• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці  Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка

    Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці

    Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 536с.
    Мінск 2018
    151.83 МБ
    Адначасова няўхільна ўзмацняўся бальшавіцкі кантроль за складам думак інтэлігенцыі. У 1921 г. быўзаснаваны аддзел агітацыі і прапаганды ЦК бальшавіцкай партыі (Агітпрап), а яшчэ годам пазней магутнае ведамства ідэалагічна-палітычнай цэнзуры Галоўліт. У 1923 г. была створана Галоўнаярэпертуарная камісія, якая павінна
    Руская паэтэса Ганна Ахматава
    была сачыць за ідэалагічнай выверанасцю тэатральных рэпертуараў. На працу названых ведамстваў выдаткоўваліся велізарныя бюджэтныя сродкі. Ужо тады была ўведзеная забарона на публікацыю твораў шэрагу літаратараў (рускія паэты Ганна Ахматава, Восіп Мандальштам, татарскі паэт Дэрдменд ды іншыя). Пачынаючы са студзеня 1922 г., правядзенне розных з’ездаў, літаратурна-мастацкіх нарадаў, стварэнне творчых суполак дазвалялася толькі з санкцыі ОГПУ
    Тым не менш у названы перыяд у перыядычных выданнях, у кнігах, што выдаваліся ўзноўленымі прыватнымі і кааператыўнымі выдавецтвамі, яшчэ прысутнічалі элементы свабоды слова.
    Працягваў сваю дзейнасць створаны яшчэ ў 1916 г. гурток літаратурных крытыкаў-фармалістаў і лінгвістаў пад назвай «Таварыства вывучэння паэтычнай мовы» (руская абрэвіятура: «ОПОЯЗ»: Віктар Шклоўскі, Барыс Эйхенбаўм, Юрый Тынянаў, Раман Якабсон, Яўгеній Паліванаў ды іншыя). У 20-я гг. у Расіі дзейнічала нямала розных літаратурных груповак, самыя вядомыя сярод іх «Серапіёнавы браты» (Усевалад Іванаў, Канстанцін Федзін, Міхаіл Зошчанка), «Перавал» (Міхаіл Прышвін, Эдуард Багрыцкі), «Леф» (Уладзімір Маякоўскі, Велімір Хлебнікаў, Мікалай Асееў, Восіп Брык), група імажыністаў (Сяргей Ясенін, Анатолій Марыенгоф, Вадзім Шаршаневіч), Расійская асацыяцыя пралетарскіх пісьменнікаў (РАПП: Дзям’ян Бедны, Міхаіл Шолахаў, Аляксандр Фадзееў). I ўсётакі сапраўдныя літаратурныя шэдэўры гэтага часу збольшага былі напісаныя іншымі творцамі Міхаілам Булгакавым («Сабачае cappa», «Дні Турбіных», «Белая гвардыя», «Бег»), Яўгеніем Замяціным («Мы»), Андрэем Платонавым («Чэвенгур»), Барысам Пільняком («Голы год», «Аповесць непагашанага месяца»), Ісакам Бабелем («Конармія»), Арцёмам Вясёлым («Расія, крывёю вымытая»), вершы, паэмы Барыса Пастарнака, тыхжа Ахматавай і Мандальштама. Гэтую
    Міхаіл Булгакаў
    Барыс Пастарнак
    Андрэй ГІлатонаў
    групу літаратараў бальшавіцкія ідэолагі ў абсалютнай большасці залічвалі да «спадарожных асоб» («попутчмков») сваёй рэвалюцыі.
    Адметнай з’явай гэтай эпохі была творчасць літаратараў нярускіх народаў Расіі: аварскага паэта Махмуда з Кахаб-Расо, асецінскага паэта і празаіка Гіно Баракава, башкірскіх паэтаў Абуза і Тухвата Янабі, бурацкага паэта Салбанэ Туя, комі паэта Віктара Савіна, габрэйскіх творцаў паэта Іцыка Фефера, паэта і драматурга Шмуэла Галкіна, кумыкскага празаіка і драматурга Юсупа Герэева, лезгінскага паэта Сулеймана Стальскага, мардоўскага (макшанскага) паэта Захара Дарафеева, мардоўскага (эрзянскага) паэта Васілія Радаева, татарскага і башкірскага паэта Мажыта Гафуры, татарскага паэта Хадзі Такташа, татарскага паэта і драматурга Мірхайдара Файзуліна, удмурцкай паэткі Ашальчы Акі, чувашскіх паэтаў Мішы Сеспеля і Віктара Рзая, якуцкага паэта і празаіка Анемпадыста Сафронава, якуцкага паэта Аляксея Ексекюляха (Кулакоўскага), башкірскага празаіка Ібрагіма Кыпсака, калмыцкага празаіка і драматурга Німгіра Манджыева, празаіка комі Івана Сажына, марыйскага празаіка Валяр’яна Васільева-Улымарыя, татарскага празаіка Шарыфа Камала, удмурцкага празаіка Кедра-Мітрэя, чачэнскіх празаікаў Саіда Бадуева і Саідбея Арсанава, чувашскага празаіка Івана Юркіна, якуцкага празаіка Мікалая Няўстроева, адыгейскага драматурга Ібрагіма Цэя, асецінскіх драматургаў Елбіздыко Брытаева і Цамака Гадзіева,
    башкірскага драматурга Мухаметша Бурангулава, бурацкага драматурга Хаца Намсараева, марыйскага драматурга С. Эчана (Савінава), чувашскага драматурга Георгія Тал-Мрзы ды іншых. Нямала хто з гэтых творцаў пры канцы 1930-х гадоў таксама стане ахвярай сталінскага тэрору.
    Тагачасныя расійскія мастакі таксама стварылі свае творчыя суполкі такія як «ВХУТЕМАС» (руская абрэвіятура назвы Вышэйшых мастацка-тэхнічных майстэрняў), Таварыства маскоўскіх мастакоў, Таварыства мастакоў-станкавістаў, Асацыяцыя мастакоў рэвалюцыйнай Расіі, «Майстры
    аналітычнага мастацтва», Таварыства маладых мастакоў. У гэтых суполках у той ці іншай меры раскрыліся таленты такіх творцаў, як рускія мастакі Канстанцін Медунецкі, Аляксандр Родчанка, рускагабрэйскі мастак Эль Лісіцкі ды іншыя.
    У больш традыцыйнай манеры досыць плённа працавалі рускія мастакі Барыс Кустодзіеў, Барыс Іагансон, Канстанцін Юон, Ігар Грабар, Сяргей Герасімаў, Кузьма Пятроў-Водкін, Павел Філонаў. 3 Татарстанам цесна звязана творчасць мастачкі-партрэтысткі Надзеі Са-
    Татарска-башкірскі паэт Мажыт Гафуры
    Праца Сцяпана Эрзя з іспанскага музея Кірогі
    пожнікавай, з Башкартастанам Касіма Дэўлеткільдзеева. Увагі заслугоўвае творчасць крымскататарскага графіка і жывапісца Усеіна Баданінскага.
    Адметным стылем вылучаліся скульптурныя працы Івана Шадра, Мацвея Манізера. Шырокую вядомасць, у тым ліку па-за межамі Расіі, набылі працы мардоўскага скульптара Сцяпана Эрзя.
    Свой уклад у культуру расійскага Поўдня ўнёс асецінскі разьбяр Сасланбек Ядзіеў.
    Актор Васіль Качалаў (Шверубовіч)
    У стылістыцы ар-дэко і канструктывізму значныя працы стварылі рускія архітэктары Аляксей Шчусеў, браты Аляксандр, Віктар і Леанід Весніны, Іван Леанідаў. Будынкі, узведзеныя Канстанцінам Мельнікавым, Іванам Голасавым, былі блізкія да традыцый заходнееўрапейскага функцыяналізму, а архітэктурныя працы Эль Лісіцкага метадам галандскай школы «Дэ Стэйл» («Стыль»).
    Дастаткова плённа, з выкарыстаннем мастацкага эксперымента, у названы перыяд працавалі Вялікі драматычны тэатр і Дзяржаўны тэатр камічнай оперы ў Петраградзе, тэатр Меерхольда, Камерны тэатр імя Вахтангава ў Маскве.
    Акрамя Меерхольда публіка высока ацэньвала творчасць такіх рэжысёраў, як Канстанцін Станіслаўскі, Уладзімір Неміровіч-Данчанка, Аляксандр Таіраў, Канстанцін Марджанаў, Валяр’ян Бебутаў. Надзвычай папулярнай была праца актораў Васіля Качалава (беларуса з паходжання), Марыі Ярмолавай, Міхаіла Чэхава (у 1928 г. выехаўу ЗША), Алісы Конен, Вольгі Кніпер-Чэхавай, Ігара Ільінскага, Марыі Бабанавай, Эраста Гарына, Міхаіла Жарава і іншых.
    У кінамастацтве самай яскравай фігурай стаў вучань нямецкіх кінематаграфістаў экспрэсіянісцкага напрамку Сяргей Эйзенштэйн, які ў 1925 г. стварыўсвой знакаміты фільм «Браняносец «Пацёмкін».
    Таленавітыя кінастужкі «Маці», «Нашчадак Чынгіс-хана» зняў таксама
    Усевалад Пудоўкін. У рэчышчы кінаТэатральны рэжысёр авангарду працаваў Дзіга Вертаў.	Усевалад Меерхольд
    Музыкант Аляксандр Цфасман у 1926 г. стварыў першы ў Маскве джазавы аркестр «АМА-джаз». Таленавітую аперэту «Жаніхі» напісаў кампазітар Ісак Дунаеўскі. Паступова пачала набываць усеагульную папулярнасць творчасць эстраднага спевака Леаніда Уцёсава.
    Прыкметнай з’явай гэтай эпохі была творчасць башкірскага і татарскага кампазітара і спевака Газіза Альмухаметава,
    Кадр з мастацкага фільма «Браняносец «Пацёмкін» рэжысёра Сяргея Эйзенштэйна
    башкірскага кампазітара Хабібулы Ібрагімава, мардоўскага кампазітара і дырыжора Леаніда Воінава, марыйскага кампазітара Якава Эшпая, татарскіх кампазітараў Саліха Сайдашава, Султан-Ахмеда Габяшава, Васілія Вінаградава.
    11.11.	Сталінская мадэрнізацыя і бальшавіцкі тэрор у 1929 і 1930-х гг. Ha XV з’ездзе бальшавіцкай партыі, які адбыўся ў снежні 1927 г„ Сталін адчуваў сябе пераможцам. На гэты час у складзе партыйнага кіраўніцтва ўжо не было яго рэальных супернікаў Троцкага, Каменева і Зіноўева. Пры не да канца высветленых абставінах памерлі старыя партыйцы, шмат у якіх пытаннях непрыхільныя да Сталіна Міхаіл Фрунзэ і Фелікс Дзяржынскі. Цяпер Сталін рыхтаваў новую палітыку вялікага скачка ў «светлую будучыню». Яго доўгатэрміновымі паплечнікамі ў партыйна-дзяржаўным кіраўніцтве зрабіліся Вячаслаў Молатаў (Скрабін), Міхаіл Калінін, Клімент Варашылаў (крыху пазней Лазар Кагановіч, Андрэй Андрэеў), часовымі Рыкаў, Бухарын, Сярго Арджанікідзэ, Станіслаў Касіёр, Яніс Рудзутак (усе яны не дажывуць да 1939 г.).
    З’езд прыняў рашэнне аб фактычным згортванні палітыкі НЭПу і пачатку палітыкі індустрыялізацыі і калектывізацыі сельскай гаспадаркі ў СССР (за што пазней заплацяць галавою Рыкаў і Бухарын). Натуральна, прымаецца і чарговая рэзалюцыя аб немагчымасці якойколечы апазіцыі курсу «вернага ленінца» Сталіна і яго паплечнікаў.
    Вячаслаў Молатаў (Скрабін)
    Старшыня савецкага УЦВК Міхаіл Калінін
    Трэба зазначыць, што ў 1928 г. у Расіі рэзка скараціліся ўсе віды прыватнага прадпрымальніцтва. Таварны голад абмяжоўваў аб’ём магчымых гандлёвых аперацый. Да таго ж дзяржава ціснула на вытворцаў зверху. 3 аднаго боку, прыватнікам быў адрэзаны шлях да банкаўскіх крэдытаў (на іх мелі права толькі дзяржпрадпрыемствы), на транспарце яны плацілі дыскрымінацыйна высокія тарыфы, a з іншага яны мусілі сплачваць самыя высокія стаўкі падаткаў і збораў. Нарыхтоўчы крызіс прывёў да яшчэ большага «закручвання шрубаў» у дачыненні да прадпрымальных сялян найбольш заможных (кулакоў) і так званых сераднякоў. Ануляваліся дамовы на здачу прыватнікам у арэнду прадпрыемстваў.
    Савецкі дзяржаўны, эканамічны, партыйны апарат не перастае павялічвацца. У тым жа 1928 г. ён налічвае ўжо 4 млн чыноўнікаў. Але гэты гіганцкі апарат, кіраваны з цэнтра, не можа справіцца з кіраваннем краінай у нармальных умовах. Сталін бачыць у гэтым нагоду смела заняцца чысткай апарату. Найперш пад каток рэпрэсій трапляюць тыя, хто дазваляе сабе ўсумніцца ў мэтазгоднасці палітыкі паскоранай індустрыялізацыі і суцэльнай калектывізацыі. Пад гэтую марку прымаецца палітычнае рашэнне пра задушэнне ўсіх нацыянальных сіл у рэспубліках Савецкага Саюза і вяртанні да мадэрнізаванай даўняй імперскай ідэалагемы: «адзін цар (гэтым
    разам правадыр партыі) адна вера (гэтым разам бальшавіцкая) адзін народ (велікарускі, перайменаваны ў савецкі)».
    Каб надаць гэтаму працэсу новыя рысы у першую чаргу ў мэтах прапаганды, у 1928 г. прымаецца першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі. Народжаны ў нетрах дзвюх бюракратычных устаноў Усесаюзнага савета народнай гаспадаркі (начале з Валяр’янам Куйбышавым) і Дзяржплана (яго ўзначальваў Глеб Кржыжаноўскі), штоўвесь час спаборнічалі паміжсабою гэты план павінен быў стаць своеасаблівым кампрамісам і даць людзям надзею, што планавая гаспадарка вырашыць праблемы з харчаваннем і побытавымі таварамі. Задачы першай пяцігодкі абмяркоўваліся на XVI партканферэнцыі бальшавікоў. Кіраўнік Саўнаркама Рыкаў, падпарадкоўваючыся дысцыпліне, мусіў бараніць праект, сутнасці якога ён не ўхваляў (за што і расплаціўся пасадай у 1930 і жыццём у 1936 г.).