• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці  Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка

    Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці

    Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 536с.
    Мінск 2018
    151.83 МБ
    9.18.	Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. У 1916 г. Расійская імперыя знаходзілася ў стадыі крызісу. У гэтым годзе ў страйках і меншых забастоўкахудзельнічаў больш за 1 млн чалавек. Пачаліся сялянскія хваляванні. Выбухнула вялікае паўстанне мясцовага насельніцтва ў Сярэдняй Азіі, якое імкнулася да незалежнасці. На расійскагерманскім фронце пачалося дэзертырства і братанне з праціўнікам. Вялікую адмоўную ролю адыграў фаварыт царскай сям’і (асабліва царыцы) Рыгор Распуцін. Дзякуючы яго намаганням і падтрымцы жонкіцарустудзені 1916г. прызначыўкіраўнікомураданемцаБары-
    са Шцюрмера, што выклікала вялікае абурэнне ў насельніцтва. У войску і гарадах дзейнічалі рэвалюцыйныя агітатары. Меншавікі ды эсэры выступалі за спыненне вайны і дэмакратычны мір. Бальшавікі на чале з Леніным, які жыў у Швейцарыі, выступалі за паразу Расіі ў вайне і заклікалі народы Расіі «ператварыць імперыялістычную вайну ў вайну грамадзянскую».
    Аднак рэвалюцыі ў Расіі ніхто не чакаў, не мог прадбачыць, і здарылася яна нечакана. У сярэдзіне лютага 1917 г. у Петраградзе ў сувязі з перабоямі ў пастаўках хлеба забаставалі 90 тыс. рабочых. 18 лютага да іх далучыліся рабочыя Пуцілаўскага завода, які ўласнікі хацелі закрыць.
    23 лютага ў сталіцы пачаліся дэманстрацыі рабочых і жанчын: яны патрабавалі хлеба, спынення вайны і ліквідацыі самадзяржаўя. 25 лютага страйкі, вулічныя пратэсты і дэманстрацыі ахапілі ўсю сталіцу. Увечары 25 лютага Мікалай II загадаў войскам спыніць беспарадкі, але салдаты адмовіліся страляць у народ. Паліцыя ўчыніла сілавыя дзеянні, у выніку якіх загінула больш за 300 чалавек. Тады гвардзейцы Паўлаўскага палка перайшлі набок рабочых і пачалі страляць па паліцыі.
    27 лютага гарнізон горада перайшоў набок рабочых і захапіў арсенал Петрапаўлаўскай крэпасці. У гэты ж дзень адбыліся выбары ў Петраградскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Быў абраны кіраўнічы орган Выканаўчы камітэт. Яго ўзначаліў меншавік Мікалай (Карло) Чхеідзэ, а намеснікам старшыні выбралі эсэра Аляксандра Керанскага. Тады ж, 27 лютага, быў створаны Часовы камітэт Дзяржаўнай думы на чале з Міхаілам Радзянкам, які ўзяў пад кантроль усе міністэрствы.
    28 лютага 1917 г. Мікалай II выехаў з Магілёва да сваёй сям’і ў Царскае Сяло, але быў затрыманы рэвалюцыйнымі войскамі і мусіў паехаць у Пскоў, у штаб Паўночнага фронту. Пасля кансультацый з кіраўнікамі ўсіх франтоў цар убачыў, што не мае ў іх падтрымкі і 2 сакавіка адмовіўся ад трона на карысць брата, вялікага князя Міхаіла Аляксандравіча.
    9.19.	Культура і навука Расіі ў пачатку XX cm. Росквіт велікарускай літаратуры і мастацтва ў гэты час прынята называць Сярэбраным векам. Адчуванне набліжэння крызісу і вялікіх ката-
    строф так або іначай прысутнічае ў творах празаікаў Івана Буніна, Максіма Горкага, Аляксандра Купрына, Уладзіміра Караленкі, Дзмітрыя Меражкоўскага і іншых. Імкненне спасцігнуць сутнасць новай эпохі выклікала да жыцця розныя літаратурныя плыні, такія як акмеізм (Мікалай Гумілёў, Ганна Ахматава, Восіп Мандальштам, Міхаіл Кузмін), сімвалізм (Канстанцін Бальмонт, Зінаіда Гіпіус, Фёдар Салагуб, Валерый Брусаў, Андрэй Белы, Леанід Андрэеў, Аляксандр Блок), футурызм (Уладзімір Маякоўскі, Велімір Хлебнікаў, Аляксей Кручоных), новасялянская паэзія (Сяргей Ясенін, Мікалай Клюеў, Сяргей Клычкоў). Як асобныя з’явы можна разглядаць творчасць Максімільяна Валошына і Марыны Цвятаевай.
    У сваю чаргу ідэалы нацыянальна-культурнага адраджэння сваіх народаў у сваёй творчасці адстойвалі азербайджанскія пісьменнікі Джаліл Мамедкулізадэ, Нарыман Нарыманаў, Мухамед Хадзі, армянскія паэты Ваан Тэр’ян, Місак Мецарэнц, Сіяманто, Аванес Туманян, асецінскія літаратары Аляксандр Кубалаў, Коста Хетагураў, Блашка Гуржыбекаў, Сека Гадзіеў, Цамак Гадзіеў, Георгій Цаголаў, балкарскі паэт Кязім Мечыеў, башкірскія паэты Шайхзада Бабіч, Кашфі Карыпаў, Ямалетдзін Юмаеў, Гарыфула Кіікаў, Сафуан Якшыгулаў, класікі беларускай літаратуры Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч, Алесь Гарун, Максім Гарэцкі, бурацкія драматургі Данііл Абашэеў і Сяргей Балдаеў, габрэйскія паэты Іцхок-Лейбуш Перац, Хаім Нахман Бялік, грузінскія творцы прыгожага пісьменства Аляксандр Абашэлі, Грыгол Рабакідзэ, Міхаіл Джавахішвілі, інгушскі пісьменнік Тэмбот Бекаў, казахскія пісьменнікі Міржакіп Дулатаў, Магжан Жумабаеў, калмыцкі будысцкі паэт Бааван Бадма, карачаеўскія паэты Ісмаіл Сямёнаў, Іслам Крымшамхалаў, кіргізскія паэты Клыч Мамырканаў, Абылкасым Джутакееў, крымска-татарскі драматург і празаік Сеіт-Абдула Азенбашлы, кумыкскія пісьменнікі Шыхамат Кадзі з Эрпелі, Зайналабід Батырмурзаеў, Манай Алібекаў, латышскія пісьменнікі Ян Райніс, Карліс Скалбэ, Рудольф Блаўманіс, Яніс Яўнсундрабіньш, літоўскія літаратары Ёнас Білюнас, Юлія Жэмайце, Юозас Тумас-Вайжгантас, Людас Гіра, Лаздзіну Пяледа, марыйскі паэт Г. Мікай, марыйскі паэт і драматург Сяргей Чавайн, татарскія пісьменнікі Габдула Тукай, Галімджан Ібрагімаў, Гаяз Ісхакі, Галіаскар Камал, Муса Ак’егетаў, таджыкскі пісьменнік Tam-
    Янка Купала.
    Здымак 1911 г.
    хаджа Асіры, туркменскія літаратары Мала-Дурды, Бічарэ-Мухамед-Клыч, удмурцкія пісьменнікі Іван Міхееў, Міхаіл Можгін, узбекска-таджыкскі паэт Хамза Хакімзадэ Ніязі, украінскія паэты, празаікі і драматургі Деся Украінка, Аляксандр Олэсь, Уладзімір Самійленка, Уладзімір Вінічэнка, Барыс Грынчанка, чувашскія паэты Канстанцін Іваноў, Мікалай Шэлебі, Якаў Турхан, эстонскія літаратары Густаў Суйтс, Юхан Лійв, Анна Хаава, Эдуард Вілдэ.
    У жывапісе рэалістычны напрамак (рускія жывапісцы Ілья Рэпін, Віктар і Апалінарый Васняцовы, беларускагабрэйскія мастакі Юдаль Пэн, Янкель
    Кругер, Леў Альпяровіч, латышскі мастак Вільгельм Пурвіціс, удмурцкі мастак Афрыкан Беркутаў) існуе паралельна з мадэрнісцкімі групамі «Свет мастацтва» (рускія творцы Аляксандр Бенуа, Яўгеній Лансэрэ, Канстанцін Сомаў, беларуска-габрэйскі жывапісец Леў Бакст, літоўска-рускі мастак Мсціслаў Дабужынскі), сімвалісты (расійскі жывапісец Міхаіл Урубель, расійска-башкірскі мастак Міхаіл Несцераў, літоўскі мастак Мікалоюс Чурлёніс), «Званковы валет» (рускія мастакі Арыстарх Лентулаў, Міхаіл Ларыёнаў, Ілья Машкоў, Пётр Канчалоўскі), «Блакітная ружа» (рускія мастакі Наталля Ганчарова, Павел Кузняцоў, Мікалай Сапуноў, армянскі мастак Матэвос Сар’ян), постімпрэсіяністы і неарамантыкі (украінскія мастакі Аляксандр Мурашка і Сяргей Васількоўскі), абстракцыяністы (рускі мастак Васілій Кандзінскі, украінска-беларускі мастак Казімір Малевіч). У Пецярбургу зрабіў свае першыя крокі ўмастацтве будучы геній авангардызму ў жывапісе габрэйска-беларускі творца Марк Шагал. Бліскучым майстрам прымітывісцкага напрамку паказаў сябе грузінскі мастак Ніка Пірасмані (Пірасманашвілі).
    Значныя творы належалі расійскімразьбярям Сяргею Валнухіну, Паўлу Трубяцкому, Сяргею Канёнкаву, Ганне Галубкінай, Аляксандру Матвееву, руска-нямецкаму скульптару Роберту Баху, украінскаму
    Будынак тэатра МХТ у Маскве. 1902 г. (архітэктар Ф.-А. Шэхтэль)
    скулыітару-кубісту Аляксандру Архіпенку, асецінскаму народнаму разьбяру Сасланбеку Яздзіеву.
    Сярод архітэктараў гэтага часу трэба вылучыць расійскіх дойлідаў Аляксея Шчусева, Сяргея Малюціна, Уладзіміра Пакроўскага, украінскага Аляксандра Бекетава, беларускага Станіслава Шабунеўскага. Бацькам мадэрнуўрасійскім дойлідстве апа праве лічыцца Франц-Альберт Шэхтэль.
    Велізарную ролю ў культурным жыцці Расіі гэтай эпохі
    адыгрываў тэатр. У 1898 г. пачаў сваю працу Маскоўскі мастацкі тэатр (руская абрэвіятура МХТ, пазней МХАТ), заснавальнікамі якога сталі выбітныя тэарэтыкі гэтага віду мастацтва Канстанцін Станіслаўскі і Уладзімір Неміровіч-Данчанка.
    У Пецярбургу збірае аншлагі Тэатр імя Веры Камісаржэўскай пад мастацкім кіраўніцтвам Усевалада Меерхольда. У тэатральнай студыі МХТ-3 таленавітыя пастаноўкі робіць руска-армянскаасецінскі рэжысёр Яўгеній Вахтангаў. Паспяхова працуе Тбіліскі тэатр драмы на чале з таленавітым рэжысёрам і акторам Уладзімірам Алексі-Месхішвілі. У тэатры Міколы Садоўскага ў Палтаве яскрава праявіўся талент украінскай актрысы Марыі Занькавецкай. У 1907 г. пачала сваю дзейнасць першая беларуская прафесійная тэатральная трупа пад кіраўніцтвам Ігната Буйніцкага, якая з поспехам гастралявала па Беларусі.
    Цэнтрамі опернага мастацтва застаюцца Марыінскі тэатр у Пецярбургу і Вялікі тэатр у Маскве. Сусветную славу здабывае расійскі балет, у якім бліскуча выступаюць Ганна Паўлава, Матыльда Кшасінская, Вацлаў Ніжынскі. Антрэпрэнёр Сяргей Дзягілеў ладзіць рускія сезоны балета за межамі імперыі.
    У музычным мастацтве яскрава праяўляюць сябе рускія кам-
    пазітары Мікалай Рымскі-Корсакаў, Аляксандр Глазуноў, Сяргей Рахманінаў, Аляксандр Скрабін, кампазітары беларускага паходжання Ігар Стравінскі, Ян Тарасевіч, латышскі кампазітар Яніс Медыньш, татарскі піяніст і кампазітар Загідула Ярулін, украінска-нямецкі кампазітар Рэйнгольд Гліэр, украінскія кампазітары і дырыжоры Парфірый Дэмуцкі, Мікалай Леантовіч. Таленавітыя сімфанічныя паэмы, кантаты, уверцюры напісаў літоўскі творца Мікалоюс Чурлёніс. Сусветную вядомасць набыла творчасць расійскіх оперных спевакоў Фёдара Шаляпіна (бас-барытон), Антаніны Няжданавай (лірычна-каларатурнае
    Фёдар Шаляпін у ролі Мефістофеля ў оперы Ш. Гуно «Фаўст»
    сапрана), Надзежды Ланской (мецца-сапрана), Леаніда Собінава (лірычны тэнар), украінскай спявачкі Саламеі Крушальніцкай (драматычнае сапрана).
    У 1908 г. на экраны выходзіць першы расійскі мастацкі фільм «Сценька Разін» (рэжысёр Уладзімір Рамашкаў). У наступныя гады папулярнымі робяцца мастацкія фільмы рэжысёра Якава Пратазанава. Хутка набываюць шырокую вядомасць расійскія акторы нямога кіно Іван Мазжухін, Вера Халодная.
    Менш аптымістычнай выглядала сітуацыя ў сферы адукацыі. За 1900-1914 гг. расійскаму міністэрству народнай асветы ўдалося павялічыць колькасць навучэнцаў пачатковых школ з 2,6 да 6 млн чалавек, але каля 40 % ад агульнай колькасці такіх школ складалі царкоўна-прыходскія, дзе ўзровень адукацыі быў істотна ніжэйшы, чым у дзяржаўных. Што, аднак, яднала абодва тыпы школ гэта тое, што яны былі інструментамі татальнай русіфікацыі. Існуюць звесткі пра колькасць непісьменных мужчын, якія, паводле стану перад пачаткам Першай сусветнай вайны, прызываліся на вайсковую службу. У Германіі такіх было 0,04 %, у Вялікабрытаніі 1 %, у Францыі 3,4 %, у ЗША 3,8 %, а ў Расіі аж 61 %. Пры гэтым трэба браць пад