• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці  Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка

    Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці

    Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 536с.
    Мінск 2018
    151.83 МБ
    Народныя камісарыяты (наркаматы) структуры галіновага дзяржаўнага кіравання ў бальшавіцкіх урадах; у 1946 г. былі ператвораны ў міністэрствы.
    Наменклатура партыйная у савецкі час вызначаны бальшавіцкімі ўладамі пералік асоб, якія рэкамендуюцца для заняцця партыйнадзяржаўных пасадаў.
    НЭП (новая эканамічная палітыка) палітыка вымушаных саступак бальшавіцкай групоўкі сялянам на тэрыторыі былой Расійскай імперыі, абвешчаная ў 1921 г. Сутнасць НЭПу палягала ў замене гвалтоўнай харчразвёрсткі нахарчовы падатак, дзякуючы якому селянін атрымоўваў магчымасць сам распараджацца рэшткамі вырабленай ім сельгаспрадукцыі. Гэтыя крокі ўлады змусілі яе пагадзіцца таксама на абмежаванае функцыянаванне прыватнай уласнасці ў іншых сферах эканомікі. Гэтая палітыка была згорнутая пасля абвяшчэння палітыкі «калектывізацыі сельскай гаспадаркі» пры канцы 1920-х гг.
    Палітбюро (у пэўны перыяд Прэзідыум) Цэнтральнага камітэта (ЦК) ~ назва калектыўнага дарадчага органа бальшавіцкай партыі, на пасяджэннях якога абмяркоўваліся найважнейшыя пытанні ажыццяўлення ўлады бальшавікоў у Расіі і залежных ад яе краінах.
    Перабудова (перестройка) новы курс, абвешчаны кіраўніком расійскіх камуністаў Міхаілам Гарбачовым у другой палове 1980-х гг., паводле якога кіраўнічы рэжым на ф оне сур’ёзнага сацыяльнага і эканамічнага крызісу павінен быў стварыць прыкметы ўнутранаі знешнепалітычнай легітымізацыі. Палітыка пацярпела крах у сувязі з адарванасцю камуністычных функцыянераў ад рэалій жыцця народаў савецкай імперыі.
    Путч дзяржаўны пераварот або яго спроба.
    Руская вызвольная армія назва вайсковых злучэнняў так званага «Камітэта вызвалення народаў Расіі», створаных пад кантролем нацысцкай Германіі дзеля змагання з бальшавікамі начале з былым савецкім генералам Андрэем Уласавым.
    Рэабілітацыя вяртанне правоў і добрага імяраней рэпрэсаваным або інакш пакараным асобам.
    Савет народных камісараў назва бальшавіцкіх урадаў да 1946 г. Пазней перайменаваны ў Савет міністраў.
    Савецкая ўлада сістэма структур у Расіі і залежных ад яе краінах, якая была створана для фармальнага прыкрыцця рэальнай улады бальшавіцкай і постбальшавіцкай палітычнай групоўкі. Выбары ў саветы арганізоўваліся на безальтэрнатыўнай аснове пад поўным кантролем названай групоўкі. Фармальна найвышэйшымі органамі гэтай сістэмы з’яўляліся цэнтральныя выканаўчыя камітэты (пазней Вярхоўныя Саветы) Расіі і залежных ад яе саюзных рэспублік, якія дапаўняліся губернскімі (пазней абласнымі), павятовымі (пазней раённымі), гарадскімі і сельскімі саветамі на месцах.
    Сацыялізм паводле марксісцкай тэорыі, першая фаза камунізму, калі дапускаецца сацыяльнае расслаенне грамадства і існаванне іншай, акрамя агульнай, уласнасці на сродкі вытворчасці.
    Саюзныярэспублікі тэрытарыяльна-дзяржаўныя ўтварэнні, узаконеныя пры канцы 1922 г. дзеля забеспячэння бальшавіцка-імперскага кантролю над элітамі і насельніцтвам нярускіх нацыянальнасцяў.
    Свяшчэнны сінод Рускай праваслаўнай царквы створаны ў 1943 г. пад кантролем бальшавіцкіх кіраўнікоў найвышэйшы орган канфесіі, які ўзначальваецца патрыярхам і традыцыйна цесна супрацоўнічае з любой расійскай дзяржаўнай уладай.
    Сепаратны мір дамова аб міры, заключаная двума бакамі ваеннага канфлікту без згоды трэціх удзельнікаў.
    Стагнацыя эканамічны крызіс.
    Сталінска-бальшавіцкі іпэрор сістэма мераў запалохвання і фізічнага вынішчэння насельніцтва Расіі з мэтай выключэння любых праяў крытыкі бальшавікоў за іхняўдачы ў ажыццяўленні сацыяльна-эканамічнай палітыкі, а таксама спынення спробаў ажыўлення іншанацыянальных эліт. Метады яго ажыццяўлення былі адпрацаваны падчас «чырвонага тэрору», абвешчанага ў ленінскі час.
    Устаноўчы сход прадстаўнічы орган у Расіі, мэтай дзейнасці якога павінна было стаць вызначэнне дзяржаўнага ладу будучай Расіі. Яго дэпутаты былі выбраныя падчас усеагульных выбараў 1917 г., ужо пасля захопу ўлады бальшавікамі; тым не менш апошнія разагналі яго ў студзені 1918 г.
    Харчразвёрстка (продразвёрстка) сістэма нарыхтовак сельгаспрадуктаў у Савецкай Расіі; існавала ў 1919-1921 гг. і палягала ў забеспячэнні прымусовай здачы сялянамі ўсёй вырабленай імі сельгаспрадукцыі па вызначаных бальшавіцкімі чыноўнікамі коштах.
    Цэнтральны камітэт (ЦК) кіраўнічы орган бальшавіцкай, потым камуністычнай, партыі, які з ацвярджаў прынятыя вузкім колам партыйных лідараў рашэнні.
    ЧК руская размоўная абрэвіятура назвы «Надзвычайная камісія па барацьбе з контррэвалюцыяй і сабатажам». Адпаведны орган быў створаны ў снежні 1917 г. для тэрарызавання насельніцтва, якое з тых або іншых пр ычын не падпарадкоўвалася бальшавіцкай уладзе. Паклаў пачатак існаванню бальшавіцкіх спецслужбаў, якія пазней функцыянавалі пад назвамі Дзяржаўнага палітычнага ўпраўлення (руская размоўная абрэвіятура: ГПУ), Народнага камісарыята / міністэрства дзяржаўнай бяспекі (НКГБ/МГБ), Камітэта дзяржаўнай бяспекі пры Савеце Міністраў (КГБ). Гэтыя с труктуры дзейнічалі выключна на падставе рашэнняў кіраўнічых органаў бальшавіцкай партыі і выкарыстоўвалі самыя разнастайныя метады, уключна з тэрарыстычнымі.
    Халодная вайна тэрмін, якім абазначаецца ідэалагічнае ды палітычнае супрацьстаянне Расіі і дэмакратычных краін Захаду. Сваіх найбольшых маштабаў яна дасягала ў 1946-1985 гг. і пасля 2014 г.
    Чырвоная армія афіцыйная назва ўзброеных сіл бальшавіцкай дзяржавы, створаных у 1918 г. з ініцыятывы Льва Троцкага; з 1946 г. называлася Савецкай арміяй, якая пры канцы 1991 г. дала пачатак сучасным Узброеным сілам Расійскай Федэрацыі. Мела несумненныя заслугі ў нанясенні паражэння гітлераўскай Германіі і вайсковаму рэжыму Японіі ў Другой сусветнай вайне.
    ЛІТАРАТУРА ДА РАЗДЗЕЛА
    Арутюнов, A. А. Леннн. Лнчностная м полмтмческая бмографмя (Документы, факты, свмдетельства): в 2 т. Москва: Вече, 2003. 960 с.
    Боффа, Дж. Нсторня Советского Союза: в 2 т. / пер. с нт. Москва: Междунар. отношенмя, 1994. 1264 с.
    В Полнтбюро ЦК КП СС...: По загшсям Анатолмя Черняева, Вадмма
    Медведева, Георгля Шахназарова (1985-1991) / сост. А. Черняев (рук. проекта), А. Вебер, В. Медведев (Горбачев-Фонд). Москва: Альплна Блзнес Букс, 2006. 784 с.
    Велмкая Отечественная война. Кнлга потерь / Г. Ф. Крлвошеев [н др.]. Москва: Вече, 2009. 384 с.
    Вішнеўскі, А. Ф. Палітыка-прававы рэжым савецкай дзяржавы (19171953). Мінск: ТЭСЕЙ, 2002. 224 с.
    Геллер, М. Я., Некрлч, A. М. Утопля властл. Москва: MJ4K, 2000. 856 с.
    Деготь, Е. Русское лскусство XX века. Москва: Трлллстнлк, 2002. 224 с.
    Нсторля Росслл. ХХвек / под ред. А. Б. Зубова: в 2 т. Москва: ACT, 2009. Т. I 1894-1939 гг.: 1024 с. Т. II 1939-2007 гг.: 848 с.
    йсторля Росслл. XX век / под ред. В. Н. Меньковского л 0.14. Яновского. Млнск: РНВШ, 2005. С. 37-572.
    Коряков, М. Жлвая лсторля. 1917-1975. Мю нхен: Echo Press, 1977. 514 c.
    Ложь л статлстлка: как данные об экономлке СССР завысллл в трл раза// Флнмаркет. 22.07.2013. Рэжым доступу: http://www.finmarket. ru/main/article/3407649.
    Лубянка: Органы ВЧК-ОГПУ-НКВД-НКГБ-МГБ-МВД-КГБ / авторы-сост. А. 14. Кокурлн, Н. В. Петров. Москва: МФД, 2003. 768 с.
    Маракоў, Л. Ахвяры і карнікі. Мінск: [б. в.], 2007. 440 с.
    Мельтюхов, М. 14., Проэктор, Д. М. Бллцкрлг в Европе, 1939 -1941. Польша. Москва: ACT, Terra Fantastica, 2004. 480 с.
    Ратьковсклй, 14. Хронлка красного террора ВЧК. Караюіцлй меч революцлл. Москва: Яуза, 2017. 320 с.
    СССР Германля. 1939-1941: сб. документов / сост. Ю. Фельштлнсклй. Влльнюс: Мокслас, 1989. Ч. 1: 128 с. Ч. 2: 192 с.
    Савенко, С. 14. Нсторля русскол музыкл XX столетля: От Скряблна до Шнлтке. Москва: Музыка, 2008. 232 с.
    Сміт, Э. Нацыяналізм у дваццатым стагоддзі / пер. з англ. Мінск: БФС, 1995. С. 124-157.
    Улейчлк, Н. Л. Нсторля культуры Росслл XX века. Гродно: ГрГУ 2014. 47 с.
    Філіпенка, У. С. Гісторыя навейшага часу: вуч.-метад. комплекс для студэнтаў: у 2-х ч. Наваполацк: ПДУ, 2012. Ч. 1 268 с.; Ч. 2. 356 с.
    Хлевнюк, О. В. Хозялн. Сталлн л утвержденле сталлнской длктатуры. Москва: РОССПЭН, 2012. 479 с.
    Хоффманн, Й. Нстормя власовской арммн / пер. с нем. Парнж: YMCAPress, 1990. 379 с.
    Художественная культура. XVIII начало XXI в ека: пособпе / авт.сост. С. Ю. Лебедев. Ммнск: Дмзайн ПРО, 2007. С. 222-231,237-247, 262-268, 288-305, 307-313, 319-326, 357-378.
    Fischer, A., Prof. Dr. Sowjetische AuCenpolitik 1917-1945. Stuttgart: KlettVerlag, 1973. 137 S.
    Germany and Revolution in Russia 1915-1918. D ocuments from the Archives of the German Foreign Ministry. Ed. by Z. A. B.Zeman. L„ N. Y., Toronto, Oxford University Press, 1958. 158 p.
    Hildermeier, M. Geschichte der Sowjetunion. 1917-1991. Entstehung und Niedergang des ersten sozialistischen Staates. 2. iiberarb. Aufl. Munchen: C. H. Beck, 2017. 1348 S.
    Hosking, G. AH istory of the Soviet Union. 1917-1991. N. Y: Harpers Collins Publishers 2002. 525 p.
    Schlaglichter der Weltgeschichte. In Zusammenarbeit mit Helmut M. Muller u. a. Bonn: Bundeszentrale fur politische Bildung, 1992. S. 368-600.
    Werth, N. Histoire de TUnion sovietique. De 1’Empire russe a la Gammunaute des Etats independants. (Collection Themis histoire). Paris: Puf, 2008. 576 p.
    Werth, N. La Terreur et le des arroi. Staline et s on systeme. (Collection Tempus). Paris: Perrin, 2007. 614 p.
    12.	ПОСТСАВЕЦКАЯ РАСІЯ: ЭВАЛЮЦЫЯ АД ФАРМІРАВАННЯ АСНОЎ ДЭМАКРАТЫЧНАГА РАЗВІЦЦЯ ДА СПРОБ АДРАДЖЭННЯ ІМПЕРЫІ
    12.1.	Расійская Федэрацыяза часамі прэзідэнта Барыса Ельцына. У тыхумовах, якія склаліся ў Расіі пры канцы 1991 г. (велізарная інфляцыя, калапс эканомікі, пустыя паліцы ў дзяржаўных крамах), краіна вымушана была стаць на шляхрадыкальныхрэформаў. У кастрычніку 1991 г. новы ўрад на чале з эканамістам Ягорам Гайдарам прапанаваў праект рэформы, скіраванай на ўкараненне рынкавых адносінаў.
    Спадзяванні рэфарматараў на поспех звязваліся з тым, што даведзены папярэднімі кіраўнікамі да паўжабрацкага стану расійскі народ быў гатовы ўспрыняць хуткую «шокавую тэрапію», і з тым, што Расіі ўдасца атрымаць буйныя стабілізацыйныя крэдыты ад Міжнароднага валютнага фонду (МВФ) ды з іншых значных замежных крьшіц. Радыкальны характар рэформы дазваляў надаць ёй незваротны характар: любыя наступныя кіраўнікі, прыйшоўшы да ўлады, ужо не здолелі б без крывавай рэвалюцыі і тысяч axBap вярнуць назад неэфектыўную планавую эканоміку савецкага тыпу. Галоўнай задачай першага этапу рэформы стала імкненне да фінансавай стабілізацыі: г. зн. неабходна было ў найкарацейшыя тэрміны дасягнуць раўнавагі паміж платаздольным попытам насельніцтва, прадпрыемстваў і таварнай прапановай. Гэта было магчыма толькі пры вызваленні цэн.