Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці
Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 536с.
Мінск 2018
ПалітолагУладзімір Іназемцаў нядаўна адзначаў: «Цяпер, калі сам Пуцін і шмат якія расійскія чыноўнікі прызнаюць, што ўжо некалькі тысяч расіян ваююць на баку ІД, удары па ім і наогул стабілізацыя ў Сірыі ў значнай меры правакуюць уцёкі гэтых б аевікоў. Таму... нанясенне ўдараў за мяжою, пра якія кажа Пуцін, можа прывесці да нечаканых для яго вынікаў і да зваротнай інфільтрацыі баевікоў ІД у Расію».
Эксперты звяртаюць увагу і на другі чыннік: невялікая вайна за межамі краіны дазваляе прэзідэнту Пуціну спісаць на яе эканамічныя праблемы Расіі, якія ўсё павялічваюцца. Да таго ж узмацненне ваенна-прамысловага комплексу дапамагае расійскай уладзе змагацца з эканамічным спадам, ствараючы дадатковыя працоўныя месцы. Паводле некаторых падлікаў, цяпер на вайну працуюць прыкладна 16 % працаздольных расіян.
He выпадкова таксама, што ў апошнія месяцы 2017 г. у Крамлі з візітамі пабываў цэлы шэраг лідараў і дыпламатаў вядучых арабскіх дзяржаў. Так, пасля сустрэчы прадстаўнікоў Масквы і Эр-Рыяда Сірыя паабяцала ўкласці ў расійскую эканоміку ў бліжэйшы час 10 млрд долараў.
Якая ж сітуацыя складалася на палітычным полі ў Расіі да канца
2017 года? Ранейшае пакаленне апазіцыйных лідараў страціла свае ўплывы, а большасць з іх папросту ўжо не жыве. Так, у лютым 2015 г. у цэнтры Масквы быў забіты ўплывовы апазіцыйны палітык Барыс Нямцоў, і абставіны гэтага забойства па сёння да канца не раскрыты. Актыўныя дзеянні аднаго з арганізатараў масавых пратэстаў у 2011-2017 гг. Аляксея Навальнага прывялі да таго, што ён быў абвінавачаны расійскай пракуратурай у розных злоўжываннях і адхілены ад магчымасці ўдзельнічаць у чарговых прэзідэнцкіх выбарах.
Допінгавы скандал на Алімпіядзе, якую Расія праводзіла ў 2014 г. у Сочы, прывёў да таго, што кантраляваны ўладамі (насуперак Алімпійскай хартыі) Нацыянальны алімпійскі камітэт Расіі быў выключаны са складу Міжнароднага алімпійскага камітэта, і на зімовай Алімпіядзе 2018 г. у карэйскім Пхёнчхане расійская зборная выступала пад нейтральным алімпійскім флагам. Расія таксама атрымала пра-
ва правесці ў 2018 г. чарговы чэмпіянат свету па футболе.
Паводле звестак расійскага Цэнтрвыбаркама, на чарговых прэзідэнцкіх выбарах, што адбыліся 18 сакавіка 2018 г„ Уладзімір Пуцін перамог у першым туры, набраўшы 76,69 % галасоў тых, хто браў удзел у гэтых выбарах.
Акцыя пратэсту «Ён нам не Цар!» пасля чарговых прэзідэнцкіх выбараў. Масква, травень 2018 г.
12.3. Культура і навука Расіі постсавецкага часу. Пасля распаду СССР у 1991 г. і крушэння камунізму перад расійскімі мастакамі адкрыліся новыя магчымасці. Сёння можна весці гаворку пра адносна поўную свабоду аб’яднанняў і творчага выяўлення. З’явіліся мастацкія групоўкі і прыватныя галерэі; з іх шмат якія карыстаюцца спонсарскай падтрымкай банкаў і камерцыйных прадпрыемстваў. Што да стылю, то ў сучасным мастацтве можна знайсці ўсё: ад неапрымітывізму ды стылізацый пад народныя промыслы да сюррэалізму і абстракцыянізму. Кардынальнае змяненне сістэмы каштоўнасцяў прывяло да глыбокага крызісу грамадскай думкі. Шмат каго цяпер займае пытанне, ці не сказіць новы дух камерцыі тое высокае пакліканне, на якое ў культурным і палітычным жыцці Расіі заўсёды прэтэндавала мастацтва?
Сярод старэйшага постсавецкага пакалення расійскіх мастакоў сёння найбольш папулярныя паводле паказчыкаў продажу выкананых імі прац Георгій Гур’янаў, Цімур Новікаў, Леанід Пурыгін, Валерый Кашлякоў. Рэйтынг прац маладых мастакоў узначальвае Яўгеній Антуф’еў, за ім ідуць Цімафей Радзя, Ягор Кошалеў. Цікавыя творы ёсць у даробку інгушскага мастака Дауда Аздоева, татарскага
Эрнст Неізвесны. Прарок
жывапісца Азада Хабібуліна, удмурцкага мастака Валерыя Чтака, якуцкага мастака Ісая Капітонава.
Вельмі вядомымі (хоць і неадназначна ацэненымі) сталі працы рускага скульптара Вячаслава Клыкава, расійска-грузінскага разьбяра Зураба Цэрэтэлі, а таксама асецінскага скульптара Станіслава Тавасіева, чачэнскага скульптара Дарчы Хасаханава, дагестанска-лезгінскага разьбяра Шарыфа Шахмарданава. Вярнуліся ў Расію шматлікія творы руска-габрэйскага скульптара-эмігранта Эрнста Неізвеснага.
У расійскай архітэктуры вядомасць набылі працы рускіх архітэк-
тараў Уладзіміра Белавусава, Юрыя Гнядоўскага, Уладзіміра Кубасава, Уладзіміра Папова, Ірыны Бенуа, татарскіх дойлідаў Іскандэра Сайфуліна, Саяра Айдарава.
У літаратуры ў гэты час яскрава пра сябе заявілі рускія творцы Людміла Петрушэўская, Віктар Ерафееў, Віктар Пялевін, Уладзімір Сарокін, Таццяна Талстая, Вячаслаў П’ецух, адыгейскі празаік Сафер Панеш, башкірскі паэт Сафуан Алібай, башкірскі празаік і драматург Нажыб Асанбаеў, марыйскі празаік Юрый Салаўёў-Косатан, татарская пісьменніца Гузель Яхіна, тувінскі паэт Майнай Саая, хакаскі празаік Андрэй Халараў, чачэнскі паэт Зелімхан Яндарбі, чачэнскі празаік Канта Ібрагімаў, чувашскія паэты Пурхі Ахван, Альбіна Юрату ды іншыя.
Як і ў папярэдні перыяд, значныя пастаноўкі ў розных расійскіх тэатрах ажыццявілі рускія рэжысёры Галіна Волчак, Алег Табакоў, Валерый Фокін, да іх, сяр од іншых, далучыліся Пётр Фаменка, татарскі рэжысёр Рашыд Загідулін.
У кінамастацтве побач з выбітнымі рускімі рэжысёрамі Эльдарам Разанавым, Мікітам Міхалковым, Аляксандрам Рагожкіным, Леанідам Гайдаем, Пятром Тадароўскім вылучыліся такія яскравыя асобы, як Аляксандр Сакураў, Андрэй Звягінцаў, Андрэй Балабанаў, Павел Лунгін, Аляксей Учыцель, Рэната Літвінава, Кірыл Сярэбранікаў, Павел Чухрай, руска-габрэйскі пастаноўшчык Дзмітрый Астрахан, руска-марыйскі кінарэжысёр Андрэй Эшпай ды іншыя. Папулярнымі зрабіліся рускія акторы Канстанцін Хабенскі, Сяргей Гармаш, Кацярына Вілкова, Аляксандр Балуеў, Сяргей Бязрукаў, Аляксей Чадаў, Андрэй Мярзлікін, Аксана Акіньшына, Сяргей Макавецкі, Ганна Кавальчук, татарскія актрысы Чулпан Хаматава, Роза Хайруліна і г. д.
Сярод кампазітараў постсавецкай Расіі варта адзначыць творы рускіх музыкантаў Эдуарда Арцём’ева, Ільі Дэмуцкага, Антона Лубчанкі, карэльскага кампазітара Аляксандра Белабародава, татарскіх кампазітараў Іраіды Юсупавай, Зульфіі Раупавай.
Сапраўдную славу,у тым лікупа-за межамі Расіі, займелі сучасныя рускія оперныя выканаўцы Ганна Нятрэбка, Дзмітрый Хварастоўскі, Вольга Барадзіна, Сяргей Лейферкус, Вячаслаў Полазаў, башкірскія спевакі Таццяна Ніканорава і Ільдар Абдразакаў, бурацкая спявачка
Вольга Жыгмітава, татарская спявачка Венера Гімадзіева, а таксама рускія балерыны Ульяна Лапаткіна, Святлана Захарава, Дзіяна Вішнёва, бурацкая балерына Марыя Магзолава. Шмат каго здзіўляе сваім унікальным голасам чачэнскі спявак Шарып Умханаў.
Дасягненні расійскай навукі апошніхгадоўмаюць супярэчлівы характар. Вялікая колькасць таленавітых навукоўцаў выехала за мяжу, галоўная прычына гэтага фінансаванне навуковых даследаванняў паводле астаткавага прынцыпу, немалыя бюракратычныя перашкоды, слабая матэрыяльна-тэхнічная база шмат якіх навуковых цэнтраў.
Разам з тым у 2000-х гг. некалькі расійскіх вучоных атрымалі Нобелеўскія прэміі ў галіне фізікі: беларус Жарэс Алфёраў (2000), а таксама Аляксей Абрыкосаўі Віталій Гінзбург (2003), Андрэй Гейм і Канстанцін Навасёлаў (2010). Павялічылася колькасць навукова-папулярных часопісаў і выдадзеных кніг падобнага характару. У 2014 г. урадам Расіі была зацверджана Дзяржаўная праграма развіцця навукі і тэхналогій на 2013 -2020 гг.; у выніку палепшылася фінансаванне некаторых навуковых напрамкаў, найперш звязаных з ВПК. Так, бюджэтнае фінансаванне фундаментальных даследаванняў на 2017 год павінна было скласці 89 524 214,1 тыс. руб. (каля 1,5 млрд долараў ЗША).
АСНОЎНЫЯ ТЭРМІНЫ I ПАНЯЦЦІ
Алігархія рэжым, пры якім палітычная ўлада ў краіне належыць вузкаму колу асоб. Як правіла, гэтыя асобы з’яўляюцца мільярдэрамі і мультымільянерамі, належаць да вайскова-палітычнай эліты або спецслужбаў і дапамагаюць вызначаным імі палітычным кіраўнікам у забеспячэнні трываласці функцыянавання такога рэжыму.
Анексія гвалтоўны захоп тэрыторыі чужой краіны або яе часткі.
Ваўчар каштоўная папера мэтавага прызначэння, якая павінна гарантаваць бясплатную перадачу яе трымальніку часткі былой агульнадзяржаўнай маёмасці.
Вялікадзяржаўны шавінізм агрэсіўная форма нацыяналізму вялікай паводле тэрыторыі і насельніцтва дзяржавы ў дачыненні да малых дзяржаў.
Губернапгар найвышэйшая службовая асоба рэгіёна суб’екта сучаснай Расійскай Федэрацыі; пачынаючы з 2012 г. выбіраецца насельніцтвам з ліку падтрыманых прэзідэнтам кандыдатур.
Дзяржаўная Дума Расійскай Федэрацыі ніжэйшая палата сучаснага расійскага парламента, у якой засядаюць прадстаўнікі розных палітычных груповак.
Контррэформы рэформы, скіраваныя на в яртанне да р анейшых парадкаў.
«Ліберальная імперыя» канцэпцыя ўнутранай і знешняй палітыкі дзяржавы, у межах якой моцная дэмакратычная дзяржава з рынкавай эканомікай ажыццяўляе экспансію ў іншых дзяржавах з мэтай дасягнення стабільнасці ў зносінах з апошнімі. Грунтуецца на ідэі стварэння «прывабнага вобраза» экспансіянісцкай дзяржавы.
Прыватызацыя раздзяржаўленне маёмасці, якое праводзіцца з ініцыя тывысамой дзяржавы.
Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі кіраўнік сучаснай Расійскай дзяржавы, які мае амаль не абмежаваныя паўнамоцтвы ў ажыццяўленні яе ўнутранай і знешняй палітыкі, з’яўляецца вярхоўным галоўнакамандуючым расійскай арміі, валодае правам роспуску Дзярждумы. Гэтую пасаду дагэтуль займалі 3 асобы: Барыс Ельцын, Уладзімір Пуцін і Дзмітрый Мядзведзеў.
«Рускі свет» паўафіцыйная дактрына ўладаў сучаснай Расійскай Федэрацыі, згодна з якой яны прыўлашчылі права «бараніць інтарэсы рускамоўнага насельніцтва» па ўсім свеце, асабліва ў постсавецкіх дзяржавах.
Савет Федэрацыі вышэйшая палата сучаснага расійскага парламента, у якой фармальна прадстаўлены рэгіёны дзяржавы.
Савет муфціяў адна з цэнтралізаваных арганізацый мусульман сучаснай Расіі, створаная ў 1996 г. на чале з шэйхам Равілем Гайнутдзінам.
Суд прысяжных суд, вердыкт у якім наконт вінаватасці або невінаватасці абвінавачаных выносяць асобы, якія прынялі спецыяльную прысягу.
Федэральная служба бяспекі (скарочана: ФСБ) орган, афіцыйна створаны дзеля абароны бяспекі Расійскай Федэрацыі і падпарадкаваны непасрэдна прэзідэнту краіны. Кадравы склад ФСБ сфарміраваўся на аснове супрацоўнікаў былога Камітэта дзяржбяспекі СССР.