• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці  Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка

    Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці

    Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 536с.
    Мінск 2018
    151.83 МБ
    Развіццё сацыяльна-эканамічных стасункаў у трох найбуйней-
    шых народаў Закаўказзя грузінаў, армян, азербайджанцаў адбывалася ў XIX ст„ з аднаго боку, пад вялікім уплывам расійскай імперскай палітыкі, а з іншага боку, свае правы ў гэтым рэгіёне імкнулася адстойваць Асманская імперыя. Хоць названыя народы мелі глыбокія культурныя традыцыі, якія сягалі ў глыб стагоддзяў, а Каўказ знаходзіўся на перасячэнні важных гандлёвых шляхоў паміж Еўропай, Вялікарасіяй і ўсходнімі краінамі, названыя чыннікі тут моцна перашкаджалі палітычнаму і нацыянальна-культурнаму развіццю. Пры ўсім гэтым царскі ўрад не мог праводзіць палітыку русіфікацыі настолькі паспяхова, як гэта было ў некаторых іншых рэгіёнах імперыі.
    На момант далучэння Усходняй Арменіі да Расійскай імперыі там была фактычна знішчана мясцовая землеўласніцкая праслойка: землямі валодалі толькі царква і чужаземныя (найперш азербайджанскія) памешчыкі, ад якіхмоцна залежалі мясцовыя сяляне. У той жа час а ктыўна развівалася гандлёва-купецкая праслойка, якая мела разгалінаваныя сувязі не толькі на Каўказе, але і ў Еўропе, і ў краінах Усходу. У суседняй Грузіі (з выняткам некаторых горных супольнасцяў) сярэднявечная сістэма гаспадарання мела яшчэ трывалыя карані: сяляне былі прыгоннымі і належалі князям або іх васалам-дваранам, а таксама царкве; пры гэтым катэгорыі і формы залежнасці сялян былі разнастайнымі. У Азербайджане сяляне знаходзіліся яшчэ ў больш заблытанай сітуацыі: адны плацілі фіксаваную рэнту памешчыкам-бекам, іншыя былі аб’ектам пастаянных пабораў з боку вышэйшай улады і землеўласнікаў. У гарадах досыць актыўна развіваліся рамёствы і гандаль, але і тыя, хто гэтым займаўся (сярод іхбыло нямала армян), мелі няшмат магчымасці абараніць сябе ад гвалтоўных дзеянняў з боку ўладатрымальнікаў. Царскі ўрад імкнуўся насадзіць у Закаўказзі сваіх чыноўнікаў, але тут яго інтарэсы сутыкаліся з інтарэсамі карэннай знаці. Даўшы напачатку армянам нейкае падабенства аўтаноміі ў выглядзе Армянскай вобласці, гэты ўрад да сярэдзіны XIX ст. фактычна яе ліквідаваў. У Грузіі і Азербайджане імперскія ўлады забралі землі ва ўсіх, хто не быў дастаткова лаяльны да царскага рэжыму. Імперыя нанесла ўдар і непасрэдна па мясцовых элітах. Нягледзячы на тое што Грузія ўвайшла ў склад імперыі з ініцыятывы свайго цара Іраклія II, на
    працягу наступных дзесяці гадоў была прымусова вывезена ў глыб Вялікарасіі ўся шматлікая грузінская царская сям’я: царэвічам дазвалялася займацца выключна навукова-літаратурнай дзейнасцю.
    Найбольш актыўнымі ў тагачасным духоўным жыцці гэтага рэгіёна былі армяне. Пасля адкрыцця ў 1815 г. маскоўскага Лазараўскага інстытута ўсходніх моў там атрымаў адукацыю шмат хто з будучых дзеячаў армянскага нацыянальна-культурнага адраджэння. У 1824 г. у Тыфлісе была заснавана армянская школа Нерсесян, якая праіснавала 100 гадоў і была зачыненая толькі пра савецкай уладзе. У другой палове XIX ст. значную ролю ў армянскай адукацыі пачала адыгрываць заснаваная ў 1874 г. у Эчміядзіне семінарыя Геваргян.
    3 XIX і пачаткам XX ст. звязаны шэраг згаданых намі раней значных імён армянскіх, грузінскіх, азербайджанскіх літаратараў, уклад якіх у фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці адпаведных народаў цяжка пераацаніць.
    Наяўнасць вялікай колькасці прадпрымальнікаў і гандляроў, сярод якіх значная частка жыла за межамі краю, дазволіла армянам развіваць прагрэсіўныя на той час сацыяльныя ідэі. У 1858-1864 гг. маскоўскія армяне выпускалі часопіс «Юсісапайл», які прапагандаваў ліберальна-нацыянальныя ідэі. Рэдактарам выдання быў Сцяпан Назаран, а найбольш яркім публіцыстам рэвалюцыйны дэмакрат Мікаэл Налбандзян, чые ідэі мелі значны ўплыў на працэс фарміравання навачаснай армянскай нацыі. У 1868 г. у Эчміядзіне пачаў выходзіць часопіс «Арарат». У 1870-х 1880-х гг. выразна ліберальную арыентацыю мела газета «Мшак», якую рэдагаваў вядомы публіцыст Рыгор Арцруні. У сваю чаргу, кансерватыўныя погляды адстойвала газета «Мегу Аястані». 3 1880 г. у Ерэване выходзіла досыць уплывовая і папулярная газета «Псак». Праз чатыры гады яна была зачынена царскімі ўладамі, якія пасля ў зыходжання на пецярбургскі трон Аляксандра III узяліся душыць любыя праявы вальнадумства і ў гэтым рэгіёне.
    Досыць актыўнае развіццё прамысловасці, найперш горназдабыўчай і харчовай, у апошняй трэці XIX ст, што мела месца ў Закаўказзі, істотна павялічвала там уплывы слою прадпрымальнікаў. Гэта спрыяла палітычнаму гуртаванню нацый. Так, у 1890 г. у Тыфлісе (на той часнадзвычай інтэрнацыянальным горадзе) утварыўся
    армянскі нацыяльна арыентаваны «Дашнак-цуцюн» («Рэвалюцыйны саюз»), У 1903 г. ўузнікла і Армянская сацыял-дэмакратычная партыя («Гнчак»),
    Значна слабейшымі, чым у Арменіі і Азербайджане, у другой палове XIX ст. былі пазіцыі прадпрымальніцкай праслойкі ў Грузіі: тут шмат якімі прадпрыемствамі валодалі азербайджанцы, армяне, велікаросы, габрэі.
    Актывізацыі эканомікі Грузіі ў другой палове XIX ст. паспрыяла будаўніцтва Закаўказскай чыгункі, якая, аднак, інтэнсіўнаму росту прамысловасці ў той час не дапамагла.
    Разам з тым у 1860-х гг. тут узнік досыць уплывовы літаратурнафіласофскі рух «Тэргдалеулі», які гуртаваўся вакол пісьменнікаў і публіцыстаў Ільі Чаўчавадзэ, Акакія Цэрэтэлі, а таксама Ніка Нікаладзэ. Пазней папулярнай зрабілася газета «Іверыя» на чале з тым жаЧаўчавадзэ (выходзілаў 1877-1906 гг.). Агрэсіўна-русіфікатарская палітыка Аляксандра III нарадзіла актыўны рух нацыянальна-вызваленчага супраціву. У ім значную ролю адыграла сацыял-дэмакратычная арганізацыя «Месаме-дасі», заснаваная ў 1892 г. Больш імклівае развіццё грузінскай прамысловасці, якое мела месца ў пачатку XX ст., спрыяла пашырэнню сацыял-дэмакратычных і нацыянальна-адраджэнскіх ідэй.
    Развіццё эканомікі Азербайджана ў другой палове XIX ст. адметнае тым, што расслаенне вёскі тут адбывалася значана больш павольна, чым у Арменіі 1 Грузіі, у сувязі з чым у гэтым краі ад пачатку вельмі значную ролю адыгрывалі прамыслоўцы і гандляры. Пэўную асветніцкую ролю сярод сялянства ў апошняй трэці стагоддзя пачала выконваць газета «Экінчы» наогул першае перыядычнае выданне на цюркскай мове, якое выходзіла ў Расійскай імперыі, што праўда, толькі цягам двух гадоў (1875-1877). Пасля скасавання ў 1872 г. адкупной сістэмы тут сапраўдны бум перажывала нафтаздабыўная прамысловасць, а горад Баку ператварыўся ў адзін з найбуйнейшых прамысловых цэнтраў імперыі. Разам з тым, пры канцы XIX ст. толькі 14 ад агульнай колькасці рабочых набакінскіх нафтапромыслах былі мясцовымі жыхарамі. Сярод уласнікаў гэтых прадпрыемстваў азербайджанцы (тады іхтам называлі татарамі) складалі 29,3 %. Пэўная трывога за лёс нацыянальных капіталаў пачала выказвацца
    на старонках газеты «Кешкюль», якая выходзіла па-азербайджанску ў Тыфлісе пры рэдагаванні Джалала Унсізадэ.
    Станаўленню нацыянальна-арыентаванай азербайджанскай інтэлігенцыі спрыяла так званае татарскае аддзяленне Гарыйскай настаўніцкай семінарыі (адчынена ў 1879 г.). Намаганнямі інтэлігенцыі ў пачатку XX ст. узніклі азербайджанскія асветніцкія таварыствы «Нешр маарыф», «Ніджат», «Сафа» ды іншыя. Пры гэтым, аднак, у 1897 г. школы ў Азербайджане наведвалі толькі 2,5 % дзяцей адпаведнага ўзросту (у 1904 г. гэты паказчык вырас да 17,5 %). У 1914 г. была заснавана настаўніцкая семінарыя ў Гянджы.
    Пры канцы XIX і ў пачатку XX ст. узніклі і азербайджанскія палітычныя партыі. Сярод іх у першую чаргу трэба назваць Мусульманскую дэмакратычную партыю «Мусават» (заснаванаў 1911 г. пад кіраўніцтвам Мамеда Эміна Расулзадэ), якая яшчэ да Лют аўскай рэвалюцыі займела нямала прыхільнікаў сярод розных слаёў азербайджанскага насельніцтва. Сярод агульнадэмакратычных праграмных палажэнняў партыйнай праграмы знайшлося месца і патрабаванню нацыянальна-тэрытарыяльнай аўтаноміі для Азербайджана.
    Мы ўжо адзначалі вышэй, што Расійская імперыя мела вялікія праблемы з падпарадкаваннем сабе народаў Паўночнага Каўказа. Іх рэлігійная аднастайнасць (спавяданне ісламу), наяўнасць харызматычных лідараў супраціву такіх, якраней згаданы Шаміль, а таксама пражыванне ў цяжкадаступных для любых захопнікаў горных раёнах зрабілі ўсталяванне трывалага акупацыйнага рэжыму ў перыяд да часовага заканчэння расійска-чаркескай вайны (1864) практычна немагчымым. Пасля таго як расійскія войскі ўсё ж збольшага ўзялі гэтырэгіён пад свой кантроль, вялікая колькасць чачэнскіх, чаркескіх, інгушскіх, дагестанскіх, кабардзінскіх, адыгейскіх сем’яў усяго разам не менш як паўмільёна чалавек пакінула родныя аулы і перасялілася ў Турцыю, пры гэтымубьш Заходняга Каўказа эмігравалі ў поўным складзе. Астатняе насельніцтва засталося жыць на тэрыторыі, адміністрацыйны падзел якой царскі ўрад рэгулярна змяняў. Пакінутыя карэнным насельніцтвам землі былі аддадзеныя велікарускім памешчыкам і сялянам-каланістам. Традыцыйныя сацыяльныя і гаспадарчыя дачыненні тамтэйшых народаў былі вельмі разнастайнымі і складанымі, і гэта, вядома,
    замінала этнакансалідацыйным працэсам. Царскі ўрад імкнуўся не ўступаць у сур’ёзныя канфлікты з тымі карэннымі землеўласнікамі, якія не сышлі ў выгнанне. Сялянам былі прапанаваны вельмі цяжкія ўмовы свайго выкупу з прыгону, і гэты працэс, напрыклад, у Дагестане зацягнуўся ажно да 1913 г. Пры такіх абставінах перавагу ў таварнай вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі атрымалі прышлыя каланісты. Вялікая колькасць сялян была змушана ісці ў адыходныя промыслы. Тым часам прадпрымальнікі, збольшага зноў-такі прыезджыя, пачалі распрацоўваць радовішчы мінеральных рэсурсаў у некаторых рэгіёнах Паўночнага Каўказа.
    Ведучы гаворку пра культуру народаў Паўночнага Каўказа, варта звярнуць увагу на такую сферу, як адукацыя. Напрыклад, да XIX ст. на тэрыторыі Дагестана не было свецкіх школ, але паўсюль працавалі мусульманскія школы мактабы і медрэсэ. У мактабах вучылі чытаць Каран, пісаць; выкладалі элементарныя веды па арыфметыцы. Школай больш высокага ўзроўню з’яўлялася медрэсэ. Лепшыя вучні маглі працягнуць сваё навучанне далей, бо існавалі таксама навукова-асветніцкія цэнтры, якія складваліся вакол выбітных паўночнакаўказскіх навукоўцаў-ялімаў, напрыклад, такіх як Магамед Ярагскі, Джамалутдзін Казікумухскі ды іншыя. Да іх сцякаліся вучні з самых розных частак рэгіёна. Па-сапраўднаму адукаваны чалавек павінен быў прайсці найбольш значныя асветніцкія цэнтры, навучаючыся ў алімаў розным навукам. Сярод навук, якія распрацоўвалі мясцовыя мусульманскія вучоныя, вялікае значэнне мела гісторыя. У гэты перыяд з’яўляюцца шматлікія, таленавіта напісаныя гістарычныя творы, якія апавядаюць пра розныя падзеі мінулага і сучаснасці прыкладам, даследаванне вучонага з Дэрбента Мухамеда Хайдара Візіра, прысвечанае барацьбе народаў Дагестана з іранскім шахам Надзірам. Варта таксама адзначыць гістарычныя працы вядомага дагестанскага вучонага Махамеда Тахіра ал-Карахі. Самая значная з іх «Хроніка дагестанскіхвойнаў», прысвечаная вызваленчай барацьбе каўказскіх народаў пад кіраўніцтвам Шаміля. Выдатным мусульманскім тэолагам і актыўным грамадскім дзеячам быў Узун-хаджы.