• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці  Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка

    Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці

    Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 536с.
    Мінск 2018
    151.83 МБ
    Канцом часовай эканамічнай стабілізацыі сталі жнівень верасень 1998 г. Прызначаны незадоўга перад тым Барысам Ельцыным новы прэм’ер-міністр, 36-гадовы Сяргей Кірыенка аб’явіў аб адмове ўрада надалей трымацца валютнага калідору і рабіць
    чарговыя выплаты па дзяржаўных кароткатэрміновыхабавязацельствах (дэфолгп). У выніку цягам 6 месяцаў курс долара ЗША ў адносінах да рубля вырас прыкладна ў 3,5 разу, а паказчык інфляцыі за 1998 г. склаў больш за 80 %.
    Між тым у краіне нарастала сацыяльная напружанасць: узняліся новыя хвалі страйкавага руху ў рэгіёнах. Былі забітыя тэрарыстамі лідар апазіцыйнага руху вайскоўцаў генерал Леў Рохлін, а таксама застрэлена ў пад’ездзе свайго дома ў Пецярбургу вядомая дэмакратычная актывістка Галіна Старавойтава.
    Яўгеній Прымакоў	у BepacHj 1998 г. урад Кірыенкі ад-
    правілі ў адстаўку, а новым прэм’ер-міністрам РФ быў зацверджаны стаўленік спецслужбаў і расійскага ВПК Яўгеній Прымакоў.
    Урад Прымакова абвясціў курс на ўзмацненне дзяржаўнага рэгулявання ў эканоміцы. Інфляцыя была запланавана на ўзроўні 30 % у год. Прымакову і яго камандзе ў пэўным сэнсе пашанцавала: якраз у той час пачаўся істотны рост цэн на нафту на сусветным рынку. Тым не менш спробы вярнуцца да савецкіх метадаў кіравання эканомікай (адпаведны блок ва ўрадзе ўзначальваў перакананы камуніст, былы сакратар ЦК КПСС Юрый Маслюкоў) не маглі аказацца паспяховымі. Так, з ініцыятывы гэтага ўрада істотна павялічылася грашовая маса: быў уключаны друкарскі станок. Разам з тым вырашальную ролю ў адстаўцы Прымакова з пасады прэм’ера, якая адбылася ўжо ў траўні 1999 г„ адыграла якраз пазіцыя камуністаў: Генадзій Зюганаў баяўся моцнага канкурэнта на левым фланзе расійскага палітычнага бамонду. Факт застаецца фактам: хоць у Дзярждуме камуністы, як мантру, паўтаралі свае запэўніванні аб падтрымцы ўрада, аднак менавіта яны правальвалі там практычна ўсе ўнесеныя туды рынкавыя законапраекты (напрыклад, вельмі важны Зямельны кодэкс), а «прэм’ер парламенцкай большасці» не толькі не спрабаваў
    націснуць на іх сваім аўтарытэтам, але і не выказваў сваёй незадаволенасці нават на словах. Да таго ж прадстаўнікі КПРФ пачалі шумную кампанію за вынясенне імпічменту прэзідэнту Ельцыну, што паставіла Прымакова ў практычна безвыходнае становішча.
    Да канца XX ст. Расія па-	Уладзімір Пуцін. Здымак 2013 г.
    водле сумы паказчыкаў эканамічнага развіцця апынулася на 55-м, а паводле паказчыкаў прамысловага развіцця наогул на 95-м месцы ў свеце. Беспрацоўе закранула да 15 % працаздольнага насельніцтва краіны. 10 % самых заможных грамадзян РФ мелі сукупныя даходы, у 20 разоў вышэйшыя за сукупныя даходы дзесяці працэнтаў найбяднейшых грамадзян. Колькасць насельніцтва за 1990-я гг. скарацілася прыкладна з 150 млн да 146 млн чалавек.
    У траўні 1999 г. урад Расіі ўзначаліў былы міністр унутраных спраў Сяргей Сцяпашын, але ўжо 9 жніўня таго самага года гэтую пасаду заняў былы (пры мэру Аляксандру Сабчаку) высокі санктпецярбургскі чыноўнік і кіраўнік Федэральнай службы бяспекі (ФСБ) Уладзімір Пуцін.
    Прызначэнне Пуціна прэм’ер-міністрам супала (дагэтуль ідуць спрэчкі выпадкова ці не) з тэрарыстычнымі актамі: выбухамі дамоў у Маскве, Буйнакску, Валгадонску, у выніку якіх загінула каля 300 цывільных жыхароў. Федэральныя ўлады ўсклалі адказнасць за гэтыя тэракты на «чачэнскіх баевікоў», і менавіта Уладзімір Пуцін пачаў выступаць перад СМІ ў якасці ратавальніка Расіі. Пры канцы 1999 г. прайшлі чарговыя выбары ў Дзярждуму, па выніках якіх прапуцінскі блок «Адзінства» атрымаў каля 20 % галасоў.
    Так ці іначай, у апошні дзень 1999 года ў жывым эфіры Расійскага тэлебачання з’явіўся Барыс Ельцын і абвясціў, што ён сыхо дзіць у сувязі са станам здароўя ў адстаўку з паста прэзідэнта краіны. Выканаўцам абавязкаў прэзідэнта быў прызначаны зноў-такі Уладзімір Пуцін. Гэта прадвызначыла яго перамогу на прэзідэнцкіх выбарах,
    якія адбыліся 26 сакавіка 2000 г. Паводле афіцыйных вынікаў ужо ў першым туры Пуцін набраў каля 52 % галасоў, у той час як яг о найбліжэйшы канкурэнт, той жа камуніст Зюганаў, задаволіўся паказчыкам у межах 29,5 %. Астатнія галасы падзялілі дзевяць іншых кандыдатаў.
    12.2.	Кіраванне Уладзіміра Пуціна. Самыя першыя крокі Пуціна на пасадах прэм’ер-міністра, а потым і прэзідэнта Расійскай Федэрацыі не пакідалі сумневу: галоўным у яго кіраванні будзе спроба адрадзіць імперыю (якую напачатку некаторыя паспрабуюць называць ліберальнай). Дзеянні расійскай арміі ў паўночнакаўказскай вайне (у іх быў уцягнуты і Дагестан) зрабіліся болып жорсткімі. Нашмат складаней было паводзіць сябе расійскаму прэзідэнту ў сітуацыі з катастрофай падводнай лодкі «Курск» у Барэнцавым моры (жнівень 2000 г.). Пасля шматлікіх спроб правесці выратавальную аперацыю сваімі рэсурсамі толькі праз тыдзень пасля здарэння былі прыцягнуты сілы нарвежскага флоту, з дапамогай якіх удалося дабрацца да затопленай лодкі. Аднак нікога з членаў экіпажа сярод жывых ужо не было...
    Умацаванне ідэі адраджэння імперыі Уладзімір Пуцін пачаў з заснавання ў краіне (на думку шэрагу экспертаў, насуперак Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі) новых адміністрацыйных адзінак у выглядзе сямі федэральных акруг, якія ва ўладнай структуры фактычна былі пастаўлены вышэй за існуючыя губерні ды аўтаномнатэрытарыяльныя ўтварэнні. Савет Федэрацыі, вышэйшая палата расійскага парламента, перастаў быць органам, у якім засядалі кіраўнікі рэгіёнаў. Адначасова ствараліся праекты вайсковай, судовай, падатковай, аграрнай рэформаў. Пры правядзенні чарговых выбараў улады розных узроўняў выканаўчая ўлада пачала нашмат актыўней і агрэсіўней, чым раней, выкарыстоўваць адміністрацыйны рэсурс. Як вынік, прапуцінская партыя «Еднная Россня» неўзабаве займела большасць у Дзярждуме і ў шмат якіхорганах мясцовага самакіравання, штодазволіла Пуціну афіцыйна зацвярджаць напрацоўкі сваёй адміністрацыі ў самых розных пытаннях.
    Напачатку каманда Уладзіміра Пуціна крыху прыхоўвала сваё імкненне да дыскрымінацыі інтарэсаў нярускіх нацыянальных груп
    у дзяржаве. Але, напрыклад, ужо 15 студзеня 2002 г. Дзярждума ўнесла папраўку ў Федэральны закон «Аб мовах народаў Расійскай Федэрацыі», якая вызначыла, штографічнай асновай дзяржаўнай мовы Расіі і ўсіх дзяржаўных моў рэспублік Федэрацыі абавязкова павінна быць кірыліца. Улады Татарстана ў адпаведнасці з заканадаўствам сваёй рэспублікі, аспрэчылі такое рашэнне ў Канстытуцыйным судзе Расіі. 16 лістапада 2004 г. гэты суд прызнаў права органа федэральнай заканадаўчай улады вызначаць графічную аснову дзяржаўных моў народаў Расіі, адхіліўшы тым самым спробы ўладаў Татарстана перавесці татарскую пісьменнасць з кірыліцы на лацінку. Канстытуцыйны суд адзначыў, штозмяненне графічнай асновы дапушчальнае, калі яно «адпавядае гісторыка-культурным, сацыяльным і палітычным рэаліям і інтарэсам шматнацыянальнага народа Расіі». Але рашэнне такога пытання рэспублікай у аднабаковым парадку, маўляў, можа прывесці «да паслаблення федэратыўнага адзінства».
    У стратэгіі ажыццяўлення ўлады новай камандай надзвычай важнае значэнне надавалася масавым СМІ. Некаторыя агульнадаступныя тэлеканалы былі рознымі спосабамі ліквідаваны, а папулярны грамадскі канал НТВ быў фактычна захоплены праўладнымі структурамі. Апазіцыйныя палітычныя групоўкі таксама трапілі пад жорсткі кантроль спецслужбаў.
    Наогул, важным элементам палітыкі ўладаў стала сістэматычная дыфамацыя патэнцыйных канкурэнтаў як асоб карумпаваных, некампетэнтных і нават хворых. Ужо ўварванне расейскіх войскаў у Чачню ў верасні 1999 г. у адказ надзеянні баевікоў і напады на шматкватэрныя жылыя дамы ў Маскве ды іншых гарадах Расіі было выкарыстана для стварэння іміджу Уладзіміра Пуціна як збаўцы нацыі. За гэтай кампаніяй стаяў гетэрагенны хаўрус, у які акрамя «сям’і» і тагачасных фінансавых магнатаў кшталту Барыса Беразоўскага ўваходзілі прадстаўнікі пэўных груповак у ФСБ і шэраг рэгіянальных лідараў. Парадаксальным чынам гэта надало вобразу новага расійскага лідара ў вачах значнай колькасці людзей рысы сумленнай, блізкай да народа, дынамічнай, моцнай асобы, здольнай скончыць з кумаўством і безгаспадарнасцю эпохі Ельцына.
    Але падчас распрацоўкі свайго ўласнага палітычнага курсу Ула-
    дзімір Пуцін сутыкнуўся з няпростай задачай. 3 аднаго боку, ён павінен быўзабяспечыць непахіснасць сваёй улады, а з другога неабходна было знайсці вырашэнне вялікай колькасці праблем у эканоміцы і жыцці грамадства. Умацоўваючы свае пазіцыі ва ўладзе, новы прэзідэнт мусіў мець дачыненне з сіламі, якія сфармаваліся ўжо ў эпоху Ельцына: апарат з адміністрацыяй ранейшага прэзідэнта, урадавай бюракратыяй, буйнымі групамі капіталу і найбольш аўтарытэтнымі рэгіянальнымі кіраўнікамі.
    Грошы, з дапамогай якіх пуцінская каманда рэальна магла ажыццяўляць сваю палітыку, былі знойдзены зноў-такі праз выкарыстанне кампрамату на існуючых алігархаў і поўнае падпарадкаванне ўраду самых прыбытковых кампаній Расіі у асноўным тых, што належалі да нафтаі газаздабыўнай сферы. Так, усёмагутны «Газпрам» праз адпаведны націск на папярэдняе кіраўніцтва кампаніі быў перададзены ў кіраванне былому падначаленаму Уладзіміра Пуціна ў санктпецярбургскай мэрыі Аляксею Мілеру.
    Прыйшоўшы да ўлады не без дапамогі непапулярных у народзе алігархаў, Пуцін праз пэўны час стаў дэманстраваць сваю нязгоду з імі. Пачынаючы прыкладна з сакавіка 2000 г. супраць шэрагу буйных прадпрымальнікаў пачаліся канкрэтныя дзеянні з выкарыстаннем СМІ і праваахоўных органаў. Гэта выклікала значны непакой, асабліва ў колах кіравання эканомікай. Але, павялікім рахунку, Уладзімір Пуцін выступіў толькі супраць некаторых «палітычных» прадпрымальнікаў, такіх як Барыс Беразоўскі або Уладзімір Гусінскі, якія мелі значны палітычны ўплыў наСМІ. Пасля гэтага Гусінскі і Беразоўскі пакінулі краіну, a СМІ, кантраляваныя імі.трапілі ў рукі адміністрацыі Пуціна. У выніку апошняя атрымала новыя велізарныя магчымасці ўплываць на грамадскую думку.
    Стаўленне прэзідэнта Пуціна да прадпрымальнікаў, не цалкам падкантрольных яму, выявілася зноў у выстаўленні ім абвінавачванняў супраць Міхаіла Хадаркоўскага, на той час самага багатага чалавека ў Расіі, які стаяў на чале нафтавай кампаніі ЮКОС. Гэта адбылося за некалькі месяцаў да выбараў у Дзярждуму ў 2003 г. Хадаркоўскі падтрымліваў шэраг апазіцыйных партый і рухаў, а прэса сцвярджала, што ён мае таксама і прэзідэнцкія амбіцыі. Паколькі супраць яго і некаторых яго супрацоўнікаў была ўзбуджана крымінальная