• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці  Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка

    Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці

    Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 536с.
    Мінск 2018
    151.83 МБ
    Але і саветы на чале з Петраградскім не трымаліся выразнай лініі паводзінаў у пытаннях вайны і міжнароднай палітыкі. 1 (14) сакавіка 1917 г. Петрасавет выдаў знакаміты «загад № 1», згодна з якім у частках сталічнага гарнізона ўводзіліся выбарныя камітэты. У іх распараджэнні знаходзілася зброя, якая не павінна была выдавацца афіцэрам. Гэтызагад, якітаксама скасоўваў традыцыйныя вайсковыя формы дысцыпліны, быў неадкладна распаўсюджаны на ўсю расійскую армію, нягледзячы на тлумачэнні савета, што ён датычыцца выключна тылавых частак. Загад № 1 стаў найважнейшым чыннікам дэмаралізацыі расійскай арміі, наякую савет так ці іначай разлічваў дзеля працягу вайны з Германіяй (апошняя не адказвала на прапанову заключыць мір без анексій і кантрыбуцый). Вагаліся і бальшавікі. 12 (25) сакавіка з высылкі ў Петраград прыбылі былы дэпутат Дзярждумы Мацвей Муранаў, член старой рэдакцыі «Правды» Леў Каменеў (Разенфельд) і член ЦК бальшавіцкай партыі Іосіф Сталін (Джугашвілі). Яны тут жа захапілі кіраўніцтва газеты «Правда», у якой 15 сакавіка быў апублікаваны артыкул Каменева, дзе, у прыватнасці, гаварылася: «Калі армія стаіць супраць арміі, самай недарэчнай палітыкай была б тая, якая прапанавала б адной з іх скласці зброю і разысціся па хатах... Свабодны народ будзе трывала стаяць на сваім пасту, на кулю адказваць куляй...»
    На палітычную сцэну краіны ў 1917 г. выйшлі тры палітычныя сілы: буржуазія і памешчыкі ў выглядзе партыі кадэтаў (або «буржуазна-ліберальная» дэмакратыя), дробная буржуазія, сяляне і сярэднія слаі гараджан у выглядзе партый меншавікоў і эсэраў (або «дробнабуржуазная» дэмакратыя), пралетарыят у выглядзе партыі бальшаві юў (або «пралетарская» дэмакратыя).
    Манархісты і чарнасоценцы, а таксама акцябрысты перайшлі ў апазіцыю і сталі апірышчам контррэвалюцыі. Кадэты сталі кіраўнічай партыяй і занялі ў Часовым урадзе ўсе галоўныя пасты. Яны выступалі за парламенцкую рэспубліку, за выкуп дзяржавай і сялянамі земляў у памешчыкаў і за працяг вайны да перамогі на баку Антанты.
    Эсэры былі самай масавай партыяй. Яны выступалі за стварэнне федэратыўнай рэспублікі вольных нацый, за перадачу зямлі сялянам і заключэнне мірубез анексій і кантрыбуцый. Улетку 1917 г. сярод
    іх утварылася левая фракцыя, якая адмаўлялася ад супрацоўніцтва з Часовым урадам. Увосень левыя эсэры сталі самастойнай палітычнай арганізацыяй.
    Меншавікі выступалі за дэмакратычную рэспубліку, правы нацый на самавызначэнне, канфіскацыю зямлі ў памешчыкаў і перадачу яе ў валоданне органам мясцовага самакіравання.
    Кадэты, эсэры і меншавікі адкладалі рэалізацыю сваіх планаў да канца вайны і склікання Устаноўчага сходу.
    Сярод правых партый у 1917 г. найбольшую арганізаванасць выяўлялі кадэты, якія ў сакавіку і траўні паспелі правесці два свае з’езды і галоўнай мэтай краіны абвясцілі «вайну да пераможнага канца».
    Петраградскі савет падтрымаў Часовы ўрад, і ў краіне склалася двоеўладдзе. Часовы ўрад стаў афіцыйнай, але намінальнай уладай, а Петраградскі савет, які апіраўся на войска, прымушаўЧасовы ўрад узгадняць з ім усе свае дзеянні. Двоеўладдзе ў Расіі існавала з сакавіка да пачатку ліпеня 1917 г.
    Часовы ўрад абвясціў амністыю палітычным зняволеным, увёў палітычныя свабоды, скасаваў абмежаванні ў правах па нацыянальнай і рэлігійнай прыкметах, адмяніў смяротнае пакаранне і вайскова-палявыя суды. Пачалася падрыхтоўка да выбараў ва Устаноўчы сход нааснове ўсеагульнага, беспасярэдняга, роўнага і таемнага галасавання. Царская сям’я была арыштавана і выслана ў Табольск.
    Пасля Лютаўскай рэвалюцыі ў Петрасавет пачалі прыходзіць «наказы»: так было прынята называць скаргі і прапановы грамадзян, перш за ўсё сялян і рабочых. Аналіз першых ста сялянскіх наказаў паказвае, што яны паграбавалі перш заўсё канфіскацыі памешчыцкіх, дзяржаўных і іншых земляў і перадачы іх сялянам, а таксама неадкладнага заключэння «справядлівага міру». Першыя сто рабочых наказаў сведчаць, што рабочыя былі настроены менш рэвалюцыйна, чым сяляне. Іх патрабаванні мелі перадусім эканамічна-побытавы характар (8-гадзінны працоўны дзень, падвышэнне зарплаты і г. д.). Характэрна, што патрабаванне міру ўтрымлівалася ў 23 з 100 сялянскіх наказаў і толькі ў двух са ста рабочых наказаў. Пасля прыезду ў Расію з эміграцыі Уладзіміра Леніна і іншых лідараў бальшавіцкая партыя, якая раней выступала супраць прыватнага сялянскага землеўладання, пераймае галоўны лозунг партыі эсэраў: «Зямля сялянам».
    У гэты самы час Часовы ўрад ніяк не мог выпрацаваць большменш выразную праграму сваіх дзеянняў. За першыя два з паловай месяцы яго існавання змяніліся чатыры склады ўрада, прычым міністэрскія пасты займалі прадстаўнікі амаль дзясятка розных палітычных партый: кадэты, акцябрысты, прагрэсісты, трудавікі; пазней да іх да лучыліся эсэры, меншавікі, народныя сацыялісты, радыкальныя дэмакраты. У эканамічнай палітыцы Часовы ўрад спрабаваў дзейнічаць праз ужыванне метадаў дзяржаўнага рэгулявання. 25 сакавіка (7 красавіка) 1917 г. была ўведзена манаполія на куплю і продаж збожжа. Уводзіліся хлебныя карткі, атаварвання якіх, аднак, улады не гарантавалі. Стварыўшы «Хлебармію забеспячэння», урад паспрабаваў ажыццявіць ідэю харчразвёрсткі, але вялікага поспеху ў гэтым не дамогся. Да восені ў Паволжы, Калужскай, Разанскай і іншых губернях лютаваў сапраўдны голад, які суправаджаўся масавай смерцю дзяцей. Усё гэта стварала глебу для папулярнасці чарговагабальшавіцкага лозунга: «Хлеб галодным!» Аднакзрабіць канкрэтныя крокі ў вырашэнні актуальнага і балючага зямельнага пытання ніводзін са складаў Часовага ўрада так і не наважыўся.
    Давосені 1917 г. прамысловая вытворчасць у Расіі перажыла спад на 35 %. Рубель абясцэніўся ў 15 разоў, а дзяржаўная запазычанасць павялічылася на 14 млрд руб. і склала да канца восені 49 млрд залатых рублёў.
    Распачаты 18 чэрвеня (1 ліпеня) з ініцыятывы новага вайсковага і марскога міністра Керанскага наступ расійскіх войскаў на ПаўднёваЗаходнім фронце ўжо 6(19) ліпеня скончыўся поўным правалам.
    Толькі 1 (14) верасня 1917 г, Расія была фармальна абвешчана рэспублікай. Гэтаму папярэднічала стварэнне двух каапіцыйных складаў Часовага ўрада (у якіх частку міністэрскіх пасад занялі эсэры іменшавікі): 5(18) траўнязноўна чале з князем Львовым і 24 ліпеня (6 жніўня) на чале з эсэрам Керанскім.
    Што да нацыянальнага пытання, дык тут таксама ніякіх істотных зрухаў не адбывалася найперш таму, што кадэты, якія адыгрывалі істотную ролю ў Часовым урадзе, цвёрда стаялі на пазіцыях адзінай і непадзельнай Расіі. На словах Часовы ўрад быў згодны прызнаць аўтаномію Фінляндыі і Польшчы, але калі ў ліпені 1917 г. фінскі сейм абвясціў незалежнасць краіны, ён быў разагнаны расійскімі войскамі.
    На пачатку кастрычніка Керанскі фактычна разарваў адносіны са створанай яшчэ ў сакавіку Украінскай Цэнтральнай Радай.
    Усё гэта спрыяла пашырэнню антыўрадавых настрояў. Колькасць тых, хто страйкаваў у гарадах, у верасні-кастрычніку склала блізу 2,4 млн чалавек; адбылося больш за 5 тыс. сялянскіх выступленняў у розных рэгіёнах былой імперыі.
    Трэба адзначыць, аднак, што ў той самы час быў зламаны рэпрэсіўны апарат старой царскай улады: ліквідаваны паліцыя (яе замянілі атрады міліцыі), жандармерыя, установы цэнзуры. У траўні кастрычніку 1917 г. былі распушчаны Дзяржаўны савет і Дзяржаўная дума. Заканадаўчыя акты прымаліся непасрэдна распараджэннямі Часовага ўрада. Рэформа мясцовага самакіравання палягала ў пашырэнні на ўсю Расію сеткі земстваў; пачынаючы з траўня, галоўнымі органамі ўлады на месцахрабіліся грамадскія выканаўчыя камітэты.
    Адначасова адбывалася і фарміраванне савецкіх органаў. Увесну 1917 г. на ўсёй неакупаванай тэрыторыі Расіі былі створаны 593 розныя саветы, да кастрычніка іх колькасць павялічылася да 1,5 тыс.; у арміі таксама стварылася некалькі тысяч салдацкіх камітэтаў. У траўні таго самага года адбыўся Усерасійскі з’езд Саветаў сялянскіх дэпутатаў, у чэрвені першы з’езд Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Дэлегатаў на гэтыя з’езды выбіралі адкрытым галасаваннем, без захавання дэмакратычных працэдур па месцы працы або службы вылучаных кандыдатаў. Абодва з’езды стварылі свае кіраўнічыя органы Выканкам Усерасійскага Савета сялянскіх дэпутатаў і Усерасійскі цэнтральны выканаўчы камітэт (УЦВК). Закладзеная адразу пасля звяржэння манархіі сістэма двоеўладдзя атрымала фактычнае падмацаванне. Саветы, як і Часовы ўрад, імкнуліся спадабацца насельніцтву: публічна выступалі з прапановамі грамадзянскага міру, сацыяльных рэформаў, цвёрдых спажывецкіх цэн на тавары першай неабходнасці, скарачэння дзяржаўных выдаткаў. У знешняй палітыцы яны прапагандавалі ідэю вядзення выключна абарончай вайны.
    11.2.	Узмацненне бальшавіцкай партыі. У дні Лютаўскай рэвалюцыі бальшавіцкая партыя, да як ой тады належала крыху больш за 10 тыс. актывістаў, не адыгрывала практычна ніякай ролі.
    Уладзімір Ульянаў (Ленін)
    Адной з яе праблем было тое, што Ленін і іншыя лідары партыі працяглы час жылі далёка ад Расіі, у Заходняй Еўропе. Але вядомыя сёння дакументы сведчаць пра тое, як у 1917 г. кайзераўскія спецслужбы актыўна падтрымлівалі і фінансавалі прыход да ўлады ў Расіі менавіта бальшавіцкай партыі. Так, у сакрэтнай запісцы начальніка берлінскай секцыі палітычнага аддзела германскага Генеральнага штаба на адрас германскага МЗС за 17 (30) сакавіка 1917 г. прапаноўвалася вырашыць пытанне аб пропуску ў Расію праз тэрыторыю Германіі групы палітыкаў з ліку бальшавікоў, эсэраў і бундаўцаў. У запламбаваным вагоне, які пасля Германіі яшчэ праехаў праз тэрыторыю Швецыі і Фінляндыі, 3(16) красавіка ў Расію прыбыла 31 асоба на чале з бальшавіцкімі дзеячамі Леніным і Георгіем Зіноўевым (Радамысльскім). У данясенні нямецкага Генеральнага штаба за 8 (21) красавіка 1917 г. кайзераўскі ўрад атрымаў наступную інфармацыю ад свайго прадстаўніка ў Стакгольме: «Прыезд Леніна ў Расію ўдаўся. Ён працуе цалкам паводле нашых пажаданняў...»
    Аднак нямецкія ўлады не проста даставілі бальшавіцкіх правадыроў да месца прызначэння: яны шчодра фінансавалі іх дзейнасць, скіраваную супраць Часовага ўрада. Пра гэта пераканаўча сведчаць апублікаваныя ў 40-х 50-х гг. XX ст. дакументы германскага міністэрства замежных спраў, а яшчэ ў пачатку 1921 г. нямецкі сацыял-дэмакрат Эдуард Бернштайн засведчыў, што на то й момант бальшаві кіатрымалі з нямецкіх крыніц велі зарную суму болып за 50 млн залатых марак. (Для даведкі: вартасць адной залатой маркі ў той час адпавядала 0,36 г чыстага золата.)