• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці  Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка

    Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці

    Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 536с.
    Мінск 2018
    151.83 МБ
    У кастрычніку 1905 г. адбыўся ўсерасійскі страйк, у якім узялі ўдзел каля 2 млн чалавек. Да яго далучыліся чыгуначнікі, якія перавозілі салдат, што вярталіся дадому з расійска-японскай вайны. Усё гэта прымусіла імператара Мікалая II 17 кастрычніка 1905 г. падпісаць Маніфест «Аб удасканаленні дзяржаўнага парадку». Цар абяцаў стварыць заканадаўчую Дзяржаўную думу, абвясціў палітычныя свабоды, права ствараць прафсаюзы і палітычныя партыі, свабоду друку. Пасля таго як сяляне разграмілі каля 3 тыс. памешчыцкіх маёнткаў, ім паабяцалі зменшыць плату за арэнду зямлі і ў два разы скараціць выкупныя плацяжы.
    Аднак рэвалюцыя працягвалася. У лістападзе паўсталі маракі на крэйсеры «Ачакаў» у Севастопалі на чале з лейтэнантам Пятром Шмітам, а ў снежні адбылося ўзброенае паўстанне рабочых у Маскве, на задушэнне якога была паслана армія. 23 красавіка 1906 г.
    Мікалай II падпісаў новую рэдакцыю «Асноўных дзяржаўных законаў Расійскай імперыі». 27 красавіка 1906 г. адбылося першае пасяджэнне Дзяржаўнай думы. 3 гэтага моманту імператар ажыццяўляў заканадаўчую ўладу разам з Дзяржаўным саветам і Дзяржаўнай думай. Усе законы маглі стаць дзейнымі толькі пасля ўхвалення іх Дзяржаўнай думай; яна таксама мела права зацвярджаць бюджэт краіны, які прапаноўваў урад. Аднак фактычная ўлада засталася ў імператара, бо ён праводзіў знешнюю палітыку, камандаваў войскам, аб’яўляў вайну і заключаў мір, меў права чаканіць манету і заставаўся найвышэйшым кіраўніком расійскай праваслаўнай царквы. Цар асабіста прызначаў кіраўніка ўрада і міністраў, меў права распускаць Дзяржаўную думу.
    20 лютага 1906 г. урад надрукаваўпалажэнне аб Дзяржаўным савеце, які складаўся з дэлегатаў ад дваран і духавенства, прычым палову сяброў савета прызначаў сам цар. Дзяржаўны савет атрымаў права зацвярджаць законы, прынятыя Дзяржаўнай думай. Паступова (перыяд ад студзеня 1906 г. па 3 чэрвеня 1907 г.) рэвалюцыйны рух у краіне пайшоўна спад. Тым часам, пачынаючы з лістапада 1906 г„ праводзіцца аграрная рэформа, якая атрымала назву сталыпінскай, бо яе ініцыята-
    Пётр Сталыпін. Здымак 1902 г.
    рам выступіў чарговы царскі міністр унутраных спраў Пётр Сталыпін.
    Сяляне атрымалі права выходзіць з сялянскай грамады разам са сваёй зямлёй і ствараць на ёй сваю сядзібу, якая атрымала назву «хутар». Індывідуальныя сялянскія гаспадаркі пачалі называць фермерскімі.
    3 10 млн сялянскіх двароў выйшлі з грамады прыкладна 2,5 млн двароў. Да 1915 г. было створана 1 млн 265 тыс. хутароў. Астатнія сяляне прадалі сваю зямлю і паехалі жыць і працаваць у гарады, дзе сталі рабочымі. У Сібір, Паўднёвы Урал і Паўночны Казахстан за 10 гадоў перасялілася больш за 3 млн чалавек.
    Аднак прыватнымі землеўласнікамі там зрабілася толькі менш як палова перасяленцаў, а каля 1 млн чалавек вярнуліся ў еўрапейскую частку Расіі, дзе яны папоўнілі клас гарадскіх рабочых або пачалі батрачыць у вёсках.
    Найбольш фермераў з’явілася ва Украіне і ў Беларусі. Хлебны імпарт Расіі ўзрос на адну траціну. Пашырылася выкарыстанне мінеральных угнаенняў; сяляне пачалі купляць сельскагаспадарчыя машыны. Да 1917 г. у Расіі дзейнічала 63 тыс. розных кааператываў, а сельская кааперацыя абслугоўвала 94 млн чалавек.
    9.16.	Дзейнасць расійскай Дзяржаўнай думы; эканамічная і палітычнаясітуацыя напярэдадні Першай сусветнай вайны. Падзеі 1905 г. актывізаваліўРасіі фарміраванне розных палітычных партый. Акрамя згаданых сацыял-дэмакратаў і сацыял-рэвалюцыянераў на палітычнай арэне з’явіліся не толькі чарговыя левыя палітычныя ўтварэнні такія, як партыя нар одных сацыялістаў, але і партыі ліберальна-буржуазнага кшталту (канстытуцыйныя дэмакраты, або кадэты, і Саюз 17 Кастрычніка, або акцябрысты).
    У адпаведнасці з законам аб выб арах у Дзяржаўную думу (за 11 снежня 1905 г.) права голасу не атрымалі жанчыны, студэнты, вайскоўцы і моладзь ва ўзросце да 25 гадоў. Выбаршчыкі (25 млн чалавек) былі падзелены на 4 курыі: землеўласнікі, сяляне, маёмасныя гараджане і рабочыя. У памешчыкаў адзін выбаршчык быў ад 2 тысяч чалавек, якія валодалі правам голасу, у сялян ад 30 тыс., у рабочых ад 90 тыс. Першыя выбары ў Дзярждуму адбыліся ў сакавіку-красавіку 1906 г. Агулам абралі 499 дэпутатаў, з іх на першым месцы былі кадэты 179 чалавек.
    Галоўным пытаннем у думе стала аграрнае. Частка дэлегатаў патрабавала перадачы сялянам памешчыцкіх земляў. Некаторыя прапаноўвалі скасаваць прыватную ўласнасць на зямлю.
    У ліпені 1906 г. цар распусціў Дзярждуму і кіраўніком урада прызначыў Пятра Сталыпіна. Былі зачынены ліберальныя газеты і часопісы, уведзены вайскова-палявыя суды для пакарання радыкальных элементаў. Выбралі Другую думу, першае пасяджэнне якой адбылося 20 лютага 1907 г. Сярод дэпутатаў гэтага складу думы былі цэнтрысцкія акцябрысты ды кадэты і левыя эсэры, сацыял-
    дэмакраты, «трудавікі», народныя сацыялісты, прычым калі б сярод апошніх існавала хоць мінімальная згода, яны маглі б кантраляваць большасць дэпутатаў. Але так цііначай, гэтая дума праіснавала толькі некалькі месяцаў, дапачатку лета 1907 г. 3 чэрвеня 1907 г. Мікалай II распусціў II Дзярждуму. Без яе згоды быў прыняты новы выбарчы закон, які пераразмеркаваў колькасць выбаршчыкаў на карысць цэнтрысцкіх, правых і нацыянал-шавіністычных дэпутатаў. III Дзярждума адпрацавала ўвесь тэрмін, з лістапада 1907 г. па чэрвень 1912 г. Пачатак дзейнасці III Дзярждумы называюць «трэцячэрвеньскім пераваротам» і канцом першай расійскай рэвалюцыі.
    Апошняя, IV Дзярждума праіснавала амаль 5 гадоў (1912-1917). Кансерватараў у гэтым складзе думы была большасць, а з пачаткам вайны і ажно давосені 1916 г. янане працавала. Аднак менавіта IV Дзяржаўная дума стала адным з цэнтраў антыманархічнай рэвалюцыі ў лютым 1917 г.
    Новы эканамічны ўздым у Расіі пачаўся з 1908 г. Нямала грошай было выдаткавана на аднаўленне ваеннага флоту і іншых узброеных сіл. Добрыяўраджаіў 1909-1913 гг. (акрамя 1911 г.) дазволілі значна павялічыць экспарт хлеба за мяжу. У 1909-1913 гг. у Расіі ўтварыліся манаполіі вышэйшага класа трасты і канцэрны, узнікла фінансавая алігархія. Доля замежнага капіталу ў эканоміцы павялічылася з 25 % у 1889 г. да 43 % у 1914 г. За 1890-1913 гг. аб’ём прадукцыі цяжкой і лёгкай прамысловасці павялічыўся ў 7 разоў.
    У краіне існавала вялікая доля дзяржаўнай уласнасці, якой кіраваў непасрэдна імператар. У 1913 г. гэта былі: 14 усіх земляў, % лясоў, Уз чыгуначных шляхоў, 7/s тэлеграфнай камунікацыі, шмат руднікоў і казённых заводаў, асабліва ваенных. Расійскі бізнэс вельмі моцна залежаў ад царскай бюракратыі, таму ў краіне квітнела карупцыя.
    9.17.	Расія ў Першай сусветнай вайне. У 1906-1907 гг. знешнепалітычны курс Расіі змяніўся. У 1907 г. была падпісана расійскаяпонская канвенцыя, якая размежавала сферы ўплыву адпаведных краін. У 1910 г. Японія паўзгадненні з Расіяй анексавала Карэю. У жніўні 1907 г. Расія падпісала канвенцыю з Вялікабрытаніяй, згодна з якой поўнач Персіі (Ірана) трапіла пад расійскі ўплыў, паўднёва-ўсходнюю частку Персіі і Афганістан мелася кантраля-
    Першая сусветная вайна. Расійская пяхота ідзе ў атаку
    ваць Вялікабрытанія, а цэнтр быў нейтральным. Так быў створаны антыгерманскі саюз Антанта (Вялікабрытанія, Францыя і Расія). У 1905 і 1911 гг. паміж Францыяй і Германіяй узнікла спрэчка за Марока. Неўзабаве адбыўся Баснійскі крызіс (1908-1909), калі Аўстра-Венгрыя захапіла Боснію і Герцагавіну. Потым пачаліся балканскія войны (1912-1913).
    Расійскія імперыялісты марылі пра захоп Галіччыны, кантроль над Балканамі, а таксама пра захоп праліваў Басфор і Дарданелы.
    Пасля забойства ў чэрвені 1914 г. у баснійскім горадзе Сараеве спадчынніка аўстра-венгерскага трону Франца Фердынанда сербскім тэрарыстам пачаўся сусветны крызіс, які прывёў да вайны. 3 1 жніўня 1914 г. па 11 лістапада 1918 г. доўжылася Першая сусветная вайна, якая ў розных краінах свету забрала жыцці больш за 20 млн вайскоўцаў і мірнага насельніцтва. Першай вайну Расіі аб’явіла Германія, якая прэтэндавала на Украіну, Прыбалтыку і частку Польшчы. Расія ж была не супраць захапіць Усходнюю Прусію. У жніўні-верасні 1914 г. расійскія войскі, якія дзвюма арміямі ўварваліся ў Прусію, былі разбітыя і мусілі адступіць.
    У лютым-сакавіку 1915 г. расійскія войскі паспяхова ваявалі ў Карпатах, захапіўшы крэпасць Перамышль, а таксама разбілі туркаў на Каўказскім фронце і падышлі да Эрзрума.
    Аднак у траўні 1915 г. немцы разгарнулі вялікі наступ на Усходнім фронце. У жніўні яны захапілі Варшаву і ўсю Польшчу, потым Вільню. Добра ўмацаваныя Гродзенскую і Брэсцкую крэпасці расійцы здалі практычна без бою. Расійская армія, якая адступала па тэрыторыі Беларусі, выкарыстоўвала тактыку выпаленай зямлі і выганяла ў глыб Расіі мясцовых жыхароў, асабліва праваслаўных, а іх вёскі знішчала. Так, у 1915 г. больш за 1,5 млн беларусаў мусіла
    пакінуць родную зямлю. Фронт спыніўся толькі ў кастрычніку на лініі Рыга-Крэва-Смаргонь-Баранавічы-Пінск-Чарнаўцы.
    Камандаванне расійскім войскам узяў на сябе сам Мікалай II, які абсталяваў сваю стаўкуўМагілёве і адтуль кіраваў імперыяй. У 1916 г. немцы зноў перанеслі асноўны ўдар на Францыю, дзе каля года ішла бітва за крэпасць Вердэн. Англічане і французы ў чэрвені кастрычніку пачалі наступ на рэчцы Соме, але поспеху не дасягнулі. У сакавіку 1916 г. правалілася аперацыя расійскіх войскаў у раёне возера Нарач: там загінулі 65 тыс. расійскіх салдат. Другі, таксама безвыніковы, наступ у ліпені пад Баранавічамі пакінуў на полі бітвы 80 тыс. чалавек.
    У ліпені 1916 г. Паўднёва-Заходні фронт на чале з генералам Аляксеем Брусілавым разбіў войскі Аўстра-Венгрыі, якія страцілі 1,5 млн чалавек забітымі, палоннымі і параненымі. Асабліва масава здаваліся ў палон чэхі і славакі, якія не хацелі ваяваць з расійцамі. Брусілаў захапіў Букавіну і Паўднёвую Галіччыну. Немцы былі вымушаныя зняць з Заходняга фронту 11 дывізій, каб дапамагчы саюзнікам спыніць расійскі наступ (які ўгісторыі прынята называць брусілаўскім прарывам). Былі ў цара перамогі і на Каўказскім фронце, дзе расійскае войска заглыбілася на 250-300 км на тэрыторыю Турцыі. Дзеянні расійскіх войскаў дапамаглі італьянцам спыніць наступ аўстрыйцаў і падштурхнулі Румынію ўступіць у вайну на баку Антанты. У выніку баёў 1916 г. стратэгічная ініцыятыва ўжо была на баку Антанты. Германія перайшла да абароны на ўсіх франтах. Аднак вынікі ваенных дзеянняў для Расіі былі вельмі адчувальныя: да 1918 г. яна страціла забітымі каля 1,7 млн чалавек, параненымі каля 5 млн і палоннымі каля 2 млн чалавек.