Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці
Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 536с.
Мінск 2018
якіх біскуп Ян Цепляк і пралат, беларус з паходжання Канстанцін Буткевіч. Апошні быў расстраляны, а Яна Цепляка бальшавікі памілавалі і дазволілі яму выехаць у эміграцыю. Арышты, зняволенні, высылкі рымакаталіцкіх святароў працягваліся і пазней. Тры гады катаргі на Салаўках у 1927 -1930 гг. адбываў беларускамоўны біскуп, адміністратар Мінскай дыяцэзіі Баляслаў Слоскан. Пазней ён быў высланы ў Сібір, а ў 1933 г. пасля настойлівых зваротаў Папы Рымскага яму было дазволена выехаць за мяжу. Пасля шматлікіх аперацый ОГПУ і НКВД па выкрыцці «польскай агентуры» пры канцы 1930-х гг.
Пралат
Канстанцін Буткевіч
дзейнасць рымакаталіцкага касцёла ў СССР была ў значнай ступені паралізаваная.
8 красавіка 1929 г. была прынятая пастанова УЦВК і Саўнаркама РСФСР «Аб рэлігійных аб’яднаннях», якая ўзаконіла велізарныя абмежаванні легальнай дзейнасці ўсіх канфесій Савецкай Расіі. 3 гэтага часу закрыццё храмаў, мячэцяў, малітоўных дамоў, арышты і забойствы святароў розных веравызнанняў сталі масавай з’явай. Будаўніцтва новыххрамаў наогул забаранялася. Названая пастанова дзейнічала фактычна аж да краху камуністычнай улады ў пачатку 1990-х гг.
Усе дзеянні савецкай улады супраць канфесій, духоўных асоб і шчырых вернікаў суправаджаліся агрэсіўнай атэістычнай прапагандай, якая шчодра фінансавалася бальшавіцкім урадам.
11.9. Знешняя палітыка позняленінскай і раннясталінскай Расіі. У Савецкай Расіі існавалі і знешнепалітычныя праблемы. Але яшчэ ў 1921 г. і асабліва на пасляваеннай Генуэзскай канферэнцыі (красавік-травень 1922 г.) бальшавіцкім дыпламатам на чале з наркамам замежных спраў Георгіем Чычэрыным удалося зрабіць істотныя крокі па дыпламатычным прызнанні Савецкай Расіі. Да 1925 г. у той ці іншай форме гэтае прызнанне адбылося з боку Вялікабрытаніі, Італіі, Нарвегіі, Аўстрыі, Грэцыі, ПІвецыі, Польшчы, краін Балтыі, Мексікі, некаторых дзяржаў Азіі.
Пасля паражэння ў савецка-польскай вайне 25 кастрычніка 1920 г. Чычэрын на пасяджэнні У ЦВК у Маскве заявіў, што варта пайсці на вялікія саступкі дзеля заключэння мірнай дамовы з Польшчай, але пры адной умове: Полынча ні ў якай форме не павінна падтрымліваць стварэнне «буферных» незалежных дзяржаў «ваУкраіне, Беларусі і на Кубані». У польскім кіраўніцтве ішлі складаныя дэбаты наконт гэтай прапановы, але ў выніку згаданая раней Рыжская мірная дамова за 18 сакавіка 1921 г. фактычна зафіксавала менавіта такую пазіцыю.
16 красавіка 1922 г. была заключана (па старой памяці) чарговая дамова з Германіяй (цяпер Ваймарскай рэспублікай). У выніку гэтага, сярод іншага, у 1927-1928 гг. на долю Германіі прыпадала ўжо болып за 30 % знешнегандлёвага абароту СССР.
3 другой паловы 1920-х гадоў актыўна развівалася расійска-
нямецкае вайсковае супрацоўніцтва. На аснове заключанай у 1926 г. дамовы аб сяброўстве і нейтралітэце паміж Германіяй і Савецкім Саюзам пачаліся цесныя кантакты паміж ваенна-прамысловымі структурамі абедзвюх дзяржаў, а таксама паміж камандзірамі рэйхсверу (германскай арміі) і Чырвонай арміі. На расійскім авіязаводзе ў Філях (пад Масквой) быў размешчаны германскі заказ па вытворчасці баявых самалётаў фірмы «Юнкерс». У вытворчасці танкаў наладжвалася супрацоўніцтва паміж савецкім урадам і нямецкімі фірмамі «Гробтракторэн» і «Райнмэталь». У горадзе Чапаеўску (Куйбышаўская вобласць) з дапамогай Германіі быў пабудаваны хімічны завод «Бэрсоль», які вырабляў штодня прыкладна па 6 тон атрутных рэчываў.
Ліпецкая лётная вучэльня стала сапраўдным цэнтрам падрыхтоўкі для германскай вайсковай авіяцыі. Там удасканальвалі свае баявыя навыкі будучы гітлераўскі маршал авіяцыі Герман Гёрынг, генералы Люфтвафэ часоў Другой сусветнай вайны Карл Барлен, Альфрэд Бонер, Ота Дэслах, Гюнтэр Кортэн, Андрэас Нільзен, Карл Файт, будучыя лётчыкі-асы Альберт Блумензат, Эрнст Гайн, Эдмунд Росінг... У танкавай школе «КаМа» ў Казані пабывалі будучыя генералы гітлераўскага вермахта Гайнц Гудэрыян, Эрых Гёпнер. У Акадэміі Генштаба імя Фрунзэ ў Маскве сярод слухачоў былі будучыя фельдмаршалы рэйха Манфрэд фон Браўхіч, Вільгельм Кайтэль, Эрых фон Манштайн, Вальтэр Модэль ды іншыя.
У сваю чаргу, у Акадэміі германскага Генштаба слухалі лекцыі савецка-расійскія вайсковыя камандзіры: Павел Дыбенка, Аляксандр Ягораў, Аўгуст Корк, Іона Якір, Еранім Убарэвіч, Канстанцін Мерацкоў, Іосіф Уншліхт ды іншыя, а камандарм Тухачэўскі ў верасні 1932 г. быў прыняты прэзідэнтам Германіі, генерал-фельдмаршалам Паўлем фон Гіндэнбургам.
Савецка-расійскіх і германскіх вайскаводаў аб’ядноўвала іх супольная нянавісць да суседняй Польшчы. Так, у 1930 г. на сустрэчы з прадстаўнікамі фірмы «Райнмэталь» камандарм Убарэвіч дазволіў сабе наступнае выказванне: «Ці будзем мы праз два гады так далёка, каб змагчы адрэгуляваць межы і нанесці Польшчы смяротны ўдар? Мы павінны будзем зноў дзяліць Польшчу».
Пры гэтым, аднак, працяг арыентацыі бальшавіцкіх правадыроў
Рускі паэт Мікалай Гумілёў
на прывідную сусветную рэвалюцыю (напрыклад, падштурхоўванне камінтэрнаўскіх дзеячаў да стварэння закалотаў у Балгарыі і той жа Ваймарскай рэспубліцы ў 1923 г., у Вялікабрытаніі ў 1927 г.) істотным чынам псаваў клімат двухі шматбаковых адносінаў СССР з іншымі дзяржавамі. Да таго ж заставалася нявырашанай праблема міжнародных пазык Расіі, сума якіх у той час складала 18,5 млрд залатых рублёў.
У 1929 г. адбыўся ўзброены канфлікт паміж Савецкім Саюзам і гаміньданаўскім Кітаем праз парушэн-
не апошнім ранейшага пагаднення аб сумеснай эксплуатацыі Кітайска-Усходняй чыгункі.
11.10. Кулыпура і навука Савецкай Расііў 1917-1929 гг. Пасля 1917 г„ як і раней, Расія дала свету нямала таленавітых навукоўцаў, літаратараў, мастакоў, людзей іншых творчых прафесій. Але менавіта тады ў гэтай краіне была створана палітычная сістэма, якая спарадзіла таталітарызаваную сацыякультурную міфалогію. Сёння паняцці «савецкая культура» і «культура савецкай эпохі» звычайна не атаясамліваюцца.
Рэвалюцыя і кастрычніцкі пераварот 1917 г. нанеслі расійскай культуры вялікія страты. Творчая інтэлігенцыя разглядалася бальшавікамі, якія захапілі ўладу, у якасці аднаго з найбольш небяспечных для свайго адзінаўладдзя праціўнікаў. Органы ВЧК, а потым ГПУ/ОГПУ расправіліся з шэрагам вядомых расійскіх творцаў (напрыклад, у 1921 г. за «пасобніцтва белагвардзейцам» быў расстраляны знакаміты рускі паэт Мікалай Гумілёў; памёр, пазбаўлены магчымасці выехаць на лячэнне за мяжу, Аляксандр Блок); яны ж прымусілі эміграваць на Захад вялікую колькасць творчых асоб.
Так, у 1922 г. на двух нямецкіх параходах з Савецкай Расіі былі высланы за мяжу каля двухсот вядомых дзеячаў інтэлігенцыі, най-
Рускі пісьменнік Іван Бунін. Парыж, 1928 г.
перш гуманітарнай: сярод іншых Мікалай Бярдзяеў, Сяргей Булгакаў, Сямён Франк, Мікалай Лоскі, Леў Карсавін, Піцірым Сарокін ды іншыя. Т аксама пакінулі Расію пісьменнікі Іван Бунін (у 1933 г. атрымае Нобелеўскую прэмію), Марына Цвятаева, Уладзімір Хадасевіч, Аляксей Талстой, кампазітары Сяргей Рахманінаў, Сяргей Пракоф’еў, Ігар Стравінскі, балерына Ганна Паўлава, мастак Канстанцін Каровін, оперны спявак Фёдар Шаляпін, спявак шансона Аляксандр Вярцінскі, інжынер, адзін з вынаходнікаў сучаснага тэлебачання Уладзімір Зварыкін, вучоныхімік Уладзімір Іпацьеў, гісторык Сяргей Мельгуноў ды іншыя.
Пры гэтым часгка рускай інтэлігенцыі так ці іначай супрацоўнічала з бальшавікамі (паэты Сяргей Ясенін, Валерый Брусаў, згаданыя паэт Уладзімір Маякоўскі і тэатральны рэжысёр Усевалад Меерхольд, біёлаг Канстанцін Ціміразеў), іншыя спачувалі беламу руху (вышэйзгаданы Гумілёў, а таксама такія літаратары, як вышэйпамянёны Іван Бунін, Міхаіл Булгакаў, Аляксей Купрын, Зінаіда Гіпіус, Дзмітрый Меражкоўскі, лінгвіст Мікалай Трубяцкой).
Паэт Максімільян Валошын, празаікі Уладзімір Караленка і той жа Максім Горкі імкнуліся ратаваць калег ад чырвонага тэрору.
Савецкая ўлада і асабіста наркам асветы Анатоль Луначарскі зрабілі пэўныя пазітыўныя крокі ў набліжэнні здабыткаў расійскай і сусветнай культуры да звычайных людзей: быў нацыяналізаваны шэраг прыватных музеяў, карцінных галерэй, найбуйнейшыя тэатры Расіі. Меліся поспехі і ў пераадоленні суцэльнай непісьменнасці як адзін з вынікаў прынятага 26 снежня 1919 г. адпаведнага дэкрэта Саўнаркама. Была створана Надзвычайная камісія па пераадоленні непісьменнасці (рускі скарот: лікбез). Толькі за першыя тры гады Савецкай улады курсы лікбезу прайшлі больш за 5 млн чалавек. Разам з тым у сярэдніх школах адмянялася вывучэнне класічных моў, а ўзамен уводзіліся ідэалагізаваныя грамадскія дысцыпліны.
Адукацыя то рабілася цалкам бясплатнай, то ў выніку цяжкай эканамічнай сітуацыі зноў платнай.
Нягледзячы на прынятыя меры, у 1926 г. 45 % жыхароў РСФСР заставаліся непісьменнымі; вялікая колькасць мела толькі пачатковыя навыкі чытання і пісьма. У 20-я гг. бальшавікі не чынілі істотных перашкод навучанню ў школах не толькі на рускай, але і на іншых мовах, якімі карысталася насельніцтва новай імперыі. Былі зробленыя радыкальныя крокі, каб пашырыць доступ людзей да вышэйшай адукацыі: перыядычна скасоўвалася плата за навучанне; з 1919 г. пачалі функцыянаваць так званыя рабфакі, на якіх цягам трох гадоў вялася падрыхтоўка да паступлення ў ВНУ тых, хто не меў сярэдняй адукацыі. Аднак адмена вучоных ступеняў ізванняў(1918) і вельмі слабая матэрыяльная база шмат якіх устаноў, што атрымалі назву інстытутаў і ўніверсітэтаў, моцна зніжалі ўзровень падрыхтоўкі спецыялістаў. Дзеля падрыхтоўкі «правільных» марксісцкіх кадраў для ВНУ ў 1921 г. быўзаснаваны Інстытут чырвонай прафесуры.
У СССР высокімі тэмпамі разгортвалася сістэма прафесійнай падрыхтоўкі па рабочых спецыяльнасцях на базе ФЗН (устаноў фабрычна-заводскага навучання).
Даволі сур’ёзная як на тыя часы па дтрымка аказвалася навуковым даследаванням. Пры наркамаце асветы быў заснаваны навуковы аддзел; навукоўцы, найперш у сферы негуманітарных навук, атрымлівалі харчовыя пайкі і іншую мінімальную матэрыяльную падтрымку. Былі заснаваныя дзясяткі новых навукова-даследчых інстытутаў: да 1927 г. іх агульная колькасць у СССР склала больш за 90. У гэты перыяд былі апублікаваныя значныя працы Івана Паўлава па фізіялогіі, Абрама Ёфэ паядзернай фізіцы, Уладзіміра Вярнадскага па мінералогіі і геахіміі Зямлі, Мікалая Вавілава па генетыцы, Уладзіміра Сцяклова па матэматычнай фізіцы, Фрыдрыха Цандэра па ракетнай тэхніцы.