Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці
Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 536с.
Мінск 2018
Тым не менш і ва ўмовах татальнага шукання ворагаў, страху, даносніцтва ў 30-я гады ў Расіі культурнае жыццё не замёрла. Менавіта тады з’явіліся (хоць былі апублікаваныя толькі ў рэдкіх выпадках) не толькі найлепшыя творы «расстралянага пакалення», але і такія літаратурныя шэдэўры, яктворы раней згаданых пісьменнікаў: раман «Майстар і Маргарыта» Міхаіла Булгакава, аповесці «Катлаван», «Ювенільнае мора», «Джан» Андрэя Платонава, эпапеі «Жыццё Кліма Самгіна» Максіма Горкага і «Ціхі Дон» Міхаіла Шолахава, малая проза Міхаіла Прышвіна, паэма Ганны Ахматавай «Рэквіем», таленавітыя паэтычныя зборнікі Барыса Пастарнака, а таксама паэзія і аповесць «Старая» Данііла Хармса, лірыка Мікалая Забалоцкага, апавяданні Канстанціна Паўстоўскага.
Самабытнай з’явай 30-х гадоў была паэзія габрэйскіх паэтаў
Міхаіл Шолахаў на балконе свайго дома ў станіцы Вёшанскай (левы бераг Дона)
Пераца Маркіша, Льва (Лейба) Квітко, празаіка і драматурга Давіда Бергельсона. На іншых мовах народаў Расіі значныя творы напісалі: адыгейскі пісьменнік Тэмбот Керашаў, асецінскі паэт і празаік Барон Бацыеў, бурацкі драматург Намжыл Балдано, дагестанскія паэты: аварскі Гамзат Цадаса, кумыцкі Аткай Аджаматаў, лакскі і кумыцкі Эфендзі Капіеў, лезгінскі Тагір Хур’югскі, табасаранскі Абумуслім Джафараў; калмыц кія
паэты Канстанцін Эрэнджэнаў і Цэрэн Ліджынаў, карачаеўскі драматург і кампазітар Шахарбій Эбзееў, карэльскі паэт і празаік Тобіас Гутары, кумыкскі пісьменнік Аткай Аджаматаў, кумыцкі літаратар, тэатральны рэжысёр, кампазітар і актор Тэмір-Булат Бейбулатаў, татарскія літаратары Муса Джаліль, Даржыя Апакава, Ібрагім Газі, Каві Наджмі, удмурцкі празаік Міхаіл Лямін, удмурцкі драматург Ігнацій Гаўрылаў, чувашскія літаратары Іван Саламбек, Васіль Міта, Мікалай Шэлебі, Якаў Ухсай, чукоцкі празаік Тынэтэгын, эвенкійскі празаік Мікіта Сахараў, якуцкі празаік Мікалай Мардзінаў ды іншыя.
Прыцягвалі да сябе ўвагу працы рускіх мастакоў Пятра Канчалоўскага, Уладзіміра Фаворскага, Арыстарха Лянтулава, Паўла Корына, Аляксандра Дэйнекі, асецінскага мастака Аслан-Гірэя Хохава, татарскага мастака Бакі Урманчэ, бурацкага мастака і паэта Філіпа Балдаева, чукоцкага мастака, гравёра і паэта Міхаіла Вуквола; творы рускіх скульптараў Сяргея Канёнкава, Веры Мухінай, Мікалая Томскага, Аляксандра Мацвеева. Адметнымі былі таксама будынкі, спраектаваныя рускімі архітэктарамі Уладзімірам Шчуко, Аркадзіем Лангманам, Уладзімірам Рудневым, Іванам Фаміным, Уладзімірам Сямёнавым, Барысам Ёфанам, Уладзімірам Гельфрэйхам.
Тэатр у Савецкай Расіі перажываў крызіс. Тым не менш на сцэне гледачы маглі бачыць выбітных актораў таго ж Васіля Качалава, ІванаМасквіна, АлуТарасаву, Мікалая Баталава. Працягвалі праца-
Марыйскі актор Йыван Кырла ў кінафільме «Пуцёўка ў жыццё» (рэжысёр Мікалай Эк, 1931)
ваць вядомыя рэжысёры НеміровічДанчанка, Таіраў. Папулярнымі зрабіліся марыйскі актор Йыван Кырла, асецінская актрыса Васіліса Камаева ды іншыя. В ядомасцю карыстаўся Габрэйскі дзяржаўны тэатр у Маскве, галоўным рэжысёрам якога быў Саламон Міхоэлс.
У галіне класічнай музыкі вылучаліся творы рускіх кампазітараў Сяргея Пракоф’ева (вярнуўся ў Расію ў 1936 г.)> Дзмітрыя Шастаковіча, Мікалая Мяс юўскага, Дзмітрыя Кабалеўскага, асецінскага кампазітара Барыса Галаева, башкірскага кампазітара Султана Галяшы, татарскага кампазі тара і спявачкі Сары Садыкавай, чувашскага кампазітара Фёдара
Галіна Уланава ў спектаклі «Бахчысарайскі фантан» на музыку Барыса Асаф’ева
Паўлава. Зрэшты, опера Шастаковіча «Кацярына Ізмайлава» і яго жбалет «Светлы ручай» былі выключаны з рэпертуараў савецкіх тэатраў паводле асабістага ўказання Сталіна (за «какафонію ў музыцы»).
Сярод оперных выканаўцаў, якія не эмігравалі з Расіі, вылучаўся сваім адметным голасам рускі спявак Сяргей Лемешаў.
Ва ўсім свеце сталі вядомыя імёны рускіх балерын Галіны Уланавай, Вольгі Лепяшынскай, габрэйска-рускіх танцора балета Асафа Месерэра, піяніста Эміля Гілельса, скрыпача Давіда Ойстраха, рускіх оперных спевакоў Аляксандра Пірагова, Антаніны Няжданавай, Максіма Міхайлава, Надзеі Абу-
хавай. Музыку для аперэт, папулярныя песні пісалі Ісак Дунаеўскі, Мацвей Блантэр, Барыс Аляксандраў. Спявак ЛеанідУцёсаўстварыў вядомы на той час ленінградскі джаз-аркестр.
У 1930-х гг. з’явіліся таленавітыя мастацкія кінастужкі «Чапаеў» (пастаноўка братоў Васільевых, у галоўнай ролі Барыс Бабачкін), «Вясёлыя дзецюкі» і «Цырк» (рэжысёр Рыгор Аляксандраў, выканаўца галоўных роляў Любоў Арлова), «Трынаццаць» (рэжысёр Міхаіл Ром, выканаўца галоўнай ролі Іван Навасельцаў).
11.14. Перадумовы і пачатак Другой сусветнай вайны. 20 траўня 1939 г. старшыня Саўнаркама і наркам замежных спраў СССР Вячаслаў Молатаў нечакана шмат для каго прыняў германскага пасла ў Маскве графа Фрыдрыха-Вернера фон Шуленбурга. Адна заўвага Молатава ўразіла Шуленбурга: «...абодва ўрады павінны падумаць над тым, як стварыць лепшую палітычную аснову для іх адносінаў». Гэтая ідэя стала актыўна прасоўвацца савецкім часовым павераным у Берліне Георгіем Астахавым, які пачаў весці актыўныя кансультацыі з уплывовымі палітыкамі рэйха. Усё гэта, натуральна, не стварала найлепшага фону для англійска-французска-савецкіх перамоў, якія пачалі з розных прычынаў зацягвацца. Разам з тым Гітлер ужо распрацаваў план вайны супраць Польшчы і быў зацікаўлены ў тым, каб не дапусціць у той час вайны на два фронты супраць Англіі і Францыі на захадзе і супраць СССР на ўсходзе. Падзеі развіваліся імкліва: 3 жніўня гітлераўскі шэф дыпламатыі Ёахім фон Рыбентроп сустрэўся з Астахавым у Берліне, і ў гэты ж самы дзень Молатаў зноў прыняў Шуленбурга ў Маскве. Наступныя два з паловай тыдні, відавочна, распрацоўваўся канчатковы тэкст савецка-германскага пакта, але пры гэтым бальшавіцкі ўрад імітаваў перамовы з англійска-французскай дэлегацыяй, якая ў сярэдзіне месяца прыбыла ў Маскву.
19 жніўня на таемным пасяджэнні палітбюро ЦК бальшавіцкай партыі Сталін абвясціў: «Мы зр обім свой выбар, і ён зразумелы. Мы павінны прыняць нямецкую прапанову і ветліва адаслаць назад англійска-французскую місію. Першай перавагай, якую мы атрымаем, будзе знішчэнне Польшчы да самага наваколля Варшавы, уключаючы ўкраінскую Галіччыну». Палітбюро аднадушна падтры-
мала Сталіна, і ўжо назаўтра Гітлер і Сталін абмяняліся тэлеграмамі, у якіх канстатавалі, што падпісанне савецка-германскага пакта ў гэты момант стане «паваротным пунктам для сур’ёзнага паляпшэння палітычных адносінаў» паміж Расіяй і Германіяй.
23 жніўня 1939 г. у Маскву прыбыў Рыбентроп, і дамова была падпісаная. Сам тэкст дакумента нагадваў тэксты аналагічных «пактаў аб ненападзе», што заключаліся паміж рознымі дзяржавамі свету ў розныя гады. Асаблівасцю
Молатаў прыняты Гітлерам у Берліне. Старонка савецкай газеты, лістапад 1939 г.
гэтай дамовы, аднак, было тое, што да яе далучаўся сакрэтны пратакол, дзе чорным па белым было напісана пра «размежаванне сфераў узаемных інтарэсаў» Расіі і Германіі ва Усходняй Еўропе. Гэтае размежаванне ў рэальнасці азначала знішчэнне і падзел Польшчы, аддачу пад савецкае ўладаранне незалежных Латвіі і Эстоніі (Літва павінна была напачатку застацца ў межах «сферы інтарэсаў» рэйха).
У некаторых гістарычных працах цалкам ігнаруецца пытанне, што ж стала падмуркам рэальнага збліжэння нацысцкай Германіі і бальшавіцкай Расіі пры канцы 1930-х гг. На наш погляд, тут адыграла сваю ролю, сярод іншага, сутнасная блізкасць гітлераўскага і сталінскага рэжымаў. Нягледзячы на з’яўленне ў неаднолькавых гістарычныхумовах, нацысцкі і камуністычны тыпы таталітарызму мелі падобныя прыкметы:
- у абодвух выпадках было дасягнута поўнае дамінаванне аднойадзінай партыі (камуністычнай партыі ў СССР і нацыянал-сацыялістычнай партыі ў Германіі);
- і там, і там велізарную ролю адыгрывала ідэалогія, якая ўяўляла сабой сістэму ідэй (ідэя расавай перавагі ў Германіі, ідэя барацьбы пралетарыяту з капіталістычным ладам у СССР); ідэалогія
ахоплівала ўсе без вынятку сферы прыватнага і грамадскага жыцця і мелася быць агульнапрызнанай;
- для абодвух гэтых рэжымаў быў характэрны пастаянны пошук ворагаў, як унутраных, так і знешніх: Германія лічыла ворагамі камуністаў, сацыял-дэмакратаў, габрэяў; у СССР у ворагі залічвалі ўсіх, хто не прытрымліваўся класавай тэорыі марксізму-ленінізму;
- і там, і там існавалі разгалінаваная, шчодра фінансаваная дзяржавай сістэма прапаганды, татальны кантроль над СМІ, жорсткая цэнзура любой інфармацыі і ізаляцыя народа ад крыніц аб’ектыўнага інфармавання;
- і ў Германіі, і ў СССР было цалкам забяспечана падпарадкаванне ўсіх дзяржаўных устаноў (войска, спецслужбы, суды, органы мясцовага самакіравання) кіраўнічай партыі;
- у абодвух выпадках адбывалася абсалютная ідэалізацыя вобраза правадыра рэжыму;
- важным складнікам таталітарных рэжымаў і Германіі, і СССР стала сістэма рэпрэсіўных органаў, якая склалася з судовых і пазасудовых органаў: ажыццяўляўся нагляд і кантроль над кожным грамадзянінам незалежна ад яго сацыяльнага становішча;
- і ў Германіі, і ў СССР масава ствараліся канцлагеры, у якія адпраўляліся тысячы людзей, у болынасці выпадкаў невінаватых.
Такім чынам, становіцца відавочным падабенства асноўных тэндэнцый станаўлення таталітарных рэжымаў у Савецкім Саюзе пры Іосіфе Сталіне і ў Германіі пры Адольфе Гітлеру, прытым што ў дэталях існавалі пэўныя адрозненні паміж імі: напрыклад, савецкі рэжым ажыццяўляў тэрор супраць усіх народаў імперыі, у той час як нацысты асноўны ўдар наносілі па іншых расах і нацыянальнасцях.
11.15. Саюзніцкія адносіны паміж бальшавіцкай Расіяй і нацысцкай Германіяй на першымэтапе вайны. Пасля нападу Германіі на Польшчу 1 верасня 1939 г. на захадзе і ўвядзення 17 верасня дывізій Чырвонай арміі на тэрыторыю тагачаснай усходняй Польшчы (Заходняя Украіна і Заходняя Беларусь) савецкая імперыя і нямецкі рэйх падпісалі 28 верасня новую дамову (якая гэтым разам мела назву «аб сяброўстве і межах») і 2 новыя сакрэтныя пратаколы да яе. У першым пратаколе ўдакладнялася раней вызначанае размежаванне
сфер інтарэсаў рэйха і СССР: лёс Літвы перадаваўся цяпер у рукі бальшавікоў, а частка акупаванай тэрыторыі паміж рэкамі Наравам, Віслай, Санам і Заходнім Бугам адыходзіла да гітлераўскай Германіі. У другім сакрэтным пратаколе было зафіксавана, што абодва бакі «не дапусцяць на св аіх тэрыторыях ніякай польскай прапаганды, якая дзейнічае на тэрыторыі другой краіны. Яны ліквідуюць зародкі падобнай агітацыі на сваіх тэрыторыях і будуць інфармаваць адно аднаго пра захады, неабходныя дзеля гэтага».