• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці  Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка

    Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці

    Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 536с.
    Мінск 2018
    151.83 МБ
    Імёны літаратараў паўночнакаўказскіх народаў, якіятварылі ў XIX пачатку XX ст., згадваліся намі ў адпаведных раздзелах, прысвечаных культуры гэтай эпохі.
    У 1870-х гг. у Асеціі адкрыліся першыя пачатковыя школы, у якіх два гады навучанне ажыццяўлялася на асецінскай мове, а потым яшчэ два гады працягвалася на велікарускай. Узнік таксама рух за вызваленне краю ад каланіяльнай залежнасці. Ідэолагам стварэння на Паўночным Каўказе дэмакратычнай дзяржавы аб’яднаных горцаў на пачатку XX ст. выступіў асецінскі сацыял-дэмакрат меншавік Ахмет Цалікаў.
    Асвета для дзяцей Чачні арганізоўвалася царскімі ўладамі, пачынаючы з 1870-х гг., выключна на велікарускай мове. Першы чачэнскі буквар быў выдадзены ў 1911 г у Тыфлісе выбітным асветнікам і літаратарам Таштэмірам Эльдарханавым.
    Цэнтральная Азія была ўключана ў склад Расійскай імперыі позна: гэты працэс пачаўся ў 1730-х гг„ але завяршыўся толькі ў 1885 г„ калі былі інкарпараваныя землі паўднёвага Туркменістана. Бухарскі эмірат і Хівінскае ханства заставаліся фармальна незалежнымі да 1920 г„ але існавалі пад фактычным пратэктаратам расійскай улады.
    Гэты рэгіён цікавіўзаваёўнікаў найперш як крыніца сыравіны для тэкстыльнай прамысловасці і новы рынак збыту. Ідэя зрусіфікаваць яго або падарваць у ім пазіцыі ісламу (а дзе-нідзе яшчэ і даўніх язычніцкіх вераванняў) выглядала ўтапічнай нават для самых агрэсіўных імперскіх палітыкаў. Элементы сярэднявечнага ладу жыцця, качавы характар існавання істотнай часткі насельніцтва, непахісная пазіцыя мясцовых моў (цюркскіх і іранскіх), жузавакланавы характар мясцовых эліт усё гэта знішчыць або перайначыць для каланізатараў было немагчыма. Але магчымым аказалася стварэнне досыць ажыўленага рынку каланіяльнага тыпу: стварэнне апорных пунктаў гуртавога гандлю, а таксама стацыянарных складоў-магазінаў і крам; выкарыстанне безграшовых формаў гандлю; атрыманне значнай колькасці сыравіны за бясцэнак праз выкарыстанне ціску і шантажу. Разам з тым гандлёвая праслойка ў краінах Сярэдняй Азіі і асабліва ў паўночнай і цэнтральнай частцы Казахстана да пачатку XX ст. узмацнілася настолькі, што пачалі ўзнікаць мясцовыя палітычныя групоўкі і партыі. Так, у Казахстане ў 1905 г. была заснавана мясцовая філія партыі кадэтаў, на базе якой у 1917 г. паўстала нацыянальна-арыентаваная партыя «Алаш» на чале з Аліханам Букейханавым.
    Раёны вакол Ферганы, Самарканда, а таксама Сырдар’інская вобласць і Зарафшанская даліна адразу паслязахопу іхРасіяй ператварыліся ў галоўных пастаўшчыкоўбавоўны для прамысловасці метраполіі. Галоўнымі дзейнымі асобамі ў эканоміцы такога тыпу сталі не дэхкане (сяляне), а скупшчыкі гатовай прадукцыі, якія дыктавалі ім цэны. Апошнія паходзілі з катэгорый багацеяў (баяў) і ліхвяроў.
    Буйныя расійскія тэкстыльныя манаполіі мелі непасрэдна ў названых рэгіёнах свае закупныя канторы і бавоўнаачышчальныя прадпрыемствы. Увоз капіталу, які пр аз мясцовыя філіі камерцыйных банкаў накіроўваўся на крэдытаванне вытворцаў, у значнай ступені ажыццяўляўся праз рукі мясцовых баяў: на іх аснове сфарміравалася праслойка ўзбекскай і таджыкскай буржуазіі. Частка з іх, праз стварэнне сваіх гандлёвых дамоў і фірмаў, моцна разбагацела (браты Вадзьяевы, Юсуф Давыдаў і іншыя).
    У духоўным жыцці вялікага рэгіёна непадзельна панавалі ісламскія плыні. Сярод іх вылучаўся асветніцкі рух мусульман-рэфармістаў пад назвай джадыдызм. Прадстаўнікі гэтага руху лічылі сваім пакліканнем працу на карысць прагрэсу. Яны працавалі найперш у сферы асветы, імкнуліся даводзіць святарству (мулам) перавагі сучаснай цывілізацыі. Яны былі збольшага прыхільнікамі развіцця навукі, раўнапраўя жанчын. Да выбітных джадыдыстаў Сярэдняй Азіі належалі Мунавар Абдурашыдханаў, Казі Ісахон Шырынхужаеў, Саіднасыр Мірджалілаў, Хаджы Муін Шукрула, Маджыд Кадыры, Абдурауф Фітрат, Абдула Кадыры, Мустафа ІПакай, Мамудхаджа Бекбудзі ды іншыя.
    Згаданы Мунавар Абдурашыдханаў у 1917 г. узначаліў наваствораную партыю «Шура-і-Іслам» («Ісламская Рада»), якая выступіла за наданне сярэднеазіяцкім народам нацыянальна-рэлігійнай аўтаноміі. Крыху пазней з шэрагаў гэтай масавай партыі вылучылася грамадская арганізацыя «Шура-і-Улема» («Рада духавенства»).
    У той жа час дзеячы збольшага свецкага нацыянальнага адраджэння народаў Сярэдняй Азіі такія, якЧакан Валіханаў, Ібрай Алтынсарын, Хамза Хакімзадэ Ніязі, а таксама, прыкладам, Ахмад Даніш імкнуліся чэрпаць гуманістычныя ідэі з расійскіх крьшіц і адпаведным чынам былі настроеныя.
    У самых складаных умовах ішлі нацыятворчыя працэсы ва УралаПаволжы і Сібіры, бо гэтыя велізарныя рэгіёны трапілі пад маскоўскую ўладу яшчэ ў Высокім і Познім Сярэднявеччы або на самым пачатку Новага часу. Раней за ўсё гэта адбылося з Паволжам. У складзе Маскоўскай дзяржавы абсалютная большасць сялян паволжскіх народаў марыйцаў, мардвы, удмуртаў, чувашоў трапіла ў разрад дзяржаўных, якія плацілі падаткі непасрэдна ў дзяржаўную казну. Зямля комі-пермякоў была аддадзена ва ўласнасць прамыслоўцам Строганавым; у выніку тамтэйшыя сяляне з часам трапілі да апошніх у прыгон. Комі-зыране заставаліся ўякасці чарнасошных сялян. Гэта, а таксама недахоп у рэгіёне ўрадлівых земляў паспрыяла таму, што да пачатку XIX ст. у межах гэтай этнічнай групы сфарміравалася досыць вялікая група багатых купцоў (напрыклад, Суханавы і Апарыны), а таксама гандляроў-пасярэднікаў. Сярод значнай часткі комі-зыранскіх сялян распаўсюдзілася такая з’ява, як адыходніцтва: цэлыя сем’і арцелямі адпраўляліся нават у далёкую Сібір. Дзейнасць прадпрымальніцкай праслойкі комі адбывалася пад велізарным уплывам велікарускай прафесійнай культуры. 3 часам, аднак, гэтая этнічная група аказалася здольнай даць свету сваіх літаратараў і вучоных (раней згаданы літаратар і лінгвіст Іван Куратаў, празаік Фёдар Філіпаў, этнограф Георгій Лыткін).
    Сярод удмуртаў, мардвы, марыйцаў і чувашоў у выніку пашырэння сельскагаспадарчай таварнай вытворчасці ў XIX ст. сфарміравалася моцная верхавіна з ліку багатых сялян, якая імкнулася скарыстацца з абшчынна-калектывісцкіх традыцый вёскі. Досыць актыўна развіваліся і бытавыя промыслы, але пад прэсам моцнай прафесійнай велікарускай культуры ўласныя культуры там знаходзіліся збольшага ў зачаткавым стане, хоць у галіне літаратуры гэтыя этнасы мелі ўжо свае здабыткі (гл. раздзелы, прысвечаныя культуры XIX і пачатку XX ст.).
    Два народы Паволжа, башкіры і калмыкі, яшчэ да сяр эдзіны XIX ст. займаліся амаль выключна гадоўляй скаціны, і гэта фарміравала іх асаблівы лад жыцця. У паслярэформенны час значная частка башкірскіх сялян была пазбаўлена ранейшых пашаў і апынулася ўнадзвычай цяжкім стане. Пачалося масавае адыходніцтва, збольшага ў батракі, або выезд на працу на ўральскіх заводах. Рост праслойкі
    мясцовых прадпрымальнікаў адбываўся ў асноўным у выніку арганізацыі прадпрыемстваў перапрацоўкі сельгаспрадукцыі, гандлёваперакупной дзейнасці, а таксама за кошт узаемавыгадных здзелак з багатымі сялянамі-башкірамі.
    Уфа і Арэнбург былі ў той часвядучымі цэнтрамі мусульманскай адукацыі ў Расіі: тут існавала каля 300 медрэсэ, у шэрагу якіх з ініцыятывы бацькоў навучэнцаў пачалі выкладаць і некаторыя свецкія навукі. 3 гэтых навучальных устаноў выходзілі прадстаўнікі нацыянальнай інтэлігенцыі (самыя яскравыя асобы Міфтахетдзін Акмула, Ахметзакі Валідзі, Мухаметсалім Уметбаеў, Зайнула Расулеў, Сагіт Мрасаў, Юнус Бікбоў ды іншыя), хо ць станаўленне сваёй прафесійнай культуры адбывалася павольнымі тэмпамі. У 1892 г. у Арэнбургу башкірскі асветнік і лінгвіст Уладзімір Катарынскі выдаў першы буквар на башкірскай мове; ён жа сгаў аўтарам першых башкірска-рускага і руска-башкірскага слоўнікаў.
    Толькі ў 1917 г. было створана Цэнтральнае башкірскае шуро (рада), пачалі адбывацца ўсебашкірскія курултаі (з’езды), наякіх башкіры узнялі голас за свае нацыянальныя правы.
    У Калмыкіі на пачатку XIX стагоддзя панаваў традыцыйны сярэднявечны лад, звязаны з качавым укладам жыцця б ольшасці мясцовага насельніцтва. У 1822 г. ва ўрочышчы Зінзілі быў скліканы з’езд калмыцкіх ламаў і землеўласнікаў, на якім быў прыняты поўны звод звычаяў калмыцкага народа. Яшчэ праз тры гады, у нязбыўным клопаце пра тое, як усталяваць кантроль над качавым народам будысцкага веравызнання, царскі ўрад выдаў свае адмысловыя «Правілы для кіравання калмыцкім народам».
    У другой палове XIX ст. сфарміравалася праслойка багатых калмыцкіх прамыслоўцаў-уласнікаў вялікіх статкаў, якія наймалі беднякоў пастухамі скаціны. Развіваліся таксама прамысловае бахчаводства і агародніцтва. Гэта спрыяла пераходу качэўнікаў-сялян на аселы лад жыцця. Патрэбы калмыкаў у пісьменнасці і шырэйшай асвеце былі ў асноўным звязаны з будысцкай рэлігіяй. Сярод асветнікаў і літаратараў пачатку XX ст. найбольш вядомае імя згаданага намі раней Баавана Бадмы, які быў прыхільнікам рэфармавання традыцыйнага будызму і арганізаваў вышэйшую багаслоўскую і філасофскую школу ў Малых Дэрбетах.
    Пасля далучэння да Расійскай імперыі татарскіх земляў мясцовыя сяляне таксама пачалі належаць казне. 3 часоў Сярэднявечча ў гарадах існавала досыць моцная праслойка татарскіх рамеснікаў і гандляроў. Пасля далучэння да Расійскай дзяржавы Татарыя робіцца цэнтрам экспартнага гандлю, найперш з мусульманскімі краінамі Каўказа, гістарычнай Персіі, Сярэдняй Азіі. Мясцовыя знатныя роды (Урусавы, Юсупавы, Адашавы, Мяшчэрскія, Карамзіны) з часам абрусачыліся і пачалі належаць да найбуйнейшых землеўласнікаў Расіі.
    Традыцыі свецкай адукацыі на татарскай мове былі закладзены яшчэ ў 1769 г., калі ў Казанскай гімназіі аўтар «Татарскага слоўніка і граматыкі» Сагіт Хальфін пачаў выкладаць родную мову вучням. Гэтую справу прадоўжылі яго сын Ісхак і ўнук Ібрагім.
    У XIX ст. розныя слаі татарскага грамадства былі даволі моцна інтэграваныя ўрозныя сферы агульнарасійскай жыццядзейнасці, але ўнутрыэтнічныя сувязі былі істотным чынам аслабленыя. Арыентаванасць татарскіх гандляроў і прадпрымальнікаў на аддаленыя рынкі прыводзіла да таго, што ўнутры краю ініцыятыва ў значнай ступені апыналася ў руках велікарускіх гандляроў і прамыслоўцаў. Спробы татарскіх прадпрымальнікаў заснаваць буйныя прамысловыя прадпрыемствы натыкаліся на жорсткую канкурэнцыю з боку тых, каму спрыяла цэнтральная ўлада. Сярод сялян, як і ў выпадку з шэрагам іншых народаў Паволжа, пачало распаўсюджвацца адыходніцтва. Усё гэта пазітыўна не ўплывала намагчымасці нацыянальнай кансалідацыі татараў напярэдадні бурных падзей пачатку XX ст. Інтэлігенцыя краю, мусульманская паводле свайго характару, пачала шукаць шляхоў, патрэбных дзеля таго, каб вырашаць гэтую праблему. Менавіта сярод паволжскіх татараў (поруч з башкірамі і крымскімі татарамі) узнік раней згаданы прагрэсіўна-рэфармісцкі рух джадыдызму, які адстойваў свае ідэі ў змаганні з кансерватыўнай плынню кадымізму. Татарамі былі заснавальнікі джадыдызму: Шыгабутдзін Марджані, Хусаін Фаізханаў, Муса Бігееў, Рызаэтдзін Фахрэтдзінаў; джадыдыстаў актыўна падтрымлівалі татарскія прадпрымальнікі Ахмед Хусаінаў, Закір Раміеў, Абдулвалі і Мулагалі Яушавы.