• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці  Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка

    Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці

    Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 536с.
    Мінск 2018
    151.83 МБ
    справа, гэтыя захады адміністрацыі Пуціна былі інтэрпрэтаваныя як сігнал аб тым, што бу йныя фінансавыя групы павінны як мага далей трымацца ад палітыкі.
    Аслабленне рэгіёнаў і адхіленне вялікіх фінансавых груповак ад прыняцця палітычных рашэнняў змянілі расстаноўку сіл у расійскай палітыцы. Цягам двух гадоў Уладзімір Пуцін здолеў умацаваць свае пазіцыі ва ўладзе і карэнным чынам змяніць палітычны баланс сіл. У наступныя гады гэтае ўмацаванне ішло далей.
    Важным чыннікам функцыянавання новай улады з’яўлялася кадравая палітыка, якая паступова прывяла на ключавыя пазіцыі ў структуры выканаўчай улады людзей, якім Пуцін давяраў асабіста. Сярод іх было нямала супрацоўнікаў Федэральнай службы бяспекі, якіх ён ведаў з часоў службы ў савецкім КГБ або з той пары, калі ён сам стаяў начале ФСБ. Адбылося зліццё чыноўнікаў так званай «пецярбургскай групоўкі» з супрацоўнікамі спецслужбаў, што істотным чынам узмацніла пазіцыі прэзідэнта Расіі ў супрацьстаянні з патэнцыяльнымі апанентамі.
    Яшчэ адным элементам умацавання пазіцый Пуціна была падтрымка з боку болыпасці бізнэс-супольнасці. У той час як прэзідэнт рэзка пайшоў супраць асобных алігархаў Беразоўскага, Гусінскага або Хадаркоўскага, іншым алігархам ён стварыў больш выгодныя рамкавыя ўмовы для дзейнасці. Нарэшце, трэба ўзяць пад увагу яшчэ адзін важны момант: адкрыта папулісцкія выказванні і некаторыя практычныя дзеянні Пуціна, асабліва штодатычыць «апрацоўкі» СМІ, дазволілі яму стварыць пэўнага кшталту «саюз з масамі» забяспечыць сабе істотную падтрымку сярод розных груп расійскага насельніцтва.
    Узяўшы за аснову сваёй эканамічнай праграмы напрацоўкі шэрагу ліберальных эканамістаў і палітыкаў, урад, які да 2004 г. узначальваў Міхаіл Касьянаў, дасягнуў сур’ёзнага паляпшэння макраэканамічных паказчыкаў. Так, паводле афіцыйных звестак у 2000-2004 гг. у эканоміцы Расіі адзначаўся істотны рост аб’ёму валавага ўнутранага прадукту (ВУП): у 2000 10 %, у 2001 5,7 %, у 2002 4,9 %, у 2003 7,3 %, у 2004 7,2 %.
    Адбыўся адчувальны рост прамысловай і сельскагаспадарчай вытворчасці, аб’ёмаў будаўніцтва, рэальных даходаў насельніцтва.
    Дзмітрый Мядзведзеў.
    Здымак 2013 г.
    Істотна знізілася колькасць людзей, якія жылі ніжэй за ўзровень беднасці. Але ліберальныя погляды Касьянава былі не даспадобы шмат каму з новага пуцінскага атачэння. Наступныя два ўрады Расіі ўзначальвалі асобы, звязаныя са спецыяльнымі службамі Міхаіл Фрадкоў (да верасня 2007 г.) і Андрэй Зубкоў (да траўня 2008 г.).
    Прэзідэнцкія выбары, якія адбыліся ў 2004 г., Уладзімір Пуцін выйграў з вялікім адрывам ад усіх супернікаў, набраўшы больш за 71 % галасоў, хоць міжнародныя назіральнікі з Арганізацыі пабяспецы і супра-
    цоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ) адзначылі, што ў працэсе правядзення выбарчай кампаніі «не былі выкананыя важныя абавязацельствы, якія датычаць недыскрымінацыйнага стаўлення дзяржаўных СМІ да кандыдатаў і прынцыпу таемнага галасавання».
    У наступны перыяд свайго кіравання прэзідэнт Пуцін стаў ініцыятарам некалькіх нацыянальных праектаў « Адукацыя»,«Ахова здароўя», «Даступнае жыллё» (усе 2005 г.), якія ажыцця ўляліся з рознай ступенню поспеху. Так, цягам пяці гадоў выканання апошняй з названых праграм план уводу новага жылля быў выкананы на 72,6 %, план павелічэння аб’ёмаў іпатэчнага крэдытнага фінансавання пабудовы жылля на 81,5 %, план павелічэння долі сем’яў, здольных набыць кватэру або дом з дапамогай уласных і пазычаных сродкаў, на 66 %. Працэнт зношанасці жыллёвага фонду не змяніўся і застаўся на ўзроўні 60 %. Разам з тым дзякуючы найперш высокім сусветным цэнам на газ і нафту рост ВУП Расіі і ў гэты перыяд дасягаў (паводле афіцыйных звестак) узроўню да 8 % у год.
    У 2008 г. згодна з дзейнай Канстытуцыяй Уладзімір Пуцін не мог балатавацца на чарговы прэзідэнцкі тэрмін. Пры канцы 2007 г. ён
    назваў наступнікам свайго супрацоўніка, юрыста, а на той момант віцэ-прэм’ера ўрада Дзмітрыя Мядзведзева. Падчас выбараў 2008 г. Мядзведзеў, нягледзячы натое, што адмовіўся ўдзельнічаць у перадвыбарных дэбатах, лёгка перамог сваіх супернікаў, атрымаўшы, паводле звестак Цэнтральнай выбарчай камісіі РФ, прыкладна 70 % галасоў. Пры гэтым назіральнікі ад АБСЕ так і не змаглі дамовіцца з расійскімі ўладамі, каб прыняць удзел у назіранні за выбарчым працэсам.
    Уладзімір Пуцін ізноў заняў пасаду кіраўніка расійскага ўрада. Трэба заўважыць, штоякраз у гэты час назіралася зніжэнне цэн на энерганосьбіты на сусветным рынку, што пачало вельмі істотна ўплываць на стан расійскай эканомікі. Рост прамысловай вытворчасці ў Расіі запаволіўся: у 2008 г. ён склаў толькі 2,1 %, а ў 2009 г. ужо скараціўся на 10,8 %. Інвестыцыі, якія ў 2007 г. выраслі на 21,1 %, у наступным годзе павялічыліся толькі на 9,1 працэнта, каб у 2009 г. скараціцца на 17 адсоткаў. Гэты крызіс яшчэ раз падкрэсліў, наколькі Расія з яе эканомікай, арыентаванай нагандаль энерганосьбітамі, залежала ад кан’юнктуры на сусветным рынку.
    У адказ нарэзкае пагаршэнне эканамічнай сітуацыі Дзмітрый Мядзведзеў увосень 2009 г. абвясціў аб неабходнасці паскоранай мадэрнізацыі. Тэхналагічнае абнаўленне ўсёй сферы вытворчасці планавалася ажыццяўляць з дапамогай замежных інвестараў ды імпартных тэхналогій. Каб актыўна спрыяць развіццю, Мядзведзеў заклікаў да пераўтварэння дзяржаўнага сектара, а таксама да асцярожнай прыватызацыі. На словах асаблівая ўвага павінна была аддавацца развіццю ўласнага навукова-тэхнічнага патэнцыялу, але канкрэтныя крокі ў гэтым напрамку былі вельмі сціплыя. Што праўда, сваім указам новы расійскі прэзідэнт у 2010 г. загадаў пачаць амбітны праект пабудовы велізарнага інавацыйнага цэнтра (навукаграда) у Сколкаве (Маскоўская вобласць). Да 2020 г. у гэты праект мелася быць укладзена каля 40 млрд долараў адныхтолькі бюджэтных сродкаў. Ужо сёння стала зразумелым, што ажыццяўленне гэтага праекта не дае чаканых вынікаў: пры яго стварэнні выкарыстоўваюцца састарэлыя распрацоўкі; ад 60 да 80 % першапачаткова заяўленых удзельнікаў з праекта ўжо выйшлі; маюць месца вялікія памеры крадзяжу бюджэтных сродкаў і карупцыя, He да канца прадуманымі
    аказаліся і лагістычныя параметры праекта. Самае жгалоўнае, што, надумку навуковага кіраўніка Інавацыйнага інстытута пры Маскоўскім фізіка-тэхнічным інстытуце Юрыя Амосава, ва ўмовах, калі ў Расіі адсутнічае попыт на інавацыі, створаныя ў Сколкаве праекты па вялікім рахунку не здолеюць вывесці расійскую эканоміку на інавацыйны шляхразвіцця. Падобнай пазіцыі прытрымліваюцца, напрыклад, і эксперты з вядомай расійскай аўдытарска-кансалтынгавай кампаніі ФБК.
    У палітычнай сферыМядзведзеўзрабіўусё, на што быўздольны, каб умацаваць ва ўладзе існуючы рэжым. Адразу пасля атрымання прэзідэнцкіх паўнамоцтваў ён паклапаціўся пра тое, каб тэрмін такіх паўнамоцтваўу будучым (пасля 2012 г.) складаў не чатыры (як было дагэтуль), а шэсць гадоў, а Дзярждума павінна была перавыбірацца раз на 5 гадоў (замест ранейшых чатырох).
    Да гэтага моманту кіраўнічая партыя «Еднная Россня» на чале з Пуціным мела 315 з 450 месцаў у Дзярждуме, і зацвердзіць там адпаведныя папраўкі ў канстытуцыю не ўяўляла ніякай цяжкасці.
    Так або іначай, палітыка прэзідэнта Мядзведзева і прэм’ера Пуціна ў 2008-2012 гг. не мела выразных пазітыўных вынікаў. На наступныхвыбараху Дзярждуму, якія адбылісяўснежні2011 г.,паводле афіцыйных звестак партыя Пуціна Мядзведзева набрала менш за палову галасоў. Пры гэтым, напрыклад, у Яраслаўскай вобласці працэнт падтрымкі гэтай партыі ледзьве перавысіў 29 пунктаў. Паводле альтэрнатыўнага падліку галасоў, арганізаванага грамадскай асацыяцыяй «Голас», па ўсёй краіне за «Еднную Россню» рэальна прагаласавала крыху менш за 35 % выбаршчыкаў з ліку тых, што прынялі ўдзел у галасаванні. Прэса і незалежныя назіральнікі ў адзін голас пачалі весці гаворку пра масавыя фальсіфікацыі і неабмежаванае выкарыстанне адміністрацыйнага рэсурсу з боку расійскай выканаўчай улады ў цэнтры і на месцах. Пасля выбараў у Маскве і шэрагу іншых буйных гарадоў Расіі прайшлі дэманстрацыі пратэсту, масавасць якіх была ў краіне самай вялікай пасля 1995 г. Шмат у каго з расіян выклікалі пытанні і афіцыйныя лічбы, абвешчаныя па выніках прэзідэнцкіх выбараў 2012 г., згодна з якімі Уладзімір Пуцін (а ён зноў удзельнічаў у выбарах) меўся набраць 63,6 % галасоў. Усе яго канкурэнты на гэтых выбарах таксама ў адзін голас заявілі пра
    непразрыстасць падліку галасоў у шматлікіх выпадках, а галоўнае, пра заведама няроўныя ўмовы, у якіх знаходзіліся, з аднаго боку, сам Пуцін, з іншага усе яго супернікі.
    Каб вярнуць давер сапраўды большасці выбаршчыкаў, кіраўнічай партыі (якую ўзначаліў пасля прызначэння на пасаду кіраўніка ўрада Расійскай Федэрацыі Дзмітрый Мядзведзеў) заставаліся два шляхі: істотным чынам палепшыць жыццё грамадзян або арганізаваць хоць бы невялікую «пераможную вайну». Быўвыбраны значна прасцейшы ў расійскіх умовах другі шлях. Кіраўніцтва РФ мела ў гэтым немалы досвед. Задушэнне чачэнскага супраціву пры канцы 1990-х на пачатку 2000-х гг. прынесла вялікія палітычныя дывідэнды ўнутры краіны Уладзіміру Пуціну.
    Яшчэ ў 1994 г. рускі філосаф Юрый Барадай сфармуляваў канцэпцыю «ўз’яднання Расійскай імперыі». Яго галоўнай рухальнай сілай павінны былі стаць рускія, якія воляю гістарычнага лёсу апынуліся за межамі Расійскай Федэрацыі. Прычым «апорны стрыжань» аб’яднання філосаф вызначаў так: «Без Беларусі, Усходняй Украіны і Наваросіі, без Крыма і рускай часткі Казахстана Расіі не жыць».
    Пры канцы 2006 г., выступаючы ў Доме Дзяржавіна ў СанктПецярбургу на сустрэчы з творчай інтэлігенцыяй напярэдадні Года рускай мовы, прэзідэнт Уладзімір Пуцін падкрэсліў: «Рускі свет можа і павінен аб’яднаць усіх, каму дарагія рускае слова і руская культура, дзе б яны ні жылі, у Расіі ці за яе межамі». «Часцей ужывайце гэтае словазлучэнне рускі свет», заклікаў Пуцін творчых інтэлігентаў падчас гэтай сустрэчы.
    Указам прэзідэнта Расіі за 21 чэрвеня 2007 г. быў створаны фонд «Русскнй ммр», прыярытэтам дзейнасці якога, як высветлілася пазней, стала зусім не падтрымка расійскай культуры: яго рэальная дзейнасць, на думку некаторых расійскіх і іншых экспертаў, шмат у чым нагадвае дзейнасць колішняга Камінтэрна.