• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці  Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка

    Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці

    Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 536с.
    Мінск 2018
    151.83 МБ
    Манастырскія сяляне сяляне, якія належалі манастырам. У сярэдзіне XVIII ст. колькасць такіх сялян-мужчын складала агулам каля 900 тыс. чалавек. Пазней утварылі катэгорыю эканамічных сялян.
    Мануфактура форма прамысловай вытворчасці, заснаваная на ручной працы і падзеле працоўных аперацый.
    Месячына шасцідзённая паншчына прыгонных сялян, пазбаўленых сваіх надзелаў, за месячны харчовы паёк; фактычна форма нявольніцтва. Існавала ў XVIII першай палове XIX ст.
    Мяшчане падатнае саслоўе ў Расійскай імперыі, былыя пасадскія людзі рамеснікі, гандляры і домаўласнікі.
    Намесніцтва у апошняй чвэрці XVIII ст. адміністрацыйная адзінка ў Расійскай імперыі, якая складалася з дзвюх-трох губерняў.
    Обер-пракурор у Расійскай імперыі высокі чыноўнік, які ўзначальваў Сінод, а таксама начальнік канцылярыі Сената.
    Падатныя саслоўі сяляне і мяшчане, якія плацілі падушныя падаткі, выконвалі рэкруцкую ды іншыя натуральныя павіннасці.
    Пасесійныя сяляне у XVIII першай палове XIX ст. сяляне, якія на-
    кіроўваліся на працу на мануфактурах і маглі надалей быць прададзены толькі разам з імі.
    Рэкруты асобы з падатных саслоўяў, якія прымаліся на вайсковую службу паводле найму або павіннасці. Рэкруцкая павіннасць напачатку была пажыццёвай, але ў 1793 г. была скарочана да 25 гадоў.
    Сенат найвышэйшы орган кіравання Расіі, створаны Пятром I у 1711 г. Спачатку функцыянаваў як орган калектыўнага кіравання пры адсутнасці цара, пазней стаў заканадаўчым органам і судовай інстанцыяй. Рэформу Сената, падзел яго на дэпартаменты правяла Кацярына II. 3 1782 г. Сенат існаваў як найвышэйшы судовы орган.
    Сінод найвышэйшы орган кіравання расійскай праваслаўнай царквой, заснаваны Пятром I пасля скасавання пасады патрыярха.
    Табель аб рангах закон, зацверджаны Пятром I у 1722 г., згодна з якім у Расійскай імперыі ўводзілася 14 рангаў (чыноў) дзяржаўнай службы вайсковай, цывільнай і прыдворнай.
    Таемная канцылярыя орган палітычнага нагляду і вышуку, створаны Пятром I, а пасля яго смерці ўзноўлены імператрыцамі Ганнай Іванаўнай і Лізаветай Пятроўнай. У 1762-1801 гг. існаваў як дэпартамент Сената пад назвай «таемная экспедыцыя».
    Улажэнскія (уложенные) камісіі часовыя калегіяльныя органы, якія ствараліся ў XVIII ст. дзеля кадыфікацыі законаў, што былі прыняты і пачалі дзейнічаць пасля прыняцця Саборнага Улажэння ў 1649 г.
    ЛІТАРАТУРА ДА РАЗДЗЕЛА
    Алленов, М. Русское нскусство XVIII начала ХХвека. Т. 2. Москва: Трмлмстнмк, 2000. С. 3-115.
    Аннсммов, Е. В. Время петровскнхреформ. Ленпнград: Леннздат, 1989. 496 с.
    Аннснмов, Е. В. Россмя без Петра. С.-Петербург: Ленмздат, 1994. 496 с. Громыко, М. М. Западная Снбмрь в XVIII в. Русское населенме м земледельческое освоенме. Новоснбнрск: Наука, Смбмрское отделенме, 1965. 267 с.
    Грушевскнй, Мнх. Ріллюстрмрованная нсторня Украмны. С прмложеннямн м дополненмямн. Донецк: «ПКФ» «БАО», 2011. С. 378-481.
    Нсторня СССР с древнейшнх времен до к онца XVIII в. / Под ред. Б. А. Рыбакова. Москва: Высшая школа, 1983. С. 385-390, 393.
    Краткмй курс псторнн Россмм с древнейшмх времён до начала XXI в.: учеб. пособме / Р. А. Арсланов [м др.]; под ред. В. В. Керова. Москва: Астрель, 2013. С. 183-281.
    Лазука, Б. А. Гісторыя сусветнага мастацтва. XVII-XVIII стагоддзі. Мінск: Беларусь, 2010. С. 133-171.
    Лнванова, Т. Н. Русская музыкальная культура XVIII века в ее связях с ллтературой, театром м бытом: нсследованмя м матерлалы. Т. 1. Москва: Музгмз, 1952. 536 с. Т. 2. Москва: Музгмз, 1953. 476 с.
    Мнронов, Б. Н. Соцнальная нсторня Россші пермода лмперлм (XVIII начало XX в.). С.-Петербург: Дммтрмй Буланлн, 2000. Т. 1: 548 с.
    Мыльннков, A. С. Нскушенме чудом. Русскмй прннц м самозванцы. С.-Петербург: Наука, 1990. 272 с.
    Немцы в лсторнм Россмл: документы высшлх органов властн м военного командованля. 1652-1917 / сост. В. Ф. Дмзендорф. Москва: Матерлк, 2006. С. 55-350.
    Павленко, Н. Вокруг трона. Москва: Мысль, 1999. 864 с.
    Росспйскне государл. Ріх пронсхожденле, ннтнмная жнзнь м полмтмка. Москва: Новостм, 1993. С. 5-190.
    Россля в XVIII веке глазамн мностранцев / пер. с англ. Ленмнград: Ленмздат, 1989. 544 с.
    Русское лскусство барокко / авт.-сост. М. Алексеева [м др.]. М осква: Наука, 1977. 240 с.
    Трн века: От Смуты до нашего временл / под ред. В. В. Каллаша. Москва: Юнвес, 2006. Т. 3: 320 с., т. 4: 384 с.
    Художественная культура. XVIII начало XXI века: пособме / авт.-сост. С. Ю. Лебедев. Ммнск: Днзайн ПРО, 2007. С. 26-40, 77-83, 95-108.
    Черкасов, П., Чернышевсклй, Д. Нсторня Нмператорской Россмл от Петра Веллкого до Нмк олая II. Москва: Междунар. отношенмя, 1994. С. 3-180.
    Энгельгард, Л. Н. Запнскн. Русскле мемуары. Нзбранные странлцы. XVIII в. / сост. Н. Н. Подольская. Москва: Нзд-во «Правда», 1988. 560 с. Cracraft, J. The Revolution of Peter the Great. Harvard University Press, 2003. 240 p.
    Korotynski, Bruno W. Rzez Pragi. Warszawa: Komitet Obchodu Rocznicy, 1924. 23 s.
    9.	РАСІЙСКАЯ ІМПЕРЫЯ Ў XIX ПАЧАТКУ XX СТ.
    9.1.	Спробы ліберальных пераўтварэнняў пры Аляксандру I. Улюбёны ўнук Кацярыны II Аляксандр атрымаў добрую адукацыю, ажаніўся з бадэнскай прынцэсай Луізай Марыяй Аўгустай. У цэлым ён трымаўся ліберальных поглядаў. Аляксандр I вырашыў пачаць у Расіі рэформы і дзеля іх распрацоўкі стварыў Негалосны камітэт. Адным з галоўных распрацоўшчыкаў рэформаў у Расіі стаў Міхаіл Спяранскі, сын простага святара. У 1802 г. замест калегій у Расіі стварылі міністэрствы, якія складаліся з асобных дэпартаментаў. Спяранскі атрымаў пасаду дзяржаўнага сакратара і лічыўся другой асобай у імперыі. Ён падрыхтаваў «Уводзіны ва ўкладанне дзяржаўных законаў» (1808-1809) і прапанаваў праводзіць выбары ўорганы мясцовага самакіравання (валасныя, павятовыя і губернскія думы) начале з Дзяржаўнай думай Расіі. Галасаваць мелі бправа мужчыны (акрамя прыгонных сялян) пачынаючы з 25 гадоў. Разглядалася пытанне і аб скасаванні прыгону.
    У1810 г. быў створаны Дзяржаўны савет, члены якога прызначаліся царом. У 1811 г. Спяранскі здолеў скараціць дэфіцыт дзяржаўнага бюджэту за кошт увядзення новых падаткаў. У галіне адукацыі з’явіліся ліцэі і новыя гімназіі, адкрываліся новыя ўніверсітэты. Так, у 1803 г. быў урачыста адкрыты Віленскі ўніверсітэт на месцы колішняй езуіцкай акадэміі. Аднак увесну 1812 г. Спяранскага выслалі ў Ніжні Ноўгарад, і большасць яго прапаноў так і засталася на паперы.
    9.2.	Удзел Расіі ў напалеонаўскіх войнах. Аляксандр I заключыў ваенны саюз з Аўстрыяй, і ў 1805 г. пачалася вайна з Францыяй. Пад Аўстэрліцам расійская і аўстрыйская арміі былі разбітыя, у выніку чаго Аўстрыя падпісала мір з Францыяй, а парадзелыя расійскія войскі вярнуліся дадому. У наступным 1806 г. Аляксандр I стварыў
    ваенны альянс з Прусіяй і зноў пачаў вайну з Францыяй. У дзвюх бітвах пруская армія была разбіта; Напалеон захапіў Берлін і заняў большую частку Прусіі.
    Кароль Прусіі схаваўся ў Кёнігсбергу, куды надапамогу яму прыйшлі расійскія войскі. Усю зіму 1806-1807 гг. ішлі баі вакол Кёнігсберга. Улетку 1807 г. Напалеон разбіў расійскае войска пад Фрыдландам і акупаваў усю Прусію. Расійская армія адступіла на правы бераг Нёмана.
    Аляксандр I заключыў замірэнне з Напалеонам, пры гэтым сустрэўся з ім асабіста ў горадзе Тыльзіце. Расійскі цар дамогся захавання Прусіі, якая страціла палову сваіх земляў. На тых польскіх тэрыторыях, якія Прусія забрала падчас падзелаў Рэчы Паспалітай, Напалеон стварыў напалову марыянеткавую дзяржаву Герцагства Варшаўскае. Беластоцкую вобласць пры гэтым атрымаў Аляксандр I.
    Таксама ў Тыльзіце была заключана таемная дамова пра падзел сфер уплываўу Еўропе паміж Расіяй і Францыяй. Адпаведна дамове за 7 ліпеня 1807 г. у сферу інтарэсаў Расіі ўключылі Швецыю разам з Фінляндыяй, Турцыю з дунайскімі княствамі і пралівамі і Заходнюю Арменію. Аляксандр мусіў далучыцца да кантынентальнай блакады Англіі, прызнаць аўтаномію Герцагства Варшаўскага і адмовіцца ад уплыву на краіны, якія былі захопленыя Францыяй.
    Новую сакрэтную канвенцыю Напалеон і Аляксандр I падпісалі 12 кастрычніка 1808 г. у горадзе Эрфурце. Яе ўмовы паўтарылі Тыльзіцкі мір. Аднак Расіі вельмі не падабалася паступовае адраджэнне Польшчы, якая магла аднавіцца ў межах Рэчы Паспалітай 1772 г. Таму 16 студзеня 1810 г. у Санкт-Пецярбургупадрыхтавалі новую канвенцыю, паводле якой Францыя абяцала цалкам не аднаўляць польскую незалежнасць. Аднак Напалеон яе не падпісаў. Тады Аляксандр I вырашыў напасці на польскую аўтаномію і ў кастрычніку 1811 г. заключыў саюз з Прусіяй.
    Была зроблена і адпаведная ідэалагічная падрыхтоўка. Яшчэ ў верасні 1806 г. Аляксандр сваім маніфестам загадаў расійскай праваслаўнай царкве рыхтаваць насельніцтва імперыі да «айчыннай вайны» з французамі і бязбожнікамі. Вось жа, невыпадкова ў Расіі вайнуз Напалеонам 1812 г. называюць Айчыннай. Наогулуцарскім
    Б. Чорыкаў.
    Імператар Аляксандр I у Вільні, 1812 г.
    атачэнні распрацавалі каля 10 розных планаў вядзення вайны з Напалеонам: некаторыя з іх прадугледжвалі напад на французскую армію ў Прусіі.
    Выведка данесла Напалеону аб падрыхтоўцы Аляксандра I да вайны, і французскі імператар пачаў актыўна дзейнічаць. У лютым 1812 г. ён заключыўсаюз з Прусіяй і вырашыўпачаць вайну з Расіяй першым. Дзякуючы Тыльзіцкаму міру Аляксандр I здолеў пачаць вайну са Швецыяй (1808-1809), падчас якой ён забраў Фінляндыю. Потым ён напаўна Турцыю (1811). У 1812 г. Расія атрымала адТурцыі Бесарабію.
    Адначасова ў Расіі ішла актыўная падрыхтоўка да вайны з Напалеонам. На месцы гістарычнага цэнтра беларускага горада Бабруйска была пабудаваная вялікая крэпасць, а на мяжы з Польшчай, уздоўж Нёмана, паставілі дзве арміі Пятра Баграціёна і Міхаіла Барклаядэ-Толі. Сам Аляксандр I тады знаходзіўся ў Вільні.
    Напалеон сабраў Вялікую армію (жаўнераўзусёй Еўропы) іўчэрвені 1812 г. без абвяшчэння вайны напаўна Расію. Ён адразу захапіў Вільню, а потым пачаў пераследаваць дзве асобныя расійскія арміі, каб па чарзе іх разбіць.
    Аляксандр I прызначыў камандзірам усіх войскаў Барклая, а сам паехаў спачатку ў Маскву, потым у Санкт-Пецярбург. Асноўныя ваенныя дзеянні разгарнуліся на беларускіх тэрыторыях. Расійскія войскі вельмі хутка адступалі і ўрэшце здолелі аб’яднацца пад Смаленскам. Некалькі дзён ішоў бой пад мурамі Смаленска, і расійскія войскі зноў адступілі. Тым часам Аляксандр прызначыў камандзірам сваіх войскаў генерала ад інфантэрыі Міхаіла Галянішчава-Кутузава.