• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці  Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка

    Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці

    Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 536с.
    Мінск 2018
    151.83 МБ
    Пасля таго як Міхаіл Гарбачоў25 снежня склаўз сябе паўнамоцтвы прэзідэнта СССР, Расійская федэрацыя дэ-юрэ і дэ-факта зрабілася незалежнай і суверэннай дзяржавай, пасля чаго яе кіраўніцтва пачало ўсё болып і болып адыходзіць ад выканання першапачатковых віскулёўскіх і алматынскіх дамоўленасцяў. Так, нерасійскія саюзныя рэспублікі так і не атрымалі сваёй долі ў замежнай маёмасці Савецкага Саюза, у тым ліку той, што датычылася яго дыпламатычных прадстаўніцтваў. He былі справядліва акцыянаваныя прадпры-
    емствы (найперш паліўна-энергетычнага комплексу), у стварэнні і функцыянаванні якіх бралі ўдзел далёка не толькі грамадзяне Расіі. Расійскія войскі так і не былі выведзеныя з тэрыторыі Малдовы або Грузіі (якая крыху пазней на пэўны час таксама далучылася да СНД).
    Сённяшнія імперскія палітыкі і гісторыкі Расіі, а таксама расійскія сродкі дзяржаўнай і калядзяржаўнай прапаганды схільныя бачыць нейкі «заходні след» у распадзе савецкай імперыі, штоадбыўся ў 1990-1991 гг. Факты, аднак, сведчаць зусім пра іншае.
    Падчас сустрэчы прэзідэнта ЗША Джорджа Буша-старэйшага і прэзідэнта СССР Міхаіла Гарбачова 17 ліпеня 1991 г. амерыканскі прэзідэнт адназначна заявіў Гарбачову: «3 рэспублікамі вы разберацеся. Нам нічога не дасць, калі СССР пачне распадацца...» 6 верасня таго жгода Дзяржсавет СССР афіцыйна прызнаў незалежнасць Латвіі, Літвы, Эстоніі, але супраць незалежнасці іншых рэспублік паранейшаму выступалі і гарбачоўскае кіраўніцтва Савецкага Саюза, і найбуйнейшыя краіны Захаду. Так, яшчэ 6 лістапада 1991 г„ калі саюзныя структуры ўжо не функцыянавалі, тагачасны пасол ЗША ў Маскве Роберт Шварц Страўс на сустрэчы з Гарбачовым чарговы раз пацвердзіў такую пазіцыю: «...ЗШАзацікаўленыя ў захаванні Саюза і ў поспеху Гарбачова».
    Так або іначай, у самым канцы 1991 года пачаўся новы этап развіцця суверэннай расійскай дзяржаўнасці.
    11.31.	Культура Расіі часоў перабудовы. Як ужо адзначалася вышэй, спробы гарбачоўскага партыйнага кіраўніцтва дэмакратызаваць грамадска-палітычнае жыццё ў савецкай імперыі другой паловы 1990-х гг. прывялі да небывалага ўсплёску зацікаўленасці даволі вялікай колькасці насельніцтва літаратурна-мастацкімі здабыткамі, якія замоўчваліся ў папярэднія гады камуністычнай улады.
    Выхад у свет твораў, раней забароненых цэнзурай, прыпаў найперш на 1987-1989 гг.: тады масаваму чытачу сталі даступныя такія празаічныя творы несавецкіх аўтараў, як «Мы» Я ўгенія Замяціна, «Сабачае сэрца» Міхаіла Булгакава, «Ювенільнае мора» і «Катлаван» Андрэя Платонава, «Калымскія апавяданні» Варлама Шаламава, «Аповесць непагашанай поўні» Барыса Пільняка, «Соф’я Пятроўна» Лідзіі Чукоўскай; забароненыя раней паэмы рускіх паэтаў Ганны Ax-
    матавай («Рэквіем»), Аляксандра Твардоўскага («Па праву памяці»), аварскага паэта Расула Гамзатава («Людзі і цені»), калмыцкага паэта Міхаіла Ханінава («Мой шлях») і іншых. Акрамя мастацкай прозы пабачылі свет шматлікія мемуары, дакументы, дзённікі: успаміны Надзежды Мандальштам, Лізаветы Драбкінай, дзённік Канстанціна Сіманава «Вачыма чалавека майго пакалення» .
    Кульмінацыйным пунктам працэсу вызвалення слова можна лічыць зняццё забароны з творчасці прадстаўнікоў трэцяй хвалі эміграцыі, якія пакінулі СССР у 1970-х гг. або наогул вызначаліся сваім дысідэнцтвам. У гэтым сэнсе значнай падзеяй стала выданне кніг паэзіі Іосіфа Бродскага і Аляксандра Галіча, прозы Віктара Някрасава, Васілія Аксёнава і асабліва Аляксандра Салжаніцына.
    Свабода ў вырашэнні творчых задач, выбары рэпертуару, адмова ад адміністрацыйных метадаў кіраўніцтва ў другой палове 80-х гг. таксама далі свае вынікіўгаліне тэатральнага мастацтва. «Срэбнае вяселле» Аляксандра Мішарына ў тэатры МХАТ (пастаноўка Алега Яфрэмава), «Круты маршрут» паводле Яўгеніі Гінзбург у «Сучасніку» (пастаноўка Галіны Волчак), «Гавары!» паводле Валянціна Авечкіна ў Тэатры імя М. Ярмолавай (пастаноўка Валерыя Фокіна), «Цытата» Леаніда Зорына ў Тэатры імя Массавета (пастаноўка Паўла Хомскага), «Самазабойца» Мікалая Эрдмана ў тэатры на Таганцы (пастаноўка Юрыя Любімава), «Браты і сёстры» паводле Фёдара Абрамава ў ленінградскім Малым драматычным тэатры (пастаноўка Льва Додзіна) ды іншыя адлюстравалі перамены ў жыцці краіны. Сур’ёзным фактам узбагачэння рэпертуару тэатраў стала вяртанне на сцэну канфіскаваных з культурнай спадчыны краіны твораў савецкіх класікаў. Шмат якія тэатры паставілі «Сабачае сэрца» паводле Міхаіла Булгакава; п’еса Андрэя Платонава «14 чырвоных хатак» атрымала прызнанне ў пастаноўцы Аляксандра Дзекуна на сцэне Саратаўскага драматычнага тэатра.
    Вельмі папулярнымі ў гэты час былі мастацкія кінафільмы, знятыя рэжысёрамі Эльдарам Разанавым («Забытая мелодыя для флейты», «Дарагая Алена Сяргееўна», «Нябёсы абяцаныя»), Пятром Тадароўскім («Інтэрдзяўчынка»), Леанідам Гайдаем («Прыватны дэтэктыў, або Аперацыя «Кааперацыя»), Сяргеем Салаўёвым («Ас-са»), Савам Кулішом («Трагедыя ў стылі рок»), Васіліем Пічулам («Малень-
    Кінарэжысёр Эльдар Разанаў
    кая Вера»), Ігарам Госцевым («Бязмежжа»), Аляксандрам Рагожкіным («Міс мільянерка»), Ісакам Фрыдбергам («Лялечка») і іншымі. Добра вядомымі ў Расіі былі фільм грузінскага рэжысёра Тэнгіза Абуладзэ «Пакаянне» (13,6 млн праглядаў у СССР), стужкі беларускіх рэжысёраў Віктара Дашука («Двое на вос-
    траве слёз») і Валерыя Рыбарава («Мяне завуць Арлекіна»),
    Сярод мастакоў-жывапісцаў класічнай школы ў гэты час папулярнымі зрабіліся Ілья Глазуноў і Аляксандр Шылаў (хоць стаўленне да іх твораў па сёння неадназначнае), карэльскі мастак Алег Юнтунен. Цікава выглядалі эксперыменты з колерамі мастака Барыса
    Маркоўнікава.
    Адметнымі былі працы башкірскіх мастакоў Міраса Даўлетбаева і Міхаіла Назарава. Легальна пачалі працаваць вядомыя мастакі авангарду і поставангарду (Дзмітрый Прыгаў, Ігар Вулах, Сяргей Міроненка, Георгій Кізевальтэр, Аляксандр Касянкоў, Леанід Іваноў ды іншыя). Вядомасць займелі скульптурныя працы дагестанскага разьбяра Юрыя Ішханава.
    Асаблівае гучанне набылі творы руска-карэйскага рок-музыканта Віктара Цоя, а яго песня «Пераменаў!» стала своеасаблівым гімнам эпохі перабудовы.
    Барыс Маркоўнікаў. Чырвоны рытм. 1990 г.
    Істотнае значэнне для дэмакратызацыі культурнага жыцця на савецкай прасторы мела стварэнне пры канцы 1986 г. Савецкага Фонду культуры, які ўзначаліў акадэмік Дзмітрый Ліхачоў.
    АСНОЎНЫЯ ТЭРМІНЫ I ПАНЯЦЦІ
    Апазіцыя групоўка асоб, не згодных з афіцыйнай дзяржаўнай палітыкай.
    Балыйавікі удзельнікі палітычных груповак радыкальнага напрамку, якія выступалі ў гісторыі пад назвамі Расійскай сацыял-дэмакратычнай партыі (бальшавікоў), Расійскай камуністычнай партыі (бальшавікоў), Усесаюзнай камуністычнай партыі (бальшавікоў), Камуністычнай партыі Савецкага Саюза (КПСС). Мэтай дзейнасці гэтых груповак была поўная манапалізацыя і бестэрміновае ўтрыманне ў сваіх руках палітычнай улады ў Расіі і падкантрольных ёй краінах, элімінацыя любых палітычных апанентаў з выкарыстаннем неабмежаванай прапаганды, маніпулявання грамадскай свядомасцю, а пры неабходнасці з дапамогай тэрору і фізічнага вынішчэння. Лідарамі бальшавіцкай групоўкі былі Уладзімір Ленін і Іосіф Сталін. Пазнейшыя кіраўнікі (Мікіта Хрушчоў, Леанід Брэжнеў ды іншыя) удасканальвалі метады тэрору праз яго «кропкавае» ўжыванне.
    Бюракратыя праслойка грамадства, прадстаўнікі якой належаць да найвышэйшай чыноўніцкай адміністрацыі; у недэмакратычных дзяржавах бюракратыя трымае ў сваіх руках вырашэнне практычна ўсіх канкрэтных жыццёвых пытанняў грамадзян.
    Вялікая Айчынная вайна прынятае ў савецкай і сучаснай расійскай гістарычнай літаратуры абазначэнне перыяду Другой сусветнай вайны пасля нападу Гітлера на Савецкі Саюз і перапыненне саюзніцкіх адносінаў паміж Гітлерам і Сталіным (чэрвень 1941 травень 1945).
    Грамадзянская вайна ў Расіі арганізаванае ўзброенае змаганне за ўладу, якое вялося ў 1918-1923 гг. па ўсёй краіне і ў асобных яе рэгіёнах паміж рознымі групоўкамі з выкарыстаннем замежнай вайсковай і фінансавай падтрымкі.
    ГУЛАГ руская абрэвіятура назвы «Галоўнае ўпраўленне папраўчапрацоўных лагераў». Гэты орган быў створаны паводле рашэння
    бальшавікоў дзеля забеспячэння магчымасцяў арганізацыі паднявольнай працы ў Савецкім Саюзе. Афіцыйна функцыянаваў у 1934-1956 гг.
    Камунізм утапічная мадэль бяскласавага грамадства будучыні, кожны ўдзельнік якога будзе працаваць без эканамічных стымулаў. Прыдумана нямецкімі мыслярамі Карлам Марксам і Фрыдрыхам Энгельсам.
    Дыктатура улада, не абмежаваная і не звязаная ніякімі законамі, прынятымі легітымнымі органамі, якая забяспечвае палітычнае панаванне той або іншай палітычнай групоўкі, а таксама спосаб утрымання гэтай улады; палітычны рэжым.
    Дэпартацыя прымусовае перасяленне карэннага насельніцтва пэўнай тэрыторыі з ідэалагічных або палітычных прычын.
    Калгасы і саўгасы бальшавіцкія структуры новага запрыгоньвання сялян. Ствараліся пачынаючы з канца 1920-х гг. гвалтоўнымі метадамі праз адбіранне ў сялян зямлі і інвентару пад выглядам «калектывізацыі сельскай гаспадаркі». Да сярэдзіны 1960-х гг. калгаснікі былі пазбаўлены права мець пашпарт, атрымоўваць грашовае ўзнагароджанне за сваю працу і дзяржаўныя пенсіі.
    Калабарацыя добраахвотнае супрацоўніцтва з іншаземнымі акупантамі.
    Камсамол структура, створаная бальшавіцкай групоўкай у 1918 г. дзеля прапагандавання сваіх метадаў кіравання сярод часткі моладзі ды ажыццяўлення палітычнага кантролю над усёй моладдзю Расіі і залежных ад яе краін.
    Кантрыбуцыя прымусовыя плацяжы, якія спаганяюцца пасля заканчэння вайны краінамі-пераможцамі з пераможаных краін.
    Канцэсія дамова аб перадачы на пэўны тэрмін прыналежных пэўнай дзяржаве прыродных багаццяў або гаспадарчых аб’ектаў.
    Культ асобы прыдуманая постбальшавіцкімі камуністамі метафара для тлумачэння тэрору, арганізаванага ў Расіі і залежных ад яе краінах Сталіным і яго памагатымі.
    Латышскія стралкі прафесійныя вайскоўцы былой расійскай арміі латышскага паходжання, якія ў першы час існавання бальшавіцкай улады забяспечвалі неабходны мінімум вайсковай сілы для яе ўтрымання маскоўскай кіраўнічай групоўкай. Вялікая колькасць іх была фізічна знішчана падчас сталінска-бальшавіцкага тэрору.
    Левыя эсэры адзіная палітычная групоўка на тэрыторыі былой імператарскай Расіі, якой бальшавікі пасля захопу ўлады дазвалялі легальна дзейнічаць да сярэдзіны 1918 г., калі яны ўваходзілі таксама ў складурада Леніна, і на кароткі тэрмін на пачатку 1920-х гг. Лідары групоўкі Марыя Спірыдонава, Марк Натансон, Ісак Штэйнберг.