• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці  Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка

    Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці

    Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 536с.
    Мінск 2018
    151.83 МБ
    10.8.	Латвія і Эстонія. Дзеля падпарадкавання сабе тэрыторый сучаснай Латвіі Курляндыі, Ліфляндыі і Задзвінскага герцагства Расійская імперыя напоўніцу выкарыстала ваенныя сродкі і дыпламатычныя захады. У выніку Паўночнай вайны (пачатак XVIII ст.) Расія атрымала кантроль над Ліфляндыяй. Сваячка Пятра I Ганна Іванаўна ў 1730 г. узышла нарасійскі трон і пабралася шлюбам з курляндскім герцагам, немцам Эрнстам Біронам, які прагнуў сам кіраваць імперыяй і дзеля гэтага пагадзіўся фактычна цалкам падпарадкаваць Курляндыю Пецярбургу. Гэтае становішча было замацаванае і праз далейшае актыўнае далучэнне этнічных немцаў (остзейскай знаці) да кіравання Расійскай імперыяй (Кацярына II і яе нашчадкі). Наогул балтыйскія немцы вельмі ахвотна паступалі на службу Расійскай імперыі, бо на землях, дзе яны жылі, яны папросту не мелі партнёраў, з якімі патэнцыйна маглі б фарміраваць супольныя нацыі. Задзвінскае герцагства, што знаходзілася пад пратэктаратам Рэчы Паспалітай, канчаткова трапіла ў склад імперыі пасля падзелаў апошняй.
    Эстонія (даўней Эстляндыя і частка Ліфляндыі) моцна пацярпела падчас Паўночнай вайны: там істотна скарацілася вясковае насельніцтва, пацярпелі і гарады. Як I ў выпадку з Курляндыяй, тут увесь час захоўваліся пазіцыі той самай остзейскай знаці, якая ў выніку пагадзілася падпарадкавацца Пецярбургу і дазволіла стварыць Рэвельскую губерню, перайменаваную ў 1783 г. у Эст-
    ляндскую. Істотным чыннікам, які спрыяў гэтаму працэсу, было тое, што Расійская імперыя да пары да часу прызнавала для лютэранпратэстантаўроўныя правы з правамі праваслаўных жыхароўкраю.
    10.9.	Фінляндыя. Гэтая краіна заставалася шведскай правінцыяй да таго, як была захоплена расійскімі войскамі ўвайне 1808-1809 гг. Фіны, аднак, не надтахацелі перайсці пад царскую ўладу і пэўны час вялі партызанскую вайну. Каб прыцягнуць хоць частку эліты на свой бок, Аляксандр I вырашыў дзейнічаць нестандартнымі метадамі. У сакавіку 1809 г. ён склікаўу Борга (Порва) фінскі сейм, які прыняў рашэнне прыняць дараваную царскім маніфестам канстытуцыю. Згодна з ёй, Фінляндыяй надалей павінен быў кіраваць фактычна свой урад (сенат), падсправаздачны толькі цару як Вялікаму князю Фінляндскаму. Пазней імперскія інстынкты расійскіхуладароўпачалі выяўляць сябе мацней і мацней: у 1812 г. сталіца краіны была перанесена са шведскамоўнага горада Або (Турку) бліжэй дарасійскіх тэрыторый, у Гельсінгфорс (Хельсінкі); яшчэ пры канцы кіравання Аляксандра I перасталі склікацца фінляндскія сеймы; пасля 1827 г. на дзяржаўнай службе былі ўзаконеныя праваслаўныя чыноўнікі; пасля 1830 г. краінай пачалі кіраваць расійскія генерал-губернатары; пасля 1848 г. было фактычна забаронена кнігадрукаванне на фінскай мове; з канца 90-х гг. XIX ст. велікаруская мова была ўведзеная ў афіцыйнае справаводства. Але пры ўсім гэтым намаганнямі прадстаўнікоў фінскай эліты (найперш Ёхана Снэльмана) у 1863 г. быў зноў скліканы сейм (надалей збіраўся раз на 5 гадоў), а фінская мова атрымала афіцыйны статус. У 1865 г. фінская марка стала самастойнай і досыць моцнай грашовай адзінкай. Пры канцы 90-х гг. сейм адхіліў патрабаванні царскіх стаўленікаў прыняць закон аб праходжанні фінамі вайсковай службы ў расійскім войску (яшчэ Аляксандр I дазволіў Фінляндыі мець невялікую ўласную армію).
    Фінляндыя стала другой (пасля Новай Зеландыі) краінай у свеце і першай у Еўропе, дзе падчас выбараў жанчыны атрымалі права голасу.
    10.10.	Габрэі. Да падзелаў Рэчы Паспалітай у складзе Расійскай імперыі жыла невялікая колькасць габрэяў. Але пасля гэтых падзелаў
    іх колькасць раптоўна вырасла амаль да паўмільёна. Для расійскай адміністрацыі габрэі адразу ж сталі ці не самай «нязручнай» часткай насельніцтва. Яны спавядалі вельмі старажытную рэлігію, мелі высокаразвітую культуру. Паводле ўзроўню пісьменнасці і згуртаванасці яны, як і палякі, звычайна стаялі значна вышэй за праваслаўных велікаросаў. У самых розных сферах дзейнасці а найперш у гандлі, рамёствах, юрыспрудэнцыі габрэі перамагалі ў любой канкурэнцыі. Царскі ўрад рабіў адпаведныя захады, каб абараніць велікаросаў ад такога суперніцтва. Так, калі ў 1791 г. маскоўскія купцы запатрабавалі прыбраць канкурэнтаў-габрэяў, ён прыняў пастанову аб забароне габрэям сяліцца ў сталічных гарадах. 3 часам (1827) была ўзаконеная рыса аселасці, якая рэзка абмяжоўвала правы габрэяў і дазваляла ім жыць і працаваць амаль выключна на тэрыторыях сучасных Беларусі, Літвы, Латвіі, Украіны, Малдовы і Полынчы. Аднак «Палажэнне абгабрэях», прынятае ў 1804 г„ усё-такі гарантавала прадстаўнікам гэтай нацыянальнарэлігійнай супольнасці пэўныя істотныя правы ў сферы атрымання адукацыі, арганізацыі самакіравання (у выглядзе кагалаў), вядзення рамесна-гандлёвай дзейнасці. Тым не менш у большасці аспектаў дыскрымінацыя габрэяў у Расіі была рэаліяй штодзённага жыцця. На пачатку XX ст. пашырэнне арганізаванага чарнасоценскага руху спрыяла таму, што ў межах рысы аселасці адбываліся жахлівыя пагромы, падобныя да таго, што здарыўся ў Кішынёве ў 1903 г.
    10.11.	Цэнтраяьная Азія. Тэрыторыі Туркестана і аазісаў Цэнтральнай Азіі былі далучаны да Расійскай імперыі ў сярэдзіне XIX ст. Імперскія палітыкі абгрунтоўвалі гэта выключна неабходнасцю абараніць паўднёвыя межы Расіі, якія праходзілі папустынях. Як тлумачыў Аляксандр Гарчакоў, згаданы намі раней расійскі міністр замежныхспраўу 1856-1882 гг.: «Інтарэсы бяспекі межаў і гандлёвых зносінаў заўсёды патрабуюць, каббольш цывілізаваная дзяржава мела поўную ўладу над суседзямі, якія сваімі дзікімі і неўтаймоўнымі звычкамі робяць нямала непрыемнасцяў». Да таго ж для Расіі гэты рэгіён быў важны з гледзішча магчымасцяў атрымання таннай бавоўны. Паводле канцэпцыі таго самага Гарчакова, Расіі таксама было неабходна «ўзнавіць статус вялікай еўрапейскай дзяржавы
    пасля паражэння ў Крымскай вайне». Гэтыя рэгіёны доўгі час былі аб’ектам жорсткай эканамічнай эксплуатацыі, але расійская ўлада не рабіла ніякіх сур’ёзных спробаў асіміляваць мясцовае насельніцтва, зрусіфікаваць яго. Сярод мясцовых кланавых эліт падшукваліся тыя лідары, якія былі згодныя на вонкавае падпарадкаванне Пецярбургу, маючы пры гэтым вялікую свабоду дзейнасці.
    10.12.	Працэс фарміравання імперыі: агульныя рысы. Калі падвесці вынікі разгляду найчасцей ужываных метадаў стварэння і пашырэння Расійскай імперыі, трэба адзначыць наступнае:
    1)	уасноўных сваіхрысах яе фарміраванне нагадвалатое, як гэта адбывалася з тыповымі азіяцкімі імперыямі: галоўная ўвага аддавалася стварэнню наднацыянальных, пераважна вайсковых, эліт, якія паступова былі інтэграваны ў імперскую структуру;
    2)	у якасці важнага інструмента сцвярджэння і ўмацавання Расійскай імперыі актыўна выкарыстоўваліся фіскальныя метады ў выглядзе збору на месцах даніны (падаткаў);
    3)	законы імперыі атрымлівалі абсалютную перавагу перад мясцовымі традыцыямі і звычаёвым правам;
    4)	праваслаўныя сяляне і казакі атрымоўвалі ад царскай улады магчымасць, а часам і заданне, перасяляцца на здабытыя гэт ай уладай землі;
    5)	праваслаўныя жыхары, якія не паходзілі з арыстакратыі, не атрымлівалі ніякіх прывілеяў перад іншымі народамі імперыі;
    6)	Расійская дзяржава мела рысы сухапутнай вайсковай імперыі; эканамічная палітыка на падпарадкаваных землях вялася найперш з улікам інтарэсаў узброеных сіл і цывільнай адміністрацыі;
    7)	стабільнасць Расійскай імперыі падтрымлівалася збольшага за кошт інтэгравання мясцовых эліт у расійскую бюракратыю; тых, хто не падпарадкоўваўся, рознымі спосабамі выключалі з імперскага грамадства; таксама істотным чыннікам дасягнення стабільнасці імперыі было тое, шторасійскія ўладары, запазычыўшы высокую культуру з Захаду, спалучылі гэты працэс з насаджэннем велікарускай мовы імперыі (асабліва ў XIX пачатку XX ст.); пры гэтым велікаруская нацыянальная самасвядомасць пастаянна нівелявалася, набываючы рысы расійскай імперскай свядомасці;
    8)	Расійская імперыя мела межы, фактычна адкрытыя як для захопніцкіх нападаў на суседнія тэрыторыі, так і для гандлю з імі;
    9)	усё насельніцтва імперыі падзялялася на пануючы народ, рускіх (да іх далучалі ўкраінцаў маларосаў і беларусаў) і іншародцаў, да якіх адносілі людзей іншых этнічных груп і веравызнанняў;
    10)	цягам усёй сваёй гісторыі Расійская імперыя вяла войны: выняткам быў час кіравання імператара Аляксандра III пры канцы XIX ст.;
    11)	спецыфічны характар мелі гарады імперыі: у іх адсутнічала самакіраванне; характэрным для імперыі было таксама існаванне вайсковых пасяленняў;
    12)	прыгон сялян у Расійскай імперыі меў больш жорсткія формы ў параўнанні з краінамі Еўропы;
    13)	бальшавікі ў першыя 10-15 гадоў свайго кіравання паспрабуюць стварыць свае нацыянальныя эліты, але потым павернуць палітыку ў бок насаджэння псеўдаэліт праз элімінацыю сапраўдных;
    14)	постсавецкая Расія збольшага вернецца да палітыкі каланізацыі, распрацаванай у Расіі царскай.
    10.13.	Развіццё нацыянальных рухаў у XIX пачатку XX cm. і перадумовы першага распаду Расійскай імперыі. Мадэрнізацыя і пашырэнне масавай пісьменнасці ў другой палове XIX ст. падштурхоўвалі развіццё вертыкальнай сацыяльнай мабільнасці на нацыянальных ускраінах імперыі. У сувязі з гэтым пачалі ўтварацца новыя генерацыі мясцовай інтэлігенцыі разначыннага, часцейза ўсё сялянскага, паходжання. У іх асяроддзі ўзнікалі нацыянальныя рухі, якія вылучалі патрабаванні абароны мовы і культуры ўласных народаў, стварэння на іхпадмурку сучаснай, мадэрнай культуры, замацавання яе ў адукацыі, справаводстве. 3 цягам часу гэтыя лозунгі спалучаліся з дэмакратычнымі патрабаваннямі: нацыянальны суверэнітэт, першапачаткова ў форме мясцовага самакіравання, а па меры дасягнення масавасці руху і незалежная нацыянальная дзяржава. На першым этапе развіцця, у так званай этнаграфічнай фазе, актывісты нацыянальных рухаў займаліся амаль выключна навуковай дзейнасцю, на другім пачыналі нацыянальную агітацыю («абуджэнне народаў»), якая першапачаткова не сустракала значнай
    падтрымкі. Сведчаннем масавасці (трэцяй ступені) станавілася стварэнне нацыянальных палітычных партый, іх і дэалагічная дыверсіфікацыя, што а дбывалася падчас крызісу цэнтральнай імперскай улады.
    Украінскія землі ў XIX ст. становяцца рэгіёнам інтэнсіўнага гаспадарчага развіцця: найбольш яскрава гэта выявіла сябе ў развіцці прамыслова-гандлёвай спецыялізацыі і спецыялізацыі сельскай гаспадаркі, што спрыяла стварэнню дынамічнага рынку. У Левабярэжнай Украіне (Харкаўшчына, Палтаўшчына) дзейнічалі буйныя гуртавыя кірмашы: там мясцовыя гандляры мелі безумоўную перавагу ў рэалізацыі розных відаў прадукцыі сярод мясцовых жыхароў-сялян. У Правабярэжжы і на поўдні краю ўкраінскія прадпрымальнікі адчувалі вельмі сур’ёзных канкурэнтаў з боку габрэйскай дробнай буржуазіі. На поўдні Украіны імкліва расла колькасць буйных сялянскіх гаспадарак: у 1897 г. яны складалі 20 % ад агульнай колькасці ўкраінскіх гаспадарак. Украінамоўнае насельніцтва складала значную меншасць у вялікіх гарадах: тут часцей гучалі велікаруская, габрэйская, нават армянская, нямецкая, грэцкая мовы. Аднак глыбокія традыцыі народнай украінскай культуры, яе тэмперамент і эмацыйная насычанасць далі штуршок фарміраванню культуры прафесійнай. Велізарную ролю ў гэтым адыгрывала інтэлігенцыя, спрыяльным асяроддзем для фарміравання якой былі ўніверсітэты ў Харкаве (з 1805 г.), Кіеве (з 1834 г.), Адэсе (з 1865 г.)> ліцэі ў Нежыне, Крамянцы і Адэсе. Нямала ўкраінцаў вучылася ў расійскіх універсітэтах, некаму ўдалося атрымаць навуку ў Галіччыне (Львоўскі ўніверсітэт існаваў з 1784 г.) або ў Заходняй Еўропе. Веды маладых украінскіх інтэлігентаў узбагачаліся праз вандроўкі пародным краі, падчас якіх яны ш укалі сувязяў са сваім народам. Неацэнную ролю адыгрывала новая ўкраінская літаратура, імёны найважнейшых прадстаўнікоў якой на чале з Тарасам Шаўчэнкам згадваліся ў раздзелах, прысвечаных культуры гэтага перыяду. Каля сярэдзіны стагоддзя пачалі ўзнікаць таемныя і паўпадпольныя арганізацыі выразна ўкраінскага характару: Кірыла-Мяфодзьеўскае брацтва (Кіеў, 1845 г.), Грамада (Кіеў, з 1862 г.)> «Брацтва тарасаўцаў» (з 1892 г.), Усеагульная Украінская Арганізацыя, Украінскае навуковае таварыства, гурткі Рэвалюцый-