• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці  Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка

    Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці

    Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 536с.
    Мінск 2018
    151.83 МБ
    У сярэдзіне XIX ст. працэсы нацыянальнага адраджэння пачаліся ў асяроддзі літоўскага рыма-каталіцкага касцёла. Біскуп Мацеюс Валанчус не толькі напісаў па-літоўску гісторыю Жамойцкага біскупства дышэраг дыдактычных празаічных твораў, але стаў ініцыятарам руху за цвярозасць з часам досыць папулярнага сярод простых літоўцаў. Імёны іншых літаратараў прыбалтыйскіх народаў, якія адыгралі важную ролю ў нацыятворчых працэсах,
    згадваліся ў адпаведных раздзелах. Істотнае значэнне, як і ў выпадку з Беларуссю, мела праца збіральнікаў фальклору таго ж Ёнаса Басанавічуса, а таксама Антанаса Юшкі, Адолфаса Сабаляўскаса, Ёнаса Юшкі і іншых.
    У Латвіі і Эстоніі ўсё большую папулярнасць набывалі святы спеваў, якія дапамагалі нацыянальнаму самаўсведамленню іх удзельнікаў. У другой палове XIX ст. у Эстоніі з’явіліся тэатральна-спеўнае таварыства «Вайнемуйнэ», Эстонскае студэнцкае таварыства. У 1878-1882 гг. педагог, пісьменнік і журналіст Карл Роберт Якабсан выдаваўпершую палітычную газету на эстонскай мове «Сакала»: на яе старонках была сфармулявана эканамічная і палітычная праграма адраджэння Эстоніі. У той самы час пастар і мовазнаўца Якаб Хурт сцвярджаў, што самавызначэнне эстонцаў якмаленькага народа магчымае толькі ў культурнай сферы. У апошняй чвэрці XIX ст. заявілі пра сябе нефармальны рух за народную школу і Таварыства эстонскіх літаратараў.
    На пачатку 1880-х гг. на загад імператара Аляксандра III сенатар Мікалай Манасеін распрацаваў план татальнай русіфікацыі прыбалтыйскіх губерняў. Замест остзейскіх немцаў на кіраўнічыя пасады пачалі прызначаць велікаросаў, якія, прыехаўшы на месца службы, часта надзвычай варожа ставіліся да «іншародцаў». Да канца XIX ст. усе навучальныя ўстановы ўключна з Дэрпцкім універсітэтам былі пераведзеныя з нямецкай, эстонскай або латышскай моў навучання на велікарускую. Тым не менш, калі ў самой Расіі ў гэты час чытаць і пісаць умелі каля 27 % ад агульнай колькасці насельніцтва, то ў Прыбалтыцы гэты паказчык у некаторых рэгіёнах дасягаў амаль 80 % і што вельмі важна пісьменнымі ў вялікай колькасці былі жанчыны. Напрыклад, у літоўскай Ковенскай губерні колькасць пісьменных жанчын (55 %) нават перавышала адпаведную колькасць мужчын (52 %).
    У Латвіі пры канцы 1880-х гг. сфарміраваўся ідэйна-палітычны адраджэнскі рух левага кшталту пад назвай «Новая плынь», найважнейшымі прадстаўнікамі якога былі згаданы раней паэт і драматург Яніс Райніс (Пліекшанс), а таксама Яніс Янсанс і Петэрыс Стучка. Апошні стаў пазней актыўным дзеячам створанай у 1904 г. Латвійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі, якая карысталася знач-
    най папулярнасцю сярод насельніцтва краю ў перыяд паміж дзвюма рэвалюцыямі (хоць нацыянальныя лозунгі ў яе праграме гучалі досыць прыглушана). Сяляне Латвіі вельмі актыўна ўдзельнічалі ў кааператыўным руху: у 1914 г. дзейнічала ўжо 860 разнастайных сельскагаспадарчых таварыстваў.
    Адным з сімвалаў эпохі сталі латвійскія ўцекачы людзі, якіх прымусова эвакуявалі з Рыгі і іншых гарадоў краіны на ўсход, у Расію.
    У Літве ў 1896 г. была створана першая звязаная з нацыянальным рухам палітычная арганізацыя Літоўская сацыял-дэмакратычная партыя.
    Пры гэтым літоўцы заставаліся сялянскай нацыяй: пры канцы XIX ст. толькі каля 26 тыс. працавалі на ф абрыках або займаліся рамёствамі, блізу 5 тыс. належалі да інтэлігенцыі.
    Трэба адзначыць, што фарміраванню сучаснай літоўскай нацыі ў гэты перыяд актыўна перашкаджалі не толькі расійскія імперскія ўлады, але і мясцовая спаланізаваная шляхта. Справа дайшла да публікацыі кніжкі шляхціча Людвіка Чаркоўскага пад назвай «Аніколі», дзе адмаўлялася само права літоўцаў на сваё нацыянальнакультурнае і рэлігійнае адраджэнне.
    У час рэвалюцыйных падзей у снежні 1905 г. у Вільні быў скліканы вялікі з’езд літоўцаў з усіх мясцовасцяў краю. З’езд прыняў рэзалюцыю з заклікам надаць Літве палітычную аўтаномію.
    Перыяд паслярэвалюцыйнай рэакцыі вызначаўся імкненнем літоўцаў адстаяць свае нацыянальныя правы. У гэтым значную ролю зноў-такі адыгрываў рыма-каталіцкі касцёл, а таксама рэдагаваны Антанасам Смятонам часопіс «Вільціс». У Вільні пачало сваю дзейнасць Літоўскае навуковае таварыства, якое развівала нацыянальныя памкненні этнічных літоўцаў. У пашырэнні ведаў пра Літву ў свеце значную ролю адыгрывала вельмі актыўная ўжо тады літоўская эміграцыя ў Еўропе і Паўночнай Амерыцы.
    У сваю чаргу, Эстонія ўжо на пачатку XX ст. стала ўэканамічным і культурным аспекце ці не самым развітым рэгіёнам Расійскай імперыі, а да пачатку Першай сусветнай вайны прамысловасць давала тут больш за палову нацыянальнага даходу. На праблемы нацыянальнага адраджэння ў пачатку XX ст. тут найбольшую ўвагу звяртала партыя сацыялістаў-федэралістаў, якую ўзначаліў журналіст,
    рэдактар газеты «Уўдысэд» Петэр Спэк. Пазней на палітычную арэну выйшла нацыяльна-ліберальная Эстонская народная партыя прагрэсістаў. У апошняе дзесяцігоддзе перад Лютаўскай рэвалюцыяй у Эстоніі імкліва павялічвалася колькасць акадэмічнай інтэлігенцыі: паводле гэтага паказчыка эстонцы былі сярод першых у свеце. Створаная прадстаўнікамі творчай інтэлігенцыі арганізацыя «Маладая Эстонія» імкнулася навязаць шчыльныя кантакты з Паўночнай і Заходняй Еўропай, са скандынаўскай, англасаксонскай, раманскай культурай і адасобіцца ад нямецкай і велікарускай культуры. Тут працавалі нацыянальныя тэтры, музеі, культурна-адукацыйныя таварыствы.
    У расійскай Бесарабіі ўмовы для ўтварэння малдаўскага руху не былі спрыяльнымі. На поўначы краю пасля яго далучэння да Расійскай імперыі было шмат вольнай зямлі. Таму тут не аформілася прыгоннае права, сяляне заставаліся асабіста вольнымі, хоць існавала іх эканамічная залежнасць ад землеўласнікаў баяраў і манастыроў. Памешчыкі, аднак, не мелі дазволу на самавольнае перасяленне да сябе сялян з глыбі Расіі. Аднак насельніцтва краю і без таго было вельмі стракатым: тут жылі акрамя малдаван таксама ўкраінцы, велікаросы, грэкі, габрэі, цыганы, балгары, гагаузы, армяне, немцы, сербы. Міграцыя ў гэты рэгіён стымулявалася вызваленнем на некалькі гадоў ад падаткаў і на 50 гадоў ад рэкруцкай павіннасці. Значную колькасць буйных сялянскіх гаспадарак у першай палове XIX ст. трымалі каланізатары, найперш немцы і балгары. У паслярэформенны перыяд аграрны вектар развіцця эканомікі Бесарабіі яшчэ больш узмацніўся, у той час як прамысловасць спецыялізавалася менавіта на перапрацоўцы сельгаспрадукцыі.
    У першай палове XIX ст. некаторыя дзеячы культурнага адраджэння яшчэ трымаліся выразна прарасійскай, праімперскай арыентацыі. Да іх належалі, у прыватнасці, пісьменнік Канстанцін Стамаці, выдавец першай газеты на румынска-малдаўскай мове «Албіна ромыняскэ» (з 1829 г.), літаратар Георге Асакі.
    Аднак такія майстры пяра, як Аляксандр Доніч, Канстанцінэ Негруцы, Багдан Петрычэйку Хашдэу, Віктар Крэсеску, Замфір АрбарэРалі; пазней, на пачатку XX ст., Аляксей Матэевіч, Тудосе Роман былі болын арыентаваны на заходнія традыцыі і выказвалі непрыманне
    таго прыгнёту, які панаваўу Расійскай імперыі. He чужой для адукаваных малдаван была творчасць выдатных румынскіх паэтаў Васіле Александры і асабліва Міхая Эмінэску, празаіка і драматурга Міхая Кагэлнічану, празаіка Іона Лукі Караджале, дзіцячага пісьменніка Іона Крангэ і іншых. 3 1914 г. пачынаецца рэгулярнае выданне штотыднёвай газеты «Кувынт малдавенэск». Але распаўсюджванню нацыянальна-адраджэнскіх ідэй моцна перашкаджаў вельмі нізкі ўзровень пісьменнасці сярод тамтэйшага насельніцтва: у 1897 г. колькасць непісьменных мужчын складала 90 %, жанчын нават 98,3 %.
    Далучэнне Крыма да Расійскай імперыі напачатку ніякім істотным чынам не паўплывала на пазіцыі тамтэйшага мусульманскага духавенства. У самым канцы XVIII ст. у Крыме дзейнічала каля 1600 мячэцяў, 25 медрэсэ і мноства пачатковых мусульманскіх школ мектэбаў. 3 часам, аднак, царскі ўрад стварыў падкантрольнае яму Таўрычаскае магаметанскае духоўнае праўленне (1831 г.) і ўзмацніў сваю каланізатарскую палітыку ў гэтым рэгіёне. У выніку да 1850 г. адбыліся дзве магутныя хвалі эміграцыі крымскіх татараў, найперш у суседнюю Асманскую імперыю. Гэта стала прычынай заняпаду сельскай гаспадаркі і практычна поўнага абязлюдзення стэпавай часткі Крыма. Менавіта тады Крым пакінула вялікая частка крымска-татарскай эліты. Побач з гэтым ішла каланізацыя Крыма за кошт прыцягнення расейскім урадам перасяленцаў з тэрыторыі метраполіі. Усё гэта прывяло да таго, што з мільёна крымчан, якія жылі на паўвостраве на момант анексіі яго Расіяй, пры канцы XIX ст. засталося менш за 200 тысяч, што складала каля чвэрці ўсяго колішняга крымскага насельніцтва.
    Крымска-татарскае адраджэнне было ў значнай ступені звязана з іменем выдатнага дзеяча культуры Ісмаіла Гаспрынскага, які прыклаў вялікія намаганні, накіраваныя на адраджэнне і выжыванне крымскага народа. Ён фактычна стварыў новую літаратурную крымска-татарскую мову і пачаў выдаваць першую крымска-татарскую газету «Тэрджыман», якая неўзабаве набыла вядомасць далёка за межамі Крыма і стала фактычна першай газетай для ўсіх цюркаў Расійскай імперыі. Гаспрынскі таксама распрацаваў новую методыку школьнай адукацыі: дзякуючы ёй сфарміравалася новая генерацыя крымска-татарскай інтэлігенцыі. Ён жа і першым пачаў
    выкарыстоўваць лацінскі алфавіт замест арабскіх літар, што пазней было пазычана шмат якімі цюркскімі народамі.
    У 1898 г. Хасан Нуры заснаваў у горадзе Алупцы падпольную арганізацыю «Неджат», якая ставіла сабе за мэту стварэнне дэмакратычнай і нейтральнай, падобнай да Швейцарыі, рэспублікі. Пасля смерці Нуры гэтую арганізацыю ўзначаліўяшчэ адзін значны крымска-татарскі асветнік і грамадскі дзеяч Асан Сабры Айвазаў. Рупарам арганізацыі (разгромленай царскімі ўладамі ў 1907 г.) была газета «Ватан хадзімі».
    У снежні 1917 г. быў скліканы першы курултай (з’езд) крымскататарскага народа, які абвясціў курс на стварэнне шматнацыянальнай Крымскай Народнай Рэспублікі.
    Гвалтоўнае перасяленне вялікай колькасці запарожскіх казакоў на Кубань, заселеную ў той час збольшага паўночнакаўказскімі этнічнымі супольнасцямі, якое ажыццяўлялася за часоў Кацярыны II, стварыла пэўныя першасныя перадумовы для ўзнікнення асобнага кубанскага этнасу. У прыбылых казакоў у выніку ўзаемадзеяння з рэшткамі гэтых этнасаў пачалі фарміравацца прыкметы спецыфічнай, «казацкай» самаідэнтыфікацыі, што выявілася ў новым ладзе жыцця і нават у элементах прафесійнай культуры. Так, сённяшнія мастацтвазнаўцы вылучаюць арыгінальны тып кубанскай народнай іконы, які быў распаўсюджаны ў храмах гэтага рэгіёна пры канцы XVIII-на пачаткуХХст. ПаслязахопуўладыбальшавікаміўПетраградзеўстудзені 1918 г. Кубанская краёвая вайсковая радаўтварыла Кубанскую народную рэспубліку на чале з казацкім харунжым Мікалаем Рабаволам, якая 16 лютага таго самага года была абвешчана незалежнай. Адгалоскі тых падзей маюць месца па сёння. Так, у студзені 2012 г. група кубанскіх казакоў звярнулася да тагачаснага прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Дзмітрыя Мядзведзева з пратэстам з нагоды зробленай, на іх думку, фальсіфікацыі вынікаў Усерасійскага перапісу насельніцтва 2010 г„ згодна з якімі казакі «прадстаўленыя не як самастойны этнас, а толькі як субэтнас рускага народа». У 2017 г. створаны раней Камітэт вызвалення Кубані прыняў дэкларацыю аб абвяшчэнні суверэннай Кубанскай Народнай Рэспублікі са сваім сцягам, гербам і гімнам.