• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці  Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка

    Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці

    Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 536с.
    Мінск 2018
    151.83 МБ
    У 2008 г. ва ўмовах жорсткага эканамічнага крызісу пасля атрымання прэзідэнцкага мандата Дзмітрыем Мядзведзевым расійскія войскі былі выкарыстаны для таго, каб адлучыць ад тэрыторыі Грузіі аўтаномныя рэспублікі Абхазію і Паўднёвую Асецію, якія атрымалі фармальную незалежнасць, а ў сапраўднасці сталі сатэлітамі Расіі.
    Цяпер, калі Пуцін другі раз на выб арах атрымаў прэзідэнцкія
    паўнамоцтвы, патрабавалася новая вайна. Нагоду для яе вядзення крамлёўскім кіраўнікам даў палітычны крызіс у суседняй Украіне, які пачаўся позняй восенню 2013 г. і прывёў у лютым наступнага года да ўцёкаў з краіны ўкраінскага прэзідэнта Віктара Януковіча і яго скарумпаванага найбліжэйшага атачэння. Паводле заключанай раней дамовы паміж РФ і Украінай, Расійская Федэрацыя захоўвала за сабой права на 25 г адоў распараджацца ваенна-марской базай у крымскім Севастопалі і ўтрымліваць у гэтым украінскім рэгіёне да 25 тыс. сваіх вайскоўцаў. Гэтыя сілы былі выкарыстаны для захопу будынка парламента Крымскай аўтаноміі і паспешлівага абвяшчэння рэферэндуму аб незалежнасці Крыма. Рэферэндум, без запрашэння міжнародных назіральнікаў, праводзіўся ў рэкордна кароткія для сусветнай гісторыі тэрміны: ад дня абвяшчэння да дня правядзення плебісцытупрайшло 17 дзён (!),хоць на пачаткубыло абвешчана, што рэферэндум мае адбыцца праз няпоўныя тры месяцы. Фармальна ініцыятарам рэферэндуму выступала партыя «Русское едннство», якая мела чатырохпрацэнтнае прадстаўніцтва ў Вярхоўным Савеце Крыма. У бюлетэнях для галасавання не былі пададзеныя словы для выбару ТАК або HE як гэта павінна рабіцца згодна з міжнароднымі рэкамендацыямі па правядзенні выбараў і рэферэндумаў. Гэта адкрывала магчымасці для неабмежаваных фальсіфікацый.
    Створаная насуперак украінскаму заканадаўству Цэнтральная выбарчая камісія Крыма неадкладна абвясціла вынікі плебісцыту 16 сакавіка 2014 г„ згодна з якімі больш за 95 % яго ўдзельнікаў прагаласавала за «незалежнасць Крыма» з наступным яго далучэннем да Расіі. У Маскве не зацягвалі з тым, каб «падаць руку братняму народу Крыма», і ўсяго за некалькі дзён прынялі федэральны закон аб прыёме гэтай часткі ўкраінскай тэрыторыі ў склад РФ. У гэтым законе не выказвалася стаўленне да абавязацельстваў, прынятых урадам Расіі пры далучэнні да ліку ўдзельнікаў Хельсінкскага акта ў 1992 г., згодна з якім Расія павінна была паважаць тэрытарыяльную цэласнасць іншых краін-падпісантаў гэтага акта (да якіх належала і Украіна).
    Меджліс (парламенпі) крымска-татарскага народа, якірэпрэзентаваў інтарэсы карэннага крымскага насельніцтва, не прызнаў вынікаў крымскага рэферэндуму і неўзабаве стаў аб’ектам ціску
    і рэпрэсій з боку расійскай улады. Яго старшыні, народнаму дэпутату Украіны Рэфату Чубараву, расійскія ўлады папросту забаранілі знаходзіцца ў Крыме. He можа туды сёння легальна прыехаць і згаданы намі раней лідар крымскіх татараў, праваабаронца, дэпутат украінскага парламента Мустафа Джамілеў. Між іншым, калі Уладзімір Пуцін у 1975 г. пачынаў сваю службу ў савецкім КГБ, Джамілеў чацвёрты раз адбываў пакаранне ў савецкай турме і трымаў чарговую галадоўку на знак пратэсту супраць жорсткага абыходжання з ім. Так гісторыя зрабіла яшчэ адзін свой галавакружны паварот...
    Вынікі паспешліва арганізаванага, насуперак дзейнай Канстытуцыі Украіны і міжнародным нормам, галасавання ў Крыме не былі прызнаныя абсалютнай большасцю краін свету з выняткам КНДР, Афганістана, Венесуэлы, Кубы, Нікарагуа і Сірыі. Яшчэ 7 сакавіка 2014 г. Генеральная Асамблея ААН прыняла рэзалюцыю рэкамендацыйнага характару ў падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, абвясціўшы, што агульнакрымскі рэферэндум 16 сакавіка 2014 г. не мае законнай сілы. У сваю чаргу, 19 снежня 2016 г. тая ж Генеральная Асамблея ААН прыняла рэзалюцыю «Сітуацыя з правамі чалавека ў Аўтаномнай Рэспубліцы Крым і горадзе Севастопалі (Украіна)», у якой сітуацыя ў Крыме ахарактарызаваная як «часовая акупацыя» і «анексія» Расійскай Федэрацыяй часткі тэрыторыі Украіны Аўтаномнай Рэспублікі Крым і горада Севастопаля.
    Каб адцягнуць увагу сваёй і міжнароднай грамадскасці ад сітуацыі ў Крыме, расійскае кіраўніцтва вырашыла пашырыць сваю экспансію. У тым жа 2014 г. прарасійскімі сіламі ва ўсходняй частцы Украіны было абвешчана аб стварэнні нібыта незалежных Луганскай народнай рэспублікі (ЛНР) і Данецкай народнай рэспублікі (ДНР). Адкуль растуць ногі гэтых «рэспублік», можна сабе ўявіць хоць бы на падставе таго факта, што сын зг аданага намі р аней тэарэтыка адраджэння Расійскай імперыі Юрыя Барадая Аляксандр ад самага пачатку ўзначальваў урад самаабвешчанай ДНР (на м омант падрыхтоўкі гэтай кнігі да друку ён намеснік кіраўніка гэтага ўрада).
    Гэтыя ўтварэнні былі ўзятыя пад кантроль вайсковымі фарміраваннямі, у якіх, паводле прызнання самога расійскага прэзідэнта, бралі і бяруць удзел «расійскія добраахвотнікі». Спробы стварыць
    падобныя «рэспублікі» вакол Харкава, Марыупаля або Адэсы поспеху не мелі дзякуючы пазіцыі большасці тамтэйшага насельніцтва і ўзмацненню ўкраінскіх узброеных сіл.
    Дзеянні кіраўніцтва Расіі ва Украіне, учыненыя насуперак міжнародным дамовам гэтай жа краіны і прынятым нормам міжнароднага права, змусілі нават пасіўныя на міжнароднай арэне краіны падтрымаць палітыку санкцый, прапанаваную ЗША і ўсімі 27 краінамі Еўрапейскага саюза.
    Экспансіянісцкія дзеянні крамлёўскіх палітыкаў маўкліва, а часам і амаль адкрыта ўхваляліся іерархамі Рускай праваслаўнай царквы ды іншых традыцыйных расійскіх канфесій. Яшчэ ў 2007 г„ падчас першага тэрміну прэзідэнцтва Уладзіміра Пуціна, прадстаўнікам Маскоўскага патрыярхату ўдалося дамагчыся для сябе прызнання свайго фармальнага апякунства над прыходамі Рускай замежнай праваслаўнай царквы.
    Разам з тым, анексія Крыма, расійская падтрымка сепаратыстаў ва ўсходняй частцы Украіны і заходнія санкцыі ў адказ на расійскае эмбарга на прадукты харчавання усё гэта прывяло да крызісу ў эканоміцы Расіі.
    Нават згодна з падлікамі праўрадавага Знешэканомбанка Расійскай Федэрацыі (руская абрэвіятура: ВЭБ), з лістапада 2014 г. (эмбарга ўступіла ў сілу ў жніўні-верасні таго самага года) да сярэдзіны 2017 г. рост коштаў на спажывецкія тавары склаў 25,7 %. У выніку цягам трох гадоў эскалацыі канфлікту Расіі з Украінай і Захадам грамадзяне Расіі страцілі амаль 20 % сваіх прыбыткаў. 3 кастрычніка 2014 да траўня 2017 г. рэальныя даходы расіян зменшыліся на 19,2 %. Усё за гэты час падаражэла. Большасць цэн на прадукты харчавання вырасла ў сярэднім на 28,5 %, прамысловых тавараў на 26,2 %, паслугі на 21,3 % . Шмат якія жыхары Расіі вярнуліся да метадаў, правераных падчас сур’ёзных крызісаў камуністычнай эпохі, зноў пачала карміцца са сваіх уласных садоў і участкаў, трымаць свойскую птушку або свіней на дачах. Гэтак робіць 32 % рэспандэнтаў. «Вярнуліся архаічныя формы выжывання, вядомыя да 1990 года, а ніякіх актыўных інавацыйных практык няма», падкрэсліваюць эксперты ВЭБ.
    Сёння пенсіі ў Расіі адны з самых нізкіх у Еўропе (у сярэднім
    блізу 13,7 тыс. руб. у год, г. зн. крыху больш за 200 долараў ЗША ў месяц). 3 2014 г. яны таксама зменшыліся ў рэальным вылічэнні амаль на 7 %.
    Паводле сучасных ацэнак экспертаў расійскай Вышэйшай школы эканомікі (ВПІЭ), у 2-4 кварталах2016 г. ВУП Расіі павялічваўся з хуткасцю 0,1 % у квартал. Такую сітуацыю нельга лічыць ажыўленнем, а болын слушна разглядаць як стагнацыю.
    Паводле звестак Федэральнай службы дзяржстатыстыкі РФ (Расстату) і ВЭБ, аб’ём ВУП краіны ў 2016 г. знізіўся на 0,2 % (у 2015 г. на 2,8 %). У першым квартале 2017 г. ВУП Расіі упаў яшчэ на 0,3 % у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Індэкс прамысловай вытворчасці за першы квартал 2017 г. вырас толькі на 0,1 %. Нязначна павялічылася вытворчасць сыравіны і прамежкавых тавараў, а выпуск інвестыцыйных і спажывецкіх тавараў, наадварот, знізіўся. У першым квартале 2017 г. рост адбыўся толькі ўнешматлікіхгалінах: так, павялічыліся аб’ёмы вытворчасці электрады цеплаэнергіі і здабычы карысных выкапняў (галоўным чынам за кошт здабычы газу і вугалю, якія акрамя ўнутранага спажывання ідуць на экспарт) ды пяску. На 0,7 % вырасла вытворчасць прадуктаў сельскай гаспадаркі.
    У астатніх сферах вытворчасці назіраецца падзенне. Больш за ўсё знізілася вытворчасць у сферы водазабеспячэння, водаадвядзення і ўтылізацыі адходаў (-5,1 %), а таксама ў сферы будаўніцтва (-4,3 %). У прыватнасці, у краіне было пабудавана на 25,8 % менш жылых дамоў, чым годам раней. Прыкметы стагнацыі, якая можа змяніцца рэцэсіяй, назіраюцца таксама ў дынаміцы фондавых індэксаў, якія адлюстроўваюць кошт акцый расійскіх кампаній, і ў дынаміцы інвестыцый у асноўны капітал.
    Толькі пры канцы 2017 г., найперш дзякуючы зноў-такі больш спрыяльнай кан’юнктуры на паліўным рынку ў свеце, расійскаму ўраду ўдалося дасягнуць адносна невялікага (у межах 2 %) эканамічнага росту.
    Тым не менш ва ўмовах, калі нацыянальнай ідэяй для вялікай колькасці расіян стала пашырэнне тэрыторыі імперыі, адміністрацыя Пуціна Мядзведзева адчула сябе досыць камфортна. Гэта дазволіла ёй уцягнуць краіну ў яшчэ адзін сумнеўны знешнепалітычны пра-
    ект выступіць у падтрымку аўтарытарнага рэжыму сірыйскага прэзідэнта Башара Асада ў канфлікце апошняга з апазіцыяй. Пачынаючы з верасня 2015 г„ расійская армія адкрыта ўмяшалася ў гэты канфлікт. He дасягнуўшы, аднак, якой-небудзь рэальнай выгады і страціўшы жыцці дзясяткаў вайскоўцаў, у тым ліку высокапастаўленых афіцэраў, а таксама нямала ваеннай тэхнікі, Расія вуснамі свайго прэзідэнта пры канцы 2017 г. афіцыйна абвясціла аб пачатку вываду з Сірыі сваіх войскаў.
    На думку заходніх аналітыкаў, ход вайны ў Сірыі сведчыць, што гнаны Захадам і падтрыманы Расіяй прэзідэнт Асад толькі нязначная фігура ў шахматнай партыі, якую разыгрываюць на Блізкім Усходзе больш моцныя сусветныя дзяржавы. План па Сірыі, які прапануюць шматлікія амерыканскія эксперты, складаецца з трох асноўных этапаў. Першае гэта абавязковае адхіленне ад пасады прэзідэнта Башара Асада. Другое: усталяванне ў Сірыі рэжыму бяспекі, які забяспечыць нармальнае існаванне грамадзянскай супольнасці. I трэцяе: стварэнне баяздольных сіл абароны, якія не дазволяць так званай «ісламскай дзяржаве» (ІД) скарыстацца зменай улады дзеля захопу новых тэрыторый. Аднак у ажыццяўленні гэтага плана Захад не можа спадзявацца на дапамогу Расіі. Для Масквы, адзначаюць эксперты, першачарговая задача ў Сірыі палягае не ў тым, каб стабілізаваць краіну, а каб рабіць як мага больш крокаў насуперак Злучаным Штатам.