• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці  Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка

    Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці

    Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 536с.
    Мінск 2018
    151.83 МБ
    і-уз запНсс.і tчночого ейстпннля оаг-оас: агэ -пНг.»,
    Копія пасведчання аб смерці адной з ахвяр падзей падчас пахавання Сталіна
    брытаніі і ЗША, беручы ўдзел у канферэнцыях у Тэгеране, Ялце і Патсдаме, фактычна пагадзіліся на працяг дыскрэдытаванай яшчэ перад вайной палітыкі падзелаў сфер інтарэсаў. Ад Сталіна патрабавалася толькі, каб ён паабяцаў, што ў краінах, якія трапляюць пад кантроль Расіі, будуць праведзены свабодныя дэмакратычныя выбары. Верыць у такое і чакаць гэтага ад чалавека, які сам ні ў якіх сапраўдных выбарах не ўдзельнічаў і ажыццяўляў дыктатарскую ўладу, апіраючыся на свой «ордэн мечаносцаў» бальшавіцкую партыю, маглі толькі вельмі наіўныя людзі. Працэс анексіі чужых тэрыторый Расія прадоўжыла ў 1944 г.: 17 кастрычніка паводле Указа Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР (!) у склад РСФСР была «добраахвотна» прынятая Тувінская Народная Рэспубліка (Тынну-Тувя), незалежнасць якой СССР прызнаўяшчэ ў 1924 г.
    Пад кантролем прысутных у Польшчы, Чэхаславакіі, Венгрыі,
    Румыніі савецкіх войскаў і агентуры МГБ на працягу 1946-1948 гг. там былі арганізаваны звычайныя выбарчыя фарсы, у выніку якіх пераможцамі нязменна абвяшчаліся мясцовыя камуністычныя партыі. У 1947 г. пад назвай «Камінфарм» была адроджаная мадэль новага бальшавіцкага Інтэрнацыянала з першапачатковай сядзібай у югаслаўскім Бялградзе.
    3	іншага боку, новы прэзідэнт ЗША Гары Труман абвясціў сваю дактрыну, дзе сусветная камуністычная пагроза падавалася перабольшана. Пры гэтым пацярпелым ад вайны еўрапейскім краінам дзеля аднаўлення іх эканамічнай і культурнай вагі прапаноўвалася вельмі значная дапамога ў выглядзе «плана Маршала» (назва паходзіць ад прозвішча тагачаснага дзяржсакратара ЗША Джорджа Маршала). Гэты план на суму 12,4 млрд тагачасных долараў ЗША 3 красавіка 1948 г. быў ухвалены Кангрэсам Злучаных Штатаў і разлічаны на 4 гады. Савецкі Саюз імгненна назваў гэты план «умяшаннем ва ўнутраныя справы еўрапейскіх краін», і не толькі сам адмовіўся прыняць дапамогу, але і змусіў да гэтага падпарадкаваныя сабе ўрады новых «краін народнай дэмакратыі» (яго не паслухалася толькі Югаславія), а таксама ўрад Фінляндыі, які трымаўся палітыкі падкрэсленай лаяльнасці да суседняй Расіі.
    Лаяльнымі да Расіі былі ў той час таксама Балгарыя на чале з даўнім дзеячам Камінтэрна Георгіем Дзімітровым і Югаславія, якую ўзначальваў кіраўнік тамтэйшага партызанскага руху ў гады Другой сусветнай вайны Ёсіп Броз Ціта. Гэтыя абодва лідары распрацавалі праект мытнай уніі і магчымай будучай канфедэрацыі сацыялістычных краін Усходняй Еўропы. Такі праект, вядома, не мог спадабацца Сталіну. У выніку Югаславія (Георгій Дзімітроў якраз у гэты час памёр, і кіраўніцтва Балгарыяй перайшло ў рукі адкрытых сталіністаў) была фактычна абвешчана краінай-здрадніцай, а яе адносіны з СССР да 1956 г. былі замарожаны.
    Узамен Савецкі Саюз прапанаваў сваім астатнім еўрапейскім сатэлітам стварыць новую паўкаланіяльную эканамічную структуру, якая была заснавана ў 1949 г. у Маскве пад назвай Савета эканамічнай узаемадапамогі (СЭУ). Функцыянаванне СЭУ мела на мэце прывязаць эканомікі краін-членаў да савецкай, што падразумявала іх уніфікацыю зноў-такі на савецкі ўзор.
    Прывязванне ўсходнееўрапейскіх краін дасавецкай імперыі ажыццяўлялася і праз адкрытае навязванне ім сталінскіх уяўленняў пра функцыянаванне дзяржавы на чале з камуністычнай партыяй. Адначасова з хваляй палітычных працэсаў у СССР аналагічныя працэсы супраць рэвізіяністаў адзіна слушнай сталінскай лініі адбыліся ў Польшчы, Чэхаславакіі, Венгрыі, Балгарыі, Албаніі... Шэраг былых лідараў кампартый быў там пакараны смерцю.
    У дачыненні да адносінаў краін савецкага блоку з астатнімі краінамі ў Еўропе ў другой палове 1940-х гг. усё часцей пачаў ужывацца тэрмін «халодная вайна». Падзел Еўропы на два ідэалагічна несумяшчальныя лагеры завяршыўся ў красавіку 1949 г. стварэннем Арганізацыі Паўночнаатлантычнай дамовы (англійская абрэвіятура: HATO), у якую напачатку ўвайшлі Бельгія, Вялікабрытанія, Данія, ЗША, Ісландыя, Італія, Канада, Люксембург, Нарвегія, Нідэрланды, Партугалія, Францыя, аў 1952 г. таксама Грэцыя і Турцыя. У значнай ступені гэты вайскова-палітычны блок паўстаў у выніку савецкай блакады Заходняга Берліна, якая пачалася ўлетку 1948 г. і была знятая толькі пасля падпісання дамовы аб стварэнні НАТО.
    У Азіі ў сферу расійска-савецкага ўплыву былі ўцягнутыя Паўночны В’етнам начале з Хо Шы Мінам, Паўночная Карэя начале з Кім Ір Сенам і Кітай, які 1 кастрычніка 1949 г. абвясціў сябе «народнай рэспублікай» пад кіраўніцтвам Мао Цзэдуна. Савецкія і кітайскія вайсковыя дарадцы і баявыя падраздзяленні ўдзельнічалі ў вайне на Карэйскім паўвостраве, якая працягвалася з чэрвеня 1950 па ліпень 1953 г.
    11.21.	Навука і культура Савецкай Расіі ў 1940-х пачатку 1950-х гг. Асноўныя дасягненні расійскай навукі ў гэты перыяд звязаныя з ваеннымі праектамі. Працягвалі сваю плённую працу згаданыя ў адпаведных раздзелах пра 1930-я і 1940-я гг. навукоўцы і канструктары. Эфектыўную сістэму лячэння параненых і асновы эпідэміялагічнай абароны распрацавалі хірургі Аляксандр Вішнеўскі і Юсцін Джанелідзэ. Вялікі ўклад у стварэнне савецкіх ядзерных і тэрмаядзерных установак і рэактараў унеслі Абрам Ёфэ, Георгій Флёраў, Леў Арцімовіч, Юлій Харытон, Ігар Там, Андрэй Сахараў, беларускі навуковец Якаў Зяльдовіч, нямецкія навукоўцы Манфрэд
    фон Ардэнэ, Густаў Герц, Гайнц Барвіх, Нікалаўс Рыль, Гайнц Позэ, Макс Фольмер, Густаў Рыхтэр ды іншыя. Ака дэмікі Леў Ландау і Віталій Гінзбург у 1950 г. распрацавалі тэорыю звышправоднасці.
    Разам з тым сталінская сістэма патрабавала ворагаў і ў навуцы. Так, з падачы ўлюбёнца правадыра, псеўданавукоўца Тараса Лысенкі ў 1949 г. быў учынены пагром расійскай школы генетыкаў (марганістаў), аб’яўленай ілжэнавукай. Яшчэ адной ілжэнавукай была названа кібернетыка.
    «Няправільныя» з ідэалагічнага гледзішча выказванні філосафаў, гісторыкаў, эканамістаў і нават мовазнаўцаў суправаджаліся іх высылкай на поўнач або ў Сібір.
    У 1947 г. у Інстытуце гісторыі Акадэміі навук СССР была арганізавана дыскусія, падчас якой ацэньвалася гістарычная роля кіраўніка вызвольнай барацьбы народаў Паўночнага КаўказаўХІХ ст. Шаміля. Былі перагледжаны ранейшыя ацэнкі, і Шаміль быў абвешчаны агентам англійскай разведкі, а ўвесь яго рух увасабленнем рэакцыі. Ідэолагі савецкай імперыі скідалі, такім чынам, свае апошнія маскі. Імперыя павінна была ў выніку зрабіцца велікарускай. Вялікія сілы былі кінуты натое, каб р аспрацаваць міф абадзінай старажытнарускай народнасці, згодна з якім велікаросам, натуральна, прыпісвалася роля «старэйшых братоў».
    Пасля тэрору супраць вядучых расійскіх лінгвістаў, што меў месца ў 1930-х гг., найлепшыя лінгвісты расійскага паходжання, такія як, напрыклад, Раман Якабсон або Мікалай Трубяцкой, рабілі свае даследаванні за мяжою (ЗША, Чэхія, Францыя, Германія).
    Сістэма адукацыі ў Расіі і большасці іншых рэспублік савецкай імперыі знаходзілася ў гэты час у крытычным стане. He спрыяла яе развіццю абавязковая плата за навучанне ў старэйшых класах сярэдняй школы, сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных установах, уведзеная савецкім урадам у кастрычніку 1940 г. У выніку праведзеных рэформаў колькасць выпускнікоў гэтыхустаноў скарацілася ўдвая.
    Фактычна Сталін у той час пачаў фарміраванне новай саслоўнасці, а рабочыя і сяляне пазбавіліся шанцаў выйсці па-за межы свайго кола. Варта нагадаць, што ў сем’ях таго часу нормай было мець па пяцёра-сямёра дзяцей у сялян і па трое-чацвёра ў рабочых плаціць
    Аляксандр Твардоўскі
    Муса Джаліль
    за навучанне дваіх-траіх дзяцей шмат каму было проста не пад сілу. Што да матэрыяльна-тэхнічнай базы навучальныхустаноў, то ў шмат якіх школах і ВНУ яна папросту адсутнічала.
    Час вайны немінуча адбіўся на характары расійскай літаратуры і мастацтва. У 1940-я гг. значныя творы напісалі рускія літаратары Канстанцін Сіманаў і Сямён Гудзенка (лірыка), Аляксандр Твардоўскі (лірыка, паэма «Васілій Цёркін»), Васілій Гросман (аповесць «Народ неўміручы»), Віктар Някрасаў (аповесць «У акопах Сталінграда»), Аляксандр Бек (аповесць «Валакаламская шаша»), Эміль Казакевіч (аповесць «Зорка»), Вольга Берггольц (дзённікі), Ілья Эрэнбург (публіцыстыка). Пранікнёныя радкі належалі таксама габрэйскім паэтам Давіду Гафштэйну, Перэцу Маркішу і Іцыку Феферу, карэльскаму паэту Мікалаю Лайне, лакскаму паэту з Дагестана Абуталібу Гафураву, мардоўскаму паэту Аляксандру Мартынаву, татарскім паэтам Ахцяму Аміневу і згаданаму раней Мусе Джалілю. Сваімі творамі звярнулі на сябе ўвагу таксама татарскі празаік і паэт Абдула Ахметаў, хантыйскі паэт Рыгор Лазараў, чувашскі паэт Пётр Хузангай, башкірскія празаікі Сагіт Агіш і Кірэй Мэргэн, тувінскі драматург Віктар Кок-оол ды іншыя.
    Кампазітар Дзмітрый Шастаковіч
    Нягледзячы на тое што тэатральныя пастаноўкі ў гэты час асабліва жорстка цэнзураваліся, адметным талентам вылучалася творчасць такіх рускіх актораў, як Вера Марэцкая, Ала Тарасава, Міхаіл Жараў, Аляксей Грыбаў ды інш.
    У часы вайны, жывучы ў блакадным Ленінградзе, кампазітар Дзмітрый Шастаковіч стварыў сваю знакамі тую Сёмую сімфонію.
    Сярод музыкантаў Расіі
    звярнулі на сябе ўвагу таксама, сярод іншых, башкірскі кампазітар і дырыжор Масалім Валееў, карэльскі кампазітар Лаўры Ёўсінен, татарскія кампазітары Мансур Музафараў і Фарыд Ярулін, татарская оперная спявачка і кампазітар Мар’ям Рахманкулава, татарская спявачка і актрыса Галія Кайбіцкая.
    Прыкметнымі з’явамі расійскага выяўленчага мастацтва сталі графічная серыя мастака Дзяменція Шмарынава «Не забудзем, не
    даруем!» (1942), асобныя карці ныАркадзія Пластава, а таксама згаданых вышэй жывапісцаў Сяргея Герасі мжа, Пятра Канчалоўскага, Паўла Корына, Аляксандра Дэйнекі, скульптара Веры Мухінай.
    Аднаўляючы пасляваеннае аблічча расійскіх гарадоў, дастаткова плённа працавалі рускія архітэктары Леў Руднеў, Аляксандр Хракаў, Павел
    Дз. Шмарынаў. Маці
    (з цыкла «Не забудзем, не даруем!»)
    Абросі мф, руска-габрэйскі архітэктар Міхаіл Баршч, башкірскі дойлід Барый Калімулін ды іншыя.
    Пасляваенны час адзначаны далейшым узмацненнем ідэалагічнага кантролю над літаратурай і мастацтвам, які рабіўся з падачы сакратара ЦК ВКП(б) Андрэя Жданава і атрымаў назву «жданаўшчына». У 1946 г. Жданаў абрынуўся насавецкія літаратурныя часопісы «Ленмнград» і «Звезда», вынікамчаго сталася забарона на публікацыі твораў паэ тэсы Ганны Ахматавай і празаіка Міхаіла Зош чазкі. Былі жорстка асуджаны «безыдэйныя» кінафільмы «Вялікае жыццё» рэжысёра Леаніда Лукава