Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці
Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 536с.
Мінск 2018
Вялікую нагрузку на эканоміку Расіі і залежных ад яе краін стваралі ваенныя выдаткі, на якія ў розным выглядзе ішло да 80 % нацыянальнага даходу СССР.
Абвастралася і дэмаграфічная сітуацыя: вёска імкліва бязлюднела. Штогод з карты Расіі знікала прыблізна па тры тысячы вёсак.
Прылаўкі расійскіх крамаў познесавецкага часу
Паводле сярэдняй працягласці жыцця Расія на пачатку 1980-х гг. займала ў свеце месца пры канцы чацвёртага дзясятка краін.
He справіўшыся з выклікамі эканомікі, кіраўніцтва савецкай кампартыі, якое было ўжо далёка не ў працаздольным стане (сярэдні ўзрост членаў Палітбюро ЦК у 1980 г. перавысіў 71 год), узялося ствараць бачнасць росквіту асаблівай, «савецкай» дэмакратыі. Гэтаму павінна было паслужыць прыняцце ў 1977 г. новай Канстытуцыі СССР, якую назвалі «брэжнеўскай». Галоўнай навацыяй гэтага дэкларатыўнага дакумента было фіксаванне ў яго шостым артыкуле «кіроўнай і накіроўвальнай ролі КПСС». Як і ў папярэднія дзесяцігоддзі бальшавіцка-камуністычнага кіравання ў савецкай імперыі, выбары дэпутатаў розных узроўняў былі звычайным фарсам: на кожны мандат прэтэндаваў адзін кандыдат, вызначаны адпаведнымі партыйнымі органамі (фармальна сам ён мог быць і беспартыйным).
Разам з усім вышэйзгаданым савецкая мадэль развіцця грамадства ў некаторых сферах спрацоўвала лепш. У 1970-я гг. у Расіі і большасці іншых савецкіх рэспублік быў фармальна ажыццёўлены пераход даўсеагульнай 10-гадовай адукацыі. У пэўнай ступені павялічваліся заробкі тых, хто працаваў у прамысловасці, будаўніцтве і асабліва ў сельскай гаспадарцы. Дзяржаўныя пенсіі збольшага забяспечвалі не надта высокія патрэбы савецкіх людзей. З’явіліся пэўныя зрухі ў вырашэнні жыллёвай праблемы, аднак для інтэлігенцыі настаўнікаў, работнікаў сферы культуры, сярэдняга медыцынскага персаналу гэтая праблема заставалася надзвычай вострай. Нярэдкімі ў гарадах былі выпадкі, калі працаўнікі гэтых сфер выходзілі на пенсію, так і не атрымаўшы асобнай добраўпарадкаванай кватэры (трэба мець на ўвазе, што свабодны рынак жылля ў СССР адсутнічаў).
11.25. Савецкаязнешняяпалітыкаў 1965-1985 гг. Прыйшоўшы да ўлады, брэжнеўская групоўка паставіла тры прыярытэтныя задачы:
- паслядоўна ажыццяўляць палітыку падтрымкі «прагрэсіўных» рухаў і рэжымаў ва ўсім свеце. (Гэтая палітыка была асабліва актыўная і часам перарастала ў непасрэдную інтэрвенцыю у дачыненні да краін, якія знаходзіліся ў непасрэднай сферы ўплыву СССР: напрыклад, Афганістан);
Падзеі ў Празе.
1968 г.
- запабягаць пагрозе распаду сацыялістычнага лагера і яшчэ больш шчыльна згуртаваць яго ў палітычных, вайсковых і эканамічных адносінах;
- нармалізаваць дачыненні паміж Усходам і Захадам. (Гэты курс, які меў назвы «разрадка напружанасці», «мірнае суіснаван-
не», зрэшты, быўузяты толькі пасля абвастрэння ў пачатку 1970-х гг. канфлікту з Кітаем і пачатку збліжэння апошняга са Злучанымі Штатамі, калі савецкія кіраўнікі адчулі ўзнікненне новай небяспекі.)
Спосабы рэалізацыі гэтых задач можна праілюстраваць трыма найважнейшыміпадзеяміўзнешняй палітыцы 1965-1985 гг. Гэтасавецкая інтэрвенцыя ў Чэхаславакіі (1968 г.), падпісанне двух першых пагадненняў аб абмежаванні стратэгічныхузбраенняўпадчас візіту амерыканскага прэзідэнта Рычарда Ніксанаў Маскву ўтраўні 1972 г„ уварванне Савецкага Саюза ў Афганістан (канец 1979 г.).
У першай палове 70-х гг. Масква таксама пагадзілася на заключэнне шэрагу двухбаковых пагадненняў аб узаемным прызнанні межаў з Заходняй Германіяй, Польшчай, Чэхаславакіяй. Было падпісана і чатырохбаковае пагадненне, якое да часу рэгулявала статус Заходняга Берліна. У 1975 г. СССР разам з 32 дзяржавамі Еўропы, ЗША,
Леанід Брэжнеў падпісвае Хельсінкскі
акт.
1 жніўня 1975 г.
Канадай падпісаўЗаключны акт Нарады па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, які сёння прынята называць Хепьсінкскім актам. Фармальна савецкія кіраўнікі прызнавалі непарушнасць пасляваенных межаў, права іншых краін на суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць, а таксама бралі на сябе пэўныя абавязкі ў галіне выканання найважнейшых правоў чалавека.
Далейшыя падзеі ў свеце (працяг гонкі ядзерных узбраенняў паміж ЗШ A і СССР, савецкая інтэрвенцыя ў Афганістане, узмацненне рабочага і незалежнага прафсаюзнага руху ў Польшчы, арабскаізраільскі канфлікт на Блізкім Усходзе) не прывялі да змяншэння міжнароднай напружанасці і далі магчымасць захоўваць у расійскім кіраўніцтве вырашальны ўплыў прыхільнікаў канфрантацыі з Захадам, прадстаўнікоў вайсковага лобі.
Кіраўніцтва Савецкага Саюза аказвала істотную матэрыяльную і вайскова-тэхнічную падтрымку шмат якім рэжымам у краінах трэцяга свету, што дэкляравалі сваю прыхільнасць да камуністычнай ідэалогіі або прыналежнасць да «нацыянальна-вызваленчага змагання» (Куба, В’етнам, Ангола, Мазамбік, Зімбабве, Эфіопія, Гвінея, Самалі, Паўднёвы Емен, Нікарагуа ды інш.).
У часы кіравання Брэжнева абвастрыўся канфлікт з мааісцкім Кітаем, што асабліва яскрава выявілася ў ваенных сутыкненнях Савецкай і Кітайскай народна-рэвалюыйнай армій, самы востры сярод якіх меў месца на востраве Даманскі на далёкаўсходняй рацэ Усуры ў сакавіку 1969 г. Паводле некаторых сведчанняў, саступіўшы гэтую
тэрыторыю Кітаю, Савецкі Саюз праз некалькі месяцаўрыхтаваўся нанесці ядзерны ўдар па аб’ектах у КНР, але ад гэтага кроку яго засцераглі ЗША.
11.26. Спробы духоўнага супраціву камуніспгычнай уладзе ў часы стагнацыі. Яшчэ за хрушчоўскім часам у СССР паступова нараджаліся зародкі арганізацый, удзельнікі якіх не пагаджаліся з палітыкай кампартыі ці яе асобнымі аспектамі. Адна з такіх груп, Саюз патрыётаў Расіі, узнікла ў Маскоўскім дзяржаўным універсітэце (МДУ) у 1956 г. Яе ўзначальваў аспірант кафедры гісторыі КПСС, выпускнік гістарычнага факультэта МДУ Леў Краснапеўцаў, які неўзабаве быў асуджаны на дзесяцігадовае зняволенне. Прыкладна ў той самы час у Сібіры ўтварылася нелегальная студэнцкая група «Свабода слова», якая была неўзабаве арыштавана і асуджана. Улетку 1958 г. група маладых людзей (Уладзімір Букоўскі, Эдуард Кузняцоў, Ілья Бакштэйн ды іншыя) арганізавала паэтычныя чытанні каля помніка Маякоўскаму ў Маскве, якія выйшлі за межы дазволенага камуністамі. Арганізатары чытанняў былі зняволены і асуджаны. У лістападзе таго самага года была выкрытая і арыштаваная яшчэ адна група студэнтаў МДУ абвінавачаная ў заснаванні антысавецкай арганізацыі і спробе стварэння падпольнай друкарні. У 1959-1961 гг. пачалі з’яўляцца рукапісныя часопісы такія, як «Сінтаксіс» (яго стваральнік Аляксандр Гінзбург быў выключаны з універсітэта, а потым асуджаны на два гады лагераў) або «Фенікс-61» (заснавальнік, былы студэнт Гісторыка-архіўнага інстытута Юрый Галанскаў быў арыштаваны значна пазней, у 1967 г.; памёр у лагеры).
Пры канцы 50-х гг. у Расіі нарадзіўся «самвыдат». Так была названа літаратура, якая распаўсюджвалася ў выглядзе машынапісаў. Сярод твораў, якія з’явіліся спачатку ў самвыдаце, былі ўспаміны Яўтеніі Гінзбург «Круты маршрут» і «Калымскія апавяданні» Варлама Шаламава. Гэтыя кнігі ніколі, аж да часу позняй перабудовы, не друкаваліся ў Савецкім Саюзе, але атрымалі шырокую вядомасць на Захадзе, дзе іх апублікавалі таксама і на рускай мове. Аўтары адбылі немалыя тэрміны ў савецкіх канцлагерах. Яны распавялі пра нечалавечыя пакуты мільёнаў людзей, якія сталі ахвярамі бальшавіцкага рэжыму.
7 верасня 1961 г. начальнік кафедры Вайсковай акадэміі імя Фрунзэ, удзельнік Другой сусветнай вайны генерал-маёр Пётр Грыгарэнка выступіў на маскоўскай раённай партыйнай канферэнцыі з крытыкай новай праграмы кампартыі. Яго адправілі служыць на Далёкі Усход, але там ён заснаваў «Саюз барацьбы за адраджэнне ленінізму», мэтай якога абвяшчалася «ліквідацыя ўсіх скрыўленняў ленінскага вучэння, адраджэнне ленінскіх нормаў партыйнага жыцця і вяртанне рэальнай улады саветам дэпутатаў працоўных». Пачынаючы з 1964 г„ улады не раз змяшчалі Грыгарэнку ў псіхлякарні, потым неаднаразова арыштоўвалі і кідалі ў турмы. У 1977 г. ён быў пазбаўлены грамадзянства Расіі і мусіў застацца ў эміграцыі.
Брэжнеўска-суслаўскае кіраванне таксама пачалося з паказальных працэсаў супраць іншадумцаў. У верасні 1965 г. былі арыштаваны пісьменнікі Андрэй Сіняўскі і Юлій Даніэль за тое, што яны выдалі за мяжою пад псеўданімамі свае творы, якія былі ўжо ў надрукаваным выглядзе ўвезены ў Расію. У лютым 1966 г. іх прысудзілі кожнага да некалькіх гадоў лагераў. Гэта быў першы выразна палітычны працэс у паслясталінскую эпоху.
У ЦК партыі быў накіраваны ліст з асуджэннем спробаў адрадзіць «метады культу асобы Сталіна»; сярод яго падпісантаў знакамітыя фізікі, акадэмікі Леў Арцімовіч і Пётр Капіца; пісьменнікі Канстанцін Паўстоўскі, Віктар Някрасаў, Уладзімір Цендракоў, Карней Чукоўскі, Барыс Слуцкі, рэжысёры Георгій Таўстаногаў і Алег Яфрэмаў, актор Інакенцій Смактуноўскі, мастакі Сямён Чуйкоў, Барыс Няменскі ды інш.
Аднак камуністычныя ўлады ўжо не спыняліся: аб’ектамі іх пераследу сталі чарговыя асобы (дысідэнты), якія наважваліся мець і выказваць свае думкі наконт таго, што адбывалася ў савецкай імперыі Леанід Барадзін, Ігар Агурцоў, Анатоль Марчанка, Андрэй Амальрык, Анатоль (Натан) Шчаранскі, Андрэй Цвердахлебаў, Людміла Аляксеева, Юрый Арлоў, Людміла Агапава, народжаная ў Беларусі Валерыя Навадворская, Аляксандр Падрабінек, праваслаўныя святары Глеб Якунін і Дзмітрый Дудко. Усе яны неаднаразова затрымліваліся спецслужбамі, іх арыштоўвалі, пазбаўлялі права працаваць і служыць; некаторыя мусілі пакінуць радзіму...
25 жніўня 1968 г. на знак пратэсту супраць увядзення савецкіх войскаў у Чэхаславакію група дысідэнтаў, у якую ўвайшлі паэтка
Наталля Гарбанеўская, фізік Павел Літвінаў, мастацтвазнаўца Віктар Файнберг, мовазнаўцы Ларыса Багараз і Канстанцін Бабіцкі, літаратар Вадзім Дэланэ, студэнтка Таццяна Баева, экс-студэнт, электрык Віктар Драмлюга, арганізавалі дэманстрацыю на Краснай плошчы ў Маскве. Усе яны былі арыштаваны, Гарбанеўскую і Файнберга адправілі ва ўстановы прымусовага псіхіятрычнага лячэння, Дэланэ і Драмлюга трапілі ў турму, Літвінаў, Багараз і Бабіцкі атрымалі тэрміны высылкі.
У СССР сярод дысідэнцкіх ру-
хаў вылучаўся крымска-татарскі нацыянальны рух, узначалены токарам і электраслесарам Мустафой Джамілевым. У 1969 г. Джамілеў далучыўся да «Ініцыятыўнай груггы па абароне правоў чалавека ў СССР», іншымі актывістамі якой былі Пётр Якір, Віктар Красін, Таццяна Веліканава, Сяргей Кавалёў, Уладзімір Барысаў, Аляксандр Лавут, вышэйзгаданая Наталля Гарбанеўская ды іншыя.