Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці
Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 536с.
Мінск 2018
Дзеля фарміравання новых рынкавых адносінаў і стварэння неабходных умоў патрабаваліся гады. У распараджэнні рэфарматараў былі месяцы самае большае паўгода. Гэта быў складаны час і для грамадства, і для ўлады. Адказнасць за правядзенне рэформаў на сябе ўзяў прэзідэнт Расіі Барыс Ельцын, які ў той момант асабіста ўзначаліў кабінет міністраў.
Першым мерапрыемствам урада па правядзенні рэформаў стала лібералізацыя эканомікі, якая ўключала ў сябе: пераход да свабодных цэн і свабоднага гандлю; дэмантаж планава-размеркавальнай сістэмы кіравання; адмену манаполіі знешняга гандлю і разняволенне эканомікі; увядзенне свабоднага рынкавага курсу рубля.
2 студзеня 1992 г. амаль усе цэны былі адпушчаны. Рашучым крокам стаў і апублікаваны 29 студзеня 1992 г. указ «Аб свабодзе гандлю», згодна з якім і прадпрыемствам (незалежна ад формаў уласнасці), і грамадзянам давалася права весці гандлёвую, пасярэдніцкую і закупачную дзейнасць без спецыяльных дазволаў. У гарадах і пасёлках пачалі ўзнікаць шматлікія стыхійныя, а пазней і арганізаваныя рынкі.
Паступова спажывецкі рынак пачаў насычацца таварамі. Упершыню ад часу НЭПу знік таварны дэфіцыт, што змяніла жыццё і псіхалогію расійскіх грамадзян. У вольным продажы з’явіліся тавары, якія раней савецкі чалавек наогул не мог купіць ні за якія грошы. Сярод іх былі не толькі прадметы раскошы, але і, скажам, найноўшыя лекі. Прадукты харчавання, што з’явіліся ў вольным продажы, прадухілілі рэальную ў той час пагрозу голаду.
Аднак наступствы лібералізацыі эканомікі былі вельмі неадназначнымі. 3 аднаго боку, імкліва знікаў дэфіцыт, з другога не менш хутка раслі цэны. На працягу года яны выраслі ў 26 разоў. Такога выніку ніхто не чакаў: ані ўрад, які абяцаў, што кошты вырастуць не больш чым у тры разы, ані грамадзяне краіны, якія паверылі абяцанням і далі расійскай уладзе крэдыт даверу.
Беднасць, а часам і галеча, сталі звычайнай і распаўсюджанай з’явай. Сярэднямесячная налічаная заработная платаў 1992 г. упала ў адпаведным эквіваленце да 22 долараў ЗША. Рацыён харчавання насельніцтва паводле агульнай каларыйнасці знізіўся на 30-40 %.
Яшчэ ў ліпені 1991 г. Вярхоўны Савет РСФСР прыняў закон аб прыватызацыі, зрабіўшы выбар на карысць так званай ваўчарнай прыватызацыі. «Народнай» прыватызацыі, якую абяцаўяшчэ тагачасны ўрад Івана Сілаева, не атрымалася, ды і не магло атрымацца. Але пры ўсіх выдатках працэсу прыватызацыі менавіта яна стварыла ўмовы для развіцця свабоднай эканамічнай сістэмы ў Расіі, стала адной з галоўных умоў, якія забяспечылі эканамічны ўздым Расіі
Віктар Чарнамырдзін
пазней, у 2000-я гады. Падчас прыватызацыі была пегалізавана прыватнаяўласнасць, якая стала матэрыяльнай асновай свабоды расійскіх грамадзян.
Першыя вынікі рэформаў тады, у 1990-х гг., былі вельмі цяжкімі для насельніцтва. Узровень жыцця значна знізіўся, абяцанні пазітыўных перамен да канца 1992 г. не былі выкананы. У краіне мацнела незадаволенасць. Усё гэта прывяло да ма-
гутнага супраціву далейшаму рэфармаванню эканомікі. Пад ціскам апазіцыі ўрад Ягора Гайдара мусіў сысці ў адстаўку. Наступны ўрад на чале з Віктарам Чарнамырдзіным, які быў сфарміраваны ў самым канцы 1992 г., запаволіў тэмпы рэформаў, але ў цэлым не адмовіўся ад раней прынятай стратэгіі на стварэнне рынкавай эканомікі ў Расіі. Зрэшты, найбольш балючыя крокі ўжо былі зробленыя да гэтага.
1993 год быў адзначаны актыўным фарміраваннем камерцыйных банкаў і фінансавага капіталу. Значная частка гэтага капіталу (да 2,5 млрд долараў ЗША ў 1995 г.) пачала вывозіцца з краіны. Такія працэсы прывялі да сур’ёзнага палітычнага крызісу, ініцыятарамі якога былі людзі, якія адчулі сябе абдзеленымі ў працэсе пераразмеркавання маёмасці ды капіталаў, і адкрыта прафашысцкія, шавіністычныя сілы. Прэзідэнт Барыс Ельцын вырашыў пайсці ў змаганні з імі на радыкальныя меры, што вылілася ў яго супрацьстаянне з Вярхоўным Саветам Расійскай Федэрацыі. Кіраўніцтва апошняга, разам з Канстытуцыйным судом, позняй восенню 1993 г. паспрабавала адхіліць Ельцына ад улады, але пацярпела няўдачу: пры гэтым у Маскве былі чалавечыя ахвяры. 12 снежня таго самага года ў Расіі на рэферэндуме была прынята новая Канстытуцыя, якая ўзаконьвала моцную прэзідэнцкую ўладу з двухпалатным (Савет Федэрацыі і Дзяржаўная Дума) парламентам.
На выбарах у Дзярждуму перавагу атрымалі прадстаўнікі камуністычнай партыі (КПРФ) на чале з Генадзіем Зюганавым і шаві-
ністычна-папулісцкай Ліберальна-дэмакратычнай партыі (ЛДПР) на чале з Уладзімірам Жырыноўскім. Урад павінен быў ісці з імі на кампрамісы, якія, аднак, палягалі найперш у забеспячэнні бязбеднага існавання новых расійскіх, ужо фармальна шматпартыйных, палітычных вяршкоў.
У 1994 г. у Расійскай Федэрацыі фактычна завяршылася ваўчарная прыватызацыя, вынікі якой былі не заўсёды пазітыўнымі. 3 яе скарысталіся таксама рознага кшталту прайдзісветы, якія з дапамогай створаных імі фінансавых пірамід скралі ў насельніцтва велізарныя сумы грошай. Толькі ў сталіцы краіны ад іх пацярпела каля двух мільёнаў чалавек.
Паглыбляўся раскол у дэмакратычным, рэфарматарскім лагеры. Прычынай рознагалоссяў сталі не толькі адрозненні ў поглядах на ліберальныя эканамічныя рэформы. Своеасаблівым водападзелам у дачыненнях адміністрацыі Ельцына і вялікай часткі дэмакратычна настроеных расійскіх палітыкаў сталі падзеі 1990-х гг. у Чачні. Падчас распаду СССР група чачэнскіх лідараў абвясціла незалежнасць
Рэспублікі Ічкерыя, якая доўжылася ўсе 90-я гг„ нягледзячы на адсутнасць яе афіцыйнага прызнання з боку іншых краін. У 1992 г. кіраўнік Чачні-Ічкерыі, былы савецкі генерал-маёр авіяцыі Джахар Дудаеў адмовіўся падпісаць пагадненне аб асацыяцыі з Расійскай Федэрацыяй аналагічнае таму, якое падпісаў тагачасны прэзідэнт Татарстана Мінцімер Шайміеў (дамова з Татарстанам была фактычна скасаваная Масквою пазней, у 2006 г.).
Расія не прыняла гэтай адмовы і ў 1994 г. пачала вайну з мэтай цалкам падпарадкаваць сабе ЧачнюІчкерыю. Першы канфлікт у 1996 г. завяршыўся паражэннем рэгулярнай расійскай арміі і перамогай
Генерал Джахар Дудаеў, кіраўнік Чачні-Ічкерыі ў 1991-1996 гг.
незалежнікаў. Друтая спроба падпарадкаваць рэспубліку ў 1999 г. (да таго часу Дудаеў быў забіты ў выніку спецаперацыі расійскіх спецслужбаў, а прэзідэнтам Чачні-Ічкерыі быў абраны былы савецкі палкоўнік Аслан Масхадаў) у Расіі атрымалася. Коштам вялікіх страт з абодвух бакоў, пасля акупацыі ўсёй тэрыторыі федэральнымі войскамі ў 2002 г. Расія абвясціла аб афіцыйным заканчэнні вайны. Аслан Масхадаў загінуў пазней, у 2005 г.
Незалежныя назіральнікі, журналісты прыводзілі шматлікія факты пра ўжыванне расійскімі вайсковымі падраздзяленнямі тэрору, у тым ліку супраць грамадзянскага насельніцтва Чачні, што не магло не быць заўважана расійскімі праваабаронцамі і ліберальнымі палітыкамі. За сваю пільную ўвагу да пакут чачэнцаў шмат хто пацярпеў: у прыватнасці, пры розных абставінах былі забіты чачэнскія рэпарцёры Рамзан Межыдаў (1999 г.), Адам Тэпсуркаеў (2000 г.)> рускія журналісты Віктар Папкоў (2001 г.), Ганна Паліткоўская (2006 г.).
Абедзве расійска-чачэнскія вайны прывялі да вялікай шкоды і амаль цалкам разбурылі большую частку Чачні. Афіцыйнае апраўданне вайны расійскага ўрада з Чачнёй-Ічкерыяй выяўлялася ў словах пра «абарону тэрытарыяльнай цэласнасці Расіі» і «змаганне з сепаратысцкімі, фундаменталісцкімі мусульманскімі групоўкамі».
У 1995 г. расійскаму ўраду нарэшце ўдалося дасягнуць стабілізацыі валюты: быў уведзены так званы валютны калідор, створаны золатавалютныя запасы ў памеры каля 13 млрд долараў ЗША. Адваротным бокам гэтай стабілізацыі сталі: недахоп крыніц унутраных інвестыцый, пагаршэнне агульнага гандлёвага балансу, далейшы спад вытворчасці і інш. Пры гэтым найперш дзякуючы актыўнаму продажу нафты і газу за мяжу (Чарнамырдзін узначальваў на той час савет дырэктароў канцэрна-манапаліста «Газпрам») агульны знешнегандлёвы прыбытак павялічыўсяўпараўнанніз 1992 г. у тры разы і дасягнуў пры канцы 1995 г. 30 млрд долараў.
Неабходнасць фінансавання сваёй бюджэтнай сферы і падтрымкі лаяльных Расіі рэжымаў у некаторых былых савецкіх рэспубліках, асабліва ў Беларусі і Таджыкістане, змушала расійскія ўрады ўводзіць усё новыя і новыя федэральныя падаткі, якія разам з мясцовымі падаткамі дасягалі 90 капеек на 1 руб. прыбытку. Гэта непазбежна
вяло да пашырэння нелегальнага сектара эканомікі з крымінальным адценнем. Паводле расійскага гісторыка Уладлена Ізмозіка, у сярэдзіне 90-х гг. да 90 % прадпрыемстваў і фірмаў Расіі павінны былі плаціць мафіёзным структурам даніну за «ахову» ад іншых бандытаў, «спагнанне» пазык, подкуп і замену адпаведных судовых і арбітражных органаў. Раёны буйных гарадоў і цэлыя рэгіёны былі падзеленыя паміж сабою рознымі крымінальнымі групоўкамі («чачэнская», «тамбоўская», «казанская», «сонцаўская» ды іншыя мафіі).
У 1996 г. чарговыя выбары прэзідэнта Расіі выйграў моцна хворы на той час Барыс Ельцын, які атрымаў у другім туры галасавання болын за 53,8 % галасоў, у той час як за камуніста Генадзія Зюганава прагасавала крыху больш за 40,3 % выбаршчыкаў з ліку тых, што ўзялі ўдзел у галасаванні.
Той жа год быў адзначаны разнастайнымі палітычнымі канфліктамі. Прагрымелі выбухі ў маскоўскіх тралейбусах, метро, на вакзалах у Армавіры і Пяцігорску. Быў падарваны дзевяціпавярховы дом памежнікаў у Каспійску (Дагестан).
У 1997 г. расійскаму ўраду, у эканамічным блоку якога на той момант ключавую ролю адыгрывалі Анатолій Чубайс і Барыс Нямцоў, на думку шэрагу экспертаў, удалося ажывіць эканамічныя рэформы. Золатавалютныя рэзервы павялічыліся яшчэ на 4 млрд долараў ЗША. Аднак і гэтаму складу ўрада не ўдалося зрабіць рэальныя крокі ў напрамку структурнай перабудовы расійскай эканомікі, пераадолець наступствы дэіндустрыялізацыі, што мела месца ў вялікай колькасці рэгіёнаў пачынаючы з 1990 г.
Увосень 1997 г. былі дасягнуты пэўныя поспехі ў змяншэнні падатковага цяжару на прадпрыемствы, узяты пад кантроль некаторыя натуральныя манаполіі, узноўлена дзяржманаполія на продаж алкаголю. Інфляцыя апусцілася ніжэй за 11 %, быў атрыманы адносна высокі ўраджай збожжавых. Сярэдні заробак у краіне павялічыўся прыкладна да 1 млн тагачасных расійскіх рублёў (пасля праведзенай у 1998 г. дэнамінацыі 1000 руб.).