• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці  Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка

    Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці

    Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 536с.
    Мінск 2018
    151.83 МБ
    Самая высокая судовая інстанцыя Сенат. Кароннага суддзю пажыццёва прызначаў міністр юстыцыі. Таму суды сталі фактычна незалежнымі і праходзілі адкрыта, з удзелам прэсы. У газетах і часопісах з’явіліся раздзелы судовай хронікі. Рэформа друку пачалася ў 1865 г. Папярэднюю цэнзуру ліквідавалі, але ўвялі карную
    цэнзуру за асобныя публікацыі, справа даходзіла нават да закрыцця выдання. Існавала і духоўная цэнзура.
    Адбылася царкоўная рэформа. Цяпер святарамі маглі стаць не толькі дзеці святароў, але і іншыя ахвотныя грамадзяне. Існавалі духоўныя семінарыі і акадэміі. Пэўныя правы атрымалі стараверы, сектанты і прадстаўнікі іншых рэлігій.
    Даволі паспяхова ажыццяўлялася вайсковая рэформа. У 1874 г. скасавалі рэкруцкі набор і ўвялі для мужчын ва ўзросце з 20 гадоў абавязковую вайсковую службу, аднолькавую для ўсіх саслоўяў. Краіну падзялілі на 15 вайсковых акруг, стварылі вайсковыя суды, заснавалі вучэльні для афіцэраў.
    Служба на сушы доўжылася 6 гадоў, а на флоце 7. Прызваных у войска салдат вучылі чытаць і пісаць. Чым большая была адукацыя ў прызыўніка, тым менш ён служыў у войску. Студэнты ад абавязковай вайсковай службы вызваляліся. На загад міністра абароны ў 60-х гадах XIX ст. даўсіх заходніх і паўднёвых межаў імперыі праклалі чыгункі, а ў 1870 г. з’явіліся чыгуначныя войскі.
    9.9.	Знешняя палітыка Аляксандра II. Пасля катастрофы царскага ўрада ў Крымскай вайне пэўныя колы на тэрыторыі Польшчы пачалі рыхтаваць чарговае паўстанне супраць Расіі. Улетку 1862 г. у Варшаве быў створаны Цэнтральны нацыянальны камітэт, якому падпарадкоўваўся Літоўскі правінцыйны камітэт у Вільні. Паўстанцы прапанавалі захаваць панам прыватную ўласнасць на зямлю, а сялянам аддаць без выкупу зямлю, якую ім перадалі ў карыстанне пасля 19 лютага 1861 г. Прапаноўвалі таксама скасаваць рэкруцтва, адрадзіць уніяцкую царкву.
    Паўстанне пачалося ў Варшаве 22 студзеня 1863 г. Неўзабаве да паўстання далучыўся і Віленскі камітэт на чале з беларусам Вінцэнтам Канстанцінам (Кастусём) Каліноўскім. Паўстанцы падзяліліся на дзве групоўкі: белых і чырвоных. У склад белых уваходзілі магнаты і буйная шляхта, якія спадзяваліся на падтрымку Англіі і Францыі і хацелі захаваць свае буйныя землеўладанні. Чырвоныя, начале з вышэйзгаданым Каліноўскім, рабілі стаўку на сялян, у тым ліку выпускалі для іх на б еларускай мове газету «Мужыцкая праўда». Паўстанне насіла партызанскі характар і адбывалася ў вясковай
    мясцовасці. Асноўная частка паўстанцаў гэта дробная шляхта, чыноўнікі, студэнты, некаторыя афіцэры царскай арміі, крыху сялян, а таксама прадстаўнікі каталіцкага духавенства.
    У красавіку 1863 г. амбасадары Англіі, Аўстрыі і Францыі звярнуліся да міністра замежных спраў Расіі Аляксандра Гарчакова з заявай аб занепакоенасці лёсам польскага народа. Францыя і Англія прапанавалі склікаць еўрапейскую канферэнцыю дзеля абмеркавання лёсу Царства Польскага. Але Расія выказала нязгоду і накіравала значныя вайсковыя сілы дзеля задушэння паўстання. На тэрыторыі Польшчы імі камандаваў граф Фёдар Берг, на тэрыторыі былога ВКЛ граф Міхаіл Мураўёў, вельмі жорсткі царскі чыноўнік.
    Да лета 1864 г. паўстанне было задушана; пачаліся вялікія рэпрэсіі. Аўтаномію Царства Польскага ліквідавалі, падзялілі яго тэрыторыю на 10 губерняў і назвалі Прывісленскім краем. Велікарускую мову ўвяліваўсе сферыжыцця.У 1875г. канчатковаліквідаваліуніюна тэрыторыі Люблінскай губерні. Намаганнямі Міхаіла Мураўёва хваля русіфікацыі на тэрыторыі Беларусі і Літвы дасягнула свайго апагею.
    Наогул, Аляксандр II праводзіў актыўную знешнюю палітыку. Дзякуючы ціску на Кітай у 1858 г. да Расіі далучылі Амурскую вобласць, а ў 1860 г. Усурыйскі край. Паўднёвы Сахалін абмянялі з Японіяй на Курыльскія астравы. У 1876 г.было канчаткова знішчана Какандскае ханства: на яго тэрыторыі стварылі Ферганскую вобласць. У 1868 г. расійскія войскі захапілі горад Самарканд і частку Бухарскага ханства, у выніку чаго хан Бухары стаў васалам Расіі. У 1873 г. Расія заняла горад Хіву, і хіванскі хан таксама прызнаў уладу цара. У 1881 г. расійцы захапілі галоўную туркменскую крэпасць Геок-тэпе і выйшлі на мяжу з Афганістанам.
    Да 1864 г. быў канчаткова заваяваны Каўказ. Блізу 200 тысяч горцаў перасяліліся ў Турцыю, каб не жыць пад расійскім прыгнётам.
    У кастрычніку 1870 г. Расія, скарыстаўшыся франка-прускай вайной, абвясціла пра скасаванне ўмоў Парыжскага трактата. У 1871 г. на Лонданскай канферэнцыі Расія атрымала права на аднаўленне Чарнаморскага флотуі сваіхпазіцый на Балканах. У 1873 г. Германія, Аўстрыя і Расія падпісалі Альянс трох імператараў, паводле якога Расія канчаткова выйшла з міжнароднай ізаляцыі і пачала актыўныя дзеянні на Балканах.
    Спачатку Расія запатрабавала ад Турцыі даць аўтаномію Босніі і Герцагавіне, потым у 1876 г. падтрымала Сербію і Чарнагорыю ўвайнезТурцыяй і, нарэшце, 12красавіка 1877 г. самааб’явілавайну Турцыі. Улетку таго самага года адбыліся вялікія баі за Шыпкаўскі перавал, у лістападзе была ўзятая вялікая турэцкая крэпасць Плеўна. 3 студзеня расійцы захапілі Сафію, потым разбілі туркаў пад Канстанцінопалем. Адначасова на Каўказе расійскія войскі захапілі гарады-крэпасці Ардаган і Карс. 19 лютага 1878 г. у мястэчку СанСтэфана Турцыя падпісала мірную дамову з Расіяй. У адпаведнасці з ёй Сербія, Румынія і Чарнагорыя атрымалі поўную незалежнасць, Балгарыя стала аўтаномнай, а Расія вярнула сабе паўднёвую Бесарабію і захапіла вялікія тэрыторыі на Каўказе, дзе жылі пераважна армяне (гарады Ардаган, Карс, Батум і Баязет).
    Аднак пад ціскам заходніх краін Расія мусіла падпісаць 1 ліпеня 1878 г. з Асманскай імперыяй новую (Берлінскую) дамову, паводле якой тэрыторыя аўтаномнай Балгарыі зменшылася, Аўстра-Венгрыя атрымала Боснію і Герцагавіну, а закаўказскія тэрыторыі, забраныя Расіяй у Турцыі, абмежаваліся толькі трыма гарадамі (Карс, Батум і Ардаган).
    9.10.	Грамадска-палітычныя плыні і тэрарыстычныя арганізацыі Расіі ў другой палове XIX cm. У 1861 г. разначынцы (ліберальная расійская інтэлігенцыя) стварылі таемную рэвалюцыйную арганізацыю «Зямля і воля» (праіснавала да 1864 г.). Яна складалася з асобныхгурткоў, якія заняліся прапагандай сярод сялян, але вялікіх поспехаў не дамагліся.
    Пад уплывам ідэй Герцэна і Чарнышэўскага ў Расіі ўзнік рэвалюцыйны рух народнікаў. Яны былі прыхільнікамі ўтапічнага сацыялізму, калі селянін натуральны сацыяліст, а вясковая грамада «зародак» сацыялізму. Народнікі выступалі супраць капіталістычнага развіцця Расіі, ідэалізавалі ролю ў гісторыі асобы (героя), што вядзе за сабою масы («натоўп») на сацыялістычную рэвалюцыю. Лідарамі народнікаў сталі Міхаіл Бакунін, Пётр Лаўроў, Мікалай Міхайлоўскі і Пётр Ткачоў. Яны сфарміравалі тры плыні народнікаў: бунтарыанархісты, прапагандысты-асветнікі, змоўшчыкі-тэрарысты.
    Лідарам анархістаў стаў Міхаіл Бакунін, які выступаў супраць лю-
    бой дзяржавы як апарату гвалту і прымусу. Ён выступаў за сялянскі бунт і сялянскую рэвалюцыю. У выніку апошняй, наяго думку, замест дзяржавы павінна ўзнікнуць федэрацыя вольных сялянскіх грамадаў і рабочых арцеляў. Лідар прапагандыстаў Пётр Лаўроў сваю тэорыю выклаўу «Гістарычныхпісьмах», надрукаваныху 1868— 1869 гг. Ён лічыў, што цёмнае сялянства не гатова да рэвалюцыі яго трэба вучыць ды рыхтаваць да яе. Ён выступаўза стварэнне моцнай партыі на прынцыпах дэмакратычнага цэнтралізму. Ідэалам Лаўрова быў маральна чысты беззаганны рэвалюцыянер лідар будучай рэвалюцыі. Пётр Ткачоў быў лідарам змоўшчыкаў: ён лічыў, што ўладу можа ўзброеным шляхам захапіць група рэвалюцыянераў, каб потым пачаць будаваць сацыялістычнае грамадства. Адзін з прыхільнікаў Ткачова Сяргей Нячаеў стварыў таемнае таварыства «Народная расправа» і напісаў працу «Катэхізіс рэвалюцыянера», у якой сцвярджаў, што рэвалюцыйная мэта апраўдвае любыя сродкі дзеля яе ажыццяўлення. У 1869 г. у Маскве ён забіў студэнта, якога лічыў здраднікам, а потым уцёк за мяжу. Але ў 1872 г. швейцарскія ўлады выдалі яго ў Расію, дзе ён быў зняволены на 20 гадоў і памёр у турме.
    Увесну 1864 г. народнікі арганізавалі акцыю «паход у народ» з мэтай агітацыі сярод сялян. Аднак акцыя пацярпела поўную няўдачу, і шмат якіяяе ўдзельнікі былі арыштаваны. У 1876 г. народнікі стварылі новую падпольную арганізацыю з ужо вядомай назвай «Зямля і воля», у якую ўвайшлі будучыя вядомыя рэвалюцыянеры і тэрарысты. Яны выступалі за перадачу зямлі сялянам, за тое, каб перасяляцца ў вёску ў якасці настаўнікаў, фельчараў, пісараў, дробных чыноўнікаў. Але і гэтая акцыя плёну не прынесла.
    У жніўні 1879 г. на аснове «Зямлі і волі» стварыліся яшчэ дзве арганізацыі: «Народная воля» (1879-1882) і «Чорны перадзел» (18791884). Прыхільнікі «Чорнага перадзелу» (да іх залучалі сябе Георгій Пляханаў, Павел Аксельрод, Леў Дэйч і Вера Засуліч) крытыкавалі Ta­pop і выступалі за асвету і прапаганду сярод сялян. Тым часам нарадавольцы (Аляксандр Міхайлаў, Мікалай Марозаў, Андрэй Жалябаў, Соф’я Пяроўская ды іншыя) зрабілі стаўку на тэрор і арганізавалі сем замахаў на жыццё цара. У лютым 1880 г. імператар ледзьве не загінуў ад выбуху ў Зімовым палацы. Міністрам унутраных спраў паставілі
    Замах на Аляксандра II у Пецярбургу 1 сакавіка 1881 г. Гравюра з нямецкай газеты XIX cm.
    генерала, армяніна паводле паходжання Міхаіла Лорыс-Мелікава, які прапанаваў цару прадоўжыць ліберальныя рэформы. Аднак раніцай 1 сакавіка 1881 г. беларускі шляхціч-нарадаволец Ігнат Грынявіцкі забіў цара і сам загінуў падчас замаху. Час аляксандраўскіх рэформаў скончыўся, пачалася рэакцыя.
    9.11.	Унутраная і знешняя палітыка Аляксандра III (18811894). Пасля прыходу да ўлады Аляксандр III пад уплывам кансерватара обер-пракурора Сінода Канстанціна Пабеданосцава практычна згарнуў ліберальныя рэформы, распачатыя Аляксандрам II.
    Нягледзячы напэўныя поспехі ў навуцы і культуры, Расія заставалася адсталай краінай, у якой пры канцы XIX ст. тры чвэрці насельніцтва заставаліся непісьменнымі. На пачатку 80-х гг. XIX ст. у Еўропе назіраўся эканамічны крызіс, які паўплываў і на эканоміку Расіі. Сітуацыю ў краіне пагоршыў голад 1891 г.
    У 1893 г. Аляксандр III прызначыўміністрам фінансаў Расіі Сяргея Вітэ, які заставаўся на гэтай пасадзе да 1903 г. і адыграў важную ролю ў эканамічным жыцці краіны. Пры ім істотна вырас экспарт сельскагаспадарчай прадукцыі, была ўведзена дзяржаўная манаполія на продаж гарэлкі і тытуню, што прынесла казне вялікі даход.