• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці  Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка

    Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці

    Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 536с.
    Мінск 2018
    151.83 МБ
    народнай дэмакратыі такімі як Кітай, Албанія, Румынія. Нягледзячы на тое што найбуйнейшым дзяржавам свету ўдалося дамовіцца аб падпісанні вельмі важнай Дамовы аб забароне ядзерных выпрабаванняў у атмасферы, касмічнай прасторы і пад вадой (Маскоўская дамова за 5 жніўня 1963 г.), мір у свеце падчас кіравання Хрушчовым савецкай кампартыяй і ўрадам болып трывалым, відавочна, не стаў.
    У кастрычніку 1961 г. на XXII з’ездзе КПСС была прынята чарговая праграма, у якой савецкім людзям абяцалі, што да 1980 года будзе «ў асноўным пабудавана камуністычнае грамадства». Мікіта Хрушчоў таксама працягнуў тэму агучвання самых жахлівых сталінскіх злачынстваў. Дэлегаты з’езда выказаліся за вынас цела Сталіна з маўзалея на маскоўскай Краснай плошчы, дзе яно з 1953 г. ляжала побач з целам Леніна.
    Аднак, каб надалей трымацца ва ўладзе, аднаго антысталінскага пафасу ўжо, відавочна, не хапала. Незадаволенасць хрушчоўскімі дзеяннямі ў розных сферах жыцця мацнела і мацнела.
    11.23.	Навука і культура Савецкай Расіі ў 1953-1964 гг. Перапыненне найбольш адыёзных праяў сталінскага тэрору і паступовая дэсталінізацыя духоўнага жыцця Расіі стварылі адносна спрыяльныя ўмовы для ўздыму навукі і культуры ў краіне. Найбольшыя поспехі, безумоўна, былі дасягнуты ў засваенні космасу найперш дзякуючы таленту канструктараў Сяргея Каралёва і Валянціна Глушко. 4 кастрычніка 1957 г. быў запушчаны першы штучны спадарожнік
    Першы касманаўт Юрый Гагарын і канструктар касмічных караблёў Сяргей Каралёў
    Зямлі, a 12 красавіка 1961 г. старшы лейтэнант ваенна-паветраных сіл Юрый Гагарын здзейсніў першы палёт чалавека ў космас.
    У 1959 г. першыя здымкі паверхні Месяца з космасу атрымала савецкая станцыя «Луна-3». У 1963 г. здзейсніла палёт на арбіту Зямлі першая ў свеце жанчына-касманаўт Валянціна Церашкова, беларуска з паходжання.
    Таксама ў некаторых іншых важных галінах навукі і тэхнікі Савецкаму Саюзу ўдалося выйсці на перадавыя па тым часе пазіцыі ў свеце. У горадзе Обнінску (Калужская вобласць) у 1954 г. была ўведзена ў эксплуатацыю першая ў свеце атамная электрастанцыя. Да чарговых бясспрэчных дасягненняў расійскай навукі і тэхнікі гэтага часу належаць: стварэнне Мікалаем Басавым і Аляксандрам Прохаравым першага ў свеце лазера (1954), увядзенне ў эксплуатацыю першага ў свеце рэактыўнага пасажырскага самалёта Ту-104 (канструктарскае бюро Тупалева, 1955), пабудова першага ў свеце атамнага ледакола (1957), стварэнне Віталіем Гінзбургам і Львом Пітаеўскім тэорыі звышплыўкасці (1958), выпрабаванне самай магутнай у гісторыі тэрмаядзернай бомбы, створанай пад кіраўніцтвам Ігара Курчатава (1961).
    Пэўныя пазітыўныя зрухі ў другой палове 1950-х гг. мелі месца ў савецкай сістэме адукацыі. У 1958 г. была ўведзеная абавязковая васьмігадовая адукацыя, за два гады перад гэтым скасаваная плата за навучанне ў старэйшых класах і ВНУ, што існавала з 1940 г. Істотна павялічылася колькасць спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй, хоць якасць гэтай адукацыі па-ранейшаму рэдка калі адпавядала сусветным стандартам. Імкненне ж да татальнай уніфікацыі адукацыйнай сістэмы прыводзіла да пагаршэння сітуацыі з вывучэннем моў, гісторыі і культуры нярускіх народаў Расіі.
    Перыяд хрушчоўскага кіравання быў адзначаны далейшым наступам на рэлігійнае жыццё ў краіне. Кіраўнік кампартыі і ўрада публічна паабяцаў калі не ў сярэдзіне, то да канца 60-х гадоў «паказаць апошняга папа ў тэлевізары». У гэты час па ўсёй савецкай імперыі пракацілася чарговая хваля закрыцця храмаў розных канфесій. Пераследаваліся духоўныя дзеячы, якія крытычна ставіліся да падобных захадаў улады. Асаблівы ўціск зазналі евангельскія хрысціяне-баптысты, якія дзеля абароны сваёй веры стварылі не-
    легальны «Савет евангельскіх хрысціян-баптыстаў»; яго найбольш актыўныя чальцы арыштоўваліся, штрафаваліся, зазнавалі іншыя формы пераследу за свае перакананні. Функцыю колішняга Саюза ваяўнічых бязбожнікаў у пэўнай ступені пераняло афіцыйнае савецкае таварыства «Веды», якое займалася актыўнай атэістычнай прапагандай. Дысцыпліна «Асновы навуковага атэізму» была абавязковай дысцыплінай у ВНУ Савецкага Саюза.
    Спыненне адкрытага сталінскага тэрору, даклад Хрушчова на XX з’ездзе КПСС, спробы ўладаў дэмакратызаваць пэўныя сегменты грамадскага жыцця адразу ж пазітыўна адбіліся на стане і якасці расійскай пітаратуры і мастацтва. Літаратура пачала адыгрываць вельмі значную ролю. Невялікая аповесць Ільі Эрэнбурга «Адліга» (1954) дала назву цэлай эпосе ў духоўным жыцці Расіі. Праз два месяцы пасля XX з’езда скончыў жыццё самагубствам першы сакратар Саюза пісьменнікаў СССР Аляксандр Фадзееў, які пры Сталіне даваў фармальную згоду на арышты і забойствы не аднаго пісьменніка ў СССР.
    У друку з’явіліся такія вострыя творы, як раманы рускіх празаікаў Уладзіміра Дудзінцава «Не хлебам адзіным» і Веры Пановай «Поры года. 3 хронік горада Энска». Менш вядомай, але таксама адметнай з’явай стала публікацыя сатырычнага рамана мардоўскага пісьменніка Васілія Каламасава «Лаўгінаў». Антысталінскае крыло творцаў гуртавалася вакол часопісаў «Новый мнр» (галоўны рэдактар Аляксандр Твардоўскі) і «Юность», які ўзначальваў Валянцін Катаеў, пазней Барыс Палявой. Адкрытыя і прыхаваныя сталіністы мелі ў сваім распараджэнні часопісы «Октябрь» (Усевалад Кочатаў), «Нева» (Сяргей Варонін).
    Велізарныя аўдыторыі ўжо пры канцы 1950-х гг. пачалі збіраць публічныя выступы паэтаў Яўгенія Еўтушэнкі, Бэлы Ахмадулінай, Андрэя Вазнясенскага, Роберта Раждзественскага, паэтаў-бардаў Булата Акуджавы, Аляксандра Галіча.
    Пры гэтым асабіста Хрушчоў і яго партапарат імкнуліся сачыць за любымі рухамі, якія маглі б неяк паставіць пад сумнеў дамінаванне кампартыі. Пасля таго як, не маючы магчымасці надрукаваць у СССР раман «Доктар Жывага», пісьменнік старой школы Барыс Пастарнак здолеў апублікаваць яго за мяжой і ў 1958 г. атрымаў Нобелеўскую
    прэмію ў галіне літаратуры, пачалася кампанія ганьбавання гэтага творцы, цалкам у сталінскім духу. Пастарнак быў выключаны з саюза пісьменнікаў, уведзены ў стан дэпрэсіі і неўзабаве памёр. Што праўда, губляючы падтрымку інтэлігенцыі, у 1962 г. Хрушчоўусё-такі даў дазвол на публікацыю ў часопісе «Новый мнр» антылагернай аповесці былога вязня ГУЛАГу таленавітага празаіка Аляксандра Салжаніцына «Адзін дзень Івана Дзянісавіча» (зрэшты, твор не абышоўся без цэнзуравання). Пры канцы таго самага года адбылося сумнавядомае наведванне Хрушчовым выставы маладых маскоўскіх мастакоў і скульптараў у маскоўскім Манежы, якое скончылася пагромам усёй выставы.
    Літаратурнае жыццё названай эпохі, аднак, не канцэнтравалася выключна ў Маскве і Ленінградзе. У іншых аўтаномных утварэннях РСФСР з’явіліся такія таленавітыя творцы, як аварскі паэт Расул Гамзатаў, башкірскі паэт Назар Наджмі, башкірскі празаік Мустай Карым, празаікі з Комі Якаў Рочаў, Васілій Юхнін, комі-ненецкі пісьменнік Іван Істомін, нанайскі пісьменнік Рыгор Ходжэр, ненецкі паэт Леанід Лапцуй, татарскі пісьменнік Ахмет Файзі, удмурцкі празаік Міхаіл Пятроў, хакаскі празаік Мікалай Дамажакаў, чувашскі і рускі паэт Генадзій Айгі.
    Вярнуліся разам са сваімі народамі з месцаў сталінскіх дэпар-
    Аварскі паэт з Дагестана Расул Гамзатаў
    тацый (дзе яны мелі поўную забарону на творчасць і на карыстанне роднай мовай) і ўключыліся ў літаратурны працэс таленавітыя творцы: калмыцкія пісьменнікі Давыд Кугульцінаў, Аляксей Бадмаеў, Канстанцін Эрэнджэнаў, балкарскія паэты Кайсын Куліеў,
    Танзіля Зумакулава, Керым Атараў, інгушскія творцы Ахмет Бокаў, Ахмет Вядзіжаў, Багаудзін Зязікаў, карачаеўская пісьменніца Халімат Байрамукава, крымска-татарскі літаратар Абдула Дэрменджы, кумыкскія драматургі і празаікі Магамед-Султан Ях’яеў, Амір Курбанаў, чачэнскія пісьменнікі Абузай Айдаміраў, Магамед Мусаеў, Хамзат Саракаеў, якуцкі празаік і драматург Суарун Амалоон, расійска-нямецкія літаратары Фрыдрых Больгер, Барыс Брайнін (Зэп Эстэрайхер), Ёган Варкентын.
    У расійскім жывапісе гэтай эпохі побач з раней згаданымі Фаворскім, Герасімавым, Корыным, Пластавым актыўна працуюць рускія мастакі Мікалай Рамадзін, Георгій Ніскі, Сямён Чуйкоў, Барыс Няменскі, Мікалай Андронаў, скульптары Міхаіл Анікушын, Аляксандр Кібальнікаў, ненецкі мастак Іван Істомін, татарскі жывапісец і скульптар Бакі Урманчэ, татарскі мастак Кандрат Максімаў, хакаскі скульптар Ірына Карачакава-Карціна, чувашскі скульптар і графік Герасім Пілеш ды іншыя.
    Новая з’ява гэтага часу узнікненне «другога мастацтва». У 1954 г. у Маскве пачынае працаваць Студыя эксперыментальнага мастацтва пад кіраўніцтвам Элія Бялюціна. Пры канцы 50-х гг. вакол Яўгенія, Валянціны, Льва Крапіўніцкіх, Вольгі Патапавай, Аскара Рабіна ўзнікае так званая «Ліянозаўская група», у якую ўваходзілі рускія мастакі Уладзімір Нямухін, Лідзія Масцяркова, Барыс Свешнікаў, Аскар Рабін, маладыя паэты Генрых Сапгір, Усевалад Някрасаў ды іншыя.
    Вядомасць набываюць працы рускіх архітэктараў Льва Рудне-
    Аскар Рабін. Памыйка № 8, 1958 г.
    ва, Міхаіла Пасохіна. У 1961-1962 гг. у Маскве ўзводзіцца новы арыгінальны будынак Барадзінскай панарамы.
    Адным з вядучых тэатраў Расіі ў гэты час зноў становіцца Ленінградскі Вялікі драматычны тэатр на чале з рэжысёрам Георгіем Таўстаногавым. Цікавыя рэжысёрскія працы
    прапануюць таксама рускія рэжысёры Алег Яфрэмаў, Анатолій Эфрас, іх татарскі калега Марсель Салімжанаў. Знакамітымі робяцца імёны такіх рускіх актораў, як Эліна Быстрыцкая, Кірыл Лаўроў, Сяргей Юрскі, Аляксей Баталаў, беларус з паходжання Інакенцій Смактуноўскі ды іншыя.
    У 1958 г. першы і пакуль што апошні раз у гісторыі «Залатую паль-
    Будынак Барадзінскай панарамы ў Маскве (архітэктары Аляксандр Карабельнікаў і Сяргей Кучанаў)
    мавую галінку» Міжнароднага кінафестывалю ў Канах атрымаў расійскі фільм «Ляцяць жураўлі» грузінскага рэжысёра Міхаіла Калатозава паводле сцэнара рускага драматурга Віктара Бокава. 3 наступнага года прэстыжны міжнародны кінафестываль пачаў праводзіцца таксама ў Маскве. У 1962 г. стужка тады
    Кадр з фільма Міхаіла Калатозава «Ляцяць жураўлі». У галоўнай ролі Аляксей Баталаў
    маладога кінарэжысёра Аляксандра Таркоўскага «Іванава дзяцінства» (якая з вялікімі праблемамі прайшла праз партыйную цэнзуру) здабыла галоўную ўзнагароду Венецыянскага кінафестывалю.