• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці  Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка

    Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці

    Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 536с.
    Мінск 2018
    151.83 МБ
    Ценевая эканоміка сістэма вытворчасці, якая існуе насуперак дзейнаму ў краіне заканадаўству.
    ЛІТАРАТУРА ДА РАЗДЗЕЛА
    Абарпн, В., Сндорова, Г. «Русскнй мнр», б ессмысленный н беспоіцадный. 15.02.2015 II Рэжым доступу: https://www.svoboda. org/a/26855650.html.
    Алнкмн, А. Экономнка Росснн: От спада к стагнацнп н обратно к спаду? II Нносмм.ру. Россня сегодня. 4.05.2017. Рэжым доступу: https:// inosmi.ru/economic/20170504/239278406.html.
    Андреева, Е. Ю. Постмодернмзм: Нскусство второй половпны XX начала XXI века. С.-Петербург: Азбука-класснка, 2007. 488 с.
    Возрожденне росснйского нскусства в конце XX века начале XXI века: монографня / под ред. Ю. А. Бревновой. Новосйбнрск: І4зд-во «СмбАК», 2016. 108 с.
    Гайдар, Е. Т. Днм пораженпй п побед. Москва: ВАГРІ4УС, 1996. 365 с.
    Зыгарь, М. Вся кремлевская рать. Краткая мсторня современной Россмм. 2-е нзд. Москва: Альппна-Паблмшер, 2018.408 с.
    Нсторня Росснн / под ред. В. Н. Меньковского н О. Н. Яновского. Мннск: РЙВШ, 2005. С. 573-657.
    Короткевнч, В. Н. Нстормя современной Россмм. 1991-2003: учеб. пособне. С.-Петербург: Нзд-во Санкт-Петербургского ун-та, 2004. 296 с.
    Крайз, С. Прмдуманный мнр Путпна. О чем молчат в Росснм. Москва: Алгорнтм, 2017. 224 с.
    Нагаева, Г. Нсторня Росспн в формате ЕГЭ. Новейшее время. Ростовна-Дону: Фенмкс, 2017. С. 63-69.
    Путмн, В. В. 100 п 1 цнтата. Москва: Проспект, 2017.192 с.
    Церашковіч, П. Глабальныя праблемы чалавецтва: нарысы эканамічнай і сацыяльнай геаграфіі сучаснасці. Мінск: Зміцер Колас, 2017.176 с.
    Чубайс, Н. Б. Чубайс протмв Путнна. Чем заменмть «вертмкаль влас™». (Проект «Путнн»), Москва: Алгорнтм, 2016. 208 с.
    Эпоха Ельцмна: Очеркн полнтнческой мстормн / Ю. М. Батурчн [м др.]. Москва: ВАГРНУС, 2001. 815 с.
    Lourie, R. Putin: His Downfall and Russia’s Coming Crash. N. Y.: Thomas Dunne Books St. Martins Press, 2017. 272 p.
    Morozov, V. Russia’s Postcolonial Identity: A Subaltern Empire in a Euro­centric World. Basingstoke, N. Y.: Palgrave Macmillan, 2015. 209+viii p.
    Rosja. Rozwazania imperiologiczne / red. A. Skrzypek, S. Bielen. Warszawa: ASPRA, 2015. 262 s.
    Roxburgh, A. The Strongman. Vladimir Putin and the Struggle for Russia. London: I. B. Tauris, 2014. 398 p.
    Schroder, Hans Henning, Prof., Dr. Russland unter den Prasidenten Putin und Medwedew, 1999-2012. (B undeszentrale fur politische Bildung, 6.07.2012) Рэжым docmyny: https://www.bpb.de/internationales/europa/russland/47926/russland-unter-den-praesidenten-putin-und-medwedew-1999-2012?p=all.
    Van Herpen, M. Putins Propaganda Machine. Lanham, MD N. Y.: Row­man & Littlefield, 2016. 319 p.
    13.	ЗАМЕСТ ЗАКЛЮЧЭННЯ:
    КУДЫ ІДЗЕ РАСІЯ?
    У сённяшняй Расійскай Федэрацыі існуе дзіўная блытаніна з імперскай ідэалогіяй. 3 аднаго боку, адбываецца ўшанаванне памяці ахвяр сталінскага тэрору, а з другога усё часцей з’яўляюцца думкі пра тое, што «не ўсё так кепска было ў СССР». Болып за тое, трагедыя, маўляў, была якраз у тым, што Саюз разваліўся. У адных газетах пішуць пра рускіх дваран, пра іх высокую духоўнасць, узгадваюць Аляксандра Салжаніцына, а ў другіх пра тое, якім «магутным дзяржаўнікам быў Сталін».
    «Для Расіі, з яе гіганцкай тэрыторыяй і незлічонай колькасцю карысных выкапняў у яе нетрах «ніякай альтэрнатывы «чырвонай мадэлі» няма і быць не можа, і гісторыя гэта даказала», чытаем у Іллі Пажыдаева ў артыкуле, дзе ён, сярод іншага, перасцерагае: «Гаворка пры гэтым ідзе не пра Хрушчова, Брэжнева, Чарненку і іншых падобных маразматыкаў. Яны менавіта з прычыны сваёй абсалютнай дзяржаўнай бяздарнасці і ідыятызму, зрэшты, і заклалі наш цяперашні імперыялістычны падмурак. А гаворка ідзе пра Леніна, Сталіна, Мао, Дэн Сяопіна , Хо Шы Міна, Фідэля Кастра, Гамаль Абдэль Насэра ды іншых вельмі нешматлікіх кіраўнікоў-геніяў такога маштабу. Дык вось адзіная нацыя магчымая толькі пры іх і пры іхняй палітыцы». Яшчэ ў адным месцы той самы Пажыдаеў піша: «Калі Руская Праваслаўная Царква наважыцца далучыць Сталіна да грона святых, то гэтае яе рашэнне будзе адным з самых смелых і значных за шмат апошніх гадоў. I самае галоўнае гэта будзе абсалютна справядліва!» (сайт «Русская Народная Лнння»), Заўважым, што ўсё гэта піша не пенсіянер, а 30-гадовы дыпламаваны юрыст: будучыню Расіі ён бачыць фактычна ў панаванні ў ёй тэрарыстаў.
    Першы са згаданых артыкулаў з’явіўся не дзе-небудзь, а ў маскоўскай «Лнтературной газете» 4 лістапада 2016 г. у дзень, калі Расія дванаццаты раз адзначала свой Дзень народнага адзінства.
    У 2005 г., калі Расія яшчэ знаходзілася ў стане выпаўзання з багны бальшавіцкай ідэалогіі, там вырашылі прыдумаць «галоўнае расійскае нацыянальнае свята», але так, кабяно больш-менш супадала са святкаваннем 7 лістапада днём балыпавіцкага тэрарыстычнага перавароту.
    Расійскія прыўладныя ідэолагі пачалі шукаць нешта гераічнае. Пасля напружаных пошукаў, нарэшце, знайшлі: «4 лістапада 1612 ro­fla воіны народнага апалчэння пад камандаваннем Кузьмы Мініна і Дзмітрыя Пажарскага штурмам узялі Кітай-горад, вызваліўшы Маскву ад польскіх інтэрвентаў». Тое, што ў войску гэтых самых «інтэрвентаў» у большасці ваявалі беларусы, а таксама літоўцы, украінцы і нават самі велікаросы, згаданых ідэолагаў, здаецца, не надта хвалявала. Якім чынам гэтая перамога магла б стаць агульнарасійскай, расійскім народам таксама ніхто не патлумачыў. Наўрад ці жыхары Каўказа або волжска-ўральскія ды сібірскія народы ўбачылі ў гэтай даце хоць нешта святочнае для сябе...
    У апошнія гады ў Расіі пачалася глабальная пераацэнка гістарычных падзей. Некаторыя сумленныя гісторыкі адразу ўзнялі трывогу: маўляў, гэтае дзіўнае свята ніякім чынам не можа аб’яднаць усе народы федэрацыі, большасць з якіху той час жыла зусім не пад святлом крамлёўскіхзорак. Калі разабрацца, наогул там святкаваць няма чаго, бо пасля таго як Маскву вызвалілі, яшчэ шэсць гадоў у дзяржаве панавала «смута» войны з суседзямі і міжусобіцы працягваліся. Дзень народнага адзінства мае, такім чынам, вельмі сумнеўны, хісткі гістарычны падмурак.
    Але больш істотным выглядае іншае. Асноўная маса расіян, якая скептычна глядзіць налюбыя гучныя ініцыятывы лю бых уладаў, і гэтую ініцыятыву, мякка кажучы, не сустрэла з вялікім энтузіязмам. Затое да святочных шэсцяў у гонар гэтай даты далучыўся, скажам, «Рух супраць нелегальнай іміграцыі» тыя асобы, што голяць галовы, змагаюцца за «этнічную чысціню Расіі» і лупцуюць «чорных». Яны пачалі выходзіць на дэманстрацыі з лозунгамі «Расія для рускіх!» Такая хваля пракацілася не толькі па Маскве, але і па ўсіх буйных гарадах Расіі. У выніку ў прэсе падобныя зборышчы пачалі называць «Днём фашыста». Улада кінулася разганяць і арыштоўваць іх удзельнікаў, але выставіцьім сур’ёзныхабвінавачванняўпапростуне
    было каму. Нешта падобнае адбываецца цяпер у Расіі штогод, прычым колькасць нацыянал-шавіністаў там, прынамсі, не змяншаецца.
    У 2016 г. на Дзень адзінства ў Маскве быў адкрыты помнік кіеўскаму князю Уладзіміру. I зноў завіравалі дыскусіі, у якіх адны расейскія гісторыкі счапіліся з іншымі. Думка пра тое, што Уладзімір да Масквы не мае ніякага дачынення, што ў сапраўднасці такі помнік «з’яўляецца, перш заўсё, прыкметай узмацнення рэлігійнай экспансіі ў Расіі», дзе царква «ператварылася ў своеасаблівага алігарха, які валодае велізарнай фінансавай моцай», перакрываецца версіяй пра тое, што «Утадзімір стварыў тую самую агульнасць, якую мы цяпер называем Рускім светам».
    Між тым з’яўленне помніка князю Уладзіміру у Маскве выглядае цалкам лагічным пасля таго, як у 2014 г. прэзідэнт Пуцін заявіў у Крыме, што «менавіта тут, у Крыме, у старажытным Херсанэсе... прыняў хрышчэнне князь Уладзімір, а пасля была ахрышчана і ўся Русь». Гэта было нічым іншым, як і дэалагічным абгрунтаваннем далучэння Крыма да Расійскай Федэрацыі.
    Хістанні ў розныя бакі ў расійскай імперскай ідэалогіі цягнуцца яшчэ з царскай эпохі. А цяперашнім часам ізноў пачалася глабальная пераацэнка гістарычных падзей. Мясцовыя публіцысты і нават людзі з навуковымі ступенямі ў вялікай колькасці выкінулі на кніжны рынак Расіі і суседніх краін свае опусы, у якіх яны то даводзяць надзвычайную старажытнасць рускай нацыі і яе паходжанне ад гіпербарэяў, толітаральна лямантуюць, што Украіна, Беларусь або Казахстан гэта «недадзяржавы» або, нават больш вытанчана, «эканамічна непатрэбныя структуры». Федэральныя тэлеканалы расказваюць даверлівым гледачам пра тое, што нібыта ў Рыме знойдзены рэшткі старадаўняй рускай «нзбы».
    Вядомы беларускі журналіст і літаратар Аляксандр Лукашук не так даўно сказаў: «Будучае змяніць немагчыма змяніцьможна толькі мінулае». Вось у Расіі сёй-той і спрабуе гэта рабіць, прытым вельмі актыўна.
    Але куды ўсё-такі ідзе сённяшняя Расія? У сваёй нядаўна выдадзенай кнізе «Чубайс супраць Пуціна. Чым замяніць сённяшнюю вертыкаль улады?» палітолаг, брат аднаго з «архітэктараў ельцынскай Расіі» і яго палітычны апанент (паводле ўласных слоў) Ігар Чубайс
    ускладае надзею на пазітыўныя змены ў будучай Расіі, на тое, што некалі ў Расіі вертыкаль улады цяперашняга кшталту будзе замененая «шырокім самакіраваннем». На жаль, мы вымушаны выказаць вялікія сумневы ў тым, што некалі нешта такое ў прынцыпе можа адбыцца. Па-першае, амаль тысячагадовая гісторыя існавання Маскоўскай і Расійскай дзяржавы паказвае, што ніколі ў гісторыі ўладныя колы па-сапраўднаму не былі зацікаўлены ў тым, каб нешта падобнае мела месца. Можна, вядома, паверыць у шчырасць слоў першага прэзідэнта РФ Барыса Ельцына, які ў жніўні 1990 г. прапанаваў расійскім аўтаноміям браць «столькі суверэнітэту, колькі яны здольныя праглынуць», але, прыкладам, падзеі дзвюх чачэнскіх войнаў 1990-х гг., большасць якіх адбывалася пры тым жа Ельцыне, паказваюць, штогэта былі адно словы... Па-другое, знаходжанне пры любой уладзе, хоць самай маленькай, у гэтай краіне заўсёды звязвалася з велізарнымі эканамічнымі выгодамі для адпаведных людзей. Насіць на руцэ гадзіннік коштам у некалькі тысяч долараў лічыцца фірмовым знакам сённяшняй расійскай улады і асоб, якія яе непасрэдна абслугоўваюць.
    На жаль, сённяшнія праблемы Расіі ва ўзаемадачыненнях з яе суседзямі не з’яўляюцца вынікам дзейнасці цяперашняга кіраўніцтва Расійскай Федэрацыі і яе сучасных эліт. Каранёў гэтыхз’яў трэба дашуквацца ў глыбокай мінуўшчыне, якая і стварыла ментальнасць гэтых самых эліт. Шэраг даследчыкаў выказвае меркаванне, што паваротным момантам у расійскай гісторыі стала Высокае і Позняе Сярэднявечча: тады на велікарускіх землях пачала фармавацца яшчэ адна ўсходнеславянская супольнасць, наўгародска-пскоўская (ці дзве асобныя), адметнасць якой знішчыла Масква праз заваяванне і татальнае падпарадкаванне сабе. 3 таго часу ўсё мацней і мацней пачалі сябе выяўляць адрозненні дзяржаўнага ладу еўрапейскіх краін і Маскоўскай дзяржавы (пазней Расійскай імперыі, Савецкага Саюза, Расійскай Федэрацыі). Да Пятра I Расія фактычна функцыянавала як асобная цывілізацыя. Апошняй у Еўропе яна ліквідавала прыгон, апошняй увяла канстытуцыйную манархію, не маючы аж да рэвалюцыі 1905 г. ні канстытуцыі, ні парламента (у той самы час як Польшча і Фінляндыя мелі і тое, і другое)... На жаль, і сёння на самым высокім узроўні ў нашых усходніх суседзяў чуюцца галасы, што