ў Чачні-Ічкерыі; паражэнне расійскіх войскаў пры спробе захапіць сталіцу рэспублікі горад Грозны.
Ліпень 1996 г. выбары прэзідэнта Расійскай Федэрацыі: на другі тэрмін абраны Барыс Ельцын.
31 жніўня 1996 г. падпісанне мірнага пагаднення паміж р асійскім урадам і ўрадам Чачні-Ічкерыі ў Хасаўюрце.
Жнівень 1998 г. тэхнічны дэфолт і імклівае абясцэньванне расійскага рубля.
Жнівень 1999 г. прызначэнне Уладзіміра Пуцінакіраўнікомрасійскага ўрада.
1999 г. шматразовыя выбухі жылых дамоў у розных гарадах Расіі.
25 снежня 1999 г. у Маскве падпісана пагадненне аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, шэраг палажэнняў якога ўваходзяць у супярэчнасць з Канстытуцыямі Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь.
31 снежня 1999 г. абнародаваны ўказ аб до браахвотным спыненні выканання паўнамоцтваў прэзідэнта Расіі Барысам Ельцыным.
26 сакавіка 2000 г. абранне Уладзіміра Пуціна новым прэзідэнтам Расіі.
13 траўня 2000 г. выдадзены ўказ прэзідэнта Пуціна абстварэнні ў Расіі 7 федэральных акругаў і зацвярджэнне Палажэння аб паўнамоцным прадстаўніку прэзідэнта Расіі ў федэральнай акрузе.
Жнівень 2000 г. гібель у Баранцавым моры экіпажа (118 чал.) расійскай атамнай падводнай лодкі «Курск».
Кастрычнік 2002 г. захоп тэрарыстамі мюзікла «Норд-Ост» у Маскве на Дуброўцы.
Сакавік 2004 г. абранне Уладзіміра Пуціна прэзідэнтам Расіі на другі тэрмін.
Верасень 2004 г. захоп тэрарыстамі школы ў Беслане (Паўночная Асеція).
2005 г. першы «Рускі марш» экстрэмісцкіх шавіністычных сіл.
2006 г. міжэтнічны канфлікт у горадзе Кандапозе (Карэлія).
Травень 2008 г. прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі абраны Дзмітрый Мядзведзеў.