Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці
Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 536с.
Мінск 2018
Пры канцы 1926 г. на тэрыторыі Украіны паводле амерыканскага праекта пачалося будаўніцтва Дняпроўскай гідраэлектрастанцыі
Будаўніцтва Новакузнецкага металургічнага камбіната. Канец 1920-х гг.
(Днепрагэс), на тэрыторыі Казахстана і Кыргызстана пракладка Туркестана-Сібірскай чыгункі (Турксіб). Але самыя галоўныя новабудоўлі другой паловы 1920-х гг. разгортваліся на тэрыторыі РСФСР (завод сельгасмашын у Растове-наДоне, электразавод у Маскве, Магнітагорскі і Кузнецкі металургічныя камбінаты).
Больш аптымістычнай пасля жахаў грамадзянскай вайны стала атмасфера ў расійскім
грамадстве. Нягледзячы на ўсе бальшавіцкія перакосы, на «пільнае вока» ОГПУ, моладзь сялянскай у сваёй аснове дзяржавы ўбачыла жыццёвыя шанцы на атрыманне бясплатнай адукацыі і прафесіі, на паспяховы кар’ерны рост.
Аднак эканамічная сітуацыя не была вельмі добрай. Пры канцы 1920-х гадоў адставанне Расіі ў абсалютных паказчыках ад вядучых краін Захаду ўзрастала. Захоўваўся, з аднаго боку, велізарны лішак працоўнай сілы на вёсцы, а з другога боку беспрацоўе ў гарадах, якое пастаянна павялічвалася (у 1924 г. складала 1 млн 240 тыс. чалавек). He была пераадолена праблема нізкай таварнасці сельскагаспадарчай прадукцыі, што прыводзіла да зніжэння экспартнага патэнцыялу Расіі і рэспублік-сатэлітаў. У 1927-1928 гг. у СССР быў адзначаны сур’ёзны крызіс хлебанарыхтовак.
Усё гэта адбывалася на фоне ідэалагічнай барацьбы: балынавікідагматыкі баяліся наступу «нэпманскай буржуазіі», які мог бы пазбавіць іх звыклых прывілеяў. Для партработнікаў ніжэйшага і сярэдняга ўзроўню быў уведзены так званы партмаксімум фіксаваны аклад. А прывілеі партыйных вярхоў былі куды як больш значныя: партыйная наменклатура знаходзілася на поўным дзяржзабеспячэнні, мела багатыя пайкі, аўтамабілі, дачы. Як вынік, у працягу НЭПу не былі зацікаўленыя ані звычайныя партыйцы, якія надалей жылі паводле законаў «ваеннага камунізму», ані партыйныя бонзы.
11.8.3маганнебальшавікоўзрэлігіяй.Уклацваўнугрыпалітычныя канфлікты ўносіла дзейнасць ОГПУ: яе агенты рыхтавалі палітычныя працэсы, пільна сачылі за настроямі ў грамадстве. Сваім сур’ёзным ідэалагічным праціўнікам бальшавікі, натуральна, лічылі рэлігійныя канфесіі і іх слўжак. Бальшавікі на чале з Леніным занялі пазіцыю ваяўнічага атэізму. У красавіку 1922 г. пачала сваю дзейнасць сумнавядомая Камісія па аддзяленні царквы ад дзяржавы, якую ўзначальваў чэкіст Яўгеній Тучкоў. Вынікі гэтай працы доўга сябе чакаць не прымусілі, хоць пераслед святароў розных канфесій, разбурэнне святыняў, рабаванне іх маёмасці пачаліся адразу пасля прыходу бальшавікоў да ўлады.
У 1917 г„ напрыклад, у адной толькі Маскве існавала 568 дзейных цэркваў. За гады савецкай улады з іх былі разбураныя 426, астатнія пераважна зачынены або спаскуджаны. На пачатку 1920-х гг. бальшавікі арганізавалі шэраг спецаперацый па гвалтоўнай канфіскацыі каштоўнасцяў з праваслаўных цэркваў. Да 1 красавіка 1923 г., паводле афіцыйных звестак, у іх руках апынулася больш за 26 пудоў золата, 24,5 тыс. пудоў срэбра, паўтара пуда брыльянтаў і іншых каштоўных камянёў на суму, роўную тагачасным 8 трлн рублёў.
У першай палове 1920-хгг. органы ВЧК-ГПУ спрабавалі арганізаваць судовы працэс над патрыярхам Рускай праваслаўнай царквы Ціханам (выбраны на гэты пасад 5 лістапада 1917 г.), а ў выніку змусілі яго пісаць пакаяннае пісьмо.
У красавіку 1925 г. паводле рашэння Аргбюро ЦК партыі бальшавікоў быў створаны «саюз ваяўнічых бязбожнікаў» (канчатковая назвазацверджанаў 1929 г.) арганізацыя, якая павінна была забяспечваць
Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі
Ціхан (Васілій Бялавін)
масавую падтрымку пагромным дзеянням улады ў дачыненні да ўсіх веравызнанняў. Арганізацыя была
распушчана ў 1947 г., пасля таго як у значнай ступені дасягнула заяўленых сталіністамі мэтаў.
Адначасова ОГПУ падтрымлівала стварэнне так званай абнаўленчай праваслаўнай царквы, якая аформілася ў 1922 г. і адразу аб’явіла пра сваю лаяльнасць да бальшавіцкай улады. Пасля смерці патрыярха Ціхана ў 1925 г. ОГПУ не давала магчымасці правесці выбары новага патрыярха, а месцазахавальнік патрыяршага трону мітрапаліт Пётр (Палянскі) быў неўзабаве пасля пачатку выканання сваіх паўнамоцтваў арыштаваны і амаль усе астатнія гады свайго жыцця правёў у турмах і высылках (расстраляны 10 кастрычніка 1937 г. у турме НКВД у Магнітагорску).
Яшчэ да яго смерці, насуперак кананічным правілам, бальшавікі прывялі да ўлады ў праваслаўнай царкве адносна лаяльнага да іх мітрапаліта Сергія (Страгародскага). Падчас Другой сусветнай вайны пад пільным вокам НКВД былі праведзены выбары новага патрыярха Рускай праваслаўнай царквы (ім стаў Сергій); таксама аднавіў сваю працу ў новым складзе Сінод.
Шмат якія праваслаўныя святары і іерархі былі фізічна знішчаныя бальшавіцкімі апрычнікамі. Так, яшчэ ў чэрвені 1918 г. быў схоплены пермскі праваслаўны архіепіскап Андронік (Нікольскі), які супраціўляўся бальшавіцкаму загаду рабавання цэркваў. Чэкісты выразалі ў яго шчокі, выкалалі вочы, абрэзалі вушы і нос і ў такім выглядзе вазілі па горадзе, перш чым расстралялі. Наогул толькі ў сувязі з канфіскацыяй бальшавікамі царкоўных каштоўнасцяў і рэліквій было расстраляна каля 8100 святароў і манахаў.
За першае дваццацігоддзе бальшавіцкай улады закатаваныя і забітыя былі: мітрапаліт Петраградскі і Гдоўскі Веньямін, мітрапаліты Ленінградскія Серафім (Чычагаў) і Іосіф (Петравых), мітрапаліт Казанскі і Свіяжскі Кірыл (Смірноў), мітрапаліты Горкаўскі і Арзамаскі Феафан (Тулякоў) і Яўгені (Зёрнаў), архіепіскап Казанскі і Свіяжскі Венедзікт (Плотнікаў), архіепіскап Самарскі Пётр (Руднеў). Расстрэльвалі і архіпастыраўнерасійскіхепархій напрыклад, патрыяршага экзарха Украіны, мітрапаліта Кіеўскага Канстанціна (Дзьякава), мітрапаліта Кіеўскага і Галіцкага Уладзіміра (Багаяўленскага), архіепіскапа Мінскага і Беларускага Феафана (Семяняку), архіепіскапаХерсонскага і Мікалаеўскага Пракопія (Цітова), епіскапа
Адэскага Ціхана (Русінава), архіепіскапа Магілёўскага Паўліна (Крошачкіна). Наогул у 1937-1939 гг. быў фізічна вынішчаны амаль увесь даўнейшы епіскапат Рускай праваслаўнай царквы.
Татальны пераслед вернікаў-хрысціян у Расіі прывёў да ўзнікнення так званай катакомбнай царквы, якую ў другой палове 20-х гг. узначалілі вышэйзгаданыя праваслаўныя мітрапаліты Іосіф (Петравых) і Кірыл (Смірноў) і да якой у той ці іншай форме з часам далучыліся прадстаўнікі неправаслаўных адгалінаванняў, пратэстантаў, «іааннітаў», «фёдараўцаў», а пасля Другой сусветнай вайны і ўкраінскіх грэка-католікаў. Яшчэ раней, на пачатку 20-х гадоў, аформілася Руская замежная праваслаўная царква, дзейнасць якой ажыццяўлялі афіцыйна рукапакладзеныя праваслаўныя іерархі, што былі змушаныя выехаць у эміграцыю.
Бязлітасную вайну бальшавікі вялі таксама супраць саміх храмаў сімвалаўцарквы. Так,у 1931 г. уцэнтрыМасквыбыўузарванывялікі сабор Хрыста Збаўцы, які быў пабудаваны ў пачатку XIX ст. паводле праекта архітэктара Канстанціна Тона. На яго месцы стваральнікі «новага свету» хацелі ўзвесці велізарны Палац Саветаў, на даху якога збіраліся ўсталяваць 100-метровую статую Уладзіміра Леніна.
Гэты план не быў ажыццёўлены ў сувязі з Другой сусветнай вайной, а пры канцы 1980-х першай палове 1990-х гадоў храм быў наноў пабудаваны пры падтрымцы расійскага прэзідэнта Барыса Ельцына паводле праекта калектыву архітэктараў на чале з Міхаілам Пасохіным.
Зазналі пераслед і велізарныя абмежаванні з боку бальшавікоў і прыхільнікі ісламу. Толькі ў адным Татарстане да 1930 г. з 12 тыс. мусульманскіх мячэцяў было зачынена больш за 10 тыс. На ўсёй тэрыторыі СССР да 1937 г. да 97 % мулаў і муэдзінаў былі пазбаўлены магчымасці адпраўляць рэлігійныя абрады. Пасля смерці
Вярхоўны муфцій Рызаэтдзін Фахрэтдзінаў
Рабін
Ёсеф-Іцхок Шнеерсон
ў 1936 г. вярхоўнага муфція савецкіх мусульман Рызаэтдзіна Фахрэтдзінава пад ціскам НКВД новым вярхоўным муфціем прызначылі больш лаяльнага да бальшавікоў Габдрахмана Расулева.
Ужо ў 1920-х гг. іудаізм у Савецкай Расіі і на залежных ад яе тэрыторыях падвяргаўся жорсткім нападкам. Былі арыштаваны шмат якія габрэйскія духоўныя лідары, высланы рабін Ленінграда Ёсеф-Іцхок Шнеерсон, асуджаны на 10 гадоў турмы рабін Слуцка Іехезкель Абрамскі, расстраляны рабін Масквы Шмар’яху Медалье. 3 1922 г. фактычна была забаронена дзейнасць
усіх іудзейскіх навучальных устаноў; да пачатку 1930-х зачынілася мноства ешыботаў і хедараў. Шмат якія святары мусілі эміграваць з Савецкай Расіі. Да снежня 1933 г. бальшавікі закрылі 57 % усіх сінагог, што дзейнічалі раней на тэрыторыі Расіі і суседніхрэспублік.
3 канца 1920-х гг. бальшавіцкая ўлада на месцах на загад з цэнтра пачала масава пераследаваць будыстаў: зачыняліся храмы (даца-
ны і хурулы); арыштоўвалі святароў, як у выпадку з 85-гадовым бурацкім ламам Агванам Даржыевым, які памёр у турэмнай бальніцы горада Улан-Удэ ў 1938 г.
Маёмасць будысцкіх храмаў (жывапіс, скульптуру, кнігі) знішчалі, спальвалі, часткова вывозіліўмузеі. Да канца 30-х гг. будысцкая культура ў Калмыкіі і Бураціі фактычна перастала афіцыйна існаваць.
Масава ліквідоўваліся і пратэстанцкія абшчыны. Яшчэ ў 1919 г. у бальшавіцкай турме скончыў жыццё самагубствам суперінтэндант Маскоўскай
Бурацкі лама Агван Даржыеў
лютэранскай кансісторыі Паўль Вілігеродэ. Старшы пастар (пробст) лютэранскіх прыходаў Паволжа Натаніэль Гептнер, пачынаючы з 1922 г., неаднаразова арыштоўваўся, адбываў тэрміны пакарання ў турме і ў высылцы (памёр у вёсцы на рацэ Лене ў 1933 г.). Такі ж лёс чакаў шматлікіх іншых пастараў, якія не эмігравалі ў 1920-х -1930-х гг. Да 1937 г. у СССР не засталося ніводнага лютэранскага пастара (апошнімі былі арыштаваныя Паўль і Бруна Райхерты), а праз два гады былі канчаткова ліквідаваныя ўсе лютэранскія
прыходы.
Яшчэ ў сакавіку 1923 г. ОГПУ пачало вобыскі і арышты сярод баптыстаў / евангельскіх хрысціян з наступнай ліквідацыяй іх абшчын. Да 1930 г. было арыштавана ўсё кіраўніцтва саюза вернікаўпяцідзясятнікаў.
Натуральна, што рыма-каталіцкім святарам літасці ад савецкай улады таксама чакаць не прыходзілася: ОГПУ лёгка фабрыкавала супраць іх розныя справы найчасцей за «шпіянаж на карысць панскай Польшчы». У 1919 г. быў пасаджаны ў турму магілёўскі біскуп Эдуард фон дэр Роп, якога, аднак, праз кароткі час абмянялі наарыштаванагаўПольшчыбальшавіка. У сакавіку 1923 г. уПетраградзе былі арыштаваны і асуджаныя 15 каталіцкіх святароў, сярод