Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці
Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 536с.
Мінск 2018
1672-1681 гг. расійска-турэцкая вайна.
1676-1682 гг. цараванне Фёдара Аляксеевіча.
1682-1696 гг. супольнае цараванне Івана V Аляксеевіча і Пятра I Аляксеевіча пры рэгенцтве царэўны Соф’і Аляксееўны (да 1689 г.).
1696-1725 гг. аднаасобнае цараванне Пятра I (з 1721 г. абвясціў сябе ўсерасійскім імператарам).
1697-1698 гг. знаходжанне Пятра I у Заходняй Еўропе.
1700—1721 гг. Паўночная вайна паміж Паўночным саюзам (Расія, Данія, Саксонія, Рэч Паспалітая) і Швецыяй.
1703 г. заснаванне Пятром I горада Санкт-Пецярбурга як новай сталіцы Расійскай дзяржавы.
1721 г. далучэнне (паводле Ніштацкай мірнай дамовы) Эстляндыі, Ліфляндыі, Інгерманландыі і часткі Карэліі да Расіі.
27 чэрвеня 1709 г. перамога войска на чале з Пятром I у бітве з арміяй шведскага караля Карла XII пад Палтавай (Украіна).
24 студзеня 1722 г. указ Пятра I аб стварэнні «Табеля аб рангах».
1725 г. заснаванне Пецярбургскай Акадэміі навук.
1725-1727 гг. уладаранне імператрыцы Кацярыны I.
1727-1730 гг. уладаранне імператара Пятра II.
1730-1740 гг. уладаранне імператрыцы Ганны Іванаўны; «біронаўшчына».
1730-я 1740-я гг. далучэнне да Расійскай імперыі Малога і Сярэдняга жузаў Казахстана.
17 кастрычніка 1740 25 лі стапада 1741 г. рэгенцтва Эрнста Ёгана Бірона (да 7 лістапада 1740г.) іГанны Леапольдаўны пры малалетнім цару Іване Антонавічу.
25 лістапада 1741 г. прыход да ўлады ў выніку дзяржаўнага перавароту Лізаветы Пятроўны (імператрыца ўсерасійская да 1761 г.).
1755 г. заснаванне імператарскага ўніверсітэта ў Маскве.
1756—1762 гг. удзел Расіі ў Сямігадовай вайне набаку Аўстрыі, Францыі, Саксоніі супраць Прусіі, Вялікабрытаніі і шэрагу нямецкіх герцагстваў.
1756 г. заснаванне Імператарскага тэатра ў Пецярбургу.
1761-1762 гг. уладаранне імператара Пятра III. Пачатак знаходжання дынастыі Гальштэйн-Готарф-Раманавых на расійскім троне.
18 лютага 1762 г. абвяшчэнне імператарскага Маніфеста аб вольнасці дваранства.
22 верасня 1762 г. прыход да ўлады ў выніку дзяржаўнага перавароту Кацярыны II (імператрыца ўсерасійская да 1796 г.).
1764 г. ліквідацыя Кацярынай украінскага гетманства і стварэнне Маларасійскага генерал-губернатарства.
1767 г. уведзена забарона сялянам падаваць скаргі на памешчыкаў.
1767-1768 гг. праца створанай Кацярынай «Камісіі па Улажэннях».
1768-1774 гг. расійска-турэцкая вайна. Пашырэнне тэрыторыі Расіі за кошт земляў паўночных узбярэжжаў Чорнага і Каспійскага мораў, а таксама прычарнаморскіх стэпаў.
1771 г. поўнае далучэнне Калмыцкага ханства да Расіі.
1772-1795 гг. актыўны ўдзел Расійскай імперыі ў трох падзелах Рэчы Паспалітай і пашырэнне імперскай тэрыторыі на захад.
1773-1775 гг. сялянска-казацкая вайна на чале з Емяльянам Пугачовым.
1775 г. адміністрацыйная рэформа Кацярыны II. Ліквідацыя Запарожскай Сечы.
1783 г. ліквідацыя Крымскага ханства і далучэнне Крыма да Расійскай імперыі.
1785 г. прынятыя Жалаваныя граматы дваранству і гарадам.
1786 г. зацверджаны Статут народных вучэльняў.
1787-1791 гг. расійска-турэцкая вайна. Адсоўванне мяжы паміж імперыямі да Днястра.
1788-1790 гг. расійска-шведская вайна.
Сакавік-лістапад 1794 г. паўстанне ў Рэчы Паспалітай пад камандай
Тадэвуша Касцюшкі. Задушэнне паўстання войскамі Аляксандра Суворава. Разня ў варшаўскай Празе.
1796-1801 гг. уладаранне імператара Паўла I.
1799 г. італьянскі і швейцарскі паходы расійскіх экспедыцыйных сіл пад камандай Аляксандра Суворава.
12 сакавіка 1801 г. прыход да ўлады ў выніку дзяржаўнага перавароту Аляксандра I (імператар усерасійскі да 1825 г.).
1801 г. з’яўленне першага ў гісторыі праекта расійскай канстытуцыі.
1801 г. далучэнне да Расіі Усходняй Грузіі, Картлі і Кахеціі.
1801 г. указ аб дазволе недваранам купляць ненаселеныя землі.
1802 г. утварэнне васьмі міністэрстваў: унутраных спраў, замежных спраў, ваеннага, ваенна-марскога, юстыцыі, камерцыі, фінансаў, народнай асветы.
1803 г. указ «Аб вольных хлебаробах» аб наданні памешчыкам права адпускаць прыгонных на волю з зямлёй за выкуп.
1803 г. першае расійскае кругасветнае падарожжа пад камандай Ёгана (Івана) Крузенштэрна.
1804 г. зацвярджэнне першага ўніверсітэцкага статута.
1805 г. удзел Расіі ў трэцяй і чацвёртай антыфранцузскіх кааліцыях.
1805 г. паражэнне расійска-аўстрыйскіх войскаў у бітве з Напалеонам пад Аўстэрліцам.
1807 г. Тыльзіцкі мір з Францыяй.
1808 г. расійска-шведская вайна.
1809 г. план дзяржаўных пераўтварэнняў Міхаіла Спяранскага.
1809 г. Фрыдрыхсгамскі мір са Швецыяй; далучэнне Фінляндыі і Аланскіх выспаў да Расіі.
1810 г. стварэнне імператарам Дзяржаўнага савета.
1812 г. высылка ініцыятара расійскіх рэформаў Міхаіла Спяранскага ў Сібір.
1812 г. Бухарэсцкая мірная дамова з Турцыяй; далучэнне Бесарабіі да Расіі.
1812 г. пераход войскаў Напалеона цераз Нёман; пачатак Айчыннай вайны Расіі (скончылася ў 1813 г.).
26 жніўня 1812 г. Барадзінская бітва.
1813-1814 гг. замежныя паходы расійскай арміі.
18-19 сакавіка 1814 г. уступленне аўстрыйскіх, вюртэмбергскіх, прускіх і расійскіх войскаў у Парыж; адхіленне Напалеона ад улады.
Кастрычнік 1815 г. стварэнне манархамі Аўстрыі, Прусіі і Расіі кансерватыўнага Свяшчэннага саюза (канчаткова распаўся падчас Крымскай вайны).
Канец 1810-х пачатак 1820-х гг. стварэнне ў Расійскай імперыі шэрагу таемных антыцарскіх таварыстваў.
1825 г. выступленне дзекабрыстаў на Сенацкай плошчы ў Пецярбургу.
1825-1855 гг. уладаранне імператара Мікалая I.
1826-1828 гг. расійска-персідская вайна; далучэнне Нахічэвані і Ерэвана да Расіі.
1827 г. выдадзена распараджэнне аб прыёме дзяцей сялян толькі ў пачатковыя школы; канчаткова ўстаноўлена рыса аселасці для габрэяў імперыі.
1828 г. павятовыя вучэльні аддзеленыя ад гімназій, вучыцца ў якіх атрымалі магчымасць толькі дзеці дваран і чыноўнікаў.
1828-1829 гг. расійска-турэцкая вайна; Расія атрымала большую частку ўсходняга берага Чорнага мора і дэльту Дуная.
Лістапад 1830 кастрычнік 1831 гг.антырасійскае паўстанне ў Польшчы і былым ВКЛ. Задушана царскімі войскамі пад камандай фельдмаршала Івана Паскевіча.
1832 г. абнародавана прапанова міністра народнай асветы Сяргея Уварава пакласці ў аснову ўсёй унутранай палітыкі ўрада лозунг «Самадзяржаўе, праваслаўе, народнасць!»; узнікненне тэорыі афіцыйнай народнасці.
1833 г. публікацыя Поўнага збору законаў Расійскай імперыі і Збору законаў Расійскай імперыі.
1835 г. першае скарачэнне аўтаноміі расійскіх універсітэтаў.
1837-1841 гг. рэформа Пятра Кісялёва ў справе кіравання дзяржаўнымі сялянамі.
1849 г. удзел Расіі ў задушэнні венгерскай рэвалюцыі.
1851 г. увод у эксплуатацыю чыгункі Санкт-Пецярбург Масква.
1853-1856 гг. Крымская вайна; паражэнне Расійскай імперыі.
1855-1881 гг. уладаранне імператара Аляксандра II.
1857 г. створаны сакрэтны камітэт па справах памешчыцкіх сялян.
1858 г. падпісаны ўказ, які даваў асабістую свабоду ўдзельным сялянам.
1860 г. прапанаваны праект «Палажэння аб сялянах».
19 лютага 1861 г. абнародаваны імператарскі маніфест аб скасаванні прыгоннага права.
Лістапад 1830 кастрычнік 1831 гг.антырасійскае паўстанне ў Польшчы і былым ВКЛ. Задушана царскімі войскамі пад камандай фельдмаршала Івана Паскевіча.
1863 г. прыняцце новагаўніверсітэцкага статута, пашырэнне аўтаноміі ўніверсітэтаў.
1864 г. земская рэформа: падпісана «Палажэнне аб губернскіх і павятовых земскіх установах».
1864 г. стварэнне бессаслоўных, галосных і незалежных судоў; увядзенне суда прысяжных.
Кастрычнік 1864 г. канчатковае задушэнне паўстання ў Польшчы, Беларусі і Літве расійскімі вайсковымі і паліцэйскімі сіламі.
19 лістапада 1864 г. прыняты гімназічны статут, пачатак стварэння класічных і рэальных гімназій.
1865 г. прынятыя «Часовыя правілы для друку», скасавана папярэдняя цэнзура для кніг і прэсы.
1865 г. узяцце Ташкента войскамі пад камандай Міхаіла Чарняева.
4 красавіка 1866 г. няўдалы замах Дзмітрыя Каракозава на Аляксандра П.
1867 г. продаж Расіяй Аляскі Паўночна-Амерыканскім Злучаным Штатам; далучэнне вялікай часткі Цэнтральнай Азіі да Расіі і стварэнне Туркестанскага генерал-губернатарства Расійскай імперыі.
1870 г. стварэнне Таварыства перасоўных майстэрняў расійскіх мастакоў-рэалістаў.
1871 г. Лонданская канферэнцыя; адмена артыкулаў Парыжскай дамовы аб нейтралізацыі Чорнага мора.
1873 г. хівінскі паход расійскіх войскаў, ператварэнне Хівінскага ханства ў васала Расійскай імперыі.
1873 г. стварэнне Саюза трох імператараў (Расіі, Аўстрыі і Прусіі) супраць Асманскай імперыі.
1874 г. увядзенне ўсесаслоўнай вайсковай павіннасці, скасаванне рэкрутчыны.
1874 г. «Паход у народ» сацыялістаў-рэвалюцыянераў.
1875 г. Пецярбургская дамова паміжРасіяй і Японіяй; прызнанне апошняй вострава Сахаліна выключна расійскім валоданнем.
1876 г. дзейнасць народніцкай арганізацыі «Зямля і воля» дзеля прапаганды ідэй расійскага абшчыннага сацыялізму.
1877 г. пачатак расійска-турэцкай вайны; узяцце турэцкай Плеўны расійскімі войскамі пад камандаваннем генерала Міхаіла Скобелева. Вайна скончылася мірнай дамовай у 1878 г.
1879 г. тэрарыстычная дзейнасць арганізацыі «Народная воля»: «паляванне на цара».
1880 г. выбух у Зімовым палацы, арганізаваны нарадавольцам Сцяпанам Халтурыным.
1881 г. забойства Аляксандра II нарадавольцам Ігнатам Грынявіцкім. 1855-1894 гг. уладаранне імператара Аляксандра III.
29 красавіка 1881 г. абвяшчэнне царскага Маніфеста аб непахіснасці самадзяржаўя.
1881 г. указ абпераводзе сялян наабавязковы выкуп у інтарэсах памешчыкаў.
1883 г. стварэнне Сялянскага банка, праз якісялянам пачынаюць выдавацца крэдыты для набыцця зямлі.
1883 г. стварэнне ў Жэневе групы «Вызваленне працы»; пачатак расійскай сацыял-дэмакратыі.
1884 г. увядзенне новага ўніверсітэцкага статута, ліквідацыя ўніверсітэцкай аўтаноміі ў Расіі.
1885 г. завяршэнне далучэння Цэнтральнай Азіі да Расіі.
1885 г. Марозаўскі страйк з вылучэннем працоўнымі эканамічных патрабаванняў.
6 чэрвеня 1887 г. заключана расійска-германская «дамова перастрахоўкі» пацверджанне існавання саюза трох імператараў.
1890 г. земская контррэформа, праз якую быў узмоцнены кантроль імператарскай улады над мясцовым самакіраваннем.
1890 г. пачатак значнага эканамічнага ўздыму Расіі.