• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці  Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка

    Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці

    Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 536с.
    Мінск 2018
    151.83 МБ
    Расія гэта, па-ранейшаму, нейкая незвычайная цывілізацыя, пры гэтым дэ-факта падразумяваеццаяе «асаблівая чысціня» і што самае горшае «вышэйшасць» у параўнанні з суседнімі «недадзяржавамі» і нават іншымі цывілізацыямі. Усё гэта і сілкуе рознага кшталту радыкальныя (часам нацысцкія) групоўкі, небяспеку якіх сёння не варта недаацэньваць.
    Амаль усе аўтары гэтай кнігі маюць у сваім радаводзе велікарускія карані. Ім асабліва баліць душа за цяперашнюю Расію, якая, нягледзячы на велізарныя багацці сваіх нетраў, так і не навучылася належным чынам будаваць уласную эканоміку, а самае галоўнае разумець і паважаць іншыя народы свету, у тым ліку сваіх найбліжэйшых суседзяў. Цэбры нянавісці і хлусні штодня выліваюцца на тых жыхароў былой імперыі, якія хочуць мець уласную мову, культуру і жыць паводле правіл, усталяваных імі самімі.
    У 1974 г. на савецкія экраны выйшаў зняты выдатнымі рэжысёрамі розных нацыянальнасцяў Міхаілам Ромам, Элемам Клімавым, Марленам Хуцыевым, Германам Лаўровым дакументальны фільм пад назвай «I ўсё-такі я веру». Аўтары-складальнікі гэтай кнігі таксама ўсё-такі вераць, што вялікадзяржаўны шавінізм і ксенафобія, якія досыць моцна ўкараніліся сярод эліт суседняй дзяржавы, калі-небудзь там будуць пераадолены. Абы гэта толькі адбылося без чарговых усяленскіх катастроф.
    ХРАНАЛОГІЯ НАЙВАЖНЕЙШЫХ ПАДЗЕЙ У ГІСТОРЫІ РАСІІ
    (усе даты да 1 сакавіка 1918 г. падаюцца паводле юліянскага календара)
    V -IV тыс. да н. э. засяленне тэрыторыі сённяшняй еўрапейскай часткі Расіі на поўначы плямёнамі археалагічнай культуры ямачна-грабеньчатай керамікі (большасць даследчыкаў адносіць іх да продкаў сучасных фіна-уграў), на поўдні плямёнамі днепра-данецкай культуры, якія, магчыма, размаўлялі на праіндаеўрапейскай мове.
    II тыс. да н. э. час засялення часткі сучаснай тэрыторыі паўднёвазаходняй Расіі протаскіфскімі плямёнамі археалагічнай культуры драўляных (зрубавых) пахаванняў.
    II I тыс. да н. э. час засялення тэрыторыі басейна Волгі і Акі протабалцкімі плямёнамі фацьянаўскай археалагічнай культуры.
    VIII -IX стст. н. э. прыход з захаду на землі сучаснай Расіі, заселеныя фіна-ўгорскімі і часткова балцкімі плямёнамі, славянскіх плямён вяцічаў (роменска-баршчоўская культура), пскоўскіх крывічоў (культура доўгіх курганоў) і ільменскіх славенаў (культура сопак). З’яўленне на наўгародскіх землях (у Ладазе) першых скандынаўскіх (варажскіх) дружын.
    IX ст. княжанне ў Ноўгарадзе Рурыка і яго вавагра Алега; падпарадкаванне Ноўгарадам Кіева (княжанне там сына Рурыка Ігара). Узнікненне Кіеўскай Русі.
    980-я гг. звяржэнне наўгародскім князем Уладзімірам Святаслававічам кіеўскага князя Яраполка.
    Канец X пачатак XI ст. пачатак хрышчэння ўсходніх славян кіеўскім князем Уладзімірам.
    1010-1034 гг.княжанне ў Ноўгарадзе (у 1016 -1054 гг„ з перапынкам, таксама ў Кіеве) Яраслава Уладзіміравіча (Мудрага).
    1020 і 1067 гг. войны кіеўскіх і наўгародскіх князёў з полацкімі Ізяслававічамі.
    1055-1067, 1078-1088 гг. княжанне ў Ноўгарадзе Ізяслававічаў.
    1067 -1078, 1094-1095 гг. княжанне ў Ноўгарадзе Святаслававічаў.
    1136 г. утварэнне Наўгародскай феадальнай рэспублікі (праіснавала да 1479 г.).
    Першая палова XII ст. узвышэнне Растова-Суздальскага княства на чале з Юрыем Далгарукім, сынам вялікага кіеўскага князя Уладзіміра Манамаха.
    1147 г. магчымая дата заснавання горада Масквы Юрыем Далгарукім (?).
    1157-1174 гг. княжанне ва Уладзіміры Андрэя Багалюбскага, сына Юрыя Далгарукага і дачкі палавецкага хана Аепы; узвышэнне Уладзімірскага княства.
    1176-1212 гг. княжанне ва Уладзіміры Усевалада Вялікае Гняздо, малодшага брата Андрэя Багалюбскага.
    31 траўня 1223 г. разгром аб’яднаных усходнеславянска-палавецкіх войскаў манголамі на рацэ Калцы.
    1237 г. пачатак нашэсця войскаў мангольскага хана Бату (Батыя) на паўночна-ўсходнеславянскія землі.
    1240 -1242 гг. уварванне сіл шведскіх і лівонскіх рыцараў на наўгародскія землі; перамогі над імі князя Аляксандра Неўскага.
    1243 г. утварэнне Залатой Арды; прызначэнне ханам Арды Батыем уладзімірскага князя Яраслава Уладзіміравіча вялікім князем кіеўскім.
    1246 г. Батый карае смерцю кіеўскага князя Міхаіла Усеваладавіча.
    1249 -1263 гг. княжанне (паводле ханскага ярлыка) Аляксандра Неўскага ва Уладзіміры.
    1299 г. пераезд кіеўскага праваслаўнага мітрапаліта Максіма ва Уладзімір.
    1318, 1325 гг. хан Залатой Арды Узбек карае смерцю ўладзімірскіх князёў Міхаіла Яраслававіча і яго сына Дзмітрыя.
    1327 г. паўстанне супраць Залатой Арды жыхароў Цвяры; задушана войскамі маскоўскага князя Івана Каліты.
    1331 г. ярлык ад хана Узбека на княжанне ва Уладзіміры атрымоўвае Іван Каліта (княжыў да 1341 г.).
    Пачатак 1330-х гг. пераезд праваслаўнага мітрапаліта Пятра з Уладзіміра ў Маскву.
    1348 г. абвяшчэнне незалежнасці Пскоўскай рэспублікі (праіснавала да 1510 г.).
    1350 г. узмацненне самастойнасці Вялікага княства Разанскага (праіснавала да 1521 г.).
    1362 г. маскоўскі князь Дзмітрый (Данской) атрымоўвае ад ханскага цемніка Мамая ярлык на ўладзімірскае княжанне.
    1368,1370,1372 гг. паходы вялікага князя Альгерда на Маскву.
    8 верасня 1380 г. разгром войскаМамая наКуліковым полі аб’яднанымі сіламі ўсходнеславянскіх княстваў на чале з Дзмітрыем Данскім.
    1382 г. знішчэнне Масквы ханам Залатой Арды Тахтамышам.
    1385-1485 гг. існаванне самастойнага Цвярскога княства.
    1389-1425 гг. княжанне ва Уладзіміры (паводле ярлыка, выдадзенага ханскім паслом Шахматам) Васілія I, сына Дзмітрыя Данскога.
    1404 г. утварэнне Смаленскага ваяводства, якое знаходзілася ў васальнай залежнасці ад Вялікага Княства Літоўскага.
    1425-1433 гг. княжанне ў Маскве і Уладзіміры (паводле ярлыка, выдадзенага ханам Улу Мухамедам) Васілія II Цёмнага, сына Васілія I і Соф’і Вітаўтаўны.
    1439 г. маскоўскі праваслаўны мітрапаліт Ісідар падтрымлівае Фларэнтыйскую дамову аб аб’яднанні праваслаўнай царквы з рымакаталіцкай; гэтае рашэнне не прымае Васілій Цёмны і адхіляе Ісідара ад пасады мітрапаліта.
    1447 г. Васілій Цёмны абвяшчае сябе гасударом Маскоўскім і ўсяе Русі; годам пазней такі ж тытул атрымоўвае яго сын Іван III.
    Кастрычнік-лістапад 1480 г. стаянне расійскіх войскаў і войскаў хана Ахмата на рэчцы Угры; фактычнае набыццё маскоўскімі ўладарамі незалежнасці ад ханаў Залатой Арды.
    1492-1494 гг. першая абвешчаная вайна Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ.
    1497 г. выданне Іванам III свайго Судзебніка.
    1500-1503 гг. другая вайна Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ.
    1503 г. сабор Маскоўскай праваслаўнай царквы, на якім асуджаны за ерась Ніл Сорскі.
    1505-1533 г. уладаранне ў Маскоўскай дзяржаве Васілія III.
    1506-1508,1512-1522 гг. трэцяя і чацвёртая войны Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ.
    1514 г. захоп Масквой Смаленска.
    8 верасня 1514 г. паражэнне войскаў Масковіі ў бітве пад Оршай супраць войскаў ВКЛ і Польшчы.
    1521 г. разрабаванне Масквы крымскімі татарамі на чале з ханам Мухамед-Гірэем.
    1533-1584 гг. уладаранне ў Маскве Івана IV Жахлівага (у 1547 г. абвясціў сябе гасударом Расійскага царства).
    1534-1537 г. пятая вайна Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ.
    1549 г. першы Земскі сабор («сабор замірэння») Івана IV у Маскве.
    1550 г. выдадзены Судзебнік Івана IV.
    1551 г. Стагаловы сабор расійскай праваслаўнай царквы ў Маскве.
    1552 г. захоп расійскімі войскамі Казані; падпарадкаванне Казанскага ханства.
    1556 г. захоп Масквой Астрахані; ліквідацыя Астраханскага ханства.
    1558-1583 гг. Лівонская (Інфлянцкая) вайна. Акупацыя Полацка ў 1563-1579 гг.
    1565-1572 гг. апрычніна ў Расіі.
    Чэрвень-ліпень 1566 г. другі Земскі сабор у Маскве.
    Травень 1571 г. крымскі хан Дэўлет-Гірэй спальвае Маскву.
    Ліпень 1572 г. перамога расійскіх войскаў над крымскімі татарамі ў бітве каля Моладзяў.
    1575-1576 г. указам Івана IV Сімяон Бекбулатавіч аб’яўлены вялікім князем Маскоўскім.
    1581 г. забойства Іванам Жахлівым свайго спадкаемцы на троне Івана Іванавіча.
    1582 г. атрады Ермака заваёўваюць Сібірскае ханства.
    1584-1598 г. цараванне ў Масковіі Фёдара Іванавіча пры фактычным кіраванні дзяржавай Барыса Гадунова.
    1589 г. стварэнне асобнага ад Канстанцінопаля расійскага патрыярхату царквы ўсходняга абраду.
    1591 г. смерць царэвіча Дзмітрыя Іванавіча ў Углічы.
    24 лістапада 1597 г. выданне царом Фёдарам Іванавічам указа аб запрыгоньванні сялян.
    1598-1605 гг. афіцыйнае цараванне Барыса Гадунова.
    1601-1603 гг. масавы голад у Расіі.
    1603-1613 гг. Смутны час у Расійскім царстве.
    1604-1605 гг. паход Ілжэдзмітрыя I на Маскву. Каранаванне яго на расійскага цара пасля смерці Барыса Гадунова.
    17 траўня 1606 г. дзяржаўны пераварот у Маскве, звяржэнне і забойства Ілжэдзмітрыя I.
    1606-1610 гг. цараванне Васілія Шуйскага.
    1606-1607 гг. паўстанне пад кіраўніцтвам Івана Балотнікава.
    1607-1610 гг. ваенныя дзеянні з боку атрадаў Ілжэдзмітрыя II.
    1609-1618 гг. ваенныя дзеянні атрадаў Швецыі і Рэчы Паспалітай на тэрыторыі Расійскай дзяржавы.
    1610-1612 гг. ваенныя дзеянні войскаў Уладзіслава Вазы наСмаленшчыне і ў Маскве.
    27 жніўня 1610 г. прыняцце прысягі каралевічам Уладзіславам у якасці расійскага цара.
    Сакавік 1611 г. выступленне Першага апалчэння пад камандай Пракопія Ляпунова.
    24 чэрвеня 1612 гг. разгром расійскіх войскаў атрадамі Рэчы Паспалітай у бітве пад Клушынам.
    Красавік-кастрычнік 1612 г. ваенныя дзеянні Другога апалчэння на чале з Кузьмой Мініным і Дзмітрыем Пажарскім. Вызваленне Масквы ад войскаў Уладзіслава Вазы.
    1613-1645 гг. цараванне Міхаіла Фёдаравіча Раманава.
    1632-1634 гг. вайна Расіі з Рэччу Паспалітай (Смаленская вайна).
    1637 г. захоп турэцкай крэпасці Азоў данскімі і запарожскімі казакамі.
    1645-1676 гг. цараванне Аляксея Міхайлавіча.
    1649 г. прыняцце Саборнага Улажэння; канчатковае запрыгоньванне расійскіх сялян.
    1652-1666 гг. знаходжанне Нікана на пасадзе маскоўскага праваслаўнага патрыярха; рэфармаванне царквы.
    8 студзеня 1654 г. паводле рашэння ўкраінскай казацкай рады ў Пераяславе Левабярэжная Украіна часова пераходзіць у расійскае падданства.
    1654-1667 гг. вайна Расійскага царства з Рэччу Паспалітай за Беларусь, якая з авяршылася Андрусаўскім замірэннем (Юстудзеня 1667 г.) тэрмінам на 13 з паловай гадоў.
    1662 г. народнае паўстанне («медны бунт») у Маскве.
    1670-1671 гг. сялянска-казацкая вайна пад кіраўніцвам Сцяпана Разіна.