Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці
Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 536с.
Мінск 2018
У траўні 1985 г. пачалася антыалкагопьная кампанія, якая павінна была забяспечыць усеагульную цвярозасць і павысіць прадукцыйнасць працы. Да цвярозасці кампанія не прывяла, затое з’явіліся
Перабудовачныя плакаты
вялізныя чэргі па спіртныя напоі. Рэзка выраслі аб’ёмы нелегальнай вытворчасці і продажу самагону; узніклі праблемы з цукрам, які з’яўляецца важным кампанентам самагонава-
рэння. Узмацнілася сацыяльная напружанасць у грамадстве.
У красавіку 1986 г. выбухнула атамная электрастанцыя ў Чарнобылі, на памежжы Украіны і Беларусі. Партыйна-савецкае кіраўніцтва адразу не знайшло спосабаў ратаваць сотні тысяч людзей, што апынуліся пад пагрозай прамянёвых захворванняў. На пачатку чэрвеня таго самага года Гарбачоў на сакрэтным пасяджэнні Палітбюро канстатаваў: «Страты прадукцыі толькі цяпер ужо на 1 млрд 800 млн рублёў. Выдаткі на сам аб’ект ужо цяпер каля 2 млрд рублёў словам, гаворка ідзе пра вельмі сур’ёзныя рэчы». У сваю чаргу, член Палітбюро, стары партыйны дзеяч і дыпламат Андрэй Грамыка настойваў: «Пытанне аб размяшчэнні АЭС не павінна вырашацца нідзе, акрамя дзяржаўнага кіраўніцтва. На Палітбюро павінна яно вырашацца, за гэтым сталом. Ужо цяпер трэба забараніць будаваць АЭС паблізу шчыльна населеных пунктаў. Што ў нас няма месца? Мы не Бельгія, не Японія. Абсалютнай упэўненасці ў АЭС быць не можа. А мы будуем нават у Крыме! Неадкладна будаўніцтва трэба спыніць. Наогул у еўрапейскай частцы больш не пачынаць, а дзе
пачалі спыніць». Аднак праз нейкі час кіраўнік савецкага ўрада Рыжкоў асудзіць тых, хто ўдзельнічаў у «Чарнобыльскім шляху» ў Мінску у прыватнасці, выдатнага беларускага пісьменніка Алеся Адамовіча ды акадэміка AH СССР Яўгенія Веліхава і скажа: «Трэба фарміраваць грамадскую думку па пытаннях атамнай энергіі, без якой нам не абысціся».
У траўні 1986 г. для кантролю за якасцю прадукцыі быўуведзены новы кантрольны орган, названы дзяржпрыёмкай. Гэта прывяло да павелічэння чыноўніцкага апарату і матэрыяльных выдаткаў пры гэтым якасць прадукцыі практычна не палепшылася.
Навукова-тэхнічны прагрэс таксама не прыйшоў у савецкую эканоміку: дзеля гэтага толькі закліку да свядомасці аказалася недастаткова. У прадпрыемстваў не было матэрыяльных і эканамічных стымулаў для таго, каб абнаўляць і ўдасканальваць вытворчасць.
Неўзабаве кіраўніцтву краіны стала зразумелым, што палітыка паскарэння шмат у чым апіраецца на прыгожыя заклікі, не мае рэальных перспектыў, а для паўнавартаснага росту эканомікі патрэбны іншыя, больш кардынальныя меры.
У 1987 г. канцэпцыю паскарэння замянілі на канцэпцыю перабудовы. На прапанову Гарбачова тагачасныя вядучыя эканамісты Расіі (Леанід Абалкін, Абел Аганбегян, Таццяна Заслаўская, Павел Бунін ды іншыя) распрацавалі праграму эканамічных рэформаў. Яна прадугледжвала пашырэнне самастойнасці прадпрыемстваў на аснове гаспадарчага разліку і самафінансавання, развіццё прыватнага сектара эканомікі ў выглядзе кааператываў у горадзе і фермерства на вёсцы, адмову дзяржавы ад манаполіі знешняга гандлю, больш глыбокую інтэграцыю СССР у сусветны рынак, скарачэнне колькасці міністэрстваў, чыноўніцкага апарату. Некаторыя палажэнні праграмы супярэчылі ўсталяваным ідэалагічным стэрэатыпам, але тым не менш яна была прынята.
У ходзе рэалізацыі праграмы ў краіне адбыліся сур’ёзныя змены. У СССР пачалося фарміраванне прыватнага сектара. Прычым гэты працэс паступова набыў вельмі сур’ёзныя маштабы. Пачалі з’яўляцца кааператывы, усё больш людзей пераходзіла на індывідуальную працоўную дзейнасць, і да 1991 г. агульная колькасць прыватных прадпрымальнікаў у СССР перавысіла 8 млн чалавек.
Але ў дзяржаўным сектары эканомікі справы лепш так і не пайшлі. Адчувальных змяненняў праграма рэформаў у дзяржаўную эканоміку не прынесла. Рабілася відавочным, што эканоміка, заснаваная выключна на дзяржаўнай уласнасці, наогул не мае перспектыў, і Гарбачоў усё больш арыентаваўся на пераход да рынку. У той жа час меры, якія ім прапаноўваліся, не мелі паслядоўнага характару. Так, ён правёў праз Вярхоўны Савет СССР у чэрвені 1990 г. пастанову «Аб канцэпцыі пераходу да рэгуляванай рыначнай эканомікі», а пазней і канкрэтныя законы. Яны прадугледжвалі перавод прамысловых прадпрыемстваў на арэнду, паступовую дэцэнтралізацыю і раздзяржаўленне ўласнасці, стварэнне акцыянерных таварыстваў, развіццё прыватнага прадпрымальніцтва ды іншыя захады.
Аднак рэалізацыя большасці названых мерапрыемстваў адкладалася да 1991 г., а перавод толькі 20 % прадпрыемстваў на арэнду расцягнуўся ў Расіі ажно да 1995 г.
Генсек Гарбачоў баяўся не толькі кансерватараў, здольных спыніць рэформы, але і сацыяльнага выбуху, чым тлумачыцца яго пастаянная затрымка ў рэфармаванні крэдытнай і цэнавай палітыкі, цэнтралізаванай сістэмы забеспячэння. Усё гэта вяло да паглыблення эканамічнага крызісу.
Рэфармаванне сельскай гаспадаркі таксама насіла палавіністы характар. У траўні 1988 г. Гарбачоў абвясціў аб мэтазгоднасці арэнднага падраду на вёсцы: меркавалася заключэнне сялянамі або фермерамі дамовы аб арэндзе зямлі на 50 гадоў і поўнае распараджэнне атрыманай прадукцыяй. Аднак усе правы па надзяленні зямлёю, вызначэнні памераў індывідуальных участкаў і пагалоўя жывёлы павінны былі належаць калгасам, якія, вядома, не былі зацікаўленыя ў з’яўленні канкурэнта. Да лета 1991 г. на арэндныхумовахапрацоўвалася толькі 2 % прыдатных да ўрабляння зямель і ўтрымлівалася 3 % пагалоўя жывёлы. Самі ж калгасы ўходзе рэформаў так і не атрымалі рэальнай самастойнасці, застаючыся пад пастаяннай, часам дробязнай апекай раённых партыйных уладаў.
Такім чынам, ніводная з рэформаў, пачатых у эканоміцы, за гады перабудовы так і не дала істотных пазітыўных вынікаў. 3 1988 г. пачалося агульнае скарачэнне вытворчасці ў сельскай гаспадарцы, з 1990 г. у прамысловасці. Дэфіцыт элементарных прадуктаў хар-
У цэнтральным маскоўскім універмагу. Канец 1980-х гг.
Чарга па гарэлку ў расійскай краме пасля ўвядзення гарбачоўскіх нормаў
чавання прывёў да т аго, што Чарга па хлеб у Пераяслаўлі-Залескім нават у Маскве было ўведзена (Яраслаўская вобласць). 1991 г. іх нарміраванае размеркаванне
(чаго не было ад 1947 г.). Чэргі па найважнейшыя прадукты ды іншыя тавары першай неабходнасці, наогул характэрныя для ўсяго савецкага часу, моцна павялічыліся. Ва ўмовах імклівага падзення ўзроўню жыцця насельніцтва простыя людзі ўсё менш верылі ў здольнасць уладаў дамагчыся перамен да лепшага.
Улетку 1989 г. пачаліся першыя масавыя страйкі рабочых, якія сталі з тых часоў звыклай з’явай. Нацыянальныя эліты нерасійскіх рэспублік былі незадаволены непаслядоўнасцю гарбачоўскіх рэформаў або ўвогуле самімі гэтымі рэформамі. Усё гэта таксама адбівалася не толькі на эканамічным, але і на палітычным становішчы Савецкага Саюза. У 1990-1991 гг. звыклай з’явай станавілася забеспячэнне насельніцтва найважнейшымі прадуктамі і прамысловымі таварамі на карткі.
Дэманстрацыя з лозунгам «Дэмакратыя аснова перабудовы». Другая палова 1980-х гг.
У знешняй палітыцы адмова савецкіх кіраўнікоў ад ідэі ажыццяўлення сусветнай рэвалюцыі стала здзейсненым актам. На пачатку 1989 г. Савецкі Саюз вывеў свае войскі з Афганістана і скончыў, такім чынам, бессэнсоўную вайну, якая забрала жыцці немалой колькасці маладых расіян і не толькі. Спыненне актыўнай палітычнай падтрымкі камуністычных рэжымаў ва Усходняй Еўропе прывяло да падзення апошніх. У 1990 г. распаўся СЭУ, а ў пачатку 1991 г. і Арганізацыя Варшаўскай дамовы. Актывізаваліся перамовы Гарбачова з амерыканскімі прэзідэнтамі па спыненні гонкі ўзбраенняў, якая моцна падрывала найперш савецкую эканоміку. У 1990 г. была падпісана дамова аб ліквідацыі ракет малога і сярэдняга дыяпазону дзеяння. Каб неяк залапіць дзіркі ў неэфектыўнай савецкай народнай гаспадарцы, савецкае кіраўніцтва пачало актыўна браць замежныя крэдыты, знешняя запазычанасць СССР вырасла ў некалькі разоў.
11.29. Пачаткі дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця ў Савецкай Расіі і залежных ад яе краінах. Разам з тым несумненнай заслугай Міхаіла Гарбачова і часткі ягонага атачэння стала палітыка галоснасці і дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця СССР. Няўдачы эканамічных рэформаў памеры развіцця перабудовачных працэсаў пачалі ўсё больш актыўна кампенсавацца праз спробы рэфарматараў пашырыць працэсы дэмакратызацыі і галоснасці на Расію і іншыя савецкія рэспублікі. У рашэннях пленума ЦК КПСС, які адбыўся ў студзені 1987 г., галоўны лозунг перабудовы сфармулявалі наступным чынам: «Больш дэмакратыі,
больш сацыялізму». Мэтай меркаванай палітычнай рэформы было наданне сацыялізму «чалавечага аблічча».
Найбольшых поспехаў гэтая кампанія дасягнула ў сферы выкрыцця злачынстваў сталінізму. У 1987 г. пры ЦК КПСС была створана камісія па рэабілітацыі ахвяр сталінскіх рэпрэсій на чале з сакратаром ЦК Аляксандрам Якаўлевым. Яна перагледзела ўсе сфальсіфікаваныя ў 1920-я 1930-я гг. буйныя палітычныя справы. У 1989 г. былі прызнаныя незаконнымі і злачыннымі сталінскія дэпартацыі цэлых народаў; не адпаведнымі законнасці былі прызнаныя гвалтоўныя дзеянні бальшавіцкай улады супраць сялян у гады масавай калектывізацыі.
У 1988 г. у сувязі з 1000-годдзем хрышчэння Русі савецкае кіраўніцтва на чале з Гарбачовым абвясціла пра неабходнасць масавага вяртання храмаў розных канфесій вернікам і пра падтрымку закладання і пабудовы новых храмаў там, дзе ў гэтым была неабходнасць.
Велізарную ролю ў абуджэнні крытычнай свядомасці жыхароў савецкай імперыі да камуністаў і іх сістэмы адыгралі дзеячы літаратуры і мастацтва, рэдактары перыядычных выданняў, найперш літаратурна-мастацкіх часопісаў у Расіі, ва Украіне, у Беларусі. Пра гэта гаворка пойдзе ніжэй, у адпаведным раздзеле.
Пры канцы 80-х гг. ажывілася афіцыёзнае савецкае тэлебачанне, некаторыя перадачы якога сталі вельмі папулярнымі дзякуючы іх шчырасці і свабоднай танальнасці (праграмы «Погляд», «Дванаццаты паверх», «Да і пасля паўночы», «Пятае кола»). Гэтыя перадачы наважыліся звярнуцца да самых балючых і самых трагічных тэмаў, напрыклад, такіх як няўвага ўладаў да моладзі, якая прывяла да росту наркаманіі, алкагалізму і злачыннасці; экалагічныя катастрофы Чарнобыля, Арала і Волгі; самавольства бюракратыі і да т. п. Улетку 1990 г. канчаткова былі ліквідаваныя ўстановы савецкай цэнзуры і так званы спецхран.