Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці
Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 536с.
Мінск 2018
11.12. Знешняя палітыка Савецкай Расіі ў 1930-х гг. У 1928 г. з ініцыятывы Сталіна VI кангрэс Камінтэрна назваў сацыял-дэмакратыю «самым небяспечным ворагам рабочага руху» і запатрабаваў ад камуністычных партый адмовіцца ад усялякага супрацоўніцтва з ёю. Гэта, сярод іншага, паспрыяла прыходу Гітлера да ўлады ў Германіі. Адначасова змянілася знешнепалітычнае становішча Расіі. У 1920-х гг. яе кіраўніцтва бачыла галоўную пагрозу для сябе ў Англіі, Францыі і ўсяляк імкнулася набыць сабе хаўрусніка ў асобе Ваймарскай рэспублікі. Аднак з прыходам да ўлады ў Германіі Гітлера, які не хаваў сваіх экспансіянісцкіх намераў, расійскае бальшавіцкае кіраўніцтва атрымала канкурэнта ў змаганні за навязванне сваіх поглядаў і парадкаў іншым краінам. Урад Гітлера пачаў ігнараваць умовы Версальскага міру 1919 г„ увёўусеагульны вайсковы абавязак, у 1935 г. акупаваў Рэйнскую вобласць, пачаў паскоранае даўзбраенне арміі і флоту. У 1936 г. паміж Германіяй і Японіяй быў заключаны «Антыкамінтэрнаўскі пакт», да якога неўзабаве далучылася Італія на чале з фашысцкім кіраўніком Беніта Мусаліні. Савецкая Расія ў перспектыве магла апынуцца пад пагрозай вайны на два франты, што ніяк не ўваходзіла ў планы Сталіна. У сувязі з гэтым пасля ўступлення СССР у Лігу Нацый (1934) савецкі ўрад падпісаў дамовы абузаемадапамозе з Францыяй і Чэхаславакіяй; таксама палепшыліся расійска-англійскія адносіны. Аднак Сталін па-ранейшаму імкнуўся пераўтварыць Камінтэрн у звышцэнтралізаваную сусветную партыю, якая павінна была ўзгадняць з ім усе свае дзеянні. Савецкія вайсковыя спецыялісты і цэлыя падраздзяленні прымалі актыўны ўдзел у баявых дзеяннях на б аку рэспубліканскага ўрада Іспаніі ў 1936-1939 гг.
3 іншага боку, развязаўшы масавы тэрор супраць народаў Расіі і залежных ад яе краін у 1930-х гг., сталінскае кіраўніцтва, відавочна, страціла надзею на здзяйсненне поўнамаштабнай сусветнай рэвалюцыі і вырашыла папросту аднавіць сваё панаванне хоць бы на ўсёй або амаль усёй тэрыторыі былой царскай імперыі. Перашкодай гэтаму былі несавецкія ўрады Польшчы, Фінляндыі, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Румыніі.
Такія планы, натуральна, не павялічвалі даверу да савецкіх кіраўнікоў з боку Англіі, Францыі, ЗША, не кажучы пра Польшчу,
краіны Балтыі або Фінляндыю. Дэмакратычныя краіны Захаду, у сваю чаргу, дапусцілі экспансію «антыкамінтэрнаўскага блока» ў Іспаніі, Эфіопіі, Маньчжурыі, захоп Германіяй (аншлюс) Аўстрыйскай рэспублікі. Апафеозам такой палітыкі стала падпісанне 30 верасня 1938 г. Мюнхенскага пагаЬнення паміж Англіяй, Францыяй, Германіяй і Італіяй, згодна з якім фактычна было дадзена зялёнае святло для гітлераўскага падзелу і акупацыі вялікай часткі тэрыторыі Чэхаславакіі. Англійскія і французскія палітыкі хацелі такім чынам абараніць сябе ад удзелу ў вядзенні вайны ў Еўропе і жорстка з гэтым пралічыліся.
На Далёкім Усходзе сітуацыя таксама была дастаткова крытычная: у 1938 і 1939 гг. адбыліся сутыкненні Чырвонай арміі і арміі японскага імператара ў раёне возера Хасан, паблізу кітайска-расійскай мяжы, і каля ракі Халхін-Гол у Манголіі. Толькі 13 красавіка 1941 г. паміж СССР і Японіяй быў нарэшце падпісаны пакт аб нейтралітэце (разарваны савецкім урадам у красавіку 1945 г.).
У той жа час Германія пачала размаўляць мовай ультыматумаў з Польшчай і Літвой, патрабуючы ад Польшчы так званага «Данцыгскага калідору» (тэрыторыі, якая дазволіла б злучыць нямецкую Усходнюю Прусію з Данцыгам-Гданьскам, што меў у той час статус вольнага горада), а ад Літвы горад Клайпеду (Мемель) з прылеглай тэрыторыяй.
Тут сталінскі ўрад зноў выступіў з лозунгам стварэння сістэмы калектыўнай бяспекі ў Еўропе. Ініцыятыва канкрэтных дзеянняў, аднак, зыходзіла з боку Англіі і Францыі. 21 сакавіка 1939 г. амбасадар караля Вялікабрытаніі ў СССР Уільям Сідс уручыў савецкаму наркаму замежных спраў Максіму Літвінаву праект адпаведнай дэкларацыі, якую меліся падпісаць Англія, Францыя, Савецкі Саюз і Польшча. Але сталінскія дыпламаты пачалі абстаўляць падпісанне гэтай дэкларацыі рознымі ўмовамі і ўсяляк адцягвалі падпісанне. 3 траўня Літвінава, які меў рэпутацыю больш праанглійскага, чым пр агерманскага дыпламата, адхіляюць ад пасады, якая пераходзіць да найбліжэйшага сталінскага паплечніка Молатава. Англійска-французска-савецкія перамовы па дып ламатычных каналах працягваліся, хоць і без колькі-небудзь заўважнага прагрэсу.
11.13. Умовы развіцця адукацыі, навукі і культуры Савецкай Расіі ў 30-я гг. XX спг. У галіне асветы ў 30-я гады Савецкая Расія і некаторыя з залежных ад яе рэспублік фармальна дасягнулі істотных поспехаў. У гэты час было ўведзена абавязковае пачатковае навучанне, у гарадах абавязковай павінна была стаць школа-сямігодка. Павялічылася колькасць сярэдніх школ. Пры гэтым, аднак, значную долю ў змесце адукацыі займала ўсхваленне асабіста Сталіна і «мудрай палітыкі» яго бальшавіцкай партыі. Пасля чарговых хваляў сталінскага тэрору з падручнікаўвыдзіраліся старонкі з прозвішчамі і выявамі асобаў, якія раптам з герояў ператварыліся ў «ворагаў народа», Навучальны працэс на ўсёй тэрыторыі савецкай імперыі ўніфікаваўся і рэгламентаваўся рознымі інструкцыямі.
Працягвалі працаваць школы для малапісьменных, курсы па ліквідацыі непісьменнасці. ГІаводле афіцыйных звестак у 1940 г. каля 90 % насельніцтва Савецкай Расіі ва ўзросце ад 9 да 50 г адоў ужо ўмелі чытаць і пісаць.
Высокімі былі тэмпы росту колькасці ўстаноў прафесійна-вытворчай адукацыі, ФЗН і тэхнікумаў: агуламу 1930-хгг. ваўсім СССР іх закончыла каля 2,8 млн чалавек. Працавала 817 універсітэтаў і іншых ВНУ, якасць падрыхтоўкі спецыялістаў у якіх, аднак, увесь час падала у сувязі з радыкальным узмацненнем ідэалагізаванасці навучання і асабліва з прычыны арыштаў і забойства многіх навукоўцаў-выкладчыкаў падчас сталінскага тэрору. Тым не менш у інжынерна-тэхніч най адукацыі былі і пазітыўныя зрухі.
У складаным становішчы апынулася расійска-савецкая навука. У Акадэміі навук СССР і рэспубліканскіх акадэміях ствараліся новыя інстытуты і лабараторыі, на базе якіх узнікалі навуковыя цэнтры. Ва ўмовах абвешчанага курса на індустрыялізацыю ўзрасла роля прыкладныхнавук. Важныя адкрыццізрабілінавукоўцы Генрых Графціа, Міхаіл Шатэлен (энергетыка і электратэхніка), Аляксандр Ферсман (геалогія), Іван Бардзін (металургія), Сяргей Вавілаў (оптыка). Над стварэннем мадэляў баявой тэхнікі працавалі авіяканструктары Сяргей Ільюшын, Уладзімір Петлякоў, Арцём Мікаян, Аляксей Тупалеў, Аляксандр Якаўлеў; канструктары: бранятанкавай тэхнікі (Жазэф Коцін, Аляксандр Марозаў), артылерыйскай зброі (Іван Кляймёнаў, Васілій Грабін), стралковай зброі (Георгій Шпагін, Васілій
Дзегцяроў, Уладзімір Фёдараў) і іншыя.
ІПмат хто з канструктараў (напрыклад, Сяргей Каралёў, Аляксей Тупалеў, Валянцін Глушко) быўарыштаваны і працаваў у спецыяльных лагерах («шарашках»), Яшчэ горшы лёс фізічнае знішчэнне чакаў такіх выбітных навукоўцаў, як фізікі Леў Шуб-
нікаў, Ганс-Густаў Гельман, Вучоны-геолаг Аляксандр Ферсман Барыс Гесэн, Аляксандр
Саткевіч, радыётэхнік Валяр’ян Бажэнаў, матэматыкі Уладзімір Ігнатоўскі, Ян Шпільрэйн, мінералог Мікалай Федароўскі, хімік Мікалай Гарбуноў, глебазнаўцы беларус Якаў Афанасьеў і Мікалай Тулайкаў, гідрагеолаг Павел Бутаў, гідратэхнік і гідрадынамік Віктар Глушкоў...
Гуманітарныя навукі ў Расіі і іншых савецкіх рэспубліках былі практычна разгромленыя. Мноства навукоўцаў пасадзілі за краты (гісторыкі Яўтен Тарле, Сяргей Платонаў, Мацвей Любаўскі, першы
Лінгвіст Яўгеній Паліванаў
рэктар Белдзяржуніверсітэта Уладзімір Пічэта; філосаф Аляксей Лосеў, гісторык і мастацтвазнаўца Мікалай Ліхачоў, этнограф Мікалай Конрад, філолаг і культуролаг Дзмітрый Ліхачоў ды інпі.). Эканамісты Аляксандр Чаянаў, Мікалай Кандрацьеў, Валяр’ян Асінскі-Абаленскі, філосаф Іван Лупал, этнограф Аляксандр Самайловіч, мовазнаўцы Яўгеній Паліванаў, Мікалай Дурнаво, Рыгор Ільінскі, Рыгор Цэрэтэлі, гісторыкі Уладзімір Беняшэвіч, Васілій Дружынін, Мікалай Лукін і іншыя вядомыя дзеячы навукі загінулі ад рук сталінскіх апрычнікаў.
У той самы час падтрымку з боку бальшавіцкіх кіраўнікоў атрымоўвалі вучоныя сумнеўнай якасці, такія як мовазнаўца Мікалай Map, гісторык Пётр Паспелаў, філосаф Павел Юдзін.
У дачыненні да дзеячаў літаратуры і мастацтва бальшавікі паводзілі сябе яшчэ больш рашуча. Дзеля забеспячэння поўнага кантролю над гэтымі сферамі яны стварылі прафесійныя саюзы мастакоў (1931), архітэктараў, кампазітараў (абодва 1932), пісьменнікаў (1934; дзеля гэтай мэты Сталін выкарыстаў аўтарытэт Максіма Горкага, які за тры гады перад тым канчаткова вярнуўся ў СССР). У 1932 г. было створана таксама Усерасійскае тэатральнае таварыства. Адзіным сапраўдным метадам мастацкай творчасці быў абвешчаны «сацыялістычны рэалізм» (сацрэалізм). Героем большасці формаў мастацкай творчасці сацрэалізму меўся стаць «просты савецкі чалавек», галоўная якасць якога адчуванне ім поўнага шчасця толькі таму, што ён жыве пры бальшавіцкай уладзе на чале з яе вялікім правадыром. Такому літаратурнаму герою прызначаліся рознага кшталту ворагі, і яны, вядома, знаходзіліся у выглядзе «класава чужых элементаў», «кулакоў і падкулачнікаў», «шкоднікаў», «шпіёнаў». Аўтары твораў павінны былі заўсёды станавіцца «на бок народа» або выказваць быццам бы яго думку. Паступова ў сацрэалістычных творах выпрацоўвалася іерархія вобразаў, на вяршыні якой стаялі бальшавіцкія правадыры Ленін і Сталін. Пасля пышнага святкавання 60-годдзя Сталінаў 1939 г. ён і стаў першым галоўным героем. Парадныя партрэты жывапісцаў і скульптараў, творы літаратуры, кінематографа адлюстроўвалі вызначаныя самім жа Сталіным ідэалагемы: «Сталін гэта Ленін сёння», «Правадыр мудры кіраўнік краіны», «Правадыр вялікі палкаводзец», «Правадыр мудры настаўнік», «Правадыр просты і душэўны, але строгі
Плакат сталінскага часу чалавек».
ЛЮБММЫЙ СТДЛМН-СЧАСТЬЕ НАРОДНОЕ!
Высылкамі і расстрэламі караліся адхіленні творцаў ад сацрэалізму ў выглядзе, напрыклад, «аўтарства контррэвалюцыйных твораў», «фармалізму ў мастацтве» або «абароны кулацтва» (рускія паэты Восіп Мандальштам, Мікалай Клюеў, Павел Васільеў; празаікі Ісак Бабель, Барыс Пільняк; жывапісец і музыкант Мікалай Бруні; мастакі Леў Гальперын, Вера Ермалаева, Мікалай Сянкевіч, Міхаіл Каменскі; тэатральны рэжысёр Усевалад Меерхольд; рэлігійны філосаф Павел Фларэнскі). За «буржуазны нацыяналізм» і «шпіянаж на карысць буржуазных дзяржаў» расстрэльваліся і паміралі ў высылках не толькі (у вялікай колькасці) паэты, празаікі, драматургі ў савецкай Украіне, савецкай Беларусі ці ў савецкіх рэспубліках Сярэдняй Азіі, але і, напрыклад, башкірскія (Габдула Амантай, Булат Ішэмгул, Гайнан Хайры, Давут Юлтый), бурацкія (Базар Барадзійн, Дон Цыдэн), дагестанскія (Рабадан Нуроў), інгушскія (Тэмбат Бекаў), калмыцкія (Намто Ачыраў, Санджы Каляеў), крымска-татарскія (Амдзі Гірайбай, Абдула Лятыф-Задэ), мардоўскія (Фёдар Часнакоў), марыйскія (Нікан Ігнацьеў, Алык Іпай, Сяргей Чавайн, Осып Шайдар, Яныш Ялкайн, М. Шкетан), татарскія (Гумер Тулумбай, Шаміль Усманаў, Галімджан Ібрагімаў), чачэнскія (Шамсудзін Айсханаў, Абдзі Дудаеў, Саід Бадуеў, Ахмад Нажаеў), удмурцкія (Кузебай Герд), чувашскія (Аркадзій Арыс, Мікалай ПІубасінні, Метры Юман, Несцер Янгас). Расстраляны быў і таленавіты башкірска-татарскі кампазітар ды спявак Газіз Альмухаметаў.