• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці  Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка

    Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці

    Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 536с.
    Мінск 2018
    151.83 МБ
    Нягледзячы на лакальныя поспехі Чырвонай арміі (напрыклад, пры абароне Магілёва), праз месяц пасля пачатку баявых дзеянняў яна страціла каля мільёна вайскоўцаў, у тым ліку каля 725 тысяч трапіла ў нямецкі палон і памірала там ад голаду, холаду і эсэсаўскіх здзекаў. Да восені 1941 г. у руках Германіі і яе хаўруснікаў апынуліся Эстонія, Латвія, Літва, Беларусь, Малдова, болыпая частка Украіны і Крыма, значныя абшары расійскай тэрыторыі.
    8 верасня войскам групы «Поўнач» вермахта пад камандай фельдмаршала Вільгельма фон Лейба ўдалося дайсці да прыгарадаў Ленінграда і замкнуць блакаду вакол яго (з поўначы горад блакавалі саюзныя вермахтувойскі Фінляндыі). 22 верасня Гітлер прыняўрашэнне «цалкам зруйнаваць Пецярбург» пачаліся лютыя бамбаванні горада. Але самым цяжкім выпрабаваннем для жыхароў Ленінграда стаў голад. Пачалася масавая гібель насельніцтва: ужо ў снежні памерлі 53 тыс. чалавек, у наступныя месяцы памірала па 95-100 тыс.
    У сярэдзіне верасня на левым беразе Дняпра сілы вермахта (група «Поўдзень» пад камандай фельдмаршала Герда фон Рундштэта) акружылі вялікую групоўку Паўднёва-Заходняга фронту Чырвонай
    арміі, якім камандаваў генерал-палкоўнік Міхаіл Кірпанос. Гэта адбылося перш за ўсё таму, што Сталін ні ў якім разе не пагаджаўся на адступленне сваёй арміі з Кіева. Камандуючы фронтам скончыў жыццё самагубствам (паводле іншай версіі, загінуў ад асколка міны), a 19 верасня Кіеўусё адно быў пакінуты савецкімі войскамі.
    На гэты момант (канец верасня) незваротныя страты жывой сілы Чырвонай арміі (забітыя, памерлыя ад ран і няшчасных здарэнняў) склалі ўнушальную лічбу каля 2 млн 130 тыс. чалавек. Страты ў баявой тэхніцы склалі: 14 006 танкаў, 6988 самалётаў і 66 888 гармат і мінамётаў. Ваенна-марскі флот СССР страціў адзін крэйсер, 18 лідараў і эсмінцаў, 23 падводныя лодкі, 18 вартавых караблёў, 13 кананерскіх лодак, 37 загараджальных суднаў і тральшчыкаў. Усё гэта адбылося з Чырвонай арміяй і флотам на працягу толькі трох месяцаў і дзевяці дзён вайны, нягледзячы на масавы гераізм і самаахвярнасць соцень тысяч салдат і афіцэраў.
    Трэба адзначыць, што вялікая доля страт Чырвонай арміі ў баявой тэхніцы не была вынікам непасрэднага знішчэння яе ворагам. Нямала было выпадкаў, калі, напрыклад, танкі проста псаваліся і траплялі ў рукі праціўніка або падчас руху патаналі ў балотах і вадаёмах.
    30 верасня 1941 г. гітлераўскія войскі з раёна Смаленска (які яны захапілі яшчэ ў ліпені) пачалі наступ на Маскву. Група армій «Цэнтр» пад камандай фельдмаршала Федара фон Бока мела ў сваім распараджэнні 1,8 млн салдат і афіцэраў, 1700 танкаў і 1390 самалётаў. Ёй на гэтым напрамку супрацьстаяла групоўка Чырвонай арміі (тры франты пад камандай генералаў Івана Конева, Андрэя Яроменкі і маршала Сямёна Будзённага) у складзе 1,25 млн вайскоўцаў, 900 танкаў і 667 самалётаў. 7 кастрычніка, падышоўшы да Вязьмы, войскі вермахта абкружылі вялікую колькасць войскаў Чырвонай арміі: толькі пад Вязьмай і Бранскам у палон трапіла больш за 600 тыс. чырвонаармейцаў. Масква апынулася пад непасрэднай пагрозай акупацыі, болыпая частка ўрада і партыйна-савецкіх устаноў эвакуявалася на Волгу, у горад Куйбышаў (Самару). У выніку далейшых баявых дзеянняў гітлераўскім войскам удалося ў некаторых месцах падысці на адлегласць да 30 км ад расійскай сталіцы. Іх далейшаму наступу перашкаджалі прыродныя ўмовы вялікія сумёты і маразы, бо жаўнеры вермахта не мелі адпаведнага абмундзіравання. Савец-
    каму камандаванню ўдалося перакінуць з усходу краіны сібірскія дывізіі, улічыць досвед зімовай вайны супраць Фінляндыі.
    5 і 6 снежня 1941 г. Чырвоная армія здолела перайсці ў контрнаступ (камандуючых франтоў Яроменку і Будзённага да гэтага часу замянілі генерал арміі Жукаў і маршал Цімашэнка). Да пачатку 1942 г. сілы вермахта былі адкінутыя на 100-150 км ад Масквы. Пазней былі вызваленыя расійскія гарады Тула, Разань, Арол, Растоў-на-Доне. Вялікая заслуга ў гэтых перамогах байцоў-сібіракоў: іх традыцыйныя навыкі ў абыходжанні са стралковай зброяй і ўменне лёгка прыстасоўвацца да суровай зімы вельмі прыдаліся Чырвонай арміі. Аднак сілы савецкіх войскаў увесну 1942 г. былі ў значнай ступені вычарпаныя, і вайсковыя камандзіры прапаноўвалі Сталіну стабілізаваць фронт, даць сабе перадышку, на што правадыр не пагадзіўся. У выніку гітлераўскія войскі нанеслі Чырвонай арміі некалькі сур’ёзных паражэнняў: так, у бітвах пад Ржэвам і Вязьмай загінула больш за 272 тыс. савецкіх салдат і афіцэраў, у раёне Варонежа і ракі Дон больш за 370 тыс. Страты баявой тэхнікі падчас гэтых баталій: каля 3,4 тыс. танкаў, больш за 1300 самалётаў і больш за 21 тыс. гармат і мінамётаў.
    Агулам за першы год вайны Чырвоная армія страціла большую колькасць асноўнай баявой тэхнікі, чым мела яе паводле стану на 22 чэрвеня 1941 г. Савецкім кіраўнікам з ужываннем законаўваеннага часу ўдалося ў значнай ступені ўзнавіць вытворчасць ваеннай тэхнікі і амуніцыі, у асноўным на ўсходзе Расіі.
    Аб’ёмы вытворчасці асноўных відаў баявой тэхнікі і ўзбраення за гады вайныў Савецкім Саюзе (адзінак)
    Bid тэхнікі
    Колькасць
    Танкі і самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі (САУ)
    98 300
    Баявыя самалёты
    122 100
    Гарматы і мінамёты
    525 200
    Стралковая зброя
    19 830 000
    Ваенныя караблі розных тыпаў
    70
    Велізарныя ахвяры, панесеныя народамі савецкай імперыі падчас вайны, не маглі не адбіцца на настроях людзей. Унутраная сітуацыя ў «братнім» Савецкім Саюзе была таксама зусім не про-
    стай. Ледзьве пачалася вайна, як «сацыялістычныя нацыянальныя адносіны» павінны былі вытрымаць сур’ёзныя выпрабаванні. Першыя расколіны з’явіліся ў нядаўна далучаных абласцях дзяржавы у заходніх частках Беларусі і Украіны і ў Балтыі. Палітыка «чыстак» і дэпартацый карэнных жыхароў, першыя мерапрыемствы, праведзеныя савецкай уладай у 1939-1940 гг., пасеялі немалы страх і нянавісць да бальшавікоў сярод мясцовага насельніцтва. Нярэдка немцаў і іххаўруснікаў там сустракалі як вызваліцеляў. Агулам каля 1 млн 200 тыс. савецкіх грамадзян удзельнічалі ў вайне на баку Германіі і яе сатэлітаў.
    Але і ва ўнутраных раёнах справа ішла далёка не найлепшым чынам. I зноўу гэтым была вінавата савецкая дзяржава і яе рэпрэсіўная палітыка. Так, у жніўні 1941 года была ліквідаваная аўтаномная рэспубліка немцаў Паволжа, карэннае насельніцтваякой, немцы, пасялілася тут на два стагоддзі раней. Іх абвінавацілі ў супрацоўніцтве з гітлераўскай Германіяй, хоць у сапраўднасці яны былі ці ледзь не самай лаяльнай часткай насельніцтва Расіі. Савецкія немцы былі дэпартаваны наўсход і крайнюю поўнач краіны. Такім чынам, першыя ўдары, якія падрывалі міжнацыянальныя адносіны, былі нанесеныя не акупантам-ворагам, а самой савецкай дзяржавай дакладней, яе пільнымі органамі НКВД.
    Прыканцы 1943 іўпачатку 1944 г. паабвінавачанніўсупрацоўніцтве з ворагам з тэрыторый спрадвечнага пражывання былі выселены народы Каўказа: чачэнцы, інгушы, балкарцы, карачаеўцы, пазней калмыкі і крымскія татары. Заадно выдалілі і іншых «нярускіх» з Чарнаморскага ўзбярэжжа: грэкаў, балгараў, крымчакоў (напэўна, іх суседства было непрыемным для жыхароў тамтэйшых урадавых дачаў). Такі самы лёс напаткаў курдаў, туркаў-месхецінцаў. На поўначы Расіі цалкам выселілі фінаў-інгерманландцаў. Ва ўсіх выпадках ліквідавалася аўтаномія народаў там, дзе яна існавала. Дэпартацыя закранула больш за мільён чалавек. Звычайна людзей грузілі ў вагоны для скаціны і адпраўлялі ў Сібір, на Урал і ў Сярэднюю Азію. Асноўная мэта дэпартацыі палягала ў тым, каб пасяліць у раёнах, дзе адчувалася напружанне, а таксама ўздоўж савецкіх межаў рускае насельніцтва. Гарады і вёскі Паўночнага Каўказа, Стаўрапальшчыны і Крыма былі заселены рускімі і ўкраінцамі.
    Падчас вайны насельніцтва сталінскага ГУЛАГу сур’ёзна папоўнілася за кошт асоб, дэпартаваных з Прыбалтыкі, Заходняй Украіны і Беларусі, Малдовы, палякаў, немцаў, каўказцаў і крымскіх татараў, «паражэнчых элементаў», «акружэнцаў» і іншых «старых» і «новых» грамадзян СССР. Пазней з’явіліся асобы, «якія супрацоўнічалі з ворагам» бургамістры, старасты, паліцаі, «члены нацыяналістычных арганізацый», уласаўцы, нямецкія і японскія ваенныя злачынцы. У дачыненні да апошніх катэгорый ужываўся ўказ 1943 г. аб смяротнай кары цераз павешанне або аб высылцы на катаргу.
    Іхпасылалі на17-ю шахту ў Варкуце, пазней у Нарыльск і ў казахскі Джэзказган. Там фактычна існавалі лагеры знішчэння. Жыццё зняволеных было настолькі жудасным, што ў Нарыльску, напрыклад, былі выпадкі, калі зняволеныя аддавалі перавагу смерці пад коламі вагонаў... Паводле падлікаў даследчыкаў, толькі ў 1939 -1941 гг. у савецкіх лагерах памерлі 1,8 млн зняволеных. Трэба разумець, што віна гэтых людзей далёка не заўсёды была належным чынам даказана: нярэдка гэта былі ахвяры звычайных даносаў.
    Вязні тарылі дарогі ў тундры на Крайняй Поўначы. Яны ўзвялі сталіцу калымскага краю горад Магадан. Яны пабудавалі таксама аэрадромы і пасадачныя пляцоўкі, у тым ліку падземныя, у Сароку, Анезе, Северадзвінску, Каргопалі, а таксама наПаўночным Урале і на Пячоры. Нявольніцкую працу выкарыстоўвалі на ваенных заводах, дзеля разбудовы партоў на Паўночным моры, пры пракладцы дарог на Урале, у Сібіры і Закаўказзі. Вязні паміралі тысячамі ад недаядання, катаржнай працы, нечалавечага абыходжання з імі з боку аховы і адміністрацыі лагераў, ад прадуманай энкавэдысцкай сістэмы прыніжэння чалавечай годнасці і знішчэння асобы. Памяншэнне колькасці зняволеных загадзя планавалася ў лагерах. Тыя, хто працаваў на цяжкіх р аботах, звычайна не жылі больш за тры гады. На месца памерлых прысылалі новых вязняў, і так гэтая машына круцілася бясконца.
    Вельмі цяжкі быў лёс і абсалютнай большасці савецкіх ваеннапалонных, штотраплялі ў нямецкія лагеры. Паводле звестак расійскіх даследчыкаў, іхагульная колькасць за ўсю вайну склала 4 млн 559 тыс. чалавек, нямецкія крыніцы падаюць іншую лічбу 5 млн 160 тыс.
    Калона савецкіх ваеннапалонных. 1941 г.
    Даведзеныя да адчаю савецкія ваеннапалонныя стварылі падмурак новай з’явы Рускай вызваленчай арміі (руская абрэвія тура: РОА). Каля яе вытокаў стаяў былы генерал Чырвонай арміі, камандзір 20-й арміі Андрэй Уласаў, які вызначыўся ў баях супраць гітлераўскіх