Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці
Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 536с.
Мінск 2018
Першыя дні пасля кастрычніцкага перавароту не былі для бальшавікоў лёгкімі. Выехаўшы з Петраграда ў Пскоў, Керанскі здолеў
угаварыць камандзіра 3-га коннага корпуса генерала Пятра Краснова з яго 700 кавалерыстамі рушыць на сталіцу. Красноў займае Гатчыну, Царскае Сяло, але на Пулкаўскіхузвышшахяго наступ спыняе атрад Чырвонай гвардыі, камандаваць якім пагадзіўся армейскі палкоўнік Павел Вальдэн.
Найбольш сур’ёзны супраціў у першы тыдзень пасля прыходу да ўлады бальшавікі сустрэлі ў шэрагах найбліжэйшых таварышаў: у ЦК і ўрадзе. Калі Усерасійскі выканкам прафсаюза чыгуначнікаў 29 кастрычніка, палохаючы ўсеагульнай чыгуначнай забастоўкай, запатрабаваў стварэння аднастайнага сацыялістычнага ўрада з усіх прасавецкіх партый, у ЦК бальшавіцкай партыі і ва ўрадзе адбыўся раскол. У дні кастрычніцкага перавароту нейтралітэт прафсаюза, які не прапускаў эшалоны з фронту ў Петраград, спрыяў перамозе бальшавікоў. I калі кіраўніцтва прафсаюза выставіла свой ультыматум, ЦК у адсутнасць Леніна і Троцкага, занятых мабілізацыяй сіл супраць Краснова, пагадзіўся з «неабходнасцю пашырэння ўрадавай базы і магчымасцю змены складу ўрада». Дэлегацыя ЦК, якая з’явілася на нараду, скліканую прафсаюзам, дала згоду на стварэнне кааліцыйнага ўрада з 18 членаў, які ўключаў бы 5 бальшавікоў, але без Леніна і Троцкага.
Ленін, падтрыманы Троцкім, адхіліў саму думку аб кааліцыі і прыгразіў сваім партыйным калегам звярнуцца па дапамогу да матросаў Балтыйскага флоту. У адказ на гэта Каменеў, Рыкаў, Зіноўеў, Мілюцін і Нагін выйшлі са складу ЦК; акрамя таго, Рыкаў, Тэадаровіч, Мілюцін і Нагін адмовіліся далей працаваць у Саўнаркаме. У сваёй заяве яны падкрэслівалі, што ёсць толькі адзін шлях захавання чыста бальшавіцкагаўрада «сродкамі палітычнага тэрору». У сваю чаргу Ленін заклікаў публічна да ўстанаўлення ў краіне дыктатуры пралетарыяту (лозунг, запазычаны ў позняга Карла Маркса і ідэолагаў Парыжскай камуны 1871 г.).
ІПто праўда, ужо ў снежні 1917 г. Ленін быў усё-такі вымушаны пагадзіцца на ўключэнне ў склад свайго ўрада некалькіх левых эсэраў: наркамам земляробства стаў Андрэй Калягаеў, поштаў і тэлеграфа Прош Праш’ян, мясцовага самакіравання Уладзімір Трутоўскі, юстыцыі Ісак ІПтэйнберг, маёмасці Уладзімір Карэлін. Зразумела, што пры канцы 1930-х гг. і гэтыя асобы (з выняткам памерлага ад
тыфусу яшчэ ў 1918 г. Праш’яна, а таксама Штэйнберга, які эміграваў з Расіі ў сярэдзіне 20-х) былі расстраляны сталінскімі памагатымі.
Савецкая ўлада (так пачала называць свой рэжым партыя бальшавікоў) распаўсюджвалася па значнай частцы расійскіх тэрыторый, не сустракаючы сур’ёзнага ўзброенага супраціву. Што праўда, у Маскве, пра якую Ленін казаў, што «перамога там забяспечана і біцца няма каму», супраціў доўжыўся 8 дзён. Найчасцей, аднак, мясцовыя гарнізоны і ўзброеныя працоўныя атрады адносна лёгка спраўляліся з усімі спробамі перашкодзіць захопу ўлады бальшавікамі. Забойства чырвонагвардзейцамі і натоўпам людзей у цывільным вярхоўнага галоўнакамандуючага генерала Мікалая Духоніна ў Магілёве, на тэрыторыі Беларусі, якое мела месца 20 лістапада (3 снежня) 1917 г., фактычна завяршыла знішчэнне старой расійскай арміі.
У пазнейшай міфалагізаванай бальшавікамі псеўдагістарычнапрапагандысцкай літаратуры бальшавікі ды іх духоўныя нашчадкі назавуць падзеі кастрычніка-лістапада 1917 г. у Петраградзе і шэрагу гарадоў Расіі «Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыяй». На пачатку, аднак, яны выказваліся болын сціпла: так, Сталін свайму артыкулу, прысвечанаму першай гадавіне згаданых падзей і апублікаванаму ў газеце «Правда» 6 лістапада 1918 г„ дасцьназву «Кастрычніцкі пераварот».
Бальшавіцкая ўлада здолела адразу ўсталяваць свой кантроль далёка не над усёй тэрыторыяй былой імперыі. 7 (20) лістапада 1917 г. у Кіеве была абвешчана Украінская Народная Рэспубліка, якая імкнулася не дапусціць прыходу бальшавізму на не акупаваныя нямецкімі войскамі тэрыторыі. На чале Генеральнага сакратарыята (урада) УНР стаяў пісьменнік і грамадскі дзеяч, сябар Украінскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі Уладзімір Вінічэнка. 15 (28) лістапада ў Тыфлісе (Тбілісі) быў утвораны небальшавіцкі кааліцый ныЗакаўказскі ўрад на чале з меншавіком Яўгенам Гегечкоры. 14 снежня 1917 г. у Сімферопалі была абвешчана Крымская Народная Рэспубліка-, яе ўзначаліў аўтарытэтны крымска-татарскі дзеяч Наман Чэлебіджыхан (праіснавала кароткі час, да канца студзеня наступнага года). У лістападзе 1917 г. на тэрыторыі цяперашніхЧачні, Інгушэціі, Дагестана была абвешчана Горская рэспубліка і створаны самастойны ўрад начале з землеўласнікам і нафтапрамыслоўцам
Абдул-Меджыдам Чармоевым. 28 лістапада 1917 г. натэрыторыі Сярэдняй Азіі ўтварылася і Туркестанская аўтаномія, на чале якой стаяў прэм’ер-міністр Мухамеджан Тынышпаеў (пазней яго замяніў Мустафа Шакай). На яе месцы ў красавіку 1918 г. бальшавікам удалося стварыць Туркестанскую аўтаномную савецкую рэспубліку (ва ўрад якой, ачолены Фёдарам Колесавым, не ўваходзіў ніводзін прадстаўнік карэнных нацыянальнасцяў), але Хівінскае ханства (на чале з Саідам-Абдулой) і Бухарскі эмірат (на чале з Сеід Алім-ханам) абвясцілі пра сваю незалежнасць ад Масквы.
Вынікі кастрычніцкага перавароту з першага дня не былі прызнаны атаманам Арэнбургскага казачага войска, палкоўнікам Аляксандрам Дутавым. Войскі Дутава ўзялі пад свой кантроль вялікую частку тэрыторыі Паўднёвага Урала. 7 (20) снежня 1917 г. у Арэнбургу быў утвораны вайсковы ўрад, пад кіраўніцтвам якога антыбальшавіцкая вайна Арэнбургскага казачага войска працягвалася аж да далучэння яго ўвесну 1919 г. да белай арміі адмірала Аляксандра Калчака.
Менш працяглым і менш эфектыўным было існаванне Данскога вайсковага ўрада, галоўную ролю ў якім адыгрывалі згаданы раней Лаўр Карнілаў і яшчэ адзін генерал, Міхаіл Аляксееў. На чале ўрада стаяў генерал кавалерыі Аляксей Каледзін. Бальшавікам удалося задушыць казацкія выступленні да пачатку лютага 1918 г.
11.4. Устаноўчы сход і пачатак грамадзянскай вайны. Брэсцкая дамова. Штуршком да пачатку працяглай і кровапралітнай грамадзянскай вайны ў Расіі сталі дзве падзеі: разгон бальшавікамі Устаноўчага сходу і заключэнне ленінскім урадам Брэсцкага міру.
Выбары ва Устаноўчы сход адбыліся 12 (25) лістапада 1917 г. і не прынеслі жаданай перамогі бальшавікам, якія атрымалі толькі 24 % галасоў выбаршчыкаў, у той час як 40,4 % выбаршчыкаў прагаласавала за эсэраў, 16 % за кадэтаў ды іншыя правыя і правацэнтрысцкія партыі, 2,7 % за меншавікоў. Устаноўчы сход сабраўся ў петраградскім Таўрычаскім палацы 5 (18) студзеня 1918 г. Старшыня УЦВК Якаў Свярдлоў (які яшчэ ў сярэдзіне лістапада 1917 г. замяніў на гэтай пасадзе Каменева) зачытаў бальшавіцка-леваэсэраўскую дэкларацыю, у якой было прапанавана прыняць вынікі бальшавіцкага перавароту. Аднак Устаноўчы сход пад кіраўніцтвам
абранага ім старшыні, эсэра Віктара Чарнова адразу перайшоў да раней запланаванага абмеркавання зямельнага пытання. Пасля гэтага бальшавікі і левыя эсэры выйшлі з залы пасяджэнняў, а балылавіцкая ахова сходу аб’явіла аб спыненні працы Устаноўчага сходу. У ноч на 7 (20) студзеня УЦВК абвясціў сваё рашэнне аб яго роспуску, фактычна здзейсніўшы гэтым заключны этап дзяржаўнага перавароту. Дэманстрацыя рабочых некалькіх петраградскіх заводаў на знак пратэсту супраць разгону Устаноўчага сходу была расстраляна Чырвонай гвардыяй. Так у савецкай Расіі скончылася эпоха парламенцкай дэмакратыі, хоць на той час і вельмі абмежаванай.
Рэалізацыяй даўнейшых дамоўленасцяў бальшавікоў з кайзераўскай Германіяй выглядае заключэнне 3 сакавіка 1918 г. мірнай Брэсцкай дамовы, якое, аднак, адбылося не ў тым выглядзе, якое напачатку планавалі бальшавікі. У кіраўніцтве ленінскай партыі зноў адбываліся жорсткія дэбаты наконт таго, якімі тэрыторыямі можна заплаціць Германіі за мір ва ўмовах адсутнасці ў савецкай Расіі баяздольнай арміі. Ленін, які ўступіў у зацятую спрэчку з Троцкім, Апокавым-Ломавым, а таксама з Мікалаем Бухарыным, Майсеем Урыцкім, Феліксам Дзяржынскім, іншымі ч ленамі бальшавіцкага ЦК і левымі эсэрамі, паставіў ультыматум: мір з Германіяй павінен быць заключаны за любы кошт! У выніку тэкст падпісанай у Брэсце дамовы змяшчаў наступныя палажэнні:
- бальшавіцкая Расія адмаўлялася ад прэтэнзій на ўладуў Польшчы, Літве і Курляндыі: будучы статус гэтых тэрыторый павінен быў рэгулявацца Германіяй па ўзгадненні з мясцовымі народамі згодна з іх правам на самавызначэнне;
- Эстонія і Ліфляндыя, а таксама амаль уся тэрыторыя Беларусі (на захад ад Дняпра) заставаліся пад кантролем нямецкіх войскаў;
- Украіна і Фінляндыя прызнаваліся ў якасці незалежных дзяржаў;
- Цэнтральныя дзяржавы адмаўляліся ад анексій і кантрыбуцый;
- Расія страчвала 26 % ранейшай еўрапейскай тэрыторыі, 27 % ворнай зямлі, 26 % чыгуначнай сеткі, 33 % тэкстыльнай, 73 % металургічнай прамысловасці, 73 % вугальных шахтаў;
- народы былых ускраін Расійскай імперыі мянялі расійскую ўладу на пратэктарат з боку Цэнтральных дзяржаў.
Усе тэрыторыі, ад прэтэнзій на якія адмовіўся расійскі бальшавіцкі
ўрад пасля падпісання вышэйзгаданай дамовы, агулам складалі 1,42 млн кв. км, на якіх тады жыло каля 60 млн чалавек больш за 14 ад агульнай колькасці насельніцтва былой Расійскай імперыі. Паводле дадатковага пагаднення, падпісанага кайзераўскім і бальшавіцкім урадамі ў Берліне 27 жніўня 1918 г., Расія адмаўлялася ад прэтэнзій на Эстонію, Ліфляндыю ды Грузію і абавязвалася выплаціць кампенсацыю ў памеры 6 млрд залатых марак за раней адчужаныя Расіяй без кампенсацыі нямецкія актывы. Кайзераўскі бок даў абяцанне, пры ўмове атрымання адпаведных выплат, вывесці войскі з тэрыторыі Беларусі на ўсход ад ракі Бярэзіны і не ўмешвацца ў справы на баку праціўнікаў бальшавіцкага ўрада, а таксама не спрыяць утварэнню новых дзяржаў на тэрыторыі былой Расійскай імперыі.
Гісторыкі дагэтуль не могуць прыйсці да адзінай высновы, навошта бальшавікам спатрэбілася падпісваць згаданае дадатковае пагадненне з кайзераўскім урадам. У жніўні 1918 г. сітуацыя Германіі на Заходнім фронце стала крытычнай: нямецкая армія якраз пацярпела вырашальнае паражэнне ў бітве пад Ам’енам. Згода бальшавіцкага ўрада заплаціць немцам велізарную суму кантрыбуцыі (узамен за зафіксаваны ў Брэсце мірбез рэпарацый і кантрыбуцый) можа тлумачыцца не іначай, як неабходнасцю расплаціцца за ранейшую кайзераўскую дапамогу бальшавікам.