Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці
Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 536с.
Мінск 2018
Пачалі фарміравацца зародкі шматпартыйнасці. У траўні 1988 г. быў заснаваны Дэмакратычны саюз на чале са згаданай раней савецкай дысідэнткай Валерыяй Навадворскай. Пазней узнікаюць Дэмакратычная партыя на чале з інжынерам Мікалаем Траўкіным і Ліберальна-дэмакратычная партыя на чале з палкоўнікам запасу, цюрколагам Уладзімірам Жырыноўскім, апазіцыйнасць якіх да КПСС, аднак, па-сапраўднаму так і не выявілася.
Сталінізм, аднак, не здаваўся. Партыйныя кіраўнікі ўМаскве і на месцах у шматлікіх выпадках бачылі ў новай партыйнай палітыцы пагрозу свайму далейшаму палітычнаму існаванню і, галоўнае, дабрабыту. 13 сакавіка 1988 г. кансерватыўная газета «Советская Россня» апублікавала артыкул ленінградскай артадаксальнай камуністкі Ніны Андрэевай з красамоўнай назвай «Не магу паступіцца прынцыпамі», якую праз некалькі тыдняў кантраляваная Якаўлевым «Правда» назаве «маніфестам антыперабудовачных сіл».
Было зразумела, што ідэі перабудовы для большасці жыхароў імперыі па-ранейшаму заставаліся або незразумелымі, або непрымальнымі, бо думаць і нешта прадпрымаць паводле сваёй ініцыятывы савецкі чалавек у сваёй масе быў адвучаны.
На пачатку 1989 г. у Расіі і залежных ад яе рэспубліках былі праведзены выбары народных дэпутатаў СССР. Упершыню ў савецкай гісторыі ў гэтых выбарах маглі ўдзельнічаць альтэрнатыўныя кандыдаты. Але кіраўнічая наменклатура і спецслужбы зрабілі ўсё, каб трымаць працэс вылучэння і рэгістрацыі такіх кандыдатаў на месцах пад поўным сваім кантролем. У выніку ў Расіі непадпарадкаваныя КПСС і КГБ людзі атрымалі перавагу толькі на шэрагу акруг у Маскве, Ленінградзе і ў некаторых буйных прамысловых цэнтрах, у той час як у рэспубліках Балтыі ці ў Заходняй Украіне КПСС прайграла гэтыя выбары з грукатам. Каб з абяспечыць хоць якое заўважнае прадстаўніцтва неартадаксальных сіл у будучым савецкім парламенце, Гарбачоў і яго атачэнне арганізавалі выбары часткі дэпутатаў ад грамадскіх арганізацый. Так, напрыклад, дэпутатам паспісах Акадэміі навук СССР здолеў стаць выпушчаны незадоўга перад тым з ніжагародскай высылкі акадэмік Андрэй Сахараў.
Па выніках выбараў у траўні 1989 г. быў скліканы з’езд народных дэпутатаў СССР, які выклікаў велізарную цікавасць сярод актыўных жыхароў імперыі (пасяджэнні з’езда ўжывую трансляваліся па савецкім тэлебачанні і радыё). Актыўная меншасць дэпутатаў неадкладна сфарміравала Міжрэгіянальную дэпутацкую групу, галоўнымі асобамі ў якой сталі той жа акадэмік Сахараў, а таксама юрыст Анатоль Сабчак, эканаміст Гаўрыіл Папоў, гісторык Юрый Афанасьеў, Барыс Ельцын былы прадстаўнік высокай партыйнай наменклатуры, пазбаўлены сваёй пасады Гарбачовым. На пачатку
дзейнасці да гэтай групы (якая складалася з 388 чалавек, каля 20 % ад агульнай колькасці выбраных дэпутатаў) далучыліся прадстаўнікі саюзных рэспублік, сярод якіх былі беларускія пісьменнікі Васіль Быкаў і Алесь Адамовіч, эстонскія навукоўцы Мар’ю Лаўрысцін і Віктар Пальм (адзін з лідараў групы), украінскія літаратары Віталь Кароціч і Уладзімір Яварыўскі, вучоны Іван Вакарчук; літоўскі навуковец Антанас Бурачас, латышска-руская пісьменніца і журналістка Марына Касцянецкая, будучы кіраўнік незалежнай Беларусі фізік Станіслаў ПІушкевіч ды іншыя. Гарбачоў выбраў тактыку манеўравання паміж кансерватыўнай большасцю і «міжрэгіяналамі», а таксама згуртаванымі фракцыямі дэпутатаў ад рэспублік Балтыі. Імкнучыся неяк утрымацца ва ўладзе, ён правёў праз з’езд народных дэпутатаў законапраект аб заснаванні пасады прэзідэнта СССР і 15 сакавіка 1990 г. быў зацверджаны з’ездам на гэтай пасадзе.
11.30. Распад савецкай імперыі. Расійская Федэрацыя як самастойная дзяржава. Палітыка Гарбачова, папраўдзе, толькі паскарала распад савецкай імперыі. ;
Увесну 1990 г. ва ўсіх яе частках Н
прайшлі выбары ў Вярхоўныя Саветы адпаведных тэрыторый. Гэтыя выбары аказаліся больш дэмакратычнымі ў параўнанні з выбарамі народных дэпутатаў СССР, у выніку чаго нацыянальныя эліты, а найперш іхрэфарматарскія часткі, займелі істотнае прадстаўніцтва ў Расіі, а таксама ў рэспубліках Балтыі, ва Украіне, у Беларусі, Малдове, Грузіі, Арменіі, Азербайджане. Праз кароткі час пасля гэтых выб араў акты аб незалежнасці сваіх краін або пра пацверджанне раней абвешчанай незалежнасці прынялі ўсенародна абраныя парламенты краін
Першы прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Барыс Ельцын. Здымак 1994 г.
Балтыі, а таксама Грузіі і Арменіі. Неўзабаве Вярхоўныя Саветы РСФСР, Украіны і Беларусі прынялі свае дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце, якія, аднак, пакідалі магчымасць заключэння рэальнай саюзнай дамовы. 12 чэрвеня 1991 г. Барыс Ельцын быў абраны ў выніку ўсена роднага галасавання прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі: за яго прагаласавалі 45,5 млн расіян (57,3 %), у той час як яго галоўны канкурэнт, былы саюзны прэм’ер Мікалай Рыжкоў набраў толькі каля 13,4 млн галасоў (16,9 %).
Міхаіл Гарбачоў апынуўся сярод маскоўскіх палітыкаў у пройгрышным стане: ініцыятыва рэформаў перайшла ад саюзнага цэнтра да Расіі і іншых складовых частак імперыі. На фоне далейшага фатальнага пагаршэння сацыяльна-эканамічнай сітуацыі іншага выйсця, акрамя як праводзіць сапраўды радыкальныя рэформы, не заставалася. Але Гарбачоў і яго атачэнне ўжо не мелі для гэтага ані крэдыту даверу, ані рэальных рэсурсаў. Давер да самога Гарбачова быў істотна падарваны таксама ў выніку зробленай з яго ведама спробы сіламі савецкіх войскаў акупаваць Літву, парламент якой у студзені 1991 г. абвясціў пра аднаўленне незалежнасці Літоўскай Рэспублікі. У выніку ваеннай авантуры, учыненай у Вільні 11-13 студзеня, загінулі людзі, збольшага маладыя.
Апошняе, на што спадзявалася крамлёўская групоўка, было заключэнне пад патранатам Міхаіла Гарбачова новай саюзнай дамовы.
У сакавіку 1991 г. з ініцыятывы савецкага кіраўніцтва быў арганізаваны рэферэндум, у якім у той ці іншай форме прынялі ўдзел жыхары 9 з 15 краін савецкай імперыі. Зацвярджаючы яшчэ ў снежні 1990 г. рашэнне аб правядзенні такога рэферэндуму, з’езд народных дэпутатаў СССР не прадугледзеў аніякіх заканадаўчых або юрыдычных наступстваў любога рашэння, за якое прагаласуе большасць. Мала таго, самі фармулёўкі пытанняў рэферэндуму выглядалі надзвычай заблытана: звычайным грамадзянам трэба было галасаваць за тое, што яны сабе наўрад ці неяк рэальна ўяўлялі за «абноўлены Саюз». Хто, якім чынам і калі яго будзе «абнаўляць», не тлумачылася. Акрамя таго, парламенты рэспублік унеслі свае змены ў фармулёўкі і пералік пытанняў, што прапаноўваліся на рэферэндум, а ў Беларусі, насуперак дзейнаму заканадаўству, арганізацыяй рэферэндуму заняўся не Вярхоўны Савет, а яго прэзідыум.
Прэсканферэнцыя путчыстаў у Маскве 19 жніўня 1991 г.
Згодна з вынікамі рэферэндуму 80 % жыхароў Расіі падтрымалі правядзенне ўсеагульных выбараўуласнага прэзідэнта, і толькі каля 50 % масквічоў і ленінградцаў выказалі жаданне захаваць Савецкі Саюз у прапанаваным выглядзе.
Так ці іначай, метадамі эканамічнага шантажу, выкарыстання кампрамату, сабранага КГБ на кіраўніцтвы рэспубліканскіх кампартый, саюзным кіраўнікам удалося дамагчыся ад дзевяці рэспублік згоды на падпісанне новай саюзнай дамовы, якое было прызначана на дзень 21 жніўня 1991 г. Але ўноч на 19 жніўня, калі Міхаіл Гарбачоў знаходзіўся на сваёй дачы ў Крыме, група савецкіх кіраўнікоў на чале з шэфам КГБ Уладзімірам Кручковым, прэм’ер-міністрам СССР Валянцінам Паўлавым, міністрам абароны маршалам Дзмітрыем Язавым і міністрам унутраных спраў Барысам Пугам здзейсніла путч і паспрабавала перадаць уладу намінальнаму віцэ-прэзідэнту СССР Генадзію Янаеву.
У гэтай сітуацыіўсенародна абраны прэзідэнт Расіі Барыс Ельцын, аднак, ніяк не мог падпарадкавацца ініцыятыве дзеячаў сумнеўнай легітымнасці. Быдаўшы ўказ з асуджэннем путчу, ён згуртаваў вакол сябе актыўную частку насельніцтва Масквы і не даў путчыстам ажыццявіць свае намеры. Арганізатары путчу былі арыштаваны, а міністр Барыс Пуга скончыў жыццё самагубствам (гэтае самае зрабіў і захавальнік партыйнай касы КПСС Мікалай Кручына). Міхаіл Гарбачоў вярнуўся ў Маскву, але яго паўнамоцтвы на гэты момант нагадвалі палітычныя паўнамоцтвы сучаснай англійскай
каралевы. Наяго вачах23 жніўня 1991 г. Барыс Ельцын падпісаўуказ аб спыненні дзейнасці кампартыі на тэрыторыі Расіі.
У гэтыя дні былі вернуты ва ўжытак дарэвалюцыйныя дзяржаўныя сімвалы Расіі бела-сіне-чырвоны сцяг і герб з двухгаловым арлом (адпаведны федэральны закон будзе прыняты значна пазней, 25 снежня 2000 г.).
Дзяржаўны сцяг Расійскай Федэрацыі (1991 г.)
Дзяржаўны герб Расійскай Федэрацыі, зацверджаны ў 2000 г.
Сітуацыя разборак у Маскве паміж Гарбачовым, путчыстамі і Ельцыным выразна прадэманстравала дэпутатам Вярхоўных Саветаў рэспублік, што з аставацца далей у выбухованебяспечнай імперыі папросту рызыкоўна. На працягу дзесяці дзён пасля кр аху путчу парламенты Эстоніі, Латвіі, Украіны, Беларусі, Малдовы, Азербайджана прынялі законы абпоўнай незалежнасці сваіх краін (Літва, Грузія, Арменія зрабілі гэта яшчэ раней). Праз пэўны час маскоўскім палітыкам стала зразумела, што яны ўжо не могуць сабраць кворум для пасяджэнняў з’езда народных дэпутатаў СССР, які, нагадваем, выконваў функцыі саюзнага парламента.
8 снежня 1991 г. падчас візіту ў Беларусь прэзідэнта Расіі Ельцына і новаабранага прэзідэнта Украіны Леаніда Краўчука ў Віскулях на беларускай Брэстчыне была падпісана дэкларацыя, у якой канста-
Падпісанне пагаднення ў Віскулях (Беларусь) 8 снежня 1991 г.
Злева направа сядзяць: Вітольд Фокін (прэм’ер міністр Украіны), Леанід Краўчук (прэзідэнт Украіны), Станіслаў Шушкевіч (старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі), Вячаслаў Кебіч (прэм’ер-міністр Беларусі), Барыс Ельцын (прэзідэнт Расіі), Генадзій Бурбуліс (дзяржсакратар Расіі)
тавалася, штоСавецкі Саюз перастаў існаваць як геапалітычная рэальнасць. Узамен у якасці «абноўленага саюза» прапанавалася стварыць канфедэратыўнае ўтварэнне ў выглядзе Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД) з цэнтрам у Мінску. Падрабязны механізм гэтага працэсу быўраспрацаваны і прыняты на сустрэчы кіраўнікоў 11 былых савецкіх рэспублік у горадзе Алматы (Казахстан), якая адбылася 19-21 снежня 1991 г. і ў якой у якасці члена беларускай дэлегацыі прымаў удзел адзін з аўтараў гэтай кнігі.