• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці  Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка

    Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці

    Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 536с.
    Мінск 2018
    151.83 МБ
    1891 г. пачатак будаўніцтва Транссібірскай магістралі з мэтай падтрымання адзінства імперскай прасторы Расіі.
    1894-1917 гг. уладаранне імператара Мікалая II.
    1895 г. увядзенне дзяржаўнай манаполіі на продаж гарэлкі.
    Лістапад 1895 г. стварэнне пецярбургскага «Саюза барацьбы за вызваленне рабочага класа» на чале з Уладзімірам Ульянавым.
    18 траўня 1896 г. «Хадынская катастрофа» падчас каранацыі Мікалая II.
    1897 г. -грашовая рэформа Сяргея Вітэ; увядзенне залатога стандарту рубля.
    1897 г. арганізаваны першы ўсерасійскі перапіс насельніцтва.
    1-3 сакавіка 1898 г. першы з’езд РСДРП у Мінску.
    1899 г. пачатак эканамічнага крызісу, які нанёс сур’ёзны ўдар па эканоміцы Расіі.
    1900-1902 гг. першая расійская палярная экспедыцыя на чале з баронам Эдуардам Толем.
    Сакавік 1901 г.студэнцкія і рабочыя бунты ў буйных гарадах Расіі; у некаторых з іх уведзена ваеннае становішча.
    1902 г. стварэнне партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсэраў).
    1904-1905 гг. расійска-японская вайна.
    9 студзеня 1905 г. «Крывавая нядзеля»: пачатак першай рускай рэвалюцыі.
    Красавік 1905 г.узнікненне чарнасоценных Рускай манархічнай партыі і «Саюза рускага народа».
    12 траўня-1 чэрвеня 1905 г. усеагульны страйк у Іванава-Васкрасенску; стварэнне першага савета рабочых дэпутатаў.
    14-15 траўня 1905 г. паражэнне расійскага флоту ў Цусімскай бітве.
    14-24 чэрвеня 1905 г. паўстанне маракоў на браняносцы «Пацёмкін». 23 жніўня 1905 г. Портсмуцкая мірная дамова з Японіяй.
    7 кастрычніка 1905 г. пачатак Усерасійскага палітычнага страйку.
    12-18 кастрычніка 1905 г. устаноўчы з’езд канстытуцыйна-дэмакратычнай партыі (кадэтаў).
    13 кастрычніка 1905 г. стварэнне Пецярбургскага Савета рабочых дэпутатаў на чале з Львом Троцкім.
    17 кастрычніка 1905 г. маніфест Мікалая II «Аб удасканаленні дзяржаўнага парадку».
    Лістапад 1905 г. Утварэнне «Саюза 17 кастрычніка» (партыі акцябрыстаў).
    9-19 снежня 1905 г. Маскоўскае ўзброенае паўстанне.
    27 красавіка 8 ліпеня 1906 г. пасяджэнні I Дзяржаўнай думы.
    9 лістапада 1906 г. пачатак аграрнай рэформы Пятра Сталыпіна.
    20 лютага-2 чэрвеня 1907 г. праца II Дзяржаўнай думы.
    1 лістапада 1907 г. 9 ліпеня 1912 г. дзейнасць III Дзяржаўнай думы.
    1908 г. стварэнне чарнасоценнага «Саюза Міхаіла Архангела».
    15 лістапада 1912 г. 25 лютага 1917 г. праца IV Дзяржаўнай думы.
    19 ліпеня 1914 г. аб’яўленне Германіяй вайны Расіі. Пачатак Першай сусветнай вайны (скончылася ў лістападзе 1918 г.).
    Жнівень 1914 г. сталіца Расійскай імперыі атрымоўвае новую назву Петраград.
    7-14 верасня 1914 г. першая Мазурская бітва; паражэнне расійскіх войскаў і іх адступленне з Усходняй Прусіі.
    2 студзеня 12 красавіка 1915 г. наступ расійскіх войскаў у Карпатах. 7-22 лютага 1915 г. другая Мазурская бітва; наступ германскіх войскаў. Лета 1915 г. аўстрыйска-германскія наступальныя аперацыі ў Заходняй Украіне і Польшчы; войскі Цэнтральных дзяржаў займаюць Перамышль, Львоў, Варшаву.
    Верасень-кастрычнік 1915 г. наступ германскіх войскаў натэрыторыю Беларусі і Літвы; заняцце Вільні; стабілізацыя сітуацыі на беларуска-літоўскім участку фронту.
    Люты красавік 1916 г. наступ расійскіх войскаў у Турцыі і ва Усходняй Арменіі.
    22 траўня-31 ліпеня 1916 г. брусілаўскі прарыў на аўстра-венгерскім фронце.
    17 снежня 1916 г. забойства Рыгора Распуціна ў Пецярбургу.
    27 лютага 1917 г. Лютаўская рэвалюцыя; звяржэнне самадзяржаўя ў Расіі.
    2-3 сакавіка 1917 г. дэкларацыя аб утварэнні Часовага ўрада на чале з князем Георгіем Львовым.
    9-24 чэрвеня 1917 г. I Усерасійскі з’езд Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў.
    Ліпень 1917 г. антыўрадавыя выступленні ў Петраградзе з актыўным удзелам бальшавікоў.
    12-15 жніўня 1917 г. Дзяржаўная нарада ў Маскве.
    25 жніўня-1 верасня 1917 г. карнілаўскі мяцеж.
    14-22 верасня 1917 г. Усерасійская дэмакратычная нарада ў Петраградзе.
    12 кастрычніка 1917 г. утварэнне петраградскага Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта (ВРК) на чале з Львом Троцкім.
    24-25 кастрычніка 1917 г. узброены бальшавіцкі пераварот і звяржэнне Часовага ўрада.
    25 кастрычніка 1917 г. адкрыццё II Усерасійскага з’езда Саветаў; утварэнне першага бальшавіцкага ўрада (Савета народных камісараў СНК) на чале з Уладзімірам Леніным.
    26 кастрычніка 1917 г. прынятыя дэкрэты саветаў аб міры, аб зямлі і Дэкларацыя правоў народаў Расіі.
    7 лістапада 1917 г. абвяшчэнне ў Кіеве Украінскай Народнай Рэспублікі.
    12 лістапада 1917 г. выбары ў Устаноўчы сход.
    7 снежня 1917 г. прынята рашэнне бальшавіцкага ўрада аб стварэнні Усерасійскай надзвычайнай камісіі па барацьбе з контррэвалюцыяй (ВЧК).
    14 снежня 1917 г. прыняты дэкрэт Усерасійскага Цэнтральнага выканаўчага камітэта (УЦВК) аб нацыяналізацыі банкаў.
    18 снежня 1917 г. абвешчана незалежнасць Фінляндыі.
    1918-1922 гг. грамадзянская вайна на тэрыторыі былой Расійскай імперыі. Час чырвонага і белага тэрору.
    Першая палова 1918 г. стварэнне бальшавікамі Рабоча-сялянскай Чырвонай арміі.
    6 студзеня 1918 г. разгон бальшавікамі Устаноўчага сходу.
    28 студзеня 1918 г. абвяшчэнне ў Екацярынадары (сёння Краснадар) незалежнасці Кубанскай Народнай Рэспублікі.
    3 лютага 1918 г. абвяшчэнне ў Вільні незалежнасці Літоўскай дзяржавы.
    Сакавік 1918 г. перанос бальшавікамі расійскай сталіцы з Петраграда ў Маскву; пераход краіны на грыгарыянскі каляндар; рэформа правапісу велікарускай мовы.
    3 сакавіка (паводле грыгарыянскага календара) 1918 г. заключэнне Брэсцкага міру.
    25 сакавіка 1918 г. абвяшчэнне ў Мінску незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.
    25 траўня 1918 г. пачатак паўстання Чэхаславацкага корпуса ў Расіі.
    6 ліпеня 1918 г. леваэсэраўскае выступленне супраць ленінскага ўрада ў Маскве.
    10 ліпеня 1918 г. прыняцце першай Канстытуцыі РСФСР.
    Лета 1918 г. стварэнне першых савецкіх канцэнтрацыйных лагераў.
    16 студзеня 1920 г. зняцце блакады Савецкай Расіі з боку Антанты.
    1920 г. савецка-польская вайна; паражэнне Чырвонай арміі.
    28 лютага 18 сакавіка 1921 г. кранштацкае антыбальшавіцкае паўстанне.
    8-16 сакавіка 1921 г. X з’езд бальшавіцкай партыі, на якім пр ынята рашэнне аб новай эканамічнай палітыцы (НЭП).
    18 сакавіка 1921 г. Рыжская мірная дамова РСФСР з Польшчай.
    3 красавіка 1922 г. Іосіф Джугашвілі (Сталін) абраны генеральным сакратаром бальшавіцкай партыі.
    10 красавіка 19 траўня 1922 г. міжнародная Генуэзская канферэнцыя з удзелам сСавецкай Расіі.
    16 красавіка 1922 г. у горадзе Рапала заключана сепаратная мірная дамова РСФСР з Германіяй.
    1921-1922 гг. масавы голад у расійскім Паволжы, ахвярамі якога сталі да 5 млн чалавек.
    8 чэрвеня 1922 г. створаны Галоўліт, орган татальнай бальшавіцкай цэнзуры.
    Снежань 1922 г. стварэнне Савецкага Саюза (СССР).
    30 снежня 1922 г. першы з’езд Саветаў СССР.
    1922 пачатак 1940-х гг. антырэлігійны тэрор у СССР: рэпрэсіі супраць святароў розных канфесій; масавае гвалтоўнае закрыццё храмаў, канфіскацыя царкоўнай маёмасці.
    1923-1929 гг. пад кіраўніцтвам ВЧК/ОГПУ функцыянуюць Паўноч-
    ныя лагеры спецыяльнага прызначэння (СЛОН), у якіх актыўна выкарыстоўваецца і праца палітычных зняволеных.
    26 студзеня 1924 г. пасля смерці бальшавіцкага правадыра Леніна горад Петраград перайменаваны ў Ленінград.
    31 студзеня 1924 г. зацверджана першая Канстытуцыя СССР.
    Красавік 1926 г. фарміраванне ўнутры бальшавіцкай партыі апазіцыі на чале з Львом Троцкім і Георгіем Зіноўевым.
    Кастрычнік 1928 г. снежань 1932 г. першая пяцігодка і пачатак індустрыялізацыі ў СССР.
    Студзень 1929 г. Леў Троцкі высланы за межы Савецкага Саюза.
    1929 г. пачатак суцэльнай калектывізацыі сельскай гаспадаркі.
    1931 верасень 1944 г. дэпартацыі фінаў-інгерманландцаў у Архангельскую вобласць і на іншыя тэрыторыі СССР.
    1 кастрычніка 1930 г. пераўтварэнне раней створанага ўпраўлення папраўча-працоўных лагераў ОГПУ ў Галоўнае ўпраўленне лагераў (ГУЛАГ), якое праіснавала да 1956 г.
    1931-1934 гг. стварэнне ў СССР цэнтралізаваных, падкантрольных уладзе творчых саюзаў пісьменнікаў, мастакоў, архітэктараў, кампазітараў, для якіх аб авязковым з’яўлялася прызнанне дактрыны сацы яіістычнага рэалізму.
    1932-1933 гг. масавы голад у Расіі і залежных ад яе краінах (Украіна, Казахстан, Беларусь), ахвярамі якога сталі да 10 млн чалавек.
    1933-1937 гг. другі пяцігадовы план у СССР.
    1 снежня 1934 г. забойства бальшавіцкага кіраўніка Ленінграда Сяргея Кірава. Разгортванне масавага тэрору ў СССР.
    5 снежня 1936 г. прыняцце другой Канстытуцыі СССР.
    1936-1938 гг. фізічна вынішчаны амаль усе даўнейшыя лідары бальшавіцкай партыі (Леў Каменеў, Георгій Зіноўеў, Мікалай Бухарын, Аляксей Рыкаў, Рыгор Сакольнікаў, Аляксандр Шляпнікаў, Георгій Ломаў-Апокаў, Міхаіл Томскі), а таксама шэраг вядомых армейскіх камандзіраў (Міхаіл Тухачэўскі, Васілій Блюхер, Аляксандр Ягораў, Іона Якір, Еранім Убарэвіч, Юкумс Вацэціс, Павел Дыбенка).
    1937 г. пік масавага тэрору бальшавіцкай улады супраць грамадзян СССР.
    1938-1939 гг. узброеныя канфлікты СССР з Японіяй у Маньчжурыі і Манголіі.
    23 жніўня 1939 г. у Маскве падпісаны савецка-германскі пакт аб ненападзе (пакт Молатава-Рыбентропа) і сакрэтны пратакол да яе.
    1 верасня 1939 г. напад Германіі на Польшчу; пачатак Другой сусветнай вайны.
    17 верасня 1939 г. уваход савецкіх войскаў наўсходнія тэрыторыі Польскай Рэспублікі (Заходнюю Беларусь і Украіну).
    28 верасня 1939 г. падпісаныя савецка-германская дамова «аб дружбе і межах» і два сакрэтныя пратаколы да яе.
    30 лістапада 1939 г. 12 сакавіка 1940 г. савецка-фінская вайна; далейшае пашырэнне савецкай тэрыторыі.
    Сакавік-красавік 1940 г. масавыя расстрэлы інтэрнаваных афіцэраў арміі Польскай Рэспублікі ў Катыні і іншых месцах на тэрыторыі СССР.
    28 чэрвеня 1940 г. увядзенне савецкіх войскаў у Бесарабію.
    Чэрвень-ліпень 1940 г. пачатак савецкай акупацыі Латвіі, Літвы і Эстоніі.
    21 жніўня 1940 г. у Мексіцы ў выніку замаху, арганізаванага НКВД, памірае Леў Троцкі.
    22 чэрвеня 1941 г. напад нацысцкай Германіі і яе саюзнікаў на Савецкі Саюз; у СССР абвешчана пра пачатак Вялікай Айчыннай вайны.
    Чэрвень-верасень 1941 г. армія Гітлера і яго хаўруснікаў акупуе вялікую частку еўрапейскай тэрыторыі СССР і выходзіць на подступы да Масквы.
    Жнівень 1941 г. пачатак масавай дэпартацыі немцаў Паволжа ў аддаленыя рэгіёны СССР.